Аўторак, 15 Сакавік 2022 12:13

19 лютага 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Фёдара Аляксеевіча Мозаля (1952), заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь

Фёдар Аляксеевіч Мозаль нарадзіўся 19 лютага 1952 г. у в. Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У сялянскай сям’і добра спявалі, бацькі ведалі і любілі народную песню. Фёдар паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, якое скончыў з адзнакай (1978).

 

Працаваў мастацкім кіраўніком ў Столінскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Закончыў Беларускую дзяржаўную філармонію, стаў оперным спеваком (драматычны тэнар). Выступаў на сцэне Вялікага тэатры оперы і балета БССР, мог бы працаваць у любым тэатры Савецкага Саюза, але аддаў перавагу Прыбужжу.

Ф. А. Мозаль у 1983 г. прыехаў у калгас «Памяць Ільіча» Брэсцкага раёна, дзе яго цёпла прыняў кіраўнік Аляксей Сцяпанавіч Скакун і з якім знайшоў паразуменне аб ролі і месцы культуры для вяскоўцаў. Неўзабаве быў назначаны дырэктарам Астрамечаўскага Дома культуры, якога пакуль не было – пасёлак толькі будаваўся. Вышукваў таленты сярод працаўнікоў калгаса і ўстаноў: трактарыстаў, даярак, заатэхнікаў, настаўнікаў. Стварыў народны мужчынскі хор, які ў 1987 г. атрымаў званне «Народны аматарскі калектыў».

У 1983 г. намаганнямі Фёдара Мозаля з’явіўся ансамбль музыкі і песні «Астрамечаўскія Лявоны». Дзякуючы падтрымцы калгаса «Памяць Ільіча» (з 1992 г. ААТ «Астрамечава») калектыў «Астрамечаўскія Лявоны» меў шыкоўныя сцэнічныя касцюмы. У 2001 г. ансамблю было прысвоена званне «Народны». У рэпертуары народныя песні – рускія, беларускія, а таксама аўтарскія апрацоўкі і найгрышы Ф. А. Мозаля: «Маларыцкая кадрыля», «Полька па-астрамечаўску», «Матылі». Калектыў «Астрамечаўскія Лявоны» – дыпламант многіх рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў, выступаў у Польшчы, на Украіне.

За час працы ў Астрамечаўскім СДК Фёдар Аляксеевіч стварыў некалькі калектываў мастацкай самадзейнасці, тры з іх атрымалі званне «Народны». У 2003 г. быў назначаны начальнікам аддзела культуры Брэсцкага райвыканкама. Стараўся зрабіць усё магчымае для таго, каб творчасць жыла на вёсцы: вырашаў адміністрацыйныя пытанні, падтрымліваў таленты, даў дарогу дзевяці народным калектывам. З 2010 г. працаваў дырэктарам Брэсцкага Дома культуры чыгуначнікаў, дзе таксама вышукваў і выхоўваў таленты, стварыў ансамбль песні «Фартуна».

За гады працы Ф. А. Мозаль паказаў сябе добрым арганізатарам, прафесійна граматным кіраўніком, які змог згуртаваць вакол сябе таленавітых людзей, заваяваць трывалы аўтарытэт не толькі ў аднавяскоўцаў, але і ў жыхароў раёна і абласнога горада. Дасканала валодае баянам і акардэонам, піша музыку, напiсаў больш за 20 песень, робіць апрацоўкі беларускіх народных песень.

Лаўрэат шмалікіх фестываляў і конкурсаў, неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі і ганаровымі граматамі. Быў абраны ў склад грамадскага савета па праблемах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Беларусі. За добрасумленную працу, зберажэнне багацця нацыянальнай культуры Ф. А. Мозалю прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» (2000).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Мозоль Федор Алексеевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 397.
  2. Бабіч, Т. М. Астрамечаўскі народны ансамбль музыкі і песні «Астрамечаўскія Лявоны» / Т. М. Бабіч // Культура Беларусі : энціклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2010. Т. 1. С. 301–302.
  3. Жабинский, Р. А. Брестский музыкальный колледж: история и современность / Р. А. Жабинский. – Брест : Альтернатива, 2011. – 248 с. : ил. – Из содерж.: Мозоль Ф. А. С. 148.
  4. Мужчынскі хор Астрамечаўскага СДК Лышчыцкага сельсавета // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 530.
  5. Шляжка, Н. З культурай і песняй па жыцці : 70-годдзе адзначыў заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнік народнага ансамбля музыкі і песні «Астрамечаўскія Лявоны» Фёдар Мозаль / Наталлоя Шляжка // Брестский вестник. 2022. 10 марта (№ 10). С. 18.
  6. Федоренко, Ю. Встретили тепло : [об участии брестского коллектива «Фортуна» под управлением Ф. Мозоля в фестивале в г. Лукове (Польша)] / Юрий Федоренко // Железнодорожник Белоруссии. 2019. 25 сентября. С. 8.
  7. Волкович, А. Лявоны, Остромечево и гармонь : [история создания ансамбля песни и музыки «Астрамечаўскія Лявоны»] / Александр Волкович ; фото Алексея Скакуна // Сельская газета. 2017. 23 сентября. С. 22.
  8. Шепелевич, И. Пути-дороги песни : юбилейный творческий вечер Фёдора Мозоля : [о вечере к 65-летию оперного певца, композитора Ф. А. Мозоля в Брестском ДК железнодорожников] / Ирина Шепелевич // Брестский курьер. 2017. 27 апреля (№ 18). С. 20.
  9. Шепелевич, И. «Браво!» «Остромечевским Лявонам» : [народный ансамбль песни и музыки «Остромечевские Лявоны» принял участие в Международном фестивале восточнославянской песни в Польше] / Ирина Шепелевич // Заря над Бугом. Брест, 2017. 6 апреля (№ 14). С. 10.
  10. Шепелевич, И. Как остромечевцы «зажгли» Варшаву и друга «Брестского курьера» Ежи Хоффмана : [о выступлении народного ансамбля «Остромечевские Лявоны» на смотре «Международный гала-концерт песни с кресов» в Варшаве] / Ирина Шепелевич // Брестский курьер. 2017. 23 марта (№ 13). С. 24.
  11. Курец, А. На столетие «сельчанки» с концертным туром : [о гимне, посвящённом «Сельской газете» ; беседа с авторами Николаем Панасюком и Федором Мозолем ; текст гимна] / Александр Курец // Сельская газета. 2015. 14 января. С. 18.
  12. Шепелевич, И. На польских дожинках, или Сколько у Бреста братьев? : [об участии брестского коллектива «Фортуна» под управлением Ф. Мозоля в праздновании Дожинок в польском городе Брест] / Ирина Шепелевич // Брестский курьер. 2014. 11 сентября (№ 37). С. 22.
  13. Макавецкая, Г. «Страмечаўскія Лявоны» : шляхам эстэтычнай народнасці / Галіна Макавецкая // Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах. 2013. № 4. С. 5–6.
  14. Михович, С. Божий дар : [19 февраля Ф. А. Мозоль отпразнует свой 60-летний юбилей] / С. Михович // Заря над Бугом. Брест, 2012. 18 февраля. С. 12.
  15. Дмитриева, Л. Территория талантов : [о работе Брестского ДК железнодорожников по рассказу директора Ф. А. Мозоля] / Лариса Дмитриева // Вечерний Брест. 2011. 21 января. С. 5.
  16. Шепелевич, И. От чистого истока... : [о международном этнофествиале «Верхобуж. Чистые истоки Буга» в д. Верхобуж Львовской области (Украина) с участием ансамбля «Остромечевские Лявоны»] / Ирина Шепелевич // Заря над Бугом. Брест, 2010. 14 августа. С. 2.
  17. Яцура, Н. Надзейны талiсман «Астрамечаўскiх Лявонаў» / Надзея Яцура // Народная трыбуна. 2010. 29 мая. С. 12.
  18. Гетман, I. I песню родную люблю я... : [пра 25-годдзе народнага ансамбля музыкi i песнi «Страмечаўскiя Лявоны» (кiраўнiк Ф. Мозаль)] / Iгар Гетман // Заря над Бугом. Брест, 2010. 15 мая. С. 2.
  19. Томаш, М. «Брава, Лявоны!» : [пра народны ансамбль «Астрамечаўскiя Лявоны»] / Мiкалай Томаш // Заря над Бугом. Брест, 2008. 4 октября. С. 2.
  20. Самосевич, М. Зрители не хотели отпускать артистов и просили исполнить «Катюшу» : [об участии народного ансамбля народной музыки и песни «Астрамечаўскiя Лявоны» Остромечевского СДК в ХVII Международном фестивале фольклора в Словакии] / Марина Самосевич // Заря над Бугом. Брест, 2005. 23 июля.
  21. Панасюк, М. Ведай нашых : [пра народны ансамбль «Астрамечаўскiя Лявоны»] / Мiкола Панасюк // Народная трыбуна. 2005. 9 лiпеня. С. 6.
  22. Самосевич, М. «Мы дарим всем свои сердца» : [о народном ансамбле музыки и песни «Астрамечаўскiя Лявоны» Остромечевского СДК. Руководитель Ф. Мозоль] / Марина Самосевич // Заря над Бугом. Брест, 2005. 21 мая.
  23. Мазоль, Ф. Разумець адзiн аднаго : [загадчык аддзела культуры Брэсцкага райвыканкама, заслужаны дзеяч культуры РБ разважае пра духоўнае адраджэнне ў раёне] / Фёдар Мазоль ; падрыхтаваў Мiкола Панасюк // Народная трыбуна. 2003. 30 жнiўня.
  24. Фурсова, С. Фестивали на «Бис»! : [об участии народнага ансамбля «Астрамечаўскiя Лявоны» в фестивале «Звiняць цымбалы i гармонiк» (Паставы)] / С. Фурсова // Заря над Бугом. Брест, 2003. 26 июля.
  25. Михалькевич, И. Талантами земля полнится : [о концерте-чествовании директора Остромечевского СДК, заслуженного деятеля культуры РБ Ф. А. Мозоля к 50-летию] / И. Михалькевич // Заря над Бугом. Брест, 2002. 13 марта.
  26. Тоболич, А. «Астрамечаўскiя Лявоны» / А. Тоболич // Заря. 2001. 2 октября.
  27. Муха, Ф. Споемте, друзья! : [о директоре Остромечевского СДК Брестского района Федоре Мозоле] / Федор Муха // Советская Белоруссия. 2001. 31 января. С. 4.
  28. Крейдич, М. Истина, постигнутая вовремя : [о заслуженном деятеле культуры РБ, директоре Остромечевского СДК Брестского района Ф. А. Мозоле] / Мария Крейдич // Вечерний Брест. 2001. 12 января. С. 3.
  29. Фёдар Мазоль – заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь // Народная трыбуна. 2000. 1 апреля.
  30. Мазоль, Ф. Буслянка... на комiне клуба? : [дырэктар Астрамечаўскага СДК Брэсцкага раёна пра развiццё культуры ў Беларусi i в. Астрамечава] / Фёдар Мазоль ; гутарыў Мiкола Панасюк // Народная трыбуна. 1999. 6 лiстапада.
Чытаць 438 разоў