Чацвер, 22 Снежань 2022 11:36

1 снежня 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Сцяпанавіча Маргаўчука (1952), спартсмена, педагога, ветэрана органаў унутраных спраў

Сцяпан Сцяпанавіч Маргаўчук нарадзіўся 1 снежня 1952 г. ў в. Кляшчы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям'і. Бацька быў інвалідам, працаваў на торфапрадпрыемстве ў в. Трудавая, а маці – паляводам у калгасе «Шлях да камунізма». Дзеці дапамагалі бацькам па гаспадарцы, бегалі ў лес у грыбы і чарніцы.

 У 1960 г. Сцяпан пайшоў у Кляшчанскую пачатковую школу. У трэцім класе ён працягнуў вучобу ў васьмігадовай Маларыцкай школе-інтэрнаце. Там былі спрыяльныя магчымасці для заняткаў рознымі відамі спорту. Сцяпан удзельнічаў у розных спаборніцтвах, быў прызёрам раённых спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, у складзе зборных каманд па гандболе і баскетболе станавіўся чэмпіёнам раёна.

У дзевяты клас Сцяпана Маргаўчука перавялі ў Брэсцкую школу-інтэрнат. Тут спартыўная і трэніровачная базы былі больш развітымі. Юнак займаўся лёгкай атлетыкай і спартыўнымі гульнямі. Яму прапановалі пайсці на вольную барацьбу. Ужо праз два месяцы заняткаў на спаборніцтвах з удзелам юных спартсменаў Беларускай ССР і прыбалтыйскіх рэспублік Сцяпан Маргайчук заняў ганаровае другое месца. У далейшым перайшоў у Высокаўскую школу-інтэрнат Камянецкага раёна.

Пасля заканчэння школы паступіў у Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працягваў актыўна займацца спортам, устанавіў рэкорды тэхнікума ў бегу на 400 і 800 м, у складзе зборнай каманды па баскетболе стаў другім прызёрам у першынстве БССР сярод сельгастэхнікумаў, а ў складзе зборнай каманды па баскетболе Пінскага раёна – пераможцам у абласных спаборніцтвах.

З тэхнікума Сцяпан Маргаўчук быў прызваны ў Савецкую армію, служыў у Маскоўскай ваеннай акрузе. У вучэбнай роце вайсковай часткі супрацьпаветранай абароны асвойваў спецыяльнасць «радыётэлеграфіст». У складзе каманды вайсковай часткі ўдзельнічаў у спаборніцтвах на першынства Узброеных Сіл СССР і быў прызёрам у кросе на 3 км і лыжнай гонцы на 10 км. За час службы выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту СССР у лыжных гонках. Узнагароджаны нагрудным знакам «Воин-спортсмен» I ступені.

Пасля дэмабілізацыі Сцяпан Маргайчук закончыў вучобу ў Пінскім тэхнікуме і паступіў на завочнае аддзяленне факультэта фізічнага выхавання Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Настаўнічаў у Красіеўскай васьмігадовай школе. Падчас яго працы школа ў 1975 і 1976 гг. станавілася прызёрам раённай спартакіяды школьнікаў.

У 1977 г. С. С. Маргайчук быў прыняты трэнерам аддзялення лёгкай атлетыкі ў Іванаўскую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу. Аднак па сямейных абставінах пераехаў на працу ў Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці. Пры першай жа магчымасці ён вярнуўся на Іванаўшчыну, уладкаваўся настаўнікам фізічнай падрыхтоўкі Сачыўкаўскай сярэдняй школы.

Пасля заканчэння навучальнага года яго запрасілі на працу ўчастковым інспектарам па справах непаўналетніх Іванаўскага РАУС. Абралі сакратаром калектыву фізічнай культуры райаддзела міліцыі. Праводзіў заняткі па фізічнай падрыхтоўцы, рыхтаваў асабісты склад для ўдзелу ў першынствах УУС Брэстскага аблвыканкама, спартыўнага таварыства «Дынама». Каманды Іванаўскага РАУС па розных відах спорту, службовым мнагабор'і неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі. У 1981 г. за поспехі ў фізічнай падрыхтоўцы РАУС быў узнагароджаны знакам «Готов к труду и оброне СССР». Сцяпан Маргаўчук ўсе гэтыя гады працягваў актыўна ўдзельнічаць у розных стартах. Два разы ён заваяваў Мінскі міжнародны марафон і тройчы – міжнародны Маларыцкі марафон.

Службу ў МУС С. С. Маргайчук праходзіў на пасадах старшага ўчастковага інспектара па справах непаўналетніх, інспектара аддзялення па кіраўніцтву ўчастковымі інспектарамі і арганізацыі аховы грамадскага парадку, участковага інспектара міліцыі аддзялення прафілактыкі, інспектара групы кадраў, намесніка начальніка Іванаўскага РАУС з прысваеннем звання падпалкоўнік міліцыі. Сцяпан Сцяпанавіч удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, куды ў 1986 г. быў накіраваны ў складзе трэцяга зводнага атрада УУС Брэсцкага аблвыканкама. Актыўна выяўляў сябе ў грамадскай і партыйнай дзейнасці, абіраўся членам бюро райкама ЛКСМБ, сакратаром партарганізацыі РАУС.

У 1996 г. звольніўся па стане здароўя, вярнуўся да педагагічнай практыкі, працаваў намеснікам дырэктара Іванаўскай ДЮСШ, спецыялістам, метадыстам аддзела адукацыі райвыканкама. Быў дэлегатам І з'езда спартыўнай грамадскасці Рэспублікі Беларусь (1996).

У ліку важных задач Сцяпан Маргаўчук курыраваў падрыхтоўку дапрызыўнай моладзі. Пад яго кіраўніцтвам зборныя каманды Іванаўскага раёна на працягу васьмі гадоў станавіліся пераможцамі і прызёрамі абласных спартакіяд. У 2001 і 2003 гг. ён узначальваў зборную Брэсцкай вобласці. У Магілёве гэтая каманда ўпершыню заняла трэцяе, а ў Брэсце – першае месца. За гэта С. С. Маргаўчук быў узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення адукацыі аблвыканкама.

У 2005 г. Сцяпан Сцяпанавіч перайшоў на працу ў Мотальскую СДЮШАР, дзе працаваў трэнерам-выкладчыкам, інструктарам-метадыстам, намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці. Яго выхаванцы неаднаразова станавіліся прызёрамі і пераможцамі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы.

Зараз свой багаты жыццёвы вопыт, веды і навыкі ён перадае маладому пакаленню, працуючы кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Мотальскай СШ № 1. Сцяпан Сцяпанавіч працягвае актыўна ўдзельнічаць у розных спартыўных мерапрыемствах, узначальвае раённую арганізацыю ветэранаў фізічнай культуры і спорту.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.

Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Артыкулы С. С. Маргаўчука

  1. Патриотизм начинается с малого : [о велопробеге за д. Осовница к местам захоронений убитых мирных жителей Мотоля во время Великой Отечественной войны] / Степан Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 4 лістапада (№ 44). С. 7.
  2. Война оставила свой след:[о музейном уроке военно-патриотической тематики]/ Степан Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 21 кастрычніка (№ 42). С. 4.
  3. И оздоровились, и посоревновались : [о летней оздоровительной кампании в Мотольской СДЮШОР]/ Степан Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 1 ліпеня (№ 26). С. 16.
  4. Наши легкоатлеты в восьмерке сильнейших: [об открытой Республиканской спартакиаде по легкой атлетике]/ Степан Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 1 красавіка (№ 13). С. 13.
  5. В призерах на республике : [об успехах ивановских спортсменов на соревнованиях по легкой атлетике]/ Степан Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 4 сакавіка (№ 9). С. 10.
  6. 26 апреля 1945 года, 21.30 : [урок истории для учащихся ГУО «Мотольская СШ»] / Степан Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 4 лютага (№ 5). С. 8.
  7. Ветерану спорта – 65 : [Сокол Виктор Иванович] / Степан Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2020. 28 лютага (№ 9). С. 10.
  8. Бронзовый призер / Степан Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2019. 5 ліпеня. С. 8.
  9. И снова первый : [Алексей Котковец – чемпион в метании копья] / С. С. Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 27 ліпеня. С. 2.
  10. Мастер-класс от ветеранов спорта / Степан Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 8 мая. С. 3.
  11. Спотивное долголетие : [ветеран физической культуры и спорта Юрий Анатольевич Бабич] / С. Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 13 красавіка (№ 29). С. 10.
  12. Призовая троица : [в Бресте прошел открытый турнир областной центральной специализированной детско-юношеской школы олимпийского резерва профсоюзов по легкой атлетике в возрастной группе 20042005 гг.рождения.] / С. С. Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 23 лютага (№ 15). С. 3.
  13. Мотоляне в лидерах : [Мотольская ДЮСШ среди школ области заняла второе место по оздоровлению детей] / С. Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 10 сакавіка. С. 3.
  14. Дважды второй : [атлет-школьник Молодовской СШ Д. Близнюк на республиканской олимпиаде в Бресте дважды занял второе место] / С. Моргавчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2017. 7 лютага. С.2.
  15. Мини-футбол – в школу : [на площадке Ивановской ДЮСШ прошли областные соревнования по мини-футболу] / С. Моргавчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2017. 3 лютага. С. 3.
  16. День футбола : [о том как отметили Всемирный день футбола] / С. Моргавчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2016.20 снежня. С. 2.
  17. Почётные награды престижного турнира : [прошёл 13-й турнир по лёгкой атлетике для спортсменов 2002 г. рождения с которого спортсмены ДЮСШ «Мотоль» привезли награды] / С. Моргавчук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 5 мая. С. 2.
  18. Рождественский турнир : [в ДЮСШ «Мотоль» прошли соревнования по мини-футболу] / С. Моргавчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2017. 20 студзеня. С. 2.
  19. По таланту и успехи / С. Моргавчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 10 ліпеня. С. 2.
  20. С боевым настроением : [в Бресте прошли Олимпийские дни молодежи Брестской области по легкой атлетике среди юношей и девушек 1998–1999 гг. рождения] / С. Моргавчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 29 мая. С. 2.
  21. На волне успеха : [об участии в первенстве Брестской области по легкой атлетике среди юношей и девушек 2000–2001 гг. рождения] / С. Моргавчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 22 мая. С. 3.
  22. С победой, Алексей Котковец! / С. Моргавчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 20 лютага. С. 2.

 

Аб жыцці і дзейнасці С. С. Маргаўчука

  1. Михальчук, В. 70 активных и плодотворных лет : [о спортсмене, общественном деятеле, ветеране органов внутренних дел С.С. Моргавчуке] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 2 снежня (№ 48). С. 16.
  2. Міхальчук, В. Поспех у абласной спартакіядзе : [старшыня раённай арганізацыі ветэранаў фізкультуры і спорту Сцяпан Маргаўчук стаў пераможцам у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі] / Валерый Міхальчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 25 лістапада (№ 47). С. 4.
  3. Михальчук, В. Я поеду… в Чернобыль : [о С. С. Моргавчуке, который попал 15 июля 1986 г. в Чернобыльскую зону] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2021. 23 красавіка (№ 16). С. 14–15.
  4. Поздравляем с наградой! : [заместитель директора по основной деятельности учебно-спортивного учреждения «Детско-юношеская спортивная школа «Мотоль» С. С. Моргавчук награжден Почетной грамотой Ивановского райисполкома] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2021. 23 красавіка (№ 16). С. 14–15.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 199 разоў Апошняя змена Чацвер, 22 Снежань 2022 11:40