Пятніца, 26 Май 2023 12:38

2023 г. — 60 гадоў з часу заснавання Грушаўскага рамонтна-механічнага завода (ААТ «Грушаўскі рамонтна-механічны завод» ; Кобрынскі р-н; 1963)

 

   Сваю гісторыю ААТ «Грушаўскі рамонтна-механічны завод» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці вядзе з пасляваенных гадоў. Завод пачынаўся як коннае дэпо, утворанае адразу пасля вызвалення Грушава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пазней пераўтворана ў машынна-трактарную станцыю, у 1963 г. — у рамонтна-экскаватарную майстэрню Белгалоўмеліяводгаса.

   У сакавіку 1980 г. загадам Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР майстэрня была пераўтворана ў Грушаўскі рамонтна-механічны завод (РМЗ). Прадукцыю прадпрыемства выкарыстоўвалі меліярацыйна-будаўнічыя і эксплуатацыйныя арганізацыі Міністэрства меліярацыі БССР, арганізацыі Галоўпалессеводбуда.

  У час перабудовы заказы на вытворчасць меліярацыйнага абсталявання паступова пачалі падаць. З 1990 г. прадпрыемства вымушана было асвойваць вытворчасць новых відаў тавараў для іншых галін гаспадаркі. Вяліся работы па вытворчасці зборна-шчытавых дамоў, аконных і дзвярных блокаў, убудаванай мэблі, паганажных вырабаў. Былі запатрабаваныя механаапрацоўка і зварачная вытворчасць. Для ўнікальнага прадпрыемства дыверсіфікацыя стала магчымасцю выжыць.

  29 снежня 2000 г. Грушаўскі РМЗ быў пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства.Акцыяніраванне прадпрыемства дало больш свабоды і самастойнасці, паспрыяла пераарыентацыі калектыву на выраб якаснай прадукцыі, якая прыносіла прыбытак.

  Цяпер ААТ «Грушаўскі рамонтна-механічны завод» ДА «Брэст-меліявадгас» — гэта магутнае прамысловае прад-прыемства з сучасным абсталяваннем, адно з нешматлікіх прадпрыемстваў CНД, якое вырабляе меліярацыйнае і іншае нестандартнае абсталяванне. РМЗ з'яўляецца адзіным у рэспубліцы распрацоўшчыкам і трымальнікам тэхнічных умоў і вытворцам прадукцыі для меліярацыйнай галіны.Завод пастаўляе сваю прадукцыю амаль усім прадпрыемствам ДА «Белвадгас», арганізацыям Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, будаўнічым прадпрыемствам. РМЗ унёс свой уклад у рэканструкцыю некалькіх беларускіх міні-ГЭС, у аснашчэнні Аўгустоўскага канала, вяслярнага канала ў Заслаўі, а таксама ў рэканструкцыі міні-ГЭС у Прыбалтыцы. Засаўкі і пад’ёмнікі Грушаўскага РМЗ стаяць на большасці вадасховішчаў краіны, у тым ліку на Салігорскім вадасховішчы і Мінскім моры.

   Грушаўскі РМЗ таксама вырабляе будаўнічыя металаканструкцыі, зборныя канструк-цыі, займаецца дрэваапрацоўкай. Дрэваапрацоўка займае каля 25% ад аб'ёмаў вытворчасці. Астатняе – механаапрацоўка і зварачная вытворчасць. Вырабляюцца катлы, газаходы, коміны, бакі, раз'яднальнікі і трубы для кацельняў, воданапорныя вежы і іншае нестандартнае абсталяванне. На прадпрыемстве могуць вырабіць любое нестандартнае абсталяванне.

  На ААТ «Грушаўскі рамонтна-механічны завод» вядзецца мэтанакіраваная праца па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, дасягненні прагнозных паказчыкаў, пашырэнні і ўдасканаленні асартыменту выпускаемай прадукцыі, рацыянальным выкарыстанні працоўнага часу. Завод вядзе тэхнічнае пераўзбраенне: у прыватнасці, зварачны цэх абсталяваны ўстаноўкай для плазменнай рэзкі металу, якая дазволіла палепшыць якасць зварачных работ і напалову скараціць спажыванне электраэнергіі. Ідзе мадэрнізацыя наяўнага абсталявання, надаецца ўвага эканомнаму выкарыстанню матэрыяльна-тэхнічных і паліўна-энергетычных рэсурсаў, энергазбе-ражэнню, рэнтабельнасці вытворчасці, што спрыяе вырашэнню сацыяльных пытанняў у інтарэсах калектыву.

   Прадпрыемства працуе стабільна, з добрымі вытворчымі паказчыкамі. Адзначаецца высокі ўзровень працоўнай дысцыпліны і адказнасці работнікаў. Сістэмна праводзіцца работа па павышэнні якасці выпускаемай прадукцыі — укаранёна сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2015. ААТ «Грушаўскі РМЗ» заваявала рэпутацыю надзейнага вытворцы, які своечасова, а галоўнае, якасна выконвае любы заказ.Для гэтага ёсць высокакваліфікаваныя спецыялісты, вялікі парк станкоў, а таксама неабходнае абсталяванне.

  Стабільны калектыў папаўняецца новымі работнікамі на конкурснай аснове. Грушаўскі РМЗ — адно з нешматлікіх прамысловых прадпрыемстваў, якія працуюць у сельскай мясцовасці, пры гэтым сярэдняя зарплата тут дастойная. Актыўна працуе прафсаюзная арганізацыя, падтрымліваюцца шматдзетныя сем'і, работнікам аказваецца матэрыяльная дапамога, працоўныя дынастыі тут норма. Арганізавана дастаўка работнікаў на работу заводскім транспартам. Нараўне з маладымі кадрамі працуюць ветэраны, якія аддалі заводу не адзін дзясятак гадоў і гатовыя дзяліцца вопытам.

   Дырэктар Грушаўскага РМЗ Пётр Сяргеевіч Папроцкі вось ужо 25 гадоў паспяхова кіруе прадпрыемствам, а поўны стаж работы на родным прадпрыемстве — больш за 40 гадоў. Ён прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Кобрынскага раёна. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённага і сельскага Савета дэпутатаў. За выдатны асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна ў 2020 г. П. С. Папроцкаму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бiблiятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Адкрытаму акцыянернаму таварыству «Грушаўскі рамонтна-механічны завод» (1963) – 60 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны:краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 103.
  2. 65 гадоў з дня нараджэння П. С. Папроцкага (1957) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 56.
  3. Папроцкі Пётр Сяргеевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік. – 2-е выд., дап. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук. Кобрын, 2020. С. 55–56.
  4. Листьева, В. Приумножают достижения : [о работе ОАО «Грушевский РМЗ» Кобринского района] / Валентина Листьева // Живая вода. 2022. 23 июля (№ 30). С. 1.
  5. Семенов, С. Коллективный подход к решению задач : [по материалам беседы с директором Грушевского РМЗ Кобринского района П. С. Папроцким] / Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2022. 28 сентября (№ 9). С. 2.
  6. Шведов, О. Повезло заводу з директором : [о работе ОАО «Грушевский РМЗ» Кобринского района и его директоре Петре Папроцком] / Олег Шведов // Живая вода. 2022. 26 ноября (№ 48). С. 2.
  7. Энергия лидерства / (соб. инф.) : [о работе Грушевского РМЗ Кобринского района] // Живая вода. 2022. 5 марта (№ 10). С. 3.
  8. Анцэлевіч, А. Завод і людзі : [пра работу ААТ «Грушаўскі РМЗ» Кобрынскага раёна] / Аляксандра Анцэлевіч // Звязда. 2021. 14 жніўня. С. 6.
  9. Мельнік, Р. В. Міхаіл Грышкевіч: «Залог поспеху – згуртаваны калектыў» : [сустрэча-справаздача са старшыней Кобрынскага райвыканкама прайшла ў ААТ «Грушаўскі РМЗ»] / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2021. 19 жніўня. С. 2.
  10. Курачук, С. История кобринского края в лицах : Почётный гражданин Кобринского района : [в т. ч. о директоре Грушевского РМЗ П. С. Папроцком] / подготовила Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2021. 26 августа (№ 34). С. 4.
  11. Листьева, В. Плюс в свою пользу : [о работе ОАО «Грушевский РМЗ» Кобринского района]/ Валентина Листьева // Живая вода. 2021. 9 октября (№ 42). С. 2.
  12. Мануйлик, М. Диверсификация плюс модернизация : [о работе ОАО «Грушевский РМЗ» Кобринского района по материалам беседы с директором П. С. Папроцким] / Марина Мануйлик // 7 дней. 2021. 2228 апреля (№16). С. 17.
  13. Мануйлик, М. Диверсификация плюс модернизация : [о работе ОАО «Грушевский РМЗ» Кобринского района по материалам беседы с директором П. С. Папроцким]/ Марина Мануйлик // Живая вода. 2021. 28 мая (№ 23). С. 4 : фот.
  14. Бялоў, Д. Слаўся, Кобрыншчына, працай людзей! : [званне «Ганаровы грамадзянін Кобрыншчыны» прысвоена дырэктару ААТ «Грушаўскі рамонтна-механічны завод» Пятру Папроцкаму] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2020. 22 студзеня (№ 5). С. 1-2.
  15. Наварич, В. Самоотдача – правило команды / Валентина Наварич // Живая вода. 2020. 7 ноября (№ 45). С. 3.
  16. Папроцкий, П. С. Мы берёмся за любую работу : [о деятельности ОАО «Грушевский РМЗ» Кобринского района по материлам беседы с директором П. С. Папроцким] / Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2020. 4 марта (№ 3) С. 3.
  17. Семенов, С. Мы беремся за любую работу : [за неоценимый личный вклад в развитие экономики Кобринщины директору «Грушевского РМЗ» П. С. Папроцкому присвоено звание «Почетный гражданин Кобринского района»] / Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2020. 4 марта (№ 3). С. 3.
  18. Белов, Д. Петр Папроцкий: «За свое дело и свой регион нужно болеть душой!» : [за высокие достижения директор ОАО «Грушевский РМЗ» П. С. Папроцкий занесён на районную Доску почёта] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 11 верасня. С. 1–2.
  19. Годовой отчет эмитента ценных бумаг ОАО «Грушевский РМЗ» за 2018 год // Заря. 2019. 30 марта. С. 19.
  20. Муха, Ф. В поиске идей :[история и сегодняшний день ОАО «Грушевский РМЗ»]/ Федор Муха // Заря. 2019. 18 декабря. С. 17.
  21. Папроцкий, П. С. Завод, не теряющий актуальности / П. С. Папроцкий ; [беседовал] Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2017. 2 августа (№ 15). С. 1.
  22. Руками грушевских мастеров : [на ОАО «Грушевский РМЗ» осваивают выпуск новых видов продукции] // Кобрынскі веснік. 2017. 21 студзеня. С. 1.
  23. Шведов, О. Его путь лежал только наверх : [директору ОАО «Грушевский РМЗ» П. С. Папроцкому исполнилось 60 лет]/ Олег Шведов // Живая вода. 2017. 10 июня (№ 24). С. 2.
  24. Дубіна, Л. Вырашэнне праблем камандай – дзейсны спосаб : [дырэктар ААТ «Грушаўскі РМЗ» П. С. Папроцкі – аб прадпрыемстве] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2016. 27 ліпеня. С. 4.
  25. Дубина, Л. С новым станком – лучшее качество : [в ОАО «Грушевский РМЗ» установили современный токарно-винторезный станок] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2016. 30 студзеня. С. 4.
  26. Папроцкий, П. С. Грушевский РМЗ: уникальность и перспективы / П. С. Папроцкий ; [беседовал] Игорь Сидорук // Кобрынскі веснік. 2015. 7 лютага. С. 3.
  27. Сідарук, І. Працавіты! Шчыры! Нежанаты!.. : [на ААТ «Грушаўскі рамонтна-механічны завод» слесар І. Кузьміч з'яўляецца душой калектыву] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2015. 27 мая. С. 5.
  28. Федаровіч, І. З рацыянальным падыходам : [на Грушаўскім РМЗ праведзена рэарганізацыя вытворчых працэсаў] / Ігар Федаровіч // Кобрынскі веснік. 2015. 8 красавiка. С. 2.
  29. Годовой отчет эмитента ценных бумаг за 2013 год ОАО «Грушевский РМЗ» // Заря. 2014. 22 марта. С. 15.
  30. Пянко, А. Человеческий фактор движущий / Алексей Пянко // Кобрынскі веснік. 2013.21 жніўня. С. 3.
  31. Папроцкі, П. «У планах – працаваць плённа» / Пётр Папроцкі // Кобрынскi веснiк. 2012. 8 жніўня. C. 3.
  32. Пянко, А. Грушевские мастера умеют всё / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2011. 26 кастрычніка. C. 1–2.
  33. Гром, А. Авторитет подтверждается качеством : [ОАО «Грушевский РМЗ»]/ Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2010. 13 лістапада. C. 2.
  34. Бялоў, Д. Дасканалы рухавік поспеху : [Грушаўскі РМЗ] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2009. 17 верасня. C. 8.
  35. Пянко, А. Интернет: дорога в Грушево : [ОАО «Грушевский РМЗ»] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2008. 17 верасня. C. 2.
  36. Рудковский, А. Второе дыхание белорусской мелиорации : [ОАО «Грушевский РМЗ», директор Петр Папроцкий] / Александр Рудковский // Народная газета. 2008. 29 ліпеня. C. 9.
  37. Мельнiк, Р. «Грушаўскі РМЗ» – марка надзейная / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2007. 7 красавіка. C. 2.
  38. Новые заказчики : ОАО «Грушевский РМЗ» // Заря. 2006. 16 марта.
  39. Пянко, А. В портфеле предприятия – новые заказы : [ОАО «Грушевский РМЗ»] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2006. 11 лютага. С. 2.
  40. Хільчук, М. З думкай аб заўтрашнім дні : [Грушаўскі РМЗ] / Марыя Хільчук // Кобрынскі веснік. 2005. 29 студзеня. С. 2.
  41. Пянко, А. Завод у сельскай глыбінкі : [Грушаўскі РМЗ] / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. 2004. 27 сакавіка. С. 6-7.
  42. Пятроўская, М. Добры фініш, не горшы старт : [аб выніках работы ААТ «Грушаўскі РМЗ» за 2003 г.] / Марыя Пятроўская // Кобрынскі веснік. 2004. 4 лютага. С. 2.
  43. Пянко, А. Складаныя заказы ідуць у Грушава : [Грушаўскі РМЗ] / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. 2003. 5 красавіка. С. 3.
  44. Пянко, А. Нестандартнае – увагі вартае : [Грушаўскі РМЗ] / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. 2002. 25 мая. С. 3.
  45. Пянко, А. Шырокі профіль рамонтнікаў : [Грушаўскі РМЗ] / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. 2002. 30 красавіка. С. 2.
  46. Грушаўскі рамонтна-механічны завод // Кобрынскі веснік. 2002. 2 лютага. С. 2.
  47. Пянко, А. Дзелавое партнёрства : [аб партнёрскіх сувязях Грушаўскага РМЗ] / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. 2002. 23 студзеня. С. 2.
  48. Завод нарошчвае вытворчасць : [Грушаўскі РМЗ] // Кобрынскі веснік. 2001. 24 лютага. С. 2.
  49. Хільчук, М. З гаспадарскім падыходам / Марыя Хільчук // Кобрынскі веснік. 2000. 23 снежня. С. 2.
  50. Пянко, А. Працуе надзейна : [аб слесары Грушаўскага РМЗ М. М. Вайтовічу] / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. 2000. 2 жніўня. С. 1.
  51. Пянко, А. Маналіт пашырае сферу паслуг : [Грушаўскі РМЗ] / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. 2000. 19 ліпеня. С. 2.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 158 разоў Апошняя змена Панядзелак, 17 Ліпень 2023 09:30