Пятніца, 14 Красавік 2023 14:04

24 снежня 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Патеюка (1938–2020), паэта

Мікалай Іванавіч Пацеюк нарадзіўся 24 снежня 1938 г. у в. Ляхаўцы Палескага ваяводства (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька загінуў на Вялікай Айчыннай вайне. Колю гадавала адна маці, якая ўжо пахавала двух сыноў і дзвюх дачушак, таму апошняму аддавала ўсё мацярынскае цяпло. Як мог ёй па гаспадарцы дапамагаў старэнькі дзед. 

Мікалай пайшоў у першы клас у пераможным 1945 г., вучыўся ў Ляхавецкай пачатковай школе, якая паступова перарасла ў сярэднюю. Пасля яе заканчэння Мікалай паступіў у Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча. Працаваў настаўнікам музыкі і спеваў у Высокаўскай школе-інтрэрнаце Камянецкага раёна, пакуль у 1962 г. яго не прызвалі ў Савецкую армію.

Адслужыў чатыры гады на флоце. Пасля вяртання на радзіму Мікалай Пацеюк паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, закончыў у 1975 г. Да пенсіі працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Ляхавецкай сярэдняй школе. Мікалай Іванавіч быў добрым настаўнікам і дарадчыкам вучняў.

А яшчэ здзіўсяў усіх мілагучнасцю, душэўнасцю і незвычайнай прыгажосцю вершаваных радкоў сваіх паэтычных твораў. Самы маленькі верш быў змястоўны, напоўнены жыццёвай праўда, шчырай любоўю да родных мясцін, сваёй роднай мовы, людзей, якія жылі і працавалі побач.

Пасля выхаду на пенсію Мікалай Іванавіч пачаў болей актыўна пісаць вершы. З 2004 г. яго вершы пачалі друкавацца ў маларыцкай раённай газеце «Голас часу». Паэтычную творчасць пачынаючага паэта падтрымала рэдактар газеты Ніна Уладзіміраўна Свіцюк.

Першы зборнік вершаў «Мелодыя сэрца» быў выдадзены ў 2007 г. намаганнямі супрацоўнікаў Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Затым у Брэсце выйшлі зборнікі «З-пад буслінага крыла» (2011), «Душой не пакрывіць» (2015). Вершы друкаваліся ў літаратурным альманаху «Жырандоля».  Паэт займаўся перакладамі з украінскай мовы.

З 2012 г. Мікалай Іванавіч узначальваў літаратурнае аб’яднанне «Над рэчанькай Рытай» пры рэдакцыі газеты «Голас часу». У 2013 г. быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Адчуваў, што членства ў такой паважанай арганізацыі падрабуе ад яго асобай адказнасці перад чытачом, якая не даупскае і не даруе абыякавасці і няшчырасці. Не ўсё, што задумаў паэту ўдалося дасягнуць, але здолеў пакінуць свой след на бацькоўскай зямлі.

М. І. Пацеюк памёр 3 мая 2020 г. У памяці сваіх землякоў застанецца як чулы, сціплы чалавек, які ніколі не быў абыякавым да жыцця і падзей, любіў свой край, паважаў іншых людзей, быў інтэлегентным, тактоўным чалавекам, меў вялікае добрае сэрца.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

Творы М. І. Пацеюка

      1.     Душой не пакрывіць : зборнік вершаў / Мікола Пацяюк. Брэст, 2015. 112 с.

2.     З-пад буслінага крыла : зборнік вершаў / Мікола Пацяюк. – Брэст : Альтэрнатыва, 2011. – 76 с.

3.     Мелодыя сэрца : [вершы] / Мікалай Пацяюк. Маларыта : Маларыцкая РЦБС, 2007. – 30 с.

4.     Жыццё – дарога ; Столькі шчасця аднаму : [вершы] / Мікола Пацяюк // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2015. № 10. С. 20–21.

5.     Познія сны ; Ля карціны Малевіча : [вершы] / Мікола Пацяюк // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2017. № 9. С. 27–28.

6.     «Я згодны – беднасць не загана...» ; Восень жыцця ; «Я зноў у чарах яблыневай ночы...» ; Не разувайцеся : [вершы] / Мікола Пацяюк // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2016. № 8. С. 20–21.

7.     «Мяркуеш, каб найлепш...» ; Вясковая ідылія ; Пара ; Родны кут : [вершы] / Мікола Пацяюк // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : 2015. № 7. С. 39–41.

8.     Маё крэда ; Летняй ноччу ; Успамін ; «Я тваю чароўную красу...» ; «Захварэла зайздрасцю душа...» ; «У небе – хмар густая поўсць...» : [вершы] / Мікола Пацяюк // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2015. № 6. С. 31–33.

9.     Новы год на Палессі... : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2023. 11 студзеня. C. 8.

10.   Вясковая ідылія : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2023. 15 сакавіка. C. 8.

11.   Мяркуеш, каб найлепш... : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2022. 26 лістапада. C. 12.

12.   У маладосці ўсе мы рысакі... : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2022. 14 верасня. C. 8.

13.   Зацішша на вакзале : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2022. 3 жніўня. C. 8.

14.   Захварэла зайздрасцю душа... : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2022. 1 чэрвеня. C. 8.

15.   Званы : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2022. 27 красавіка. C. 8.

16.   Лясная песня : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2022. 23 лютага. C. 7.

17.   «Камп'ютарныя» дзеці : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2022. 16 лютага. C. 8.

18.   Ссеклі ўжо на дровы леснікі... : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2021. 22 снежня. C. 8.

19.   Маё крэда : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2021. 13 кастрычніка. C. 8.

20.   Успамін : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2021. 15 верасня. С. 8.

21.   Нічога не прашу я ў неба... : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2021. 28 ліпеня. С. 8.

22.   Я зноў у чарах яблыневай ночы... : [верш / Мікалай Пацяюк] // Голас часу. Маларыта, 2021. 8 мая. C. 10.

23.   «Каюся, бо й праўда – награшыў...» : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2021. 21 красавіка. C. 8.

24.   Цераз леты, цераз зімы... : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2021. 10 сакавіка. C. 8.

25.   Белы танец : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2021. 13 лютага. C. 12.

26.   Пасвятлела ўраз, бы на каштанах... : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2021. 20 студзеня. C. 8.

27.   Родны кут : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2020. 25 лістапада. C. 8.

28.   Асенняя непагадзь : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2020. 28 кастрычніка. С. 8.

29.   Пара развітвацца : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2020. 22 ліпеня. С. 8.

30.   Такая вось няхітрая навука... ; Прызнанне : [вершы] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2020. 24 чэрвеня. C. 8.

31.   Слота і туманы на Палессі : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2019. 26 снежня. С. 8.

32.   Наша Таня горка плача : верш / Мікола Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2019. 16 кастрычніка. С. 8.

33.   Ойча наш : верш / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2019. 18 верасня. С. 8.

34.   На прасёлках Маларытчыны : верш / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2019. 14 жніўня. С. 8.

35.   Увесь наш век пад небам зорным... : верш / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2019. 17 ліпеня. С. 8.

36.   Дарога : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2019. 15 мая. С. 8.

37.   Мне вясна узнагарода : верш / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2019. 17 красавіка. С. 8.

38.   Жартам аб сумным : [верш]  / Мікалай Пацяюк  // Голас часу. Маларыта, 2019. 27 лютага. С. 8.

39.   Кружыцца нястомная планета... : верш / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2018. 29 снежня. С. 1.

40.   Неяк пад лета з няблізкага свету... ; Мукі творчасці : верш / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2018. 12 снежня. С. 8.

41.   Успамін пра лета : верш / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2018. 14 лістапада. С. 8.

42.   Прызнанне : верш / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2018. 1 жніўня. С. 8.

43.   Самота : [тэкст песні на музыку Валерыя Хадасевіча] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2018. 30 мая. С. 8.

44.   Першакласніка праўнука Колю... ; Не быў я сведкам гэтае гаворкі... : [вершы] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2018. 8 мая. С. 8.

45.   Жыццё – дарога : [верш]  / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2018. 17 студзеня. С. 8.

46.   З цыклу «На прасёлках Маларытчыны» : [верш]  / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 20 снежня. С. 8.

47.   Ціха на сельскім пагосце... : верш / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 24 мая. С. 8.

48.   Ляхаўцы : верш / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 27 верасня. С. 8.

49.   Скруха : верш / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 12 красавіка. С. 8.

50.   Элегія : верш / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 11 студзеня. С. 8.

51.   Ля карціны Малевіча : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2016. 7 верасня. С. 8.

52.   Наш гімн : [Маларыцкая раённая гімназія] / Мікалай Пацеюк // Народная асвета. 2016. № 4. С. 2.

53.   Не разувайцеся : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2016. 30 сакавіка. C. 8.

54.   Сучасны свет!.. ; Нявеста перад шлюбам... : Над рэчанькай Рытай : [вершы] / Мікола Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2016. 27 студзеня. C. 8.

55.   Якавенка, Т. Як ціха спіш ; Пара развітвацца : [вершы] / Таццяна Якавенка ; пераклад з украінскай мовы Мікалая Пацеюка // Голас часу. Маларыта, 2015. 11 сакавіка. C. 8.

56.   Вясковая серэнада ; Новы год ; Памылка прыроды : [вершы] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2015. 30 снежня. C. 1, 8.

57.   Якавенка, Т.Дарога : [верш] / Таццяна Якавенка ; пераклаў з украінскай мовы М. Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2015. 15 ліпеня. C. 8.

58.   Якавенка, Т. Дождж : [верш] / Таццяна Якавенка ; пераклаў з украінскай мовы Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2015. 27 мая. C. 8.

59.   Вераснёўскім ранкам : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2015. 2 верасня. C. 1.

60.   Аднакласніку Мікалаю Крысіну : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2015. 11 лютага. C. 8.

61.   Якавенка, Т. Барвенак : [верш] / верш Таццяны Якавенка пераклаў з украінскай мовы Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2014. 26 красавіка. C. 3.

62.   Памяці Аляксандра Іванавіча Ізбіцкага / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2012. 25 жніўня. C. 8.

63.   Пра нашу мову : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2012. 8 жніўня. C. 8.

64.   Санет : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2012. 7 сакавіка. C. 5.

65.   Гаворкі ляхаўчан : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2012. 14 студзеня. C. 8.

66.   Яшчэ раз пра каханне : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2012. 4 студзеня. C. 8.

67.   Тост ад Мікалая Пацяюка : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2011. 28 снежня. C. 1.

68.   Водгулле школьнага вальса : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2011. 16 лістапада. C. 8.

69.   Памяці Валянціны Талкуновай : [верш] / Мікалай Пацяюк // Голас часу. Маларыта, 2010. 10 красавіка. С. 8.

 

Аб жыцці і творчасці М.І. Пацеюка

1.     Жигалова, М. П. Полиэтническая литература Малоритчины: интерпретация и анализ произведений : [монография] / М. П. Жигалова. Брест : Издательство БрГТУ, 2017. С. 7075

2.     Навумчык, М. «Лясная песня» Мікалая Пацеюка / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 23 лютага. С. 7.

3.     Навумчык, М. Пакінуў след, сыходзячы з зямлі / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 8 мая. С. 10.

4.     Мішчук, Г. «Год без цябе, Іванавіч, жывем...» : [верш] / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2021. 8 мая. С. 10.

5.     Навумчык, М. Сустрэча з пісьменнікамі – гэта заўсёды свята / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 27 лістапада. С. 6.

6.     Сянкевіч, М. І. «Я з палескага сяла...» : Міколу Пацеюку 80 / Мікола Сянкевіч // Новы час. 2019. 21 студзеня. С. 8.

7.     Навумчык, М. «Я з палескага сяла...» / Мікалай Навумчык // Голас часу.  Маларыта, 2019. 10 студзеня. С. 5.

8.     Навумчык, М. Жаданыя госці / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 27 снежня. С. 8.

9.     Кононович, А. Встреча с прекрасным словом / Андрей Кононович // Голас часу. Маларыта, 2018. 31 кастрычніка. С. 8.

10.   Навумчык, М. Вышыванка душы / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 1 жніўня. С. 8.

11.   Красіенка, А. Падарунак ад паэтаў – вершы / Анастасія Красіенка // Голас часу. Маларыта, 2016. 14 снежня. С. 5.

12.   Навумчык, М. Разам з родным словам / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2015. 2 снежня. C. 2.

13.   Валасюк, Л. У пошуку дарог : новая кніга вершаў і перакладаў паэта з Маларытчыны Міколы Пацеюка [«Душой не пакрывіць»] / Лявон Валасюк // Заря. 2015. 29 октября. С. 19.

14.   Мішчук, Г. Перад Настаўнікам схіляю галаву... : [верш]  / Генадзь Мішчук // Голас часу. Маларыта, 2015. 21 кастрычніка. С. 8.

15.   Навумчык, М. «Душой не пакрывіць» : новыя кнігі / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2015. 16 верасня. C. 2.

16.   Навумчык, М. Смак роднай мовы : сустрэчы ў бібліятэцы / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2014. 26 лістапада. C. 8.

17.   Навумчык, М. Талент быць шчаслівым : мая сям'я – маё багацце / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2014. 19 ліпеня. C. 3.

18.   Алесік, Г. Літаратурная гасцёўня / Галіна Алесік // Голас часу. Маларыта,  2014. 26 лютага. С. 8.

19.   Навумчык, М. Прызнаны талент мастака слова : ведай нашых! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2013. 30 кастрычніка. C. 1.

20.   Кавенька, С. Знаёмцеся: нашы аўтары – Мікалай Пацяюк / Сямён Кавенька // Голас часу. Маларыта, 2012. 8 жніўня. С. 8.

     21.   Навумчык, М. Асалода для душы : кнігі нашых землякоў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2011. 5 кастрычніка. С. 8.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 182 разоў Апошняя змена Пятніца, 14 Красавік 2023 14:31