Аўторак, 17 Студзень 2023 09:49

8 стузеня 2023 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Фёдаравіча Сокала (1943–2020), вучонага-юрыста, гісторыка, філосафа, выдатніка адукацыі, грамадскага дзеяча

Сцяпан Фёдаравіч Сокал нарадзіўся 8 студзеня 1943 г. у в. Шавялі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацькі, Хведар Піліпавіч Сокал і Кацярына Паўлаўна (Штундзер) былі звычайнымі сялянамі. Пасля вызвалення Беларусі бацька быў прызваны ў Чырвоную армію і накіраваны на фронт. У лютым 1945 г. пад Кёнігсбергам быў цяжка паранены, доўга лячыўся.

У 1949 г. Сцяпан Сокал пайшоў у першы клас Шавялёўскай пачатковай школы. Вучыўся з задавальненнем, быў выдатнікам. У 1953 г. скончыў чатыры класы. Асабліва яму запомнілася першая настаўніца – Ніна Іосіфаўна Домаш. Яна не толькі давала дзецям веды, але і захапляла нейкай мацярынскай цеплынёй. Сярэдняя школа знаходзілася ў в. Падлессе, у ёй Сцяпан правучыўся два гады. У 1955 г. паступіў у сёмы клас СШ № 2 г. Баранавічы і дзіцячую музычную школу. У 1959 г. паступіў у Гродзенскае музычнае вучылішча. Неўзабаве перавёўся на завочнае аддзяленне Брэсцкага музвучылішча, працаваў выкладчыкам у Ляхавіцкай дзіцячай музычнай школе.

У 1963 г. Сцяпан Сокал паступіў на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1967 г. быў накіраваны на работу памочнікам пракурора Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Тры гады ў правінцыйным раёне сталі важным этапам у станаўленні юрыста. Восенню 1971 г. закончыў аспірантуру і пачаў працаваць малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Сацыялагічная і палітычная думка ў Беларусі ў другой палове XVI ст.» (1972).

З 1974 г. С. Ф. Сокал працаваў у Мінскім радыётэхнічным інстытуце на пасадах: старшы выкладчык, дацэнт, выконваючы абавязкі загадчыка кафедры. У 1977–1981 гг. – інспектар упраўлення выкладання грамадскіх навук Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, у 1981–1985 гг. – старшы навуковы супрацоўнік Iнстытута філасофіі і права АН БССР. У 1985–1990 гг. быў дэканам факультэта правазнаўства і загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1987 г. Сцяпан Фёдаравіч абараніў доктарскую дысертацыю «Развіццё палітыка-прававой думкі Беларусі ў XVI–XVII стагоддзях» у Інстытуце дзяржавы і права АН УССР. У студзені 1990 г. яму было прысвоена вучонае званне прафесара.

Навуковыя дасягненні С. Ф. Сокала з’яўляюцца вельмі значнымі. Яго па праву можна лічыць заснавальнікам новага напрамку ў беларускай юрыдычнай навуцы – гісторыі палітычных і прававых вучэнняў Беларусі. Ім упершыню былі ўведзены ў навуковы зварот асобныя творы А. Волана, А. Валовіча, Л. Сапегі, М. Сматрыцкага і інш.

Аўтар больш за 160 навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў па гісторыі прававой, палітычнай і сацыялагічнай думкі Беларусі XVI–XVII стст. Сярод іх: «Политическая и правовая мысль в Белоруссии ХVІ – первой половине XVII в.» (1984), «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі» (у сааўтарстве, 1999), «Палітычная і прававая думка Беларусі XVI–XVII стст.» (у сааўтарстве, 2000), «Зарождение и становление европейской юриспруденции: Древняя Греция, Рим, Средневековье» (2011). Напісаў аўтабіяграфічную кнігу «Зігзагі лёсу: музыкант, філосаф, юрыст» (2018).

З’яўляецца сааўтарам калектыўных манаграфій і абагульняючых работ па гісторыі грамадскай і палітычнай думкі, гісторыі дзяржавы і права. Прымаў удзел у падрыхтоўцы выдання «Статут Вялікага княства Літоўскага, 1588: тэксты, даведнік, каментарыі» (1989), з’яўляецца аўтарам артыкулаў у шэрагу энцыклапедычных выданняў: «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (1984–1987), «Францыск Скарына і яго час» (1990), «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (1995).

Навуковыя высновы вучонага захоўваюць сваю актуальнасць і значэнне па сённяшні дзень, атрымліваючы плённае развіццё ў работах іншых беларускіх даследчыкаў, сярод якіх шмат вучняў Сцяпана Фёдаравіча. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 10 кандыдацкіх дысертацый.

У верасні 1990 г. разам з калегамі С. Ф. Сокал арганізаваў Саюз юрыстаў БССР і стаў яго першым старшынёй (да 1993 г.). У гэты перыяд была сфарміравана структура, штат Саюза юрыстаў, абласныя аддзяленні і першасныя арганізацыі. З’яўляўся заснавальнікам у 1991 г. і першым рэктарам Беларускага інстытута правазнаўства – адной з першых прыватных ВНУ Беларусі. З 2004 г. – старшыня Савета інстытута. З’яўляўся сапраўдным членам (акадэмікам) Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (1997).

Дзейнасць вучонага, педагога, юрыста, грамадскага дзеяча С. Ф. Сокала адзначана ўзнагародамі: ордэнам «Знак Пашаны», знакамі «Выдатнік адукацыі», «Ганаровы работнік юстыцыі», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і інш.

Сцяпан Фёдаравіч Сокал пайшоў з жыцця 5 снежня 2020 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Зелянко Таццяна Уладзіміраўна заг. сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў

 

Працы С. Ф. Сокала

  1. Вялікае Княства Літоўскае і суседзі.Права. Вайна. Дыпламатыя: зборнік навуковых прац / [пад рэд. С. Ф. Сокала, А. М. Янушкевіча]. – Мінск, 2012. – 368 с., [4] л. іл.
  2. Мельников, А.П. Политические конфликты : учеб.-метод. пособие / А. П. Мельников, С. Ф. Сокол. – Минск : БИП-С Плюс, 2010. – 92 с.
  3. Дубинчик, Г.Ф. Риторика : учеб. пособие для вузов / Г. Ф. Дубинчик, С. Ф. Сокол. – Минск : БИП-С Плюс, 2008. – 220 с.
  4. Основы права / С. Ф. Сокол. – Минск : БИП-С-Плюс, 2007. – 187 с.
  5. История государства и права Беларуси : курс лекций / С. Ф. Сокол, В. А. Владимиров. – Минск : БИП-С-Плюс, 2007. – 127 с.
  6. Правовое регулирование договора комплексной предпринимательской лицензии (франчайзинга) в Республике Беларусь : монография / С. Ф. Сокол, Ю. С. Миловзорова. – Минск : БИП-С-Плюс, 2006. – 129 с.
  7. Кашинский, Ю.И. Информационные технологии для юристов : учеб. пособие для студентов вузов / Ю. И. Кашинский, С. Ф. Сокол, Б. С. Славин. – Минск : БИП-ПЛЮС, 2005. – 268 с.
  8. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі : вучэб.-метад. дапаможнік да кантралюемай самастойнай працы / С. Ф. Сокал, А. Ф. Тумiловiч. – Мiнск : БІП-С, 2004. – 95 с.
  9. Мельников, А. П. Политический маркетинг / А. П. Мельников, С. Ф. Сокол. –Минск : БИП-С, 2003.  97 с.
  10. Падокшын, С. А. Палітычная і прававая думка Беларусі XVIXVIII стст. / С. А. Падокшын, С. Ф. Сокал. – 2-е выд. – Мінск : Права і эканоміка, 2000. – 120 с.
  11. Юхо, И. А. История юридической науки Беларуси / И. А. Юхо, С. Ф. Сокол. – Минск : [БНИП], 2000. – 95 с.
  12. Право быть человеком : понимание прав человека : сборник переводов / Аналитический центр НАН Беларуси, Белорусский негосударственный институт правоведения ; [науч. ред. С. Ф. Сокол]. – Минск : Аналитический центр НАН Беларуси, 2000. – 337 с.
  13. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі / С. Ф. Сокал. – Магілёў : Абласная друкарня, 1999. – 142 с.
  14. Галко, И. К. Социология : социология права : (лекционные материалы) / И. К. Галко, С. Ф. Сокол. –Барановичи : Укрупненная типография, 1999. – 268 с.
  15. Паращенко, В.Н. Защита чести и достоинства гражданина в судебном порядке / В. Н. Паращенко, С. Ф. Сокол. – Минск : Веды, 1998. – 108 с.
  16. Дзербіна, Г. Права і сям’я ў Беларусі эпохі Рэнесансу / Галіна Дзербіна ; [навук. рэд. С. Сокал]. – Мінск : Тэхналогiя, 1997. – 175 с.
  17. Великий Октябрьи национально-государственное строительство в Белоруссии / С. Ф. Сокол [и др.] ; под ред. В. И. Семенкова. – Минск : Наука и техника, 1987. – 176 с.
  18. Политическая и правовая мысль Белоруссии XVI– первой половины XVII в. / С. Ф. Сокол. – Минск : Наука и техника, 1984. – 188 с.
  19. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI века / С. Ф. Сокол. – Минск : Наука и техника, 1974. – 144 с.
  20. Правопорядок и некоторые особенности его реализации в современном мире / С. Ф. Сокол // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні. 2015. № 4. С. 28–37.
  21. Гістарычныя асаблівасці ўзнікнення і станаўлення прававога рэгулявання гаспадарчых адносін у Беларусі ў дасавецкі перыяд / С. Ф. Сокал // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні. 2012. № 2. С. 4–13.
  22. Ювенальнаяюстиция: ценность или мода на безответственность несовершеннолетних? / Степан Сокол, Марина Стрижак // Юстиция Беларуси. 2011. № 4. С. 27–30.
  23. Актуальные проблемы констуционного права человека и гражданина / С. Ф. Сокол // Сацыяльна-эканамiчныя i прававыя даследаваннi. 2009. № 1. С. 419.

 

Аб жыцці і дзейнасці С. Ф. Сокала

  1. Сокал Сцяпан Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 15. С. 78.
  2. Сокал Сцяпан Фёдаравіч // Юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: імёны : біяграфічны даведнік. Гродна, 2011. С. 4950.
  3. Сокол Степан Федорович // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. Минск, 2011. Т. 3. С. 527.
  4. Сокол Степан Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 356–357.
  5. Сокал Сцяпан Фёдаравіч // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : [у 3 т.]. Мінск, 2006. Т. 2. С. 619.
  6. Сокол Степан Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 7. С. 21.
  7. Сокол Степан Фёдорович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004. Минск, 2004. С. 261.
  8. Сокал Сцяпан Фёдаравіч / Аляксандр Пятруннікаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 385–386.
  9. Правоведения институт // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 241.
  10. Сокал, С. Ф. Зігзагі лёсу: музыкант, філосаф, юрыст : [успаміны] / Сцяпан Сокал – Мінск : Смэлтак, 2018. – 194 с., [12] л. іл.
  11. Сокол, М. А. Исторические вехи развития и становления юридического образования и науки Беларуси в трудах Сокола С. Ф. / Сокол М. А. // Юстиция Беларуси. 2022. № 1. С. 7780.
  12. Вішнеўскі, А. Ф. Узор любові / А. Ф. Вішнеўскі // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні. 2021. № 4. С. 1415.
  13. Философская линия : биография Степана Федоровича Сокола // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні. 2021. № 4. С. 48.
  14. Шыянок, У. Асноўная рыса / Уладзімір Шыянок // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні. 2021. № 4. С. 1718.
  15. Сокол, М. А. Основные направления развития юридического образования и науки в Беларуси в трудах Сокола С. Ф. / Сокол М. А. // Юстиция Беларуси. 2021. № 1. С. 6468.
  16. Сокол Степан Фёдорович (19432020) : [некролог] // Юстиция Беларуси. 2020. № 12. С. 74.
  17. Сокал, С. Ф. Сцяпан Сокал: «Мне двойчы прапаноўвалі міністэрскія пасады» / Сцяпан Сокал ; [гутарыў] Міхась Скобла // Народная воля. 2020. 21 красавіка. С. 7.
  18. Сокал, С. Ф. Інтэрвю да 75-годдзя Сцяпана Фёдаравіча Сокала : / С. Ф. Сокал ; гутарыў Анатоль Трафімчык // Юстиция Беларуси. 2018. № 1. С. 811.
  19. Загорский, Н. Степан Сокол: «Лишних знаний не бывает!» / Николай Загорский // Директор. 2017. № 11. С. 4–7.
  20. Сокол, С. Ф. Селекционеры интеллектуальных элит / Степан Сокол ; [беседовал] Владислав Платун // Директор. 2016. № 4. С. 4–7.
  21. Сокол, С. Ф. Кузница правоведов : [об особенностях вступительной кампании в ЧУО «БИП — Институт правоведения», рассказывает учредитель] / Степан Сокол ; записал М. Бондарович // Директор. 2015. № 7. С. 4445.
  22. Сокол, С. Ф. Вуз — частный, дело — государственное / [Степан Сокол ; беседовал] Александр Переверзев // Директор. 2014. № 11. С. 36–37.
  23. Сокал, С. Ф. Вучоны, выкладчык, грамадскі дзеяч : да 70-годдзя з дня нараджэння Сцяпана Фёдаравіча Сокала / [Сцяпан Фёдаравіч Сокал ; запісаў Анатоль Трафімчык] // Беларускі гістарычны часопіс. 2013. № 2. С. 37–40.
  24. Пятруннікаў, А. Прафесар з Шавялёў : [да 70-годдзя з дня нараджэння Сцяпана Фёдаравіча Сокала] / Аляксандр Пятруннікаў // Ляхавіцкі веснік. 2012. 15 снежня. С. 4.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 356 разоў