Пятніца, 02 Чэрвень 2023 16:42

22 чэрвеня 2023 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксеевіча Авечкіна (1913–1980), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, журналіста, пісьменніка

Аляксандр Аляксеевіч Авечкін нарадзіўся 22 чэрвеня 1913 г. у г. Чудаве Наўгародскай губерні (цяпер Наўгародскай вобласці) у сям’і паштовага служачага. Працаваў рабочым на мясцовай запалкавай фабрыцы (1929–1931). Служыў ў Чырвонай арміі (1931–1936), затым быў інструктарам Чудаўскага аэраклуба.

 З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Авечкін на Паўночна-Заходнім фронце. Лётчык у 302-й лёгка-бамбардзіровачнай авіяцыйнай эскдрыллі. У красавіку 1942 г. пераведзены ў 661-ы лёгка-бамбардзіроачны авіяполк. У красавіку 1943 г. намеснік камандзіра авіяэскадрыллі А. А. Авечкін быў накіраваны інструктарам у вучэбна-трэніровачную авіяэскардрыллю для падрыхтоўкі лётчыкаў баявых часцей.

Апошні год вайны Аляксандр Авечкін служыў камандзірам 2-й авіяэскадрыллі 661-га авіяпалка. Усяго за гады вайны на самалёце По-2 здзейсніў 426 паспяховых баявых вылетаў. Толькі за перыяд Вісла-Одэрскай аперацыі эскадрылля пад камандаваннем А. А. Авечкіна двойчы атрымлівала падзякі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна.

Пасля вайны А. А. Авечкін на партыйнай рабоце, з 1951 г. жыў і працаваў у г. Брэсце. Скончыў партыйную школу пры ЦК КПБ (1949), аддзяленне журналістыкі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС (1960). Працаваў уласным карэспандэнтам рэспубліканскай газеты «Калгасная праўда» па Брэсцкай вобласці (1950–1955), загадчыкам аддзела культуры брэсцкай абласной газеты «Заря» (1955–1959). Удзельнічаў у падрыхтоўцы літаратурна-мастацкага альманаха «Брэст» (1958). Працуючы ў рэдакцыі газеты «Заря» аддаваў шмат увагі выхаванню творчай моладзі. Пачынаючыя пісьменнікі бачылі ў ім чулага і ўважлівага старэйшага сябра.

У 1959–1961 гг. А. А. Авечкін знаходзіўся ў творчай камандзіроўцы ў Сібіры, працаваў рэдактарам газеты «Красноярский пилот». Пазнаёміўся з жыццём людзей на сібірскіх новабудоўлях. Праца ў Краснаярску паслужыла матэрыялам для аповесці «Ошибка «Дикого зубра», але яна не стала творчай удачай пісьменніка. Вярнуўся ў Брэст, быў назначаны старшым рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання (1963–1976).

Літаратурную дзейнасць Аляксандр Авечкін пачаў у 1949 г. Пісаў на рускай мове. Матэрыялам для творчасці паслужылі эпізоды асабістай біяграфіі, цяжкая і рамантычная прафесія лётчыка, якой спадарожнічалі небяспека і розныя акалічнасці, асабліва ў гады вайны (на Паўночна-Заходнім фронце самалёт будучага пісьменніка быў падбіты). Гэтыя і іншыя перыпетыі ваеннага жыцця знайшлі адлюстраванне ў яго першай аповесці «Соломка». Крытыка адзначыла цікавасць кнігі для юных чытачоў, насычанасць яе вострымі прыгодніцкімі сітуацыямі.

Апавяданні Аляксандра Авечкіна друкаваліся ў газетах «Заря», «Калгасная праўда», «Сельская газета», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Бярозка», «Маладосць» і іншых выданнях. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1951 г. Аўтар асобна выдадзеных аповесцей для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту «Соломка» (Мінск, 1951), «Ошибка «Дикого зубра» (Красноярск, 1960), «У Дивных гор» (Мінск, 1965), зборнікаў прозы «Подвиг сигналиста» (Мінск, 1958), «Рассказы» (Красноярск, 1961), «Особое задание» (Мінск, 1979).

Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга (1942), ордэнамі Чырвонай Зоркі (1942), Айчыннай вайны I ступені (1943), «Знак Пашаны», медалямі.

А. А. Авечкін памёр 7 лістапада 1980 г. Пасля яго смерці выйшла кніга «Происшествия в конце каникул» (1982). У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваецца асабісты фонд А. А. Авечкіна, у якім шматлікія дакументы, фатаграфіі, пісьмы, рукапісы твораў, сярод іх раман «Против ветра» (BY БГАМЛИ ф. 121).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

 

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

Творы А. А. Авечкіна

 

  1. Происшествия в конце каникул : повесть : [для сред. шк. возраста] / Александр Овечкин. – Минск : Юнацтва, 1982. – 126 с. : ил.
  2. Особое задание : рассказы : [для сред. шк. возраста] / Александр Овечкин. – Минск : Мастацкая літаратура, 1979. – 92, [1] c. : ил.
  3. Боровский, А. И. О них молчали сводки / А. И. Боровский ; [лит. обраб. А. Овечкина]. – Минск : Беларусь, 1970. – 110 с.
  4. У Дивных гор : повесть : [для сред. шк. возраста] / Александр Овечкин. – Минск : Беларусь, 1965. – 159 с. : ил.
  5. Подвиг сигналиста / Александр Овечкин. – Красноярск : Красноярское книжное издательство, 1961. – 52 с.
  6. Ошибка «Дикого зубра» : [рассказ] / Александр Овечкин ; худож. Н. Сальніков. – Красноярск : Красноярское книжное издательство, 1960. – 32 с. – (Биб-чка сибирского рассказа).
  7. Подвиг сигналиста : рассказы : [для сред. шк. возраста] / Александр Овечкин ; худож. А. Мозолев]. – Минск : Госиздат БССР. Ред. дет. и юнош. лит., 1958. – 56 с. : ил.
  8. Соломка : повесть / Александр Овечкин. – Минск : Госиздат БССР. Ред. дет. и юнош. лит., 1951. – 169 с.
  9. Кукла : [рассказ] / Аляксандр Авечкін // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2013. № 5. С. 4–7.
  10. Першая скрыпка : апавяданне / Аляксандр Авечкін // Бярозка. 1980. № 1.
  11. Первая скрипка : рассказ / Александр Овечкин // Заря. 1979. 7 декабря.
  12. В старом доме : рассказ / Александр Овечкин // Заря. 1979. 25 августа.
  13. Кукла : быль / Александр Овечкин // Заря. 1978. 11 мая.
  14. Увага, пачынаем! : апавяданне / Аляксандр Авечкін // Бярозка. 1977. № 8.
  15. Крыгаход : апавяданне / Аляксандр Авечкін // Вясёлка. 1976. № 3.
  16. Наташа : рассказ / Александр Овечкин // Заря. 1973. 14 апреля.
  17. Ландыши : рассказ / Александр Овечкин // Заря. 1968. 3 февраля.
  18. Портрет : рассказ / Александр Овечкин // Гродненская правда. 1965. 29 мая.
  19. Разведчык Уладзімір Уласаў / Аляксандр Авечкін // Заря. 1962. 9 снежня.
  20. Галінка бэзу : апавяданне / Аляксандр Авечкін // Калгасная праўда. 1962. 23 чэрвеня.
  21. Настенька : рассказ / Александр Овечкин // Брэст: літаратурна-мастацкі альманах. Брэст, 1958. № 1.
  22. Счастье : рассказ / Александр Овечкин // Советская Отчизна. 1957. № 4.
  23. Амурскія хвалі : апавяданне / Аляксандр Авечкін // Бярозка. 1956. № 7.
  24. Маленькі сігналіст : апавяданне / Аляксандр Авечкін // Бярозка. 1955. № 2.
  25. Выпадак у паветры : апавяданне / Аляксандр Авечкін // Маладосць. 1954. № 7.
  26. Мужнасць : [урывак з аповесці «Саломка»] / Аляксандр Авечкін // Піянер Беларусі. 1952. 3 ліпеня.
  27. Доверие : рассказ / Александр Овечкин // Советская Отчизна. 1951. № 10.

 

Аб жыцці і творчасці А. А. Авечкіна

 

  1. Аляксандр Авечкін // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / скл. А. К. Гардзіцкі. Мінск, 1994. С. 5.
  2. Авечкін Аляксандр / І. Э. Багдановіч ; [бібліяграфія: З. У. Драздова] // Беларускія письменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1992. Т. 1. С. 17–18.
  3. Аляксандр Авечкін // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі даведнік / скл. А. К. Гардзіцкі. Мінск, 1981. С. 5.
  4. Аляксандр Аляксеевіч Авечкін // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. Хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 650–651.
  5. Аляксандр Аляксеевіч Авечкін // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2013. № 5. С. 3.
  6. Калеснік, У. А. Берасцейскае вогнішча / У. А. Калеснік // Зорны спеў : літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды / У. А. Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – С. 263–392. – Са зместу: [Аляксандр Аляксеевіч Авечкін]. С. 320–322.
  7. Гарай, А. В небе над Берлином : [о военном летчике, журналисте, писателе Александре Овечкине] / Анатолий Гарай // Заря. 2013. 22 июня. С. 4.
  8. Філатаў, А. Дзякуй за песню, натхнённую часам : да 100-годдзя пісьменніка Аляксандра Авечкіна / Аляксей Філатаў // Брестский курьер. 2013. 20 июня (№ 25). С. 10.
  9. Аляксандр Аляксеевіч Авечкін : [некралог] // Літаратура і мастацтва. 1980. 14 лістапада.
  10. Колесник, В. Человек двух романтических профессий : [о летчике и журналисте, писателе А. Овечкине] / В. Колесник // Заря. 1963. 23 июня.
  11. Аляксандру Авечкіну – 60 : [віншаванне] // Літаратура і мастацтва. 1973. 22 чэрвеня.
  12. Белахава, Н. Аб мастацкай праўдзе і пераканальнасці : [аб творчасці А. Авечкіна] / Н. Балахава // Літаратура і мастацтва. 1952. 29 лістапада.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 123 разоў