Панядзелак, 21 Лістапад 2022 10:17

7 лістапада 2022 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Арцёмавіча Брытуна (1957), празаіка, публіцыста, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка

 Анатоль Арцёмавіч Брытун нарадзіўся 7 лістапада 1957 г. у в. Баранцы Жабінкаўскага раёнаБрэсцкай вобласці. З дзяцінства дапамагаў бацькам па гаспадарцы, хадзіў палоць буракі і збіраць бульбу ў мясцовы калгас «Беларусь», дзе маці Анатоля працавала паляводам. Бацька шмат гадоў быў работнікам прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Шмат часу хлопчык праводзіў у дзядулі на хутары каля в. Хідры Кобрынскага раёна. З юнацкіх гадоў быў летуценнікам, любіў прыгодніцкія кнігі, з’яўляўся самым адданым чытачом у сельскай бібліятэцы. Любоў да кнігі прывіла яму Соф’я Рыгораўна Карась, якая была бібліятэкарам у Баранцах.

 

Анатоль Брытун скончыў пачатковую школу ў Баранцах, потым вучыўся ў Верхалескай сярэдняй школе Кобрынскага раёна. Пасля васьмі класаў паступіў у Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум, які скончыў у 1977 г. і па размеркаванню накіраваны у Пскоў (РСФСР),дзе пяць гадоў працаваў у праектным інстытуце. Потым вярнуўся ў Брэст,завочна вучыўся ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе атрымаў дыплом інжынера-гідратэхніка, працаваў у Брэсцкай дырэкцыі «Галоўпалессевадбуд».

 Яшчэ адну вышэйшую адукацыю набыў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна на факультэце грамадскіх прафесій. Там авалодаў польскай мовай, працаваў гідам-перакладчыкам у турыстычнай фірме «Спутник», у «Интуристе», у маскоўскім «Интурбюро». За пяць гадоў зведаў усе куточкі Савецкага Саюза. Пасля распаду Савецкага Саюза Анатолю Арцёмавічу, як перакладчыку, прапанавалі работу ў Брэсцкай мытні, дзе ён і працаваў да самага выхаду на пенсію, спачатку супрацоўнікам мытнага паста «Брэст-Цэнтральны», потым афармляў на вылет самалёты ў аэрапорце «Брэст».

 Творчыя здольнасці з’явіліся ў Анатоля Брытуна яшчэ ў школе. У восьмым класе напісаў сачыненне на вольную тэму, якое вельмі здзівіла настаўнікаў, якія не паверылі, што так можа пісаць падлетак, далі ліст паперы і загадалі паказаць сваё ўменне яшчэ раз. Той самы момант, калі зачынены ў пакоі школьнік складаў нешта, каб даказаць аўтарства, ён і лічыць першай спробай пяра.

 Актыўна займацца літаратурнай дзейнасцю Анатоль Брытун пачаў у 2007 г. Першае прыгодніцкае апавяданне, прысвечанае паляўнічым і рыбалоўным прыгодам, было надрукавана ў выданні «Паляўнічы і рыбалоў». Аўтар любіў лавіць рыбу, збіраць грыбы, таму вельмі хутка нараджаліся ў яго невялікія прыгодніцкія і гумарыстычныя апавяданні. Пісаў на рускай і беларускай мовах, але потым пераключыўсятолькі на беларускую. Яго творы публікаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Бярозка», газетах «Паляўнічы і рыбалоў», «Таможенный вестник», «Народная трыбуна», «Брестский вестник», «Заря», «Брестская газета». У 2013 г. Анатоль Арцёмавіч прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

 Белавежскім летапісцам сталі называць Анатоля Брытуна пасля таго, як убачыў свет яго першы раман «Пах мускусу». У творы пісьменнік знаёміць чытача з яцвяжскім паданнем пра Вечнага стражніка, які ахоўвае некранутыя лясы Белавежы. Старажытная пушча стала месцам дзеяння невыпадкова: аднойчы Анатоль пачуў ад маці, что дзед і прадзед з боку бацькі раней жылі ў Белавежскай пушчы, працавалі там вартаўнікамі і ляснічымі. Падчас Першай сусветнай вайны акупацыйныя ўлады іх выселілі, бо дзед са сваім бацькам стралялі ў кайзераўцаў, якія пілавалі дубы і забівалі зуброў. Гэта гісторыя і стала асновай першага рамана, які ў часопіснай версіі з’явіўся ў першых нумарах «Полымя» за 2010 г. У 2012 г. пісьменнік выдаў 300 экзэмпляраў кнігі пад аднайменнай назвай. У 2014 г. за «Пах мускусу» стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя У. А. Каласніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Проза».

 Наступная кніга Анатоля Брытуна — аповесць «Сяліба» (2015) — адлюстроўвае жыццё селяніна-беларуса на працягу амаль усяго ХХ ст. У аснове «Сялібы» — аповеды дзеда пісьменніка з боку маці, таго самага, што жыў недалёка ад Хідраў. Праз погляды галоўнага героя пісьменнік паказаў лёс нашай радзімы на працягу доўгага часу, адносіны простага чалавека да змены ўлады, якая адбывалася сем разоў.

 Да 1000-годдзя Брэста, выходзіць трэцяя кніга Анатоля Брытуна «Трылогія прыгод тысячагоддзя» (2019). Выданне ўключыла ў сябе тры творы, прысвечаныя мінулым старонкам гісторыі нашай краіны, Бярэсця і Белавежскй пушчы, супрацьстаянню з вікінгамі, барацьбе з мангола-татарамі і крыжаносцамі. Героямі аўтар абраў яцвягаў і літвінаў, якія мужна змагаліся за сваю незалежнасць, адстойвалі сваю зямлю і свой гонар.

 Пісьменнік па-сапраўднаму ўлюблёны ў родную мову і гісторыю беларускага краю, таму ўсе яго творы напісаныя па-беларуску і прысвечаныя мінуламу. Чытач мае магчымасць адарвацца ад рэчаіснасці і апынуцца ў краіне неверагодных падзей, прайсці шляхам селяніна-беларуса праз цэлае стагоддзе, даведацца аб старажытнай гісторыі Беларусі больш. Усе яго творы пранікнёныя любоўю і цеплынёй да самага дарагога, што ёсць у кожнага з нас — малой і вялікай Радзімы, роднай мовы.

 Анатоль Брытун заўсёды цікавіўся гісторыяй мясцін, дзе нарадзіўся і жыве, вывучае гістарыяграфію краіны, чытае старажытныя летапісы, гістарычныя дакументы. Аднойчы аддаў увесь заробак, каб набыць кнігу 1882 г., якая прысвечана гісторыі нашай зямлі і вельмі захапіла. Пісьменнік вырашыў дзяліцца сваімі думкамі наконт гістарычнага мінулага ў Інтэрнеце — так з’явіўся форум для тых, хто цікавіцца старажытнай гісторыяй Беларусі, колькасць наведванняў вырасла да некалькі тысяч. Па папулярнасці форум значыўся трэцім па Брэстчыне і дзевяностым па Беларусі.

 Аўтар гістарычных кніг з задавальненнем сустракаецца з прыхільнікамі свайго таленту. Напярэдадні 25-годдзя ўтварэння мытнай службы Рэспублікі Беларусь (2016) у музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» прайшлатворчая сустрэча са старшым інспектарам Брэсцкай мытні Анатолем Брытуном. Выступаў на раённым фестывалі дзіцячай кнігі ў Жабінцы (2016). У складзе дэлегацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі прыняў удзел у XXV Дні беларускага пісьменства у Іванава (2018).

 

 Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

  Творы А. А. Брытуна

 

  1. Трылогія прыгод тысячагоддзя : легенды і аповесць / Анатоль Брытун. – Брэст : Альтернатива, 2019. – 179 с.
  2. Сяліба : аповесць / Анатоль Брытун. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2015. – 245 с.
  3. Пах мускусу: раман / Анатоль Брытун. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. – 326, [1] с.
  4. Жаночы гумар ; Кампраміс : [гумарэскі] / Анатоль Брытун // Берасцейская скарбніца : літаратурна-мастацкі альманах Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» / сост. С. С. Мартынюк. Брест, 2019. Вып. 2. С. 146–151.
  5. Каўнер : [апавяданне] / Анатоль Брытун // Літаратурная прастора Брэстчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / [сост. А. Р. Бензярук].Брест, 2018. С. 37–40.
  6. «Рыгор зачаравана аглядзеўся…» : [урывак з рамана «Пах мускусу»] / Анатоль Брытун // Беларуская мова. 7 клас. Слова ў тэксце : дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, С. А. Язерская ; Нац. iн-т адукацыi. 2 выд. Мінск : Аверсэв, 2012. С. 9–10. (Факультатыўныя заняткі).
  7. Куток адзіноты : апавяданне / Анатоль Брытун // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 7 ліпеня. С. 5.
  8. Гармонік ці стрэльба? : гумарэска / Анатоль Брытун // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 19 жніўня. С. 5.
  9. Рыбацкае шчасце : [апавяданне] / Анатоль Брытун // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 12 лютага. С. 6.
  10. Вяртанне Явара : [урывак з аповесці «Трылогія прыгод тысячагоддзя»] / Анатоль Брытун // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 4 снежня. С. 6.
  11. Стары Ян : урывак з аповесці «Сяліба» / Анатоль Брытун // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 13 сакавіка. С. 5.
  12. Каўнер : апавяданне / Анатоль Брытун //Сельская праўда. Жабінка, 2018. 10 студзеня. С. 5.
  13. Славянская еднасць, або Пра што гаварыў беларускі мытнік з пасажырамі міжнароднага цягніка : [апавяданне] / Анатоль Брытун // Народная трыбуна. 2011. 16 ліпеня. С. 10.
  14. Ашуканая ганарыстасць вікінга : легенда / Анатоль Брытун // Маладосць. 2010. № 11. С. 62–72.
  15. Пах мускусу : раман : [часопісны варыянт] / Анатоль Брытун // Полымя. 2010. № 1. С. 13–65; № 2. С. 69–98; № 3. С. 85–113.

 

 Аб жыцці і творчасці А. А. Брытуна

 

  1. Брытун Анатоль Арцёмавіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / склад. Н. М. Парчук. Брэст, 2018. С. 27–28.
  2. Анатоль Брытун // Літаратурная прастора Берасцейшчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / [сост. А. Р. Бензярук]. Брест, 2018. С. 37.
  3. Брестская таможня : 80 лет / [ред. Т. М. Савоневская]. – Брест : Брестская типография, 2019. – 225, [2] с. : цв. ил. – Из содержания : [Таможенник-писатель Анатолий Бритун].
  4. Елізарава, Ж. Белавежскі летапісец : [А. Брытун] / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. 2022. 4 чэрвеня. С. 12.
  5. Пихун, А. Под надежным присмотром... и не только : [беседа с начальником Брестской таможни А. Пихуном и таможенником, литератором А. Бритуном] / [Александр Пихун, Анатолий Бритун ; беседовала] Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2020. 17 сентября. С. 6.
  6. Дземідовіч, Т. А. Крокі да Парнаса / [Таццяна Анатольеўна Дземідовіч ; гутарыла] Наталля Шляжка // Брестский вестник. 2020. 23 июля. С. 19.
  7. Ростаў, А.«Жніво» на творчай ніве : [пра калектыўны зборнік «Берасцейская скарбніца», у які ўвашлі творы пісьменнікаў Берасцейшчыны, у т. л. А. Брытуна] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 1 лютага. С. 8.
  8. Шляжка, Н. Падарунак да тысячагоддзя ад Анатоля Брытуна / Наталля Шляжка // Брестский вестник. 2019. 28 ноября. С. 17.
  9. Пихун, А. К. О таможнях в фактах / Александр Константинович Пихун // Таможенный вестник. 2019. № 9. С. 6–7.
  10. Сіняўская, А. Яго вабіць лес пушчанскі : [у бібліятэцы імя Пушкіна г. Брэста адбылася творчая сустрэча з пісьменнікам А. Брытуном] / Алена Сіняўская // Брестский вестник. 2017. 21 декабря. С. 20.
  11. Бензярук, Р. Рамантык з Баранцоў : пісьменніку Анатолю Брытуну – 60 / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 11 лістапада. С. 3.
  12. Бензярук, Р. Рамантык : пісьменніку Анатолю Брытуну – 60 / Расціслаў Бензярук // Заря. 2017. 9 ноября. С. 19.
  13. Дольская, Д. Лёсы, дарогі, шляхі… : [водгукна абедзве кнігі А. Брытуна] / Дзіна Дольская // Літаратура і мастацтва. 2016. 7 кастрычніка. С. 2.
  14. Бурдыка, В. З крыніц белавежскіх : [пра творчы вечар пісьменніка А. Брытуна ў музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 30 верасня. С. 12.
  15. Александров, Н. В «Спасенке» прошла встреча с писателем-таможенником / Николай Александров // Брестский курьер. 2016. 21 сентября.
  16. Бурдыка, В. Белавежскі летапісец : [аб жыцці і творчасці пісьменніка А. Брытуна] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 3 чэрвеня. С. 11.
  17. Аляксейчык, Н. Кніжнае свята было на сюрпрызы багата : [А. Брытун прыняў удзел у раённым фестывалі дзіцячай кнігі ў Жабінцы] / Наталля Аляксейчык // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 9 красавіка. С. 2.
  18. Ефціфеева, Н. Калі словы ідуць з глыбіні... : [у Кобрынскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча з членамі Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, сярод якіх быў А. Брытун] / Наталля Ефціфеева // Кобрынскі веснік. 2016. 10 лютага. С. 3.
  19. Ціхан, Т. Казкі Белавежы : [аб творчасці А. Брытуна] / Таццяна Ціхан // Літаратура і мастацтва. 2015. 24 снежня. С. 11.
  20. «Сяліба». Сто гадоў таму : [выйшла чарговая кніга А. Брытуна] // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 17 кастрычніка. С. 2.
  21. Бензярук, Р. Суразмоўцы : [сустрэча пісьменнікам А. Брытуном у Жабінкаўскай раённай бібліятэцы] / Расціслаў Бензярук // Літаратура і мастацтва. 2015. 24 ліпеня. С. 15.
  22. Бензярук, Р. Стражнікі Белавежскай пушчы : [сустрэча з аўтарам кнігі «Пах мускусу» А. Брытуном у Жабінкаўскай раённай бібліятэцы] / Расціслаў Бензярук // Літаратура і мастацтва. 2015. 15 мая. С. 10.
  23. Брытун, А. Анатоль Брытун: «Культура – крыніца духоўнага здароўя» / Анатоль Брытун // Народная трыбуна. 2015. 3 января.
  24. Брытун, А. Лаўрэат нарадзіўся ў Баранцах / [Анатоль Брытун] ; інтэрв’ю ўзяў Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2014. 10 снежня. С. 4.
  25. Нікалаеў, А. Фарбы «Лунінскай восені» : [аб уручэнні літаратурнай прэміі імя У. Калесніка] / Анатоль Нікалаеў // Заря. 2014. 29 ноября. С. 3.
  26. Алейникова, Н. Литераторы Брестчины получили премии от облисполкома / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2014. 28 ноября.
  27. В «спасенке» прошла встреча с писателем-таможенником : [о А. Бритуне] // Брестский курьер. 2014. 22 сентября. С. 3.
  28. Дубинко, А. Писатель-таможенник : [А. Бритун] / Андрей Дубинко // Таможенный вестник. 2013. № 10. С. 22.
  29. Брытун, А. Неверагодныя прыгоды ў Белавежскай пушчы : [гутарка з аўтарам кнігі «Пах мускусу»] / Анатоль Брытун ; [гутарыла Марта Мартынюк] // Брестская газета. 2013. 27 сентября – 3 октября. С. 9.
  30. Курэц, А. А пуцёўку ў прафесію дала вёска Баранцы / Аляксандр Курэц // Белорусская нива. 2013. 20 сентября. С. 3.
  31. Макаревич, Е. Анатолий Бритун, писатель-таможенник: «Книга для меня – это святое…» / Елена Макаревич // Брестский курьер. 2012. 4 июля.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 257 разоў Апошняя змена Панядзелак, 21 Лістапад 2022 10:25