Пятніца, 15 Красавік 2022 16:26

13 красавіка 2022 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Губенкі (1932-2022), краязнаўца, аўтара малюнкаў ваеннага і пасляваеннага г. Брэста

Уладзімір Мікалаевіч Губенка нарадзіўся 13 красавіка 1932 г. у г. Канатопе Сумскай вобласці (Украінская ССР). У студзені 1940 г. яго бацьку, Мікалая Васільевіча Губенку, назначылі начальнікам чыгуначнага тэхнікума ў г. Брэсце, таму сям’я ў 1940 г. пераехала ў гэты горад. Маці, Таццяна Станіславаўна Смалавік, стала працаваць у Доме палітасветы, была абрана дэпутатам гарадскога Савета народных дэпутатаў.

 

1 верасня 1940 г. Валодзя пайшоў у першы клас, а старэйшы брат Жэня — у шосты. Школа была перапоўнена, першых класаў было чатыры, вучыліся ў дзве змены. Вучыцца Валодзі было лёгка, бо ён да школы навучыўся чытаць і асвоіў арыфметыку. З’явілася шмат сяброў сярод аднагодкаў.

У чэрвені 1941 г. Валодзю адправілі на канікулы да сваякоў у Канатоп, дзе яго і застала Вялікая Айчынная вайна. У пачатку вайны сям’я Губенкаў здолела эвакуіравацца на ўсход, з 1943 г. Мікалай Васільевіч быў дырэктарам Саратаўскага будаўнічага тэхнікума. У жніўні 1944 г., адразу пасля вызвалення Брэста, атрымаў загад вярнуцца. Горад сустрэў разбуранымі дамамі, магіламі. Сябры Валодзі, якія засталіся пад акупацыяй і выжылі, расказалі аб зверствах фашыстаў, аб знішчэнні яўрэйскага насельніцтва.

Валодзя вучыўся ў сярэдняй школе № 5, добра памятае дырэктара Мікалая Аляксандравіча Сулкоўскага. У вольны час падлеткі лазілі па руінах дамоў, фартоў і крэпасці, знаходзілі зброю, патроны, гранаты, узрывалі снарады. Гэтыя небяспечныя шаласці згубілі і пакалечылі шмат дзяцей. Аднойчы і Валодзя з трыма сябрамі трапіў у загад дырэктара аб строгім выгавары «за организацию взрыва в школьном туалете». У 1946 г. у сувязі з увядзенем раздзельнага навучання СШ № 5 расфараміравалі, Валодзя стаў вучыцца ў мужчынскай СШ № 3.

Закончыў фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1955). Тэрміновую службу ў Савецкай арміі праходзіў у 4-й механізаванай арміі, якая дыслацыравалася ў ГДР. Пасля арміі нейкі час быў кантралёрам на мытні. Сем гадоў працаваў настаўнікам фізікі, завучам па вытворчым навучанні ў сярэдняй школе № 9. У 1967–1992 гг. — інжынер па спектральнаму аналізу, загадчык металафізічнай лабараторыі на Брэсцкім электрамеханічным заводзе — буйнейшым прадпрыемстве горада. Ужо на пенсіі стаў трэнерам па бадмінтону ў спартыўнай школе, затрымаўся ў спорце на дзесяць гадоў.

Калі было пад семдзесят, памяць аб гадах вайны і пасляваенным аднаўленні прымусіла Уладзіміра Мікалаевіча ўзяць ў рукі аловак і занатоўваць на паперы ўжо страчаныя месцы любімага горада дзяцінства. Вырашыў намаляваць тое, што ніхто не фатаграфаваў. Першыя малюнкі з’явіліся ў 1990-я гг., ствараў іх для сябе і сяброў. З 2001 г. намаляваў больш за 400 малюнкаў на паперы фармату А4. Змест і тэматыка заснаваны на ўспамінах дзіцячых і юнацкіх гадоў аўтара і яго сяброў.

У 2007 г. малюнкі Уладзіміра Мікалаевіча трапілі ў рэдакцыю газеты «Брестский курьер» і журналісты адразу зразумелі значнасць гэтых гістарычных сведчаннняў паўсядзённага жыцця горада. На работах у інсітным стылі, але з фатаграфічнай дакладнасцю адлюстраваны падзеі, якія адбываліся ў Брэсце ў 1940–1950-я гг. Гэта ўнікальная калекцыя дакументальных замалёвак, якая не мае аналагаў. Аўтар вынайшаў асобы жанр — гісторыя ў малюнках, гімн і помнік гораду 1940–1950-х, якога ўжо няма.

Малюнкі друкаваліся на старонках газет «Брестский курьер», «Вечерний Брест», «Брестская газета» i iнш., у кнігах Васілія Сарычава «В поисках утраченного времени». У 2009 г. ў музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнаці» адбылася першая персанальная выстава малюнкаў У. М. Губенкі, якая выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Намаганнямі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея выстава малюнкаў дэманстравалася ў розных гарадах Беларусі, а таксама ў Польшчы і Расіі.

Па адукацыі і прафесіі настаўнік, фізік, інжынер, а па прызванні — гісторык, краязнаўца і мастак. Уладзімір Мікалаевіч захаваў у памяці самыя дробныя рысы вуліц і штодзённага жыцця горада, памятае многіх яго жыхароў. Успамінамі шчодра дзеліцца, апублікаваў некалькі артыкулаў пра выгляд горада ў даваенны і пасляваенны час. Напісаў пра брэсцкага старажыла Іосіфа Іванавіча Левашкевіча, які перажыў дзве вайны, тры рэвалюцыі, меў талент садавода і спевака.

У рамках падрыхтоўкі да 1000-годдзя г. Брэста пры падтрымцы гарвыканкама была выдазена кніга У. М. Губенкі «Брест моей памяти, 3060-е годы XX века» (2019). Яе прэзентацыя прайшла 21 сакавіка 2019 г. у музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнаці».

У. М. Губенка памёр 31 ліпеня 2022 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Губенко, В. Н. Брест моей памяти, 3060-е годы XX века : авторские воспоминания и рисунки / В. Н. Губенко. Брест : Полиграфика, 2019. 299 с. : ил.
  2. История Бреста в графических работах Владимира Губенко : [буклет] / УК «Обл. биб-ка им. М. Горького», Брест. обл. управление МЧС, УК «Брест. обл. краевед. музей». – Брест : [б. и.], 2018. – 1 л. (сложен в 3 раза).
  3. Сарычев, В. В. В поисках утраченного времени : кн. 3 / Василий Викторович Сарычев. – Брест : Брестская типография, 2009. – 309 с. : ил. – Из содерж.: Рисунки В. Губенко. С. 14, 25, 30, 36, 157.
  4. Сарычев, В. В. В поисках утраченного времени : кн. 2 / Василий Викторович Сарычев. – Брест : Брестская типография, 2007. – 312 с. : ил. – Из содерж.: Владимир Губенко. С. 98.
  5. Сарычев, В. В. Хранитель города, которого нет : [к 90-летию В. Н. Губенко, автора уникальных рисунков старого Бреста] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2022. 15 апреля (№ 15). С. 5.
  6. Губенко, В. Спецзадание Николая Губенко : [воспоминания о послевоенном восстановлении Брестского железнодорожного техникума] / Владимир Губенко ; воспоминания записала Кристина Головийчук // Брестская газета. 2020. 8 мая (№ 19). С. 17.
  7. Павлов, В. Первый раз в первый класс. Как это было 79 лет тому назад : [воспоминания В. Н. Губенко о 1 сентября 1940 г.] / Виктор Павлов // Брестская газета. 2019. 30 августа (№ 35). С. 5.
  8. Ковальская, О. Губенко станет почетным гражданином : [в музее «Спасенные художественные ценности» презентация книги В. Губенко «Брест моей памяти. 30–60-е годы XX века»] / Ольга Ковальская // Брестский вестник. 2019. 28 марта (№ 13). С. 6.
  9. Останки есть. Но где же гильзы? : [о мнении В. Губенко о находке останков расстрелянных людей на территории бывшего еврейского гетто в Бресте] / Служба информации «БГ» // Брестская газета. 2019. 8 марта (№ 10). С. 9.
  10. Губенко, В. «В этом дворе неевреев нет» : [об уничтожении еврейского гетто в Бресте] / Владимир Губенко ; подготовила Людмила Селех // Брестская газета. 2019. 1 марта (№ 9). С. 7.
  11. Шляжко, Н. «Панасоник» и форель в реке : [о встрече с В. Губенко в ЦГБ им. А. С. Пушкина] / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2019. 21 февраля (№ 8). С. 7.
  12. Цапков, В. Владимир Губенко об улицах детства : [о встрече с автором рисунков старого Бреста В. Н. Губенко в областном краеведческом музее] / Валерий Цапков // Брестский вестник. 2018. 1 ноября (№ 44). С. 13.
  13. Гапеева, Т. Кинотеатр «Летний» и танцплощадка за 10 рублей : каким был парк культуры и отдыха в Бресте : [В. Губенко изобразил парк в послевоенные годы] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2018. 9 февраля (№ 6). С. 19.
  14. Гапеева, Т. Что подавали в брестском ресторане «Лето» в 1950-е годы : [брестский художник В. Губенко изобразил, как выглядел парк в довоенные и послевоенные годы] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2018. 2 февраля (№ 5). С. 19.
  15. Гапеева, Т. Как выглядел парк культуры и отдыха в середине ХХ века : [В. Губенко изобразил парк в довоенные и послевоенные годы] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2018. 26 января (№ 4). С. 9.
  16. Губенко, В. Добрые плоды памяти : страницы жизни Иосифа Ивановича Левашкевича : [вместе с автором вспоминает Диана Хмелевская,внучка И. И. Левашкевича] / Владимир Губенко // Брестский курьер. 2017. 21 декабря (№ 48). С. 24.
  17. Губенко, В. Последний эшелон из Тэвлей : [железная дорога в первые дни войны] / Владимир Губенко // Брестский курьер. 2017. 3 августа (№ 32). С. 8.
  18. Брест, июль 1944 года в рисунках Владимира Губенко // Брестский курьер. 2017. 20 июля (№ 30). С. 18–19.
  19. Губенко, В. Они шагали в бессмертие по брестским улицам : [о первых днях войны] / Владимир Губенко // Брестский курьер. 2017. 22 июня (№ 26). С. 18–19 ; 29 июня (№ 27). С. 18–19.
  20. Губенко, В. «Сейчас для меня Брест – совершенно новый город» / Владимир Губенко ; [записала] Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2017. 14 апреля (№ 16). С. 9.
  21. Губенко, В. Владимир Губенко: «Брест сейчас – это совершенно другой город...» : [воспоминания о послевоенном городе] / Владимир Губенко ; интервью подготовила Любовь Павлова // Брестский курьер. 2017. 13 апреля (№ 16). С. 18.
  22. Губенко, В. Владимир Губенко: форты нашего детства : [из записок-мемуаров о Бресте в 1939–1950 гг.] / Владимир Губенко // Брестский курьер. 2016. 21 июля (№ 30). С. 18–19 ; 28 июля (№ 31). С. 24 ; 4 августа (№ 32). С. 18 ; 11 августа (№ 33). С. 18 ; 18 августа (№ 34). С. 18 ; 25 августа (№ 35). С. 18.
  23. Сарычев, В. Из Бреста ехали защищать завоевания социализма : 1956 год стал самым неспокойным в истории СССР за все доперестроечные десятилетия : [об армейском прошлом брестчанина В. Губенко и тренера сборной СССР по метанию Е. Шукевича] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2016. 1 января (№ 1). С. 3.
  24. Губенко, В. Гицель : [из записок-мемуаров о довоенном Бресте, в т. ч. о профессии гицель (живодер)] / Владимир Губенко // Брестский курьер. 2015. 19 ноября (№ 47). С. 20–21 ; 26 ноября (№ 48). С. 20–21.
  25. Павлова, Л. Остановиться, оглянуться... : память, запечатленная в карандашной графике : [в редакции газеты «Брестский курьер» открылась выставка рисунков В. Н. Губенко] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 5 февраля (№ 6). С. 6.
  26. Губенко, В. Старый парк на Московской : он был любимым местом отдыха и встреч жителей города над Бугом : [об истории парка 1 Мая г. Бреста в 1948–1954 гг.] / Владимир Губенко // Брестский курьер. 2014. 29 мая (№ 22). С. 20–21 ; 5 июня (№ 23). С. 20–21.
  27. Губенко, В. Керкуты : в память о разрушенной еврейской колонии и моногострадальном кладбище / Владимир Губенко // Брестский курьер. 2013. 29 августа (№ 35). С. 20–21; 5 сентября (№ 36). С. 20–21.
  28. Шиферштейн, Д. Нестертая память : [о В. Н. Губенко, авторе документальных рисунков старого Бреста] / Дмитрий Шиферштейн // Вечерний Брест. 2013. 7 августа. С. 2–3.
  29. Сидорук, Ж. Пивзавод на Пивоварной существовал до середины 1944 года : [история ул. Пивоварной г. Бреста, публикуется рисунок В. Губенко] / Жанна Сидорук // Брестская газета. 2013. 29 марта (№ 13). С. 3.
  30. Васильев, С. Кузница кадров Николая Губенко : к 110-летию со дня рождения первого начальника Брестского техникума железнодорожного транспорта : [об отце В. Н. Губенко, Николае Васильевиче Губенко] / Сергей Васильев // Вечерний Брест. 2013. 27 февраля. С. 8. (Вечерочка ; 8).
  31. Губенко, В. Трагедия «восточников» : военное лихолетье глазами юного брестчанина : [из записок-мемуаров о начале Великой Отечественной войны в Бресте, о судьбе его близких] / Владимир Губенко // Брестский курьер. 2013. 10 января (№ 2). С. 22.
  32. Кунцевич, О. Грифель, памяти послушный : рисунки Владимира Губенко возвращают нам Брест, которого мы не знали : [о выставке «Брест 30-х – 50-х годов в рисунках Владимира Губенко» в музее «Спасенные художественные ценности»] / Ольга Кунцевич // Вечерний Брест. 2009. 15 мая (№ 38). С. 5.
  33. Павлова, Л. Летопись в рисунках сохраняет дух старого Бреста : [о выставке «Брест 30-х – 50-х годов в рисунках Владимира Губенко» в музее «Спасенные художественные ценности»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2009. 14 мая (№ 20). С. 9.
  34. Гармель, Е. Нарисовать... историю города : в Бресте открылась выставка работ Владимира Губенко : [о выставке рисунков в музее «Спасенные художественные ценности»] / Елена Гармель // Заря. 2009. 14 мая. С. 7.
  35. Волкович, А. Последний балагул Бреста : очерк о самодеятельном художнике Владимире Губенко / Александр Волкович // Брестский курьер. 2007. 18 октября (№ 42). С. 22–23.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 361 разоў Апошняя змена Панядзелак, 01 Жнівень 2022 14:55