Панядзелак, 13 Люты 2023 09:03

1 октября 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Піліпавіча Маркава (1923–2020), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага настаўніка БССР

Васіль Піліпавіч Маркаў нарадзіўся 1 кастрычніка 1923 г. на Смаленшчыне ў вялікай сялянскай сям’і – шасцёра дзяцей. Бацька вярнуўся з Грамадзянскай вайны хворы, пражыў нядоўга. Сям’я жыла бедна, маці працавала ў калгасе. Пасля школы-сямігодкі Васіль паступіў у Мсціслаўскае педагагічнае вучылішча Магілёўскай вобласці. Навучанне вялося на беларускай мове, якую Васіль спачатку не ведаў, а стыпендыя выплачвалася ў залежнасці ад атрыманых адзнак. Ён старанна вучыўся, на выхадныя дабіраўся дадому дапамагаць маці па гаспадарцы.

 Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна,Васіль Маркаў вярнуўся ў родную вёску, некаторы час жыў там разам з маці. Мсціслаўль быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі да 28 верасня 1943 г. Пасля вызваленняВасіль Маркаўбыў прызваны ў Чырвонуюармію, служыў мінамётчыкам у 385-й Крычаўскай стралковай дывізіі.

3 сакавіка 1944 г.пад Чавусамі быў цяжка паранены, перанёс cкладаную аперацыю. Потым доўга лячыўся ў ваенным шпіталі і пазней па загаду ваенкамата накіраваўся ў глыбокі тыл. У роднай вёсцы быў назначаны членам праўлення калгаса «Перамога» і брыгадзірам паляводчай брыгады.Трэба было аднаўляць сельскую гаспадарку, вырошчваць хлеб. У 1945 г. яго, які быў «годен к нестроевой», зноў прызвалі ў армію. Перамогу над фашыстамі сустрэў ля Кёнігсберга ў саставе 3-га Беларускага фронту.

Пасля дэмабілізацыі Васіль Маркаў вярнуўся закончыць вучылішча. Потым яшчэ атрымаў дыпломы Магілёўскага настаўніцкага і Брэсцкага педагагічнага інстытутаў. Працаваў загадчыкам пачатковай школы, затым дырэктарам сямігадовай школы ў Камянецкім раёне.

З 1952 г. жыў і працаваў у Маларыце. Адзінаццаць гадоў узначальваў Маларыцкі раённы аддзел народнай адукацыі, калі раён толькі пачаў аднаўляцца пасля ваеннага разбурэння, метадам народнай будоўлі пачалі стварацца школьныя будынкі. З 1963 па 1975 гг.– дырэктар Маларыцкай школы-інтэрната, з верасня 1975 г. узначаліў СШ № 1 г. Маларыты.Быў чулым, уважлівым, у меру строгім і патрабавальным у працы з калегамі, навучэнцамі і іх бацькамі.

Больш за 40 гадоў Васіль Піліпавіч прысвяціў педагагічнай дзейнасці. Гэта быў пісьменны і ўмелы кіраўнік, таленавіты педагог, выдатны сем'янін, нястомны грамадскі актывіст. У 1987–2012 гг. (25 гадоў!) узначальваў раённую ветэранскую арганізацыю. Турбаваўся пра здароўе ветэранаў, аб іх матэрыяльным становішчы. Быў прыкладам сумленнага служэння сваёй радзіме, свайму народу.

За сваю працу В. П. Маркаў быў удастоены многіх узнагарод. Гэта ордэны Леніна, Айчыннай вайны I ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі «За доблестный труд», «За трудовую доблесть», нагрудныя знакі «Выдатнік адукацыі Беларускай ССР», «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР», Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.

В. П. Маркаў актыўна займаўся краязнаўствам, асабліва перыядам Вялікай Айчыннай вайны. Пад яго кіраўніцтвам была напісана гісторыя баёў на Маларытчыне. З 1963 г. устанаўліваў імёны, лёсы воінаў 75-й стралковай дывізіі і 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі, шукаў сваякоў воінаў-вызваліцеляў Маларытчыны, якія тут пахаваны. Турбаваўся аб стане гістарычных помнікаў і месцаў пахаванняў воінаў Вялікай Айчыннай. Ганаровы член Беларускага таварыства помнікаў гісторыі і культуры. Дзякуючы яму былі створаны гісторыка-краязнаўчыя музеі ў СШ № 1 і СШ № 2 г. Маларыты. Аўтар кнігі«Опаленные войной» (2006). Складальнік, рэдактар і аўтар артыкулаў у кнізе«Памяць. Маларыцкі раён» (1998), складальнік зборніка«Дети войны» (2013).

В. П. Маркаў памёр 23 ліпеня 2020 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Працы В. П. Маркава

  1. Опаленные войной / В.Ф.Марков. Брест: Брестская типография, 2006. – 254 с.
  2. Дети войны : [сборник воспоминаний воспитанников и педагогов Малоритского детского дома и школы-интерната /составитель В. Ф. Марков; редколлегия: Т. А. Тиборовская и др.]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2013. – 173, [2] с.
  3. Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка / [рэд. калегия: Я. В. Малашэвич, В. П. Маркаў, Т. М. Феафілава, В. Р. Феранц ; рэд.-уклад. В. Р. Феранц]. – Мінск : Ураджай, 1998. – 535 с., [8] л. іл.
  4. «Пакуль я памятаю я жыву» / Васіль Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2016. 22 чэрвеня. С. 4.
  5. Акорды майскіх дзён : [пра сябе расказвае ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы педагог] / Васіль Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2015. 24 чэрвеня. С. 3.
  6. Жадаю мужным партызанам і партызанкам / Васіль Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2013. 8 мая. С. 3.
  7. Волжская цвярдыня: да 70-годдзя бітвы на Волзе / Васіль Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2013. 23 студзеня. С. 4.
  8. Быў развеяны міф аб непераможнасці / Васіль Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2011. 10 снежня. С. 7.
  9. Далёкае – блізкае: Маларыта, 1956 г. / Васіль Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2011. 21 верасня. С. 4.
  10. У памятным ліпені 44-га / Васіль Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2011. 20 ліпеня. С. 2.
  11. Выйшлі з аднаго агню, трапілі ў другі / Васіль Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2011. 15 чэрвеня. С. 2.
  12. Вайна забрала ў іх бацькоў / Васіль Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2011. 7 мая. С. 2.
  13. Ведаць і памятаць / Васіль Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2011. 7 мая. С. 2.
  14. Свабода на промнях сонца : [аб вызваленні Маларыцкага раёна ў 1944 г.] / Васiль Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2008. 19 ліпеня. С. 2.
  15. Дзеці вайны : [гісторыя дзіцячага дома г. Маларыты, 1942–1944 гг.] / Васiль Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2008. 8 мая. С. 2.

 

Аб жыцці і дзейнасці В. П. Маркава

  1. Маркаў Васіль Піліпавіч // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 438.
  2. Марков В. Ф. // Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566 – 2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиенок]. Минск : Брестская типография, 2019. С. 176.
  3. Брестская областная организация ветеранов  : [1987–2007 гг., история] / авт. текста: В. Н. Лосский, В. М. Ераминок. – Брест,  2007. – 26с.
  4. Памяти Маркова Василия Филипповича : [некролог] // Голас часу. Маларыта, 2020. 29 ліпеня. С. 7.
  5. Навумчык, М. Радзіму вызвалялі ўсе / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 19 ліпеня. С. 3.
  6. Ярмашук, Л. Чалавек-памяць / Людміла Ярмашук // Голас часу. Маларыта,2015. 8 мая. C. 2.
  7. Турченяк, О. Наставник по призванию / Ольга Турченяк // Заря. 2014. 27 февраля. C. 17.
  8. Барадзіна, В. Яго дарога жыцця / В. Барадзіна // Голас часу. 2014. Маларыта, 5 лютага. С. 3.
  9. Бородина, О. Мы помним своего наставника… : штрихи к портрету юбиляра / О. Бородина // Брестский курьер.2013. 2 октября. С. 5.
  10. Юдзiцкi, А. Светлы ручаёк памяці : [пра кнігу В. Маркава «Опаленные войной» – своеасабісты працяг гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Маларыцкі раён»] / А. Юдзіцкі // Лiтаратура і мастацтва. 2007. 27 красавіка. С. 6.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 156 разоў