Панядзелак, 24 Ліпень 2023 11:48

13 чэрвеня 2023 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Васільевіча Мікуліча (1953), гаспадарчага дзеяча, вучонага-эканаміста, Ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна

Аляксей Васільевіч Мікуліч нарадзіўся 13 чэрвеня 1953 г. у в. Аздамічы Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Закончыў восем клсаў Аздаміцкай сярэдняй школы (1968), Рэчыцкі зааветэрынарны тэхнікум (1972). Працаваў выконваючым абавязкі загадчыка Балатнянскага ветэрынарнага ўчастка Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (1972–1973).

Пасля службы ў Савецкай арміі (1973–1975) Аляксей Мікуліч пачаў працоўную дзейнасць на Століншчыне. У 1976–1980 гг. – галоўны ветэрынарны ўрач калгаса «Дружба». З 1986 г. —дырэктар саўгаса «Манькавічы», з 2000 г. – дырэктар КУВП «Манькавічы».

 Закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1982), Акадэмію кіравання пры Прызідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне» (1998). Кандыдат эканамічных навук (2002), доктар эканамічных навук (2010).

У 2001–2006 гг. А. В. Мікуліч па сумяшчальніцтву працаваў дацэнтам кафедры «Эканоміка і ўпраўленне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу» Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У 2006–2011 гг. па сумяшчальніцтву — дацэнт, а затым прафесар кафедры «Эканоміка і ўпраўленне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2011 г. — Прафесар кафедры аграбізнесу Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. У лютым 2013 г. прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Эканоміка». Апублікаваў больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у т. л. 5 манаграфій.

Аляксей Васільевіч выбіраўся лэпутатам Столінскага раённага Савета дэпутатаў (1991–1995), Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. Дэлегат Усебеларускага народнага сходу (1996, 2001, 2010, 2016).

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За трудовое отличие» (1986), медалямі Рускай праваслаўнай царквы «Святогго преподобного мученика Макария», «Святого великомученика Фёдора Тирона», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, граматай Брэсцкага аблвыканкама, Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.

За шматгадовыя працоўныя заслугі і вялікі асабісты ўклад у аграпрамысловы комплекс А. В. Мікуліч у снежні 2014 г. удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна». «Чалавек года» ў вобласці эканомікі і фінансаў Брэсцкай вобласці за 2014 г. Быў прызнаны лепшым кіраўніком сельскагаспадарчага прыдпрыемства Брэсцкай вобласці па выніках 2010, 2012 и 2020 гг.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя

М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела

краязнаўства

 

Працы А. В. Мікуліча

1.Агропромышленный комплекс: состояние, перспективы, проблемы и пути их решения / А. В. Микулич. – Минск, 2012. – 2012 с. : схемы.

2.Механизм мотивации труда в сельском хозяйстве в новых условиях: теория, методология, практика / А. В. Микулич. – Минск, 2011. – 273 с.

3.Механизм мотивации труда в сельском хозяйстве в новых условиях: теория, методология, практика : автореферат диссертации ... доктора экономических наук / А. В. Микулич ; НАН Беларуси, Ин-т системных исследований в АПК. – Минск, 2010. – 47 с.

4.Экономические отношения и стимулирование труда в сельском хозяйстве / А. В. Микулич. – Минск, 2005. – 549 с.

5.Модели организации оплаты труда и материального стимулирования работников сельскохозяйственных предприятий : на примере Брестской области / А. В. Микулич, В. В. Мацукевич, С. А. Микулич. – Минск, 2004. – 174 с.

6.Организационно-экономические методы развития АПК / А. В. Микулич. – Минск, 2003. – 251 с.

7.Мотивационный механизм в АПК : монография / А. В. Микулич. – Минск : БГЭУ, 2001. – 204 с.

8.Организационно-экономические факторы повышения мотивации труда работников аграрной сферы : (на примере сельскохохяйственных предприятий Брестской области) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.05 / А. В. Микулич ; Бел. гос. с.-х. академия. – Горки, 2001. – 21 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. В. Мікуліча

1.Мікуліч Аляксей Васільевіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніку. Мінск, 2003. С. 507–508.

2.Мікуліч, А. В. «Ва ўсім свеце праца селяніна не заўсёды ацэньваецца па заслугах» : [інтэрв’ю дырэктара КУВП «Манькавічы» Столінскага раёна аб яго дзейнасці] / Аляксей Мікуліч ; [гутарыў] Уладзімір Субат // Вытокі. Нашчадкам у спадчыну / Уладзімір Субат. Мінск, 2016. С. 53–60.

3.История Столинщины глазами почетных граждан : / Иван Супрунчик, Алексей Микулич, Елена Овсяник ; [записали] Татьяна Сеген, Александр Никифоренко, Лилия Гуща // Навіны Палесся. Столін, 2020. 14 студзеня. С. 2.

4.Нікіфарэнка, А. Адлюстраванне кіраўніка : што адрознівае КУВП «Манькавічы» ад многіх іншых гаспадарак не толькі нашага раёна, але і вобласці? : [дырэктар КУВП «Манькавічы» А. В. Мікуліч расказаў пра вынікі гэтага года] / Аляксандр Нікіфарэнка // Навіны Палесся. Столін, 2019. 15 лістапада. С. 2.

5.Микулич, А. В. От Радзивиллов до Горбачева : [интервью с председателем КУПП «Маньковичи» Столинского района об истории становления и перспективах развития хозяйства] / Алексей Микулич ; интервью взял Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2013. 12 июня. С. 2.

6.Мікуліч, А. В. «Ва ўсім свеце праца селяніна не заўсёды ацэньваецца па заслугах» : [інтэрв'ю дырэктара КУВП «Манькавічы» Столінскага раёна аб яго дзейнасці] / Аляксей Мікуліч ; [гутарыў] Уладзімір Субат // Белорусская нива. 2013. 31 мая. С. 15 ; 1 июня. С. 15.

7.Мікуліч, А. В. Ведаюць, да чаго імкнуцца / Аляксей Мікуліч ; [гутарыў] Ф. Шумко // Навіны Палесся. Столін, 2006. 14 лістапада. С. 5.

8.Микулич, А. В. Алексей Микулич, директор КУПП «Маньковичи», кандидат экономических наук: «Наша цель – выйти на зарубежные рынки» / А. В. Микулич // Экспорт. Импорт. 2002. № 2. С. 47.

 

Чытаць 130 разоў