Панядзелак, 04 Ліпень 2022 11:39

22 снежня 2022 г. — 230 гадоў з дня нараджэння Паўла Аляксандравіча Каценіна (1792–1853), рускага ваеннага дзеяча, паэта, перакладчыка, крытыка

Павел Аляксандравіч Каценін нарадзіўся 22 снежня 1792 г. у сяле Шаёва Кастрамской губерні (цяпер Кастрамской вобласці) у сям’і генерал-лейтэнанта Аляксандра Фёдаравіча Каценіна. Атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, ведаў латынь і некалькі еўрапейскіх моў. Яго лічылі чалавекам энцыклапедычных ведаў.

 

У 1806 г. залічаны на службу ў дэпартамент народнай асветы юнкерам, а праз два гады атрымаў чын тытулярнага саветніка. У 1808–1809 гг. наведваў салон А. М. Аленіна, пазнаёміўся з К. М. Бацюшкавым, М. І. Гнедзічам, А. А. Шахоўскім і іншымі дзеячамі літаратуры і тэатра. Удзельнічаў у аматарскіх спектаклях. У 1810 г. надрукаваны яго першыя вершы ў часопісе «Цветник». Перакладаў вершаваныя творы Біона, Гесснера, Вергілія, Гётэ, Шылера, Арыоста, «Романсы о Сиде» Гердзера, асобныя песні з «Ада» Дантэ і Ассіана.

З 1810 г. Павел Каценін перайшоў на службу ў лейб-квардыі Праабражэнскі полк партупей-прапаршчыкам. Удзельнік Айчыннай вайны 1812 г. і замежных паходаў Рускай арміі. Барадзіно, Люцэн, Баўцэн, Кульм, Лейпцыг, Парыж – вехі баявога і жыццёвага вопыту маладога гвардзейскага афіцэра. Удастоены ордэна Святога Уладзіміра 4-й ступені з бантам і Кульмскім крыжам.

Пасля падзей 1812–1814 гг. Павел Каценін нейкі час служыў у г. Брэст-Літоўску, але пра гэты адрэзак жыцця паэта звестак мала. У гэты час — у 1813–1816 гг. — тут служыў карнет Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў, ад’ютант генерала А. С. Калагрывага. Вядома, што свае першыя літаратурныя вопыты А. С. Грыбаедаў пачаў менавіта ў Брэст-Літоўску.

Найбольш яркі перыяд у творчасці Паўла Каценіна – 1814–1822 гг., узначаліў адно з цячэнняў дзекабрысцкага рамантызму.  У 1815 г. апублікаваў балады «Наташа», «Убийца», «Леший», у 1816 г. — «Ольгу» (вольны пераклад балады Г. А. Бюргера «Ленора»). Арыентацыя на адлюстраванне рускага быту, на шырокае выкарыстанне простамоўных форм збліжала П. А. Каценіна з А. С. Шышковым, але разам с тым была звязана з дэкабрысцкай ідэяй барацьбы за народнасць літаратуры.

Разам з В. К. Кюхельбекерам уваходзіў у лік бліжэйшых літаратурных саюзнікаў А. С. Грыбаедава. Камедыя «Студент» (1817) лічыцца сумесным творам Аляксандра Грыбаедава і Паўла Каценіна, хаця ўдзел апошняга мог абмежавацца рэдактурай. У 1810–1820 гг. шмат пісаў для тэатра, перапрацоўваў творы французскіх драматургаў. Адзіная арыгінальная трагедыя Паўла Каценіна «Андромаха» была пастаўлена ў 1827 г. Выступаў таксама як тэатральны педагог. Пастаянны аўтар «Литературной газеты».

Летам 1818 г. пазнаёміўся з А. С. Пушкіным, які высока цаніў паэтычны і крытычны талент Паўла Каценіна, хоць той не належаў да яго бліжэйшага кола сяброў. Аляксандр Пушкін чытаў яму новыя песні з «Руслана и Людмилы». У рамане «Евгений Онегин» аўтар узгадаў паэта-перакладчыка: «Там наш Катенин воскресил // Корнеля гений величавый». Існуе версія, што прататыпам Яўгенія Анегіна быў Павел Каценін. Успаміны П. А. Каценіна пра А. С. Пушкіна, напісаныя ў 1850-я гг., апублікаваны толькі ў 1934 г.

З канца 1816 г. — член дзекабрысцкага «Союза спасения», затым адзін з кіраўнікоў тайнай дзекабрысцкай арганізацыі «Военное общество» і «Союза добродетельности» (1819). У маi 1820 г. атрымаў званне палкоўніка.

Летам 1820 г. па палітычных матывах (за «сознательное противоречие» велікаму князю Міхаілу Паўлавічу) П. А. Каценін звольнены са службы. У 1822 г. за публічны скандал у час тэатральнага спектакля па распараджэнню імператара Аляксандра І быў высланы з Санкт-Пецярбурга без права ўезду ў абедзве сталіцы. Тры гады правёў у родным Шаёва. Быў прыцягнуты па справе дзекабрыстаў, але лёгка апраўдаўся.

У 1832 г. выдаў «Сочинения и переводы Павла Катенина» ў дзвюх частках, але матэрыяльныя цяжкасці прымусілі вярнуцца на службу. У 1834 г. удзельнічаў у ваенных дзеяннях на Каўказе. У 1836 г. назначаны камендантам крэпасці Кізляр. Горад Кізляр (Дагестан) тады фактычна быў палітычным і эканамічным цэнтрам Паўночнага Каўказа. Найбольш значны з каўказскіх твораў П. А. Каценіна – руская быль «Инвалид Горев» (1835). У 1838 г. звольнены ў адстаўку ў чыне генерал-маёра. Жыў у сваёй кастрамской вёсцы. Член Расійскай акадэміі (1833), ганаровы член Аддзялення рускай мовы і славеснасці Акадэміі навук (1841).

П. А. Каценін памёр 4 чэрвеня 1853 г. на малой радзіме. У савецкі час (1955) прах пісьменніка перанесены ў г. Чухлома Кастрамской вобласці, у горадзе імем пісьменніка названа вуліца. У ХХ ст. творы паэта і драматурга выдадзены асобнымі зборнікамі, уключаны ў зборнікі паэтаў пушкінскай пары.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

Творы П. А. Каценіна

  1. Избранное / П. А. Катенин ; [сост., автор вступ. ст. и примеч. А. И. Казинцев]. Москва : Советская Россия, 1989. 237, [3] с., [1] л. портр.
  2. Размышления и разборы / П. А. Катенин ; сост., подгот. текста и примеч. Л. Г. Фризмана. – Москва : Искусство, 1981. – 374 с. – (История эстетики в памятниках и документах).
  3. Избранные произведения / П. А. Катенин ; вступ. ст., подгот. текста и примеч. Г. В. Ермаковой-Битнер. – Москва ; Ленинград : Советский писатель, 1965. – 742 с. – (Библиотека поэта. Большая серия).
  4. Поэты пушкинской поры : сборник стихотворений / сост., вступ. ст., биограф. очерки и коммент. Н. И. Якушина]. – Москва : Детская литература, 2014. – 383 с. – (Школьная библиотека).
  5. Золотой век русской поэзии. Русская поэзия первой половины XIX века : [поэты Пушкинской поры / сост., предисл., коммент. Н. И. Якушина]. Москва : Астрель, 2012. 319 с. (Русская классика).
  6. Поэты пушкинского круга : [сборник / сост. С. Ю. Куликова]. Санкт-Петербург : Паритет, 2010. 350 с. (Антология поэзии).
  7. Золотой век русской поэзии. Поэты пушкинской поры : [сборник / сост., предисл., коммент. Н. И. Якушина]. – Москва : Астрель : АСТ, 2009. – 318, [2] с. – (Хрестоматия школьника).
  8. Русская поэзия первой половины ХIХ века / [сост., вступ. ст., коммент. Н. И. Якушина. – Изд. 3-е, стереотип.]. – Москва : Дрофа, 2007. – 319 с. – (Библиотека классической художественной литературы).
  9. Поэты пушкинской поры : для сред. и ст. шк. возраста / сост. В. Г. Бехтина. Минск : Унiверсiтэцкае, 1997. – 319 с. – (Школьная библиотека).
  10. Друзьям, Отечеству, народу : поэзия декабристов / вступ. ст., сост. и коммент. С. В. Букчина]. Минск : Юнацтва, 1986. 271 с. (Школьная библиотека).
  11. Поэты-декабристы : стихотворения / сост. и биогр. справки Н. Г. Охотина ; вступ. ст. Н. Эйдельмана. Москва : Художественная литература, 1986. – (Русская муза).
  12. Трудные годы : декабристы на Кавказе / предисл., примеч., сост. В. А. Михельсона. – Краснодар : Кн. изд-во, 1985. – 333 с. – (Кубанская библиотека).
  13. «Их вечен с вольностью союз» : литературная критика и публицистика декабристов / [сост. С. С. Волк]. Москва : Современник, 1983. 368 с. (Любителям российской словесности. Из литературного наследия).
  14. Певец ; Убийца ; Ольга ; Старая быль ; А. С. Пушкину («Вот старая, мой милый, быль...») : [стихи] / П. А. Катенин // Поэты пушкинской поры : [сборник] / сост., вступ. ст. и примеч. Н. Л. Степанова. Москва : Художественная литература, 1972. С. 307–332.
  15. Воспоминания П. А. Катенина о Пушкине / вступ. ст. и примеч. Ю. Оксмана // Литературное наследство. Москва, 1934. Т. 16–18.

 

Аб жыцці і творчасці П. А. Каценіна

  1. Каценін Павел Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 191.
  2. Катенин Павел Александрович / Ю. М. Лотман // Большая советская энциклопедия : в 30 т. Москва, 1973. Т. 11. С. 528.
  3. Катенин Павел Александрович // Русские писатели. 1800–1917 : биографический словарь. Москва, 1992. Т. 2. С. 503–506.
  4. Іх шляхі пралягалі праз Брэст : Павел Аляксандравіч Каценін / падрыхтавала да друку В. Р. Купцова // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 169.
  5. Катенинские чтения : тезисы докладов / Костром. гос. историко-рхитектурный музей, КГПИ . Кострома : КГПИ, 1992 . 42 с.
  6. Сапрыгина, Е. В. Костромская вотчина Катениных / Е. В. Сапрыгина. – Кострома : [Б. и.], 1992. – 137 с. : ил.
  7. Лобкова, Н. Костромские годы Катенина / Н. Лобкова // Вечные всходы : сборник очерков о писателях Костромского края. Ярославль, 1986.
  8. Мещеряков, В. П. А. С. Грибоедов : литературное окружение и восприятие (XIX — начало XX в.) / В. П. Мещеряков. Ленинград : Наука, 1983. 264, [3] с.
  9. Орлов, В. Н. Пути и судьбы : литературные очерки / В. Н. Орлов. Ленинград : Советский писатель, 1971. 744 с.
  10. Семенов, А. «Шаевский ссыльный»: память благодарных потомков / А. Семенов // Северная правда. Кострома, 2007. 20 декабря.
  11. Голубева, Г. А. Павел Александрович Катенин / Г. А. Голубева // Новая жизнь. Кострома, 2004. 27 января.
  12. Пашин, В. Шаевский затворник / В. Пашин // Северная правда. Кострома, 2003. 6 июня.
  13. Сапрыгина, Е. Две эпохи судьбы Шаево / Елена Сапрыгина // Губернский дом. Кострома, 1992. № 1.
  14. Лобкова, Н. П. А. Катенин / Н. Лобкова // Северная правда. Кострома, 1987. 19 июня.
  15. Киреева, Э. Н. Неизвестные произведения П. А. Катенина / Э. Н. Киреева // Русская литература. 1977. № 3. С. 86–89.
  16. Петухов, Е. В. Павел Александрович Катенин : [биографический и историко-литературный очерк] / Е. В. Петухов // Исторический источник. 1888. Т. 33, № 9. С. 553–575.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 290 разоў