Серада, 12 Студзень 2022 09:05

30 студзеня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Трафімавіча Рэчыца (1947), паэта-сатырыка, журналіста

Віктар Трафімавіч Рэчыц нарадзіўся 30 студзеня 1947 г. у вёсцы Альшаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Першы сатырычны твор быў апублікаваны ў 1963 г. у пружанскай газеце «Зара камунізму». З таго часу Віктар Рэчыц вырашыў стаць журналістам і пачаў рыхтаваць сябе да газетнай працы.

 

У 1965 г. Віктар Трафімавіч скончыў адзінаццаць класаў Ліноўскай сярэдняй школы і атрымаў пасведчанне палявода-механізатара. Адразу ж паступіў у Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна на філалагічны факультэт.

На першым курсе Віктар Рэчыц быў намеснікам рэдактара факультэцкай сценгазеты, а на другім ужо рэдактарам. У пачатку 1967 г. факультэт наведалі супрацоўнікі Івацэвіцкага райкама партыі і вельмі лёгка «завербавалі» таленавітага студэнта ў рэдакцыю раённай газеты «Кастрычнік». Малады журналіст актыўна ўключыўся ў грамадскую дзейнасць, быў пазаштатным сакратаром райкама ЛКСМБ, начальнікам раённага штаба «Камсамольскага пражэктара».

Пры рэдакцыі райгазеты разам з іншымі супрацоўнікамі стварыў літаратурнае аб’яднанне «Узлёт». Рыхтаваў выпускі літстаронкі, якімі цікавіліся розныя катэгорыі чытачоў. Аўтары выступалі на раённых мерапрыемствах, у школах, у прафтэхвучылішчы. Віктар Рэчыц прымаў удзел у рэспубліканскім семінары навуковай і творчай моладзі ў Светлагорску, а таксама ў семінары сатырыкаў і гумарыстаў у Магілёве.

Адпрацаваў у «Кастрычніку» (з 1991 г. «Івацэвіцкі веснік»)амаль чатыры дзесяцігоддзі. Доўгі час узначальваў сакратарыят, займаў пасаду адказнага сакратара раёнкі. Уваходзіў у склад праўлення рэспубліканскай арганізацыі Саюза журналістаў.

Творы Віктара Рэчыца публікаваліся ў газетах «Кастрычнік», «Івацэвіцкі веснік», «Заря», «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», «Сельская газета», «Белорусская нива», у часопісе «Вожык», у альманаху «Берасцейская скарбніца», у зборніку «Вожык смяецца» (1992).

Віктар Трафімавіч цесна супрацоўнічае з рэдакцыяй гумарыстычнага часопіса «Вожык». Адразу тры штатныя вожыкаўцы ахвотна вялі падрыхтоўку да друку зборніка твораў паэта-сатырыка «Сюрпрыз наадварот» (2014). Віктар Рэчыц з’яўляецца пераможцам у рэспубліканскім літаратурным конкурсе, прысвечаным 70-годдзю «Вожыка» (2012).

Літаратурны набытак паэта — восем зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек, жартаў, эпіграм, мініяцюр: «Залаты тавар» (1998), «Свой метад» (2004), «Далей ад граху» (2007), «Штатны сведка» (2010), «Сюрпрыз наадварот» (2014), «Паўцарства за ўсмех» (2016), «Гастролі» (2019) і «Форс-мажор» (2021).

Багаты жыццёвы вопыт ды назіральнасць, памножаныя на сатырычнае майстэрства, — вось аснова ва ўсіх сэнсах «сталай» кнігі «Гастролі», тэматычная разнастайнасць якой прыемна здзіўляе. Смех Віктара Рэчыца мяккі і добразычлівы, якім і павінен быць наогул шчыры народны досціп. Паэт нібы дае магчымасць сваім героям выправіцца, стаць лепшымі. Але, разам з тым, ён удала карыстаецца і сатырычнымі сродкамі — сарказмам, іроніяй, гратэскам.

3 лістапада 2008 г. В. Т. Рэчыц прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджаны нагрудным знакам «За вялікі ўклад ў літаратуру» (2017). У 2017 г. за кнігу «Паўцарства за ўсмех» быў вылучаны на атрыманне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

У 2007 г. Віктар Трафімавіч Рэчыц выйшаў на заслужаны адпачынак, але сваю творчую дзейнасць працягвае з большай актыўнасцю. Зараз працуе над дзевятым зборнікам сатырычных і гумарыстычных твораў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Джэжора Людміла Сяргееўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы В. Т. Рэчыца

  1. Форс-мажор : сатыра і гумар / Віктар Рэчыц. – Брэст : Альтэрнатыва, 2021. – 108 с.
  2. Гастролі : сатыра і гумар / Віктар Рэчыц. – Мінск : Белпрынт, 2019. – 119 с.
  3. Паўцарства за ўсмех : сатыра і гумар / Віктар Рэчыц. Брэст : Альтернатива, 2016. 263 с.
  4. Сюрпрыз наадварот : сатыра і гумар / Віктар Рэчыц ; [прадмова Ю. Зарэцкай]. Брэст : Альтернатива, 2014. 160 с.
  5. Штатны сведка : сатыра і гумар / Віктар Рэчыц ; [уступ. арт. М. Яніцкага]. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2010. 144 с.
  6. Далей ад граху : вершы і проза / Віктар Рэчыц ; [прадмова В. Гардзея]. Брэст : Альтернатива, 2007. 128 с.
  7. Свой метад : вершы / Віктар Рэчыц. Брэст : ПУП «Издательство Академия», 2004. 128 с.
  8. Залаты тавар : гумар і сатыра / Віктар Рэчыц. Брэст : Абласная друкарня, 1998. 121 с.
  9. На прыродзе ; Венік і дзяркач ; «Артыстка» ; Парадак... у пячонках : [вершы] / Віктар Рэчыц // Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст, 2020. Вып. 3. С. 108111.
  10. Новаўвядзенне ; Вось дык пачастунак ; «Героі» вуліц ; Санкцыя ; «Новы» Гусак : [вершы] / Віктар Рэчыц // Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст, 2018. Вып. 1. С. 112115.
  11. Бацькава хітрасць ; Палавіна кавуна ; Частавала нявестка свякроўку… ; Верацяно ; Тузік-пастух ; «Мо спатрэбіцца й сабе…» ; Спружына ; Тэлефонная размова;  З паэзіі на прозу ; Забарона і дазвол ; На прыёме ў стаматолага ; Як не здагадваецца сам… ; Нагрузіўся : [вершы] // Там, дзе Грыўда і Шчара... : літаратурны альманах Івацэвіччыны. Брэст : Альтэрнатыва, 2010. С. 176186.
  12. Смяльчак : байка / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2021. 20 лістапада. С. 11.
  13. Скупенда : байка ; Ледзь не сіноптык ; Простае выйсце : [вершы] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2021. 20 кастрычніка. С. 6.
  14. Не грэх на рэчы паспрачацца : нявыдуманая гісторыя / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2021. 25 верасня. С. 6.
  15. Прырода на смартфоне : [байка] / Віктар Рэчыц // Вожык. 2021. № 8. С. 1.
  16. Мая прыяцелька – чыгунка / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2021. 10 ліпеня. С. 12.
  17. Сучасны стыль : [верш] / Віктар Рэчыц // Вожык. 2021. № 5. С. 5.
  18. Сама вінавата : (гумарэска) / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2021. 27 лютага. С. 11.
  19. Заходні ход : байка / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2020. 12 верасня. С. 11.
  20. Старонкі жыццяпісу : [успаміны аб родным краі, буднях і святах Пружаншчыны: «Дровы», «Тры сустрэчы», «Зося», «Маёўка»] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2020. 5 верасня. С. 6.
  21. На прыродзе : [верш] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2020. 13 чэрвеня. С. 11.
  22. Хвастаты ганарар ; Сучасны стыль : [вершы] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2020. 13 мая. С. 6.
  23. Палохае прагрэс : [верш] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2018. 29 чэрвеня. С. 16.
  24. Без мяне! : [верш] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2018. 8 мая. С. 8.
  25. Падвох ; Другім разам : [вершы] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2018. 10 красавіка. С. 5.
  26. «Ёлка» – Іна : [гумарыстычнае міні-апавяданне] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2018. 30 сакавіка. С. 11.
  27. «Новы» гусак : байка / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2017. 12 снежня. С. 5.
  28. Героі вуліц ; Перадавік: [вершы] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2017. 31 кастрычніка. С. 6.
  29. Кемлівая вучаніца Алена Грэчная / Віктар Рэчыц ; фота Валерыя Міскевіча // Івацэвіцкі веснік. 2017. 23 мая. С. 1.
  30. Сабакі і кіно ; «Лімонкі» ; Павучыцца б... : [вершы] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2017. 28 лютага. С. 7.
  31. Зязюліна заява : байка / Віктар Рэчыц // Заря. 2017. 2 февраля. С. 13.
  32. Падборкі : фельетон / В. Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2017. 10 студзеня. С. 6.
  33. Пра кукурузу і Музу : [верш] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2016. 6 снежня. С. 4.
  34. Царства маўчуноў ; Хамяк у складзе : байкі / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2016. 21 кастрычніка. С. 6.
  35. Памылка : байка / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2016. 25 жніўня. С. 6.
  36. Урок высакародства ; Дыханне на спатканні : [вершы] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2016. 19 ліпеня. С. 5.
  37. Падлога і парог : [верш] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2016. 3 мая. С. 6.
  38. Сучасны сват : [верш] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2016. 26 лютага. С. 6.
  39. Дачны абмен : [верш] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2015. 25 жніўня. С. 6.
  40. З рота скача… : байка / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2015. 27 студзеня. С. 6.
  41. Конь і конік : байка / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2014. 11 ліпеня. С. 12.
  42. Рухавік сямейнага жыцця ; Не лыкам шыты ; Трайная цана : [вершы] ; Навігатар : гумарыстычнае міні-апавяданне / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2013. 3 снежня. С. 6.
  43. Свіння, на задавайся : вершаваны жарт / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2012. 31 ліпеня. С. 4.
  44. Здрада : [верш] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2010. 26 сакавіка. С. 4.
  45. Сам вінаваты : байка / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2009. 27 лістапада (№ 92). С. 3.
  46. Прусак і сава : байка / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2009. 14 жніўня. С. 4.
  47. Івацэвіцкая песня : [верш] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2009. 14 ліпеня. С. 5.
  48. Красна дар’я : байка / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2001. 28 красавіка. С. 7.
  49. Алергія ; Аддзячыла ; Свой метад : [вершы] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 2000. 30 снежня. С. 5.
  50. Торба ; Прызнанне : [вершы] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 1998. 16 снежня. С. 3.
  51. Івацэвіччына багата талентамі : [верш] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 1998. 30 верасня. С. 30.
  52. Такая парода ; Рэвізія ; Прычэп ; Цвёрды лоб ; Залаты тавар ; Сааўтар : [вершы] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 1998. 12 верасня. С. 5.
  53. Даміно ; Змены : [вершы] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 1998. 13 чэрвеня. С. 2.
  54. Усешматсерыйныя ; Знаходлівы ; Старая формула ; Што невядомае, кепскае тое ; Спатрэбіліся : [вершы] / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 1998. 28 лютага. С. 2.
  55. Зрошчванне ; У каго баліць галава? ; Там і тут ; На фоні Афоні ; Трэба лавіраваць з працэнтамі : сатыра і гумар / Віктар Рэчыц // Івацэвіцкі веснік. 1997. 3 снежня. С. 3.

 

Аб жыццi i творчасцi В. Т. Рэчыца

  1. Рэчыц Віктар Трафімавіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брэст, 2018. С. 151–153.
  2. Рэчыц, Віктар Трафімавіч // Там, дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны / уклад. В. М. Гапееў. Брэст : Альтернатива, 2010. C. 175.
  3. Віктар Рэчыц // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 423–425.
  4. Восьмы зборнік : [пра кнігу Віктара Рэчыца «Форс-мажор»] // Івацэвіцкі веснік. 2021. 20 кастрычніка. С. 6.
  5. Дземідовіч, Т. Прыцэльны агонь гумару : [пра новую кнігу паэта-гумарыста Віктара Рэчыца «Гастролі»] / Таццяна Дземідовіч // Заря. 2019. 16 ноября. С. 17.
  6. Ляўчук, І. І. Сустрэча з пісьменнікам : [у Даманаўскай СШ прайшла сустрэча школьных бібліятэкараў раёна з В. Т. Рэчыцам] / І. І. Ляўчук // Івацэвіцкі веснік. 2017. 19 снежня. С. 6.
  7. Дземідовіч, Т. Паўцарства за ўсмешку : [у Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася вечарына з нагоды 70-годдзя паэта-гумарыста Віктара Рэчыца] / Таццяна Дземідовіч // Івацэвіцкі веснік. 2017. 24 лютага. С. 11.
  8. Дземідовіч, Т. Пасябраваў з «Вожыкам»: [да 70-годдзя В. Т. Рэчыца] / Таццяна Дземідовіч // Заря. 2017. 2 февраля. С. 13.
  9. Вазнішчык, В. Не ведае паэт узросту, тым больш, калі ён – гумарыст! / падрыхтавалі Вольга Вазнішчык, Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2017. 27 студзеня. С. 12.
  10. Кажадуб, С. Смех бярыце прыгарчамі! : [аб новай кнізе паэта-гумарыста Віктара Рэчыца «Паўцарства за ўсмех»] / агляд зрабілі Святаслаў Кажадуб, Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2016. 2 снежня. С. 5.
  11. Антаноўскі, М. Смехатэрапія Віктара Рэчыца / Мікола Антаноўскі // Раённыя будні. Пружаны, 2012. № 9.
  12. Калючае пяро земляка : [пра паэта-сатырыка Віктара Рэчыца] // Раённыя буднi. Пружаны, 2007. 31 студзеня. С. 8.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 786 разоў