Аўторак, 04 Красавік 2023 17:22

2 лютага 2023 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Мікалаеўны Філіпавай (1948), паэтэсы

Марыя Мікалаеўна Філіпава нарадзілася 2 лютага 1948 г. у г. Баранавічы. Працавала на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні роўнічніцай, лабарантам. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна.

З 1967 г. Марыя Філіпава працавала ў сістэме адукацыі г. Баранавічы: піянерважатая, настаўнік малявання СШ № 1, культмасавік, метадыст. З 1978 г. – дырэктар гарадскога Дома піянераў і школьнікаў, настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ № 7. З 1986 г. – загадчык клубам у пасёлку «30 ноября» г. Сант’яга-дэ-Куба Рэспублікі Куба. З 1989 г. – настаўнік рускай мовы і літаратуры, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 15 г. Баранавічы.

Марыя Філіпава захапялецца літаратурнай творчасцю, піша вершы і апавяданні на рускай і беларускай мовах. Друкавалася ў розных перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках «Купальскія зоры», «На крылах натхнення», «Ветразь», «Барановичская лира», «Разноцветье». Аўтар кніг вершаў «Жизнь луговая» (2019), «Па забытай сцяжынцы» (2018), зборніка апавяданняў «Зеленая улица» (2020).

Марыя Мікалаеўна з’яўлялася кіраўніком літаратурных гурткоў «Родник» (Рэспубліка Куба), «Горящая свеча» (СШ № 15 г. Барановичи), член літаратурных аб’яднанняў «Лира», «Купальскія зоры».

Пераможца Брэсцкага абласнога літаратурнага конкурса «Слёзы сестёр Хатыни», праведзенага абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечанага Году гістарычнай памяці (намінацыя «Аўтары-аматары»). Выдатнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, уладальнік Гранта Баранавіцкага гарвыканкама «За особый вклад в развитие системы образования» (2022).

Марыя Мікалаеўна выдатна малюе, стварае ілюстрацыі да сваіх літаратурных твораў. З дзяцінства захяпляецца рукадзеллем – вязаннем у розных тэхніках. Узоры для рукадзельных работ прыдумляе сама, таму ўсе вырабы арыгінальныя. 7 лістапада 2022 г. у Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі творчых работ (карункапляценне, графіка) Марыі Мікалаеўны «Вдохновение».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая

 

Творы М. М. Філіпавай

  1. Жизнь луговая : стихи и рисунки о природе, колыбельные песни, сказки / Мария Филиппова ; [предисловие: А. Филиппов ; иллюстрации автора]. – Барановичи : Е. Г. Хохол, 2019. – 85, [1] с. : ил.
  2. Зеленая улица : сборник рассказов / Мария Филиппова ; [предисловие Т. В. Смоляк]. – Барановичи : Е. Г. Хохол, 2020. – 135, [2] с.
  3. Па забытай сцяжынцы… : зборнік вершаў / М. Філіпава. – Баранавічы : А. Г. Хахол, 2018. – 98 с.
  4. Сэрца помніць… ; Калина во ржи ; Миг мечты ; Вечер: [вершы] / Марыя Філіпава // Разноцветье : литературный альманах. Брест : Альтернатива, 2023. С. 200–204.
  5. Кредо ; Если город наскучит ; Ночь на сеновале ; К спасителю (триолет) ; Очищение (триолет) ; Прощальный вальс ; К А. С. Пушкину ; Если… ; Суцэльнасць: [стихи] / Мария Филиппова // Купальскія зоры : зборнік паэзіі і прозы. Гродна : ЮрСаПрынт, 2021. С. 111–120.
  6. Прызнанне ; Хутарок ; «Города, городки и местечки…» ; В храме ; Мынеповторимы ; Белоствольная ; Заглянула осень ; Шалит ветер ; У ночного камина : [вершы] / Марыя Філіпава // На крылах натхнення : па матэрыялах літаратурна-музычнай гасцёўні «Ветразь» / галоўны рэдактар К. Трысцень ; літаратурны рэдактар М. Філіпава і Т. Яцук. Баранавічы : А. Г. Хахол, 2020. С. 207–214.
  7. Белы колер : [верш] /Марыя Філіпава // Ветразь : литературно-художественный альманах. Барановичи : Е. Г. Хохол, 2019. С. 6–7.
  8. Мая Белая Русь : [верш] / Марыя Філіпава // Ветразь : литературно-художественный альманах. Барановичи : Е. Г. Хохол, 2018. С. 4–5.
  9. Утренний сонет ; Зов моря ; Я вижу Россию … ; Любить ; Наши лица : [стихи] / Мария Филлипова // Барановичская лира : сборник произведений. Барановичи, 2017. С. 93–98.
  10. «Знаёмая вуліца на фотаздымку…» : [верш] / Марыя Філіпава // Наш край. Барановичи, 2018. 21 сентября (№ 71). С. 4.
  11. Медицинские сёстры : [стихи] / Мария Филиппова // Суперово. 2018. 16 мая (№ 16). С. 12.
  12. Капатень ; Наши лица ; Тополь ; Радаўніца : [стихи] / Мария Филиппова // Суперово. 2018. 11 апреля (№ 13). С. 12.
  13. Женский день; Красивые слова : [стихи] / Мария Филиппова // Суперово. 2018. 7 марта (№ 8). С. 12.
  14. В день святого Валентина : [стихи] / Мария Филиппова // Суперово. 2018. 14 февраля (№ 5). С. 12.
  15. Новому году навстречу : [стихи] / Мария Филиппова // Суперово. 2018. 17 января (№ 1). С. 12.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 132 разоў