Серада, 09 Люты 2022 11:38

1 студзеня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Таццяны Іванаўны Самцовай (1922–2003), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага настаўніка БССР

Таццяна Іванаўна Самцова нарадзілася 1 студзеня 1922 г. у в. Навіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1939–1941 гг. – студэнтка Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічала ў партызанскім руху на тэрыторыі Мінскай вобласці – была сувязной у партызанскім атрадзе № 212.

 

Пасля вызвалення Беларусі Таццяна Самцова стала студэнткай Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка), які скончыла ў 1946 г.

У 1946–1947 гг. Таццяна Самцова была загадчыкам педкабінетам Брэсцкага раёна. У 1947–1948 гг. – настаўніца СШ № 1 г. Беразіно Мінскай вобласці.З 1948 г. па 1951 г. працавала лабарантам Брэсцкага тэхнікума чыгуначнага транспарту, з 1951 г. па 1952 г. – настаўніцай СШ № 7 г. Брэста.

З 1952 г. Т. І. Самцова працавала ў сярэдніх школах г. Кобрына Брэсцкай вобласці. У 1952–1963 гг. была настаўніцай у сярэдняй школе № 1, з 1963 г. па 1977 г. – намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў сярэдняй школе № 5. Таццяна Іванаўна дасягнула высокага прафесійнага майстэрства, была мудрым настаўнікам.Яе любілі і паважалі калегі, вучні.

Таццяна Іванаўна вяла значную грамадскую работу: двойчы выбіралася дэпутатам Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў, была членам Беларускага рэспубліканскага савета ветэранаў вайны і працы.

Т. І. Самцова ўзнагароджана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», 11-ю юбілейнымі медалямі, Ганаровымі граматамі Міністэрства асветы БССР, ЦК прафсаюза работнікаў асветы БССР. Званне «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР» было прысвоена ў 1976 г.

У сувязі з 30-годдзем Перамогі ў 1975 г. занесена ў кнігу Народнай славы Кобрынскага раёна. Таксама імя Т. І. Самцовай занесена ў даведнік «Кто есть Кто в Республике Беларусь» (2005), які выдадзены да 60-годдзя Перамогі.

Таццяна Іванаўна Самцова памерла 24 красавіка 2003 г. на 81-м годзе.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Самцова Татьяна Ивановна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2005 : к 60-летию Победы в Великой Отечественной войне : [в 2 т.]. Минск, 2005. Т. 2. С. 306.
  2. Заслужаныя работнікі Беларусі. Заслужаныя настаўнікі. Самцова Таццяна Іванаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 430.
  3. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. 1975 : Т. І. Самцова // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 560.
  4. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. Самцова Таццяна Іванаўна // Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 112. (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).
  5. 100 гадоў з дня нараджэння Т. І. Самцовай (1922) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 56.
  6. Самцова Татьяна Ивановна : [некролог] // Кобрынскі веснік. 2003. 14 мая. С. 4.
  7. Гурда, В. Когда Родина в опасности : [имена кобринчанок Е. Д. Семенюк и Т. И. Самцовой, ветеранов войны, партизанок (у каждой орден Отечественной войны и по 11 медалей) занесены в энциклопедию «Кто есть кто в Республике Беларусь»] / Владимир Гурда // Заря. 2002. 30 июля.
Чытаць 330 разоў