Субота, 13 Май 2023 13:55

2023 г. — 240 гадоў з часу пабудовы царквы Праабражэння Гасподняга ў в. Олтуш (Маларыцкі р-н; 1783), помніка народнага дойлідства

 

Царква ў в. Олтуш Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1668 г. Старажытныя дакументы, якія тычацца Олтушскай царквы, адносяцца да 1668, 1679, 1685, 1724, 1742, 1786, 1792 гг. У 1668 г. царква мела адну валаку зямлі. У 1685 г. яе фундуш быў павялічаны.

           Храм у гонар Праабражэння Гасподняга, які стаиць і цяпер, будаваўся пад кіраўніцтвам святара Сімяона Паўлавіча. Олтушскі храм – трохзрубны. Да асноўнага аб’ёму з усходу прымыкае трохгранная апсіда, з захаду – бабінец, злучаны з двух’яруснай вежай-званніцай (васьмярык на чацвярыку) прамежкавым аб’ёмам, якія дабудаваны ў другой палове ХІХ ст. Над асноўным аб’ёмам чатырохсхільны дах, над бабінкам – двухсхільны, над апсідай – трохсхільны. Дахі ўвенчаны фігурнымі глаўкамі. Вокны і дзверы маюць разныя ліштвамі. Сцены гарызантальна абшыты дошкамі. Над уваходам у малітоўную залу размешчаны хоры з балюстрадай.

          Асвячоны храм 6 жніўня 1783 г. На той час царква мела 205 дзесяцін зямлі. У 1859 г. у царкоўным доме святар Ян Паўлавіч адкрыў першую на Маларытчыне царкоўна-прыходскую школу. У ёй навучалі сялянскіх дзяцей чытанню, пісьму, пачаткам арыфметыкі, малітвам і пачаткам катахізісу.

У 1872 г. пачала будавацца Свята-Алексіеўская могілкавая капліца ў гонар свяціцеля Алексія Мітрапаліта Маскоўскага, а асвечана была ў 1873 г. Яна ўзводзілася на сродкі памешчыка маёнтка Олтуш Аляксея Маймескула. Унутры мураваны храм быў уладкаваны раскошна і з густам. Зроблены двух'ярусны іканастас, які ўпрыгожаны тонкай і вытанчанай разьбой па дрэве і пазалотай. Усе іконы былі напісаны ў праваслаўным духу і вельмі добрай жывапісу. Пад храмам знаходзілася пахавальня для членаў сям'і Маймескулаў. У ёй спачывала ўся сям'я памешчыка. Збудаванне з'яўляецца помнікам архітэктуры ў стылі класіцызму.

 Архірэй наведаў Олтушскую царкву ў 1879, 1884, 1898 гг. У 1895 г. у Олтушскім храме праводзілі дробныя рамонтныя работы. У гэтым жа годзе святар Мікалай Макарэўскі адкрыў дзве царкоўныя школы: у вёсках Ланская і Ганна-Спаская.

З 1918 г. у Олтушскай царкве служыў іераманах Іосіф (Васілюк) з Мялецкага Свята-Мікалаеўскага манастыра. Па благаславенню епіскапа Гродзенскага Уладзіміра (Ціханіцкага) ён абслугоўваў большую частку прыходаў Маларытчыны. У снежні 1921 г., падчас эпідэміі тыфу, ён прычашчаў паміраючых святымі дарамі, з прычыны чаго сам заразіўся і памёр. Адпяванне яго здзяйсняў біскуп Сергій.

У 1924 г. па ўказанні польскага ўрада Святы Сінод Варшаўскай мітраполіі ўвёў ва ўжытак у богаслужэбным жыцці Царквы новы Грыгарыянскі стыль. Але праваслаўнае насельніцтва гэтае новаўвядзенне цалкам ігнаравала.

30 чэрвеня 1993 г. на пасаду настаяцеля Спаса-Праабражэнскай царквы прызначаны протаіерэй Уладзімір Міхайлавіч Стрэха. Пры ім былі набыты новыя ўборы, пачалося ўладкаванне храма, праводзіліся таксама рамонтныя работы.

У храме маюцца іконы ХVІ–ХVІІІстст.: «СпасНерукотворный», «Рождество Христово», «Оплакивание и Спас Нерукотворный», «Снятие с креста», «Святой Лаврентий», «Николай Чудотворец» і інш.

Олтушскі храм – помнік народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (шыфр 112Г000520). Унікальны культавы помнік і прыгажосць навакольнай прыроды з вялікім Олтушскім возерам робяць гэтыя мясціны прывабнымі для турыстаў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

  1. Олтушская Спаса-Праабражэнская царква / Ю. А. Якімовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 11. С. 433.
  2. Олтушская Спасо-Преображенская церковь// Регионы Беларуси : энциклопедия : в7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 160–161.
  3. Олтушская Спасо-Преображенская церковь / Г. А. Лаврецкий // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 5. С. 563564.
  4. Царква ў гонар ПраабражэнняГасподняга: [в. Олтуш] // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагiн. Мінск, 2007. С. 302.
  5. Спаса-Праабражэнская царква: [в. Олтуш] // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагiн. Мінск, 2001. С. 149–150.
  6. Олтушская Спаса-Праабражэнская царква / Ю. А. Якімовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 114.
  7. Преображенская церковь : [д. Олтуш] / А. Я. Митянин // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 303.
  8. Праабражэнская царква : [в. Олтуш] / А. Я. Міцянін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць.Мінск, 1984. С. 273.
  9. Чуль, Р. В. Олтушская Спаса-Прэабражэнская царква: да 225-годдзя з моманту заснавання / Р. В. Чуль // Моладзь Берасцейшчыны : зборнік студэнцкіх навуковых работ / УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна». Брэст, 2008. С. 6971.
  10. Мароз, В. В. Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз. – Мінск, 2018. – 511 с., [40] л. іл. – Са зместу: Цэрквы Перамянення Гасподняга (да 1679, 1783) у Олтушы. С. 351–354.
  11. Царква Ператварэння Гасподняга (1783) у Олтушы // Гістарычная і культурная спадчынаБерасцейшчыны. – Брэст : Ред. брест, обл. газ. «Заря», 2016. С. 74–76.
  12. Лісейчыкаў, Дз.Святар у беларускім соцыуме : прасапаграфія ўніяцкага духавенста 1596 – 1839 гг. / Дз. Лісейчыкаў. – Мінск, 2015. – 719 с.
  13. Православные храмы Малоритчины: история православных приходов Малоритчины / Малорита : Малоритская РЦБС, 2021.С. 101–114.
  14. Духовно-культурная жизнь Малоритского района в составе Российской империи (1795–1917 гг.) // Города и районы Брестчины : история и современность. / А.А. Горбацкий, О.Н. Иванчина, Р.Ю. Чуль и др. Брест : ОАО «Брестская типография», 2020. С. 204–267.
  15. Нивьер, А. Православные священнослужители, богословы и церковные деятели русской эмиграции в Западной и Центральной Европе (1920–1995): биографический справочник / Антуан Нивьер. Москва; Париж, 2007. 614 с.
  16. Олтуш // Малорита и ее окрестности : фотоальбом : [ист. и достопримечательности города и района] / авт.-сост.: В. Зенько, Э. Злобин. – Пинск : Паляшук, 2008. – 47 с.
  17. Летапіс Олтушскай царквы // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : Ураджай, 1998. С. 90–94.
  18. Храм Преображения Господня : Агрогородок Олтуш. Малоритский район // – Малорита : Малоритская РЦБС, 2021. – 36 с. 
  19. Балицевич, Н. В. Униатское и православное духовенство Малоритчины (XYII век – 2017 год) / Николай Васильевич Балицевич : 2-е изд. доп. – Малорита : Малоритская РЦБС, 2021. – 74 с.
  20. Архiтэктура Беларусi : нарысы эвалюцыi ва ўсходнеславянскім i еўрапейскуім кантэксце : у 4 т. /  НАН Беларусi, Iн-т мастацтвазнаўства, этнаграфiii фальклору. – Мiнск : Беларуская навука. – 2006. – Т. 2. – 622 с.
  21. Сакральная живопись Беларуси XV – XVIII веков / авт. текста и сост. Н.Ф.Высоцкая. – Минск : Беларусь, 2007. – 219 с.
  22. Олтушская церковь: история и современность: Ч. 4 / Малорита : Малоритская РЦБС, 2010. С. 8–9.
  23. Малоритчина православная: история православных приходов Малоритчины. Малорита : Малоритская РЦБС, 2006.С.26–27.
  24. Олтушская церковь // Олтушский сельский Совет: история, события, люди: информационный альбом.Малорита: Малоритская РЦБС, 2015.С.16.
  25. Маслякова, Г. Музыка нябёсаў : дзіўныя гісторыі пра царкоўныя званы на Беларусі / Ганна Маслякова // Беларуская думка. 2022. № 3. С. 34–41.
  26. Олесик, Е. Шедевры Малоритчины / Екатерина Олесик // Голас часу. Маларыта, 2021. 21 жніўня. С. 9.
  27. Максимук, С. И засияют купола... : [в Спасо-Преображенской церкви в д. Олтуш после ремонта установили и освятили купол] / Светлана Максимук ; фото автора // Голас часу. Маларыта, 2019. 14 снежня. С. 2.
  28. Навумчык, М. Да юбілейнай даты / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 30 мая. С. 4.
  29. Лабецкая, Ю.150 маршрутов моей Беларуси: Повитье : [Кобринский и Малоритский районы] / материал подготовила Юлия Лабецкая ; фото Владимира Цвирко // 7 дней. 2018. 22 февраля. С. 24–25.
  30. Навумчык, М. Праабражэнская царква в. Олтуш / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 7 чэрвеня. С. 6.
  31. Навумчык, М. Гісторыя царквы – у музеі : [у музеі Олтушскай сярэдняй школы з'явіўся раздзел «Спаса-Праабражэнская царква»] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 15 сакавіка. С. 6.
  32. Чуль, В. В.Положение православных приходов на белорусских землях в 18401900-е гг. (на примере Влодавского благочиния) / Р. В. Чуль // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта.2015. № 1.С. 4654.
  33. Навумчык, М. Царкоўныя ўзнагароды – светарам / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2013. 8 чэрвеня. C. 7.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 263 разоў Апошняя змена Панядзелак, 17 Ліпень 2023 09:23