Панядзелак, 21 Сакавік 2022 16:30

6 сакавіка 2022 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Амельчука (1957), паэта, перакладчыка

Сяргей Іванавіч Амяльчук нарадзіўся 6 сакавіка 1957 г. у вёсцы Рачыца Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Вучыўся ў Рачыцкай пачатковай школе, потым у сярэдніх школах № 2 і № 3 г. Белаазёрска. У 1974–1975 гг. працаваў слесарам на Белаазёрскім энергамеханічным заводзе.

 

У 1975–1980 гг. Сяргей Амяльчук – студэнт Маскоўскага авіяцыйнага тэхналагічнага інстытута імя К. Э. Цыялкоўскага, дзе атрымаў адукацыю інжынера-металурга. Працаваў у г. Балашыха Маскоўскай вобласці, г. Барысаў Мінскай вобласці. З 1983 г. – у г. Белаазёрску на энергамеханічным заводзе тэхнолагам ліцейнага цэха, а затым – старшынёй прафкама завода. З 1993 г. жыве ў Брэсце, працуе інжынерам на СП ААТ «Брэстгазаапарат».

Сяргей Амяльчук пачаў пісаць вершы ў 1972 г., але толькі ў 1979 г. адважыўся паказаць напісаныя радкі прафесійнаму літаратару – Ніне Іосіфаўне Мацяш. Яна пахваліла тыя, што напісаны на беларускай мове, з таго часу стаў пісаць толькі па-беларуску. Калі працаваў у Белаазёрску, ездзіў у Брэст на пасяджэнні літаратурнага аб’ядання «Зараніца» пры абласной газеце «Заря». Яго вершы друкаваліся ў газетах «Заря», «Чырвоная змена», часопісах «Беларусь» і «Маладосць», зборніку «Дзядзінец» (1999), літаратурным альманаху «Жырандоля» і інш. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка «Маладыя галасы» (1985).

У 1999 г. у серыі «Берасцейскае вогнішча» выйшаў з друку першы паэтычны зборнік Сяргея Амельчука «Дарога, вір і амфара» (перавыдадзены ў 2003 г.). Наступны зборнік «Мая Сінекура» быў выдадзены ў 2012 г. у Луцку (Украіна) ў выдавецтве «Терен». З 2012 г. – член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паэт імкнеца падпарадкаваць арыгінальныя вершаваныя формы: санет, трыялет, верлібр, хайку... Трэці паэтычны зборнік «Зямля, якую бяруць з сабою», быў выдадзены ў 2013 г. у выдавецтве «Логвінаў» (Мінск). Гэты зборнік сабраў творы ў форме хайку – жанры традыцыйнай японскай лірычнай паэзіі. Зборнік незвычайны тым, што ў ім да кожнага верша падабраны індывідуальны малюнак, які дапаўняе твор. Каля 30 ілюстрацый да кнігі зрабіў брэсцкі паэт і мастак Лявон Валасюк.

У полі зроку паэта як праблемы сённяшняга дня, так і наша не такая і далёкая гісторыя. Піша вершы, апавяданні, перакладае з украінскай мовы. Сяргей Іванавіч ўваходзіў у рэдкалегію альманаха «Жырандоля», які выдаецца Брэсцкім аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 2016 г. пісьменнік уваходзіў у журы прэміі «Кніга году». Укладальнік зборніка «Жарсьць каханьня: лірыка паэтаў Берасьцейшчыны» (2016).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай

 

Творы і пераклады С. І. Амяльчука

  1. Зямля, якую бяруць з сабою : зборнік хайку / Сяргей Амяльчук ; [прадмова М. Сянкевіча ; рэдактар А. К. Каско ; мастак Л. Ф. Валасюк]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2018. – 77, [10] с. : іл.
  2. Зямля, якую бяруць з сабою : зборнік хайку / Сяргей Амяльчук ; [прадмова М. Сянкевіча ; рэдактар А. Каско ; мастак Л. Валасюк]. – Мінск : Логвінаў, 2013. – 77, [10] с.
  3. Мая Сінекура : вершы, паэма-эсэ / Сяргей Амяльчук ; [прадмова М. Сянкевіча ; мастак Л. Ф. Валасюк]. – Луцк : ВМА «Терен», 2010. – 58 с. : іл.
  4. Дарога, вiр i амфара : вершы / Сяргей Амяльчук. – Брэст : Лаўроў, 2003. – 58 с.
  5. Дарога, вiр i амфара : вершы / Сяргей Амяльчук ; [рэдактар А. Каско ; мастак С. Казак]. – Брэст, 1999. – 55, [2] с. – (Берасьцейскае вогнiшча).
  6. Жарсьць каханьня : лірыка паэтаў Берасьцейшчыны пра каханьне / Брэсцкае абласное адзьдзяленьне грамадскага аб’яднаньня «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» ; [укладальнік С. Амяльчук ; рэдкалегія: М. Аляхновіч і інш.]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2016. – 99 с.
  7. Простая мова ; «Аднойчы, пасля працы вывучаў...» ; «Хлопцы – за касу цягалі...» : вершы / Сяргей Амяльчук // Маладыя галасы : зборнік вершаў / укл. Л. Дранько-Майсюка. Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. С. 12–13.
  8. Лірычны герой паэзіі Ніны Мацяш : (літаратуразнаўча-гістарычнае эсэ) / Сяргей Амяльчук // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзяленння Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск : Кнігазбор, 2018. С. 197–204 ; Новы Час. 2018. 28 верасня (№ 35). С. 9. (Літаратурная Беларусь ; № 9).
  9. Жывая і мёртвая вада : [апавяданні] / Сяргей Амяльчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2015. № 6. С. 40–41.
  10. Як адзін мужык трох жонак на смерць заказытаў ; Не гаспадар! ; Тырчок ; Ходзь сюды ; Адпомсціў : [проза] / Сяргей Амяльчук // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў. Брэст, 2010. № 3. C. 127–132.
  11. Хайку / Сяргей Амяльчук // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 2008. C. 141–143.
  12. Простопчук, В. Непрыстольныя гномы : (выбранае) / Васыль Простопчук ; пераклаў з украінскай Сяргей Амяльчук. – Брэст : Альтернатива, 2018. – 215 с.
  13. Баграна, Г. Ю. Цітоцень : аповесць-казка / Ганна Баграна ; [пераклад з украінскай: Сяргей Амяльчук]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2017. – 43 с.
  14. Простопчук, В. З кнігі «Непрыстольныя гномы» : [афарызмы] / Васыль Простопчук ; пераклаў з украінскай Сяргей Амяльчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2015. № 6. С. 181–184.
  15. Жывая і мёртвая вада : [апавяданні] / Сяргей Амяльчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2015. № 6. С. 40–41.
  16. Прастапчук, В. З кнігі «Непрыстольныя гномы» : [верш] / Васіль Прастапчук ; пераклад з украінскай Сяргея Амяльчука // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2013. № 5. С. 186–188.
  17. Берестейське багаття : твори поетів і прозаїків Берестейщины в перекладах українською мовою / [упоряд.-ред.: Василь Гей, Ніна Горик]. – Луцьк : Терен, 2012. – 225, [1] с.

 

Аб жыцці і творчасці С. І. Амяльчука

  1. Валасюк, Л. Мая Сінекура : [пра паэта С. Амельчука] / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 204–205.
  2. Борсук, Н. М. Жанравая форма трыялета (у творчасці М. Багдановіча і паэтаў берасцейшчыны) / Ніна Борсук // «З пяшчотным даверам да чытача» : нарысы па літаратуры Берасцейшчыны / [Ніна Борсук]. Брэст, 2015. С. 80–88.
  3. Кавалёў, С. В. Партрэт шкла : літаратурна-крытычныя артыкулы / Сяргей Кавалёў. – Мінск, 1991. – 189 с. : іл. – Са зместу: [Сяргей Амяльчук]. С. 18, 33–34.
  4. Бяласін, Я. Тры літаратурныя праекты інжынера Амельчука : да 60-годдзя Сяргея Амельчука / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2017. № 9. С. 229–234.
  5. Бяласін, Я. Вялікае ў малым : выйшла кніга хайку Сяргея Амяльчука / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2013. 31 октября (№ 44). С. 21.
  6. Сянкевіч, М. Дарогі ў Рым і сцежка дадому : [пра кнігу С. Амельчука «Мая Сінекура»] / Мікола Сянкевіч // Заря. 2012. 1 сентября. С. 10.
  7. Борсук, Н. «Скажы пра яго!.. Памаліся, і будзеш пачута...» : [М. Багдановіч і брэсцкія пісьменнікі] / Ніна Борсук // Брестский вестник. 2007. 24 мая. С. 13.
  8. Борсук, Н. М. Канцэпт маці-мадонны ў паэтычным свеце М. Багдановіча і нашых сучаснікаў : В. Вашэкі, А. Дэбіша, В. Дэбіша, В. Вабішчэвіча, В. Барысюка, А. Каско, Н. Мацяш, У. Калесніка, К. Жмінько, І. Лагвіновіча, М. Аляхновіча, С. Амельчука, М. Рудкоўскага, М. Антаноўскага, Р. Бензярука, М. Пракаповіча / Н. М. Борсук // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. 2005. № 1. С. 4–11.
  9. Мельнікава, З. Дарога, вір і амфара… : кнігі нашых землякоў / Зоя Мельнікава // Заря. 2000. 26 февраля. С. 8.
  10. Вярцінскі, А. Дарога, вір і амфара : [пра кнігу С. Амельчука «Дорога, вір і амфара»] / Анатоль Вярцінскі // Культура. 2000. № 1. С. 11.
  11. Бунеева, Л. Мазоль, прабiты лiнiяй радка... : [аб прэзентацыi кнiгi вершаў С. Амельчука «Дарога, вiр i амфара» ў абласной бiблiятэцы iмя М. Горкага] / Людмiла Бунеева // Вечерний Брест. 1999.13 августа. С. 8.
  12. Аксенін, С. Не згарае «Берасцейскае вогнішча» : [у гэтай серыі выйшлі кнігі С. Амельчука і К. Жмінько] / С. Аксенін // Літаратура і мастацтва. 1999. 16 ліпеня. С. 3.
  13. Матяш, Н. Имя в поэтическом строю : [о творчестве поэта С. Омельчука] / Нина Матяш // Заря. 1987. 11 февраля.
  14. Каско, Л. Як воды Буга і Прыпяці : [паэзія Брэстчыны, у т. л. пра паэта С. Амельчука] / Л. Каско // Чырвоная змена. 1986. 30 верасня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 545 разоў