Серада, 16 Люты 2022 11:06

6 лютага 2022 г. – 35 гадоў з дня стварэння Драгічынскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў (1987)

 Гісторыя ветэранскай арганізацыі ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці пачалася 6 лютага 1987 г., калі ў сувязі з прапановай ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў, вязняў фашысцкіх канцлагераў, семяў загінуўшых воінаў і партызан на раённай устаноўчай канферэнцыі быў створаны абяднаны Савет ветэранаў.

 

Старшынёй Савета быў абраны ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Паўлавіч Паталятаў. Нарадзіўся 6 жніўня 1920 г. у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Закончыў сельскагаспадарчы тэхнікум, працаваў аграномам. У час Вялікай Айчыннай вайны – камандзір сапёрнага ўзвода, камандзір роты, начальнік штаба інжынерна-сапёрнага батальёна. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, медалямі «За абарону Масквы», «За боевые заслуги», «За освобождение Варшавы», «За взятие Берлина» i iнш. Закончыў Вышэйшую партыйную школу, працаваў у Ганцавічах з 1960 г., у Драгічыне – з 1965 г. Намеснікам абралі Мікалая Іванавіча Пятроўскага, сакратаром – Любоў Мікалаеўну Даўну.

Па стане на 14 кастрычніка 1987 г. у Драгічынскім раёне пражывала ветэранаў-пенсіянераў – 14.496 чалавек, у тым ліку ветэранаў вайны – 1999, з іх інвалідаў – 639, удзельнікаў вайны – 1360. Сем’яў загінуўшых воінаў – 592 чалавекі, ветэранаў Узброеных Сіл СССР – 8, ветэранаў працы – 11.895. Было створана першасных ветэранскіх арганізацый: 44 сельскіх і 2 гарадскіх і пасялковых саветаў.

Ветэранскі актыў – гонар і слава Драгічынскай зямлі, пра кожнага можна напісаць нарыс, а то і кнігу. М. І. Пятроўскі нарадзіўся 5 мая 1925 г. у Гомельскім раёне. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1943 г. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў старшынёй Савета раённай ветэранскай арганізацыі з 15 снежня 1988 г. па 18 снежня 1997 г. Яго намеснікам быў Анатоль Фёдаравіч Дубіцкі, сакратарам – Людміла Похомоўна Галаднюк.

А. Ф.Дубіцкі нарадзіўся 28 ліпеня 1944 г. З 1964 г. па 1990 г. праходзіў службу ваУзброеных Сілах СССР. З 1983 г. па 1985 г. выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Працаваў старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі з 18 снежня 1997 г. па 1 сакавіка 2001 г. Намеснік Паліна Рыгораўна Лаўрыновіч, сакратар – Л. П. Галаднюк.

Пётр Рыгоравіч Пратасавіцкі нарадзіўся 7 чэрвеня 1973 г. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-будаўнік. У 19551959 гг. служыў у Савецкай арміі. З 1960 г. па 2001 г. працаваў у Драгічынскім раёне на розных пасадах. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі з 1 сакавіка 2001 г.па 1 снежня 2004 г. Намеснік – П. Р. Лаўрыновіч, сакратарУладзімір Якаўлевіч Алікевіч.

Сяргей Яўсеевіч Лапа нарадзіўся 22 жніўня 1920 г. у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. У кастрычніку 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 26 чэрвеня 1941 г. да Дня Перамогі – афіцэр сувязі. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. У Драгічынскім раёне жыў і працаваў з 1946 г. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі з 1 снежня 2004 г. па 22 чэрвеня 2012 г. Намеснік – Сяргей Уладзіміравіч Гранік, сакратар – П. У. Лаўрыновіч. За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне моладзі і дапамогу ў вырашэнні сацыяльных пытанняў ветэранаў С. Я. Лапа у 2010 г. быў удастоены падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. Не стала Ганаровага грамадзяніна Драгічынскага раёна (2015) С. Я. Лапы ў жніўні 2019 г.

Святлана Андрэеўна Магілянчык працуе старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі з 22 чэрвеня 2012 г. Нарадзілася 9 красавіка 1946 г. у Драгічыне, скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1970). Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Антопальскай сярэдняй школе, у Драгічыне на розных пасадах. Шмат гадоў была дырэктарам раённага цэнтра занятасці насельніцтва.

У 2012 г. у раённай арганізацыі налічвалася 28 «пярвічак», 150 ветэранаў вайны. На пачатак 2022 г. у раёне зарэгістравана 36 першасных ветэранскіх арганізацый: 23 сельскіх і 13 у працоўных калектывах. Колькасць ветэранаў больш за 11,2 тысяч чалавек, з іх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – 15.

Раённая арганізацыя імкнецца падтрымаць кожнага ветэрана, ведаць яго клопаты, патрэбы і праблемы. Цесна супрацоўнічае з мясцовымі органамі ўлады, раённым ваенкаматам, прафсаюзамі і іншымі арганізацыямі. Удзельнічае ў акцыях па грамадзянска-патрыятычным і маральным выхаванні падрастаючага пакалення, захаванні гістарычнай памяці.

Ветэраны разам адзначаюць Дзень Перамогі і іншыя значныя даты. Прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Удзельнікі вайны, а таксама малалетнія сведкі нямецка-фашысцкай акупацыі прыходзяць у школы расказаць дзецям аб перажытым. Менавіта ветэраны вайны сталі арганізатарамі Драгічынскага ваенна-гістарычнага музея імя Д. К. Удовікава. Многія ветэраны займаюцца мастацкай творчасцю, удзельнічаюць у самадзейных калектывах, з’яўляюцца актыўнымі чытачамі бібліятэк. Дзейнічаюць клубы «Ветэран» пры цэнтральнай раённай бібліятэцы і «Вдохновение» пры гарадскім Доме культуры.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Паўлюковіч Святлана Мікалаеўна, бібліёграф І кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Рассафонов, А. Ветераны подвели итоги ушедшего года / Андрей Рассафонов ; фото автора // Драгічынскі веснік. 2022. 6 студзеня. С. 22.
  2. Ткачук, Н. Вся жизнь как на ладони перед глазами земляков : [председатель районной ветеранской организации С. А. Могилянчик отметила свое 75-летие] / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2021. 9 красавіка. С. 4–5.
  3. Могилянчик, С. Земля гордится своими детьми / Светлана Могилянчик // Драгічынскі веснік. 2020. 18 сакавіка. С. 67
  4. Андрэева, С. Віншаванні прымалі жанчыны-ветэраны / Святлана Андрэева // Драгічынскі веснік. 2019. 23 кастрычніка. С. 4–5
  5. Могилянчик , С. Конкурс на лучшее ветеранское подворье / Светлана Могилянчик // Драгічынскі веснік. 2018. 16 чэрвеня. С. 3.
  6. Шафран, Г. Героі побач з намі : [пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сяргея Яўсеевіча Лапу] / Галіна Шафран ; фота аўтара // Драгічынскі веснік. 2018. 28 лютага. С. 3.
  7. Ткачук, Н. Поездка в приграничье : [на базе Радостовского сельсовета прошел семинар с участием председателей ветеранских «первичек»] / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2017. 30 верасня. С. 14.
  8. Шафран, Г. Солдат вспоминает минувшие дни : [о ветеране войны, почетном гражданине Дрогичинского района С. Е. Лапе] / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2017. 26 жніўня. С. 1, 3.
  9. Мечная, Н. Сын Отечества : [о ветеране войны, почетном гражданине Дрогичинского района С. Е. Лапа] / Наталья Мечная // Заря. 2017. 24 августа. С. 17.
  10. Ткачук, Н. Красота дарит радость : [С. А. Могилянчик о смотре-конкурсе на лучшее подворье и лучшего цветовода] / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2017. 5 ліпеня. С. 2.
  11. Ткачук, Н. Почтили погибших, поблагодарили живых : [о митинге коДню Победы] / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2017. 13 мая. С. 1– 2.
  12. Ткачук, Н. Приятно жить воспоминаньями... : [председатель ветеранской организации центральной районной больницы Мария Сергеевна Шингерей проводит встречи бывших работников здравоохранения] / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2017. 6 мая. С. 4.
  13. Ткачук, Н. Пятилетка с огоньком : [8-я отчетно-выборная конференция совета районной организации ветеранов] / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2017. 12 сакавіка. С. 4.
  14. Могилянчик, С. А.Чтим заслуги и заботимся о ветеранах : [интервью с председателем районной ветеранской организации, которая отмечает свое 30-летие] / Светлана Андреевна Могилянчик ; [беседовала] Галина Шафран ; фото Ивана Леончика // Драгічынскі веснік. 2017. 4 лютага. С. 1, 3.
  15. Ткачук, Н. Оставить добрый след : [70 лет исполнилось председателю совета районной организации ветеранов войны и труда Светлане Андреевне Могилянчик] / Нина Ткачук ; фото Ивана Леончика // Драгічынскі веснік. 2016. 9 красавіка. С. 4.
  16. Віктарава, Г. Яго гады – яго багацце : [95-ты дзень нараджэння адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны С. Я. Лапа] / Г. Віктарава // Драгічынскі веснік. 2015. 5 верасня. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 338 разоў