Панядзелак, 31 Ліпень 2023 14:32

12 красавіка 2023 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Анатоля Паўлавіча Рубановича (1908–1970), мастака, паэта, настаўніка

Анатоль Паўлавіч Рубановіч нарадзіўся 12 красавіка 1908 г. у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці ў сям’і праваслаўнага святара Паўла Адамавіча Рубановіча (1876–1940), ураджэнца Пінскага павета Мінскай губерні. У 1927 г. Анатоль Рубановіч прыехаў з Мінска ў вёску Махро Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці), куды для службы ў мясцовай Петрапаўлаўскай царкве быў накіраваны яго бацька.

Анатоль Рубановіч атрымаў добрую адукацыю. Здольнасці да малявання ў падлетка праявіліся даволі рана. Першай прыступкай да ведаў для Анатоля стала мастацкае вучылішча ў Варшаве, куды ён трапіў па спецыяльнай праграме для адораных беларусаў, якая ўключала ў сябе і вучобу за мяжой. Далей ён удасканальвае сваё майстэрства ў Вене і Парыжы, адкуль вяртаецца ў стаўшую яму роднай вёску сапраўдным мэтрам.

 З дапамогай стрыечнай сястры Ксеніі Анатоль Рубановіч у 1938 г. ладзіць сваю выставу ў Вільні, дзе з работамі палескага мастака знаёміцца культурная грамадскасць Польшчы і Літвы. Тым жа часам ствараюцца непаўторныя па велічы і прыгажосці творы: абразы Міколы Чудатворца, Серафіма Сароўскага, Распяцце.

У 1940 г. пасля смерці бацькі Анатоль Рубановіч становіцца псаломшчыкам у Махроўскай Петра-Паўлаўскай царкве і добрасумленна выконвае свае абавязкі.

Страшным выпрабаваннем стала Вялікая Айчынная вайна. Як самага адукаванага ў вёсцы, А. П. Рубановіча немцы прызначылі старшынёй Махроўскай воласці. Мясцовыя старажылы сцвярджаюць, што калі б не мудрасць і чалавекалюбства Анатоля Паўлавіча, магчыма, сёння такога населенага пункта не было б на карце раёна. Ён умеў памірыць пасвараных аднасяльчан, ніводная скарга не дайшла да фашыстаў. Валодаючы нямецкай і польскай мовамі, двойчы ратаваў землякоў ад немінучай смерці: 25 лютага 1944 г., калі пад прыцэлам варожых кулямётаў знаходзіліся каля сотні вяскоўцаў, і праз некалькі дзён, 2 сакавіка, калі раз’юшаныя каты зноў наладзілі аблаву.

Адступаючы летам 1944-га, фашысты многіх жыхароў Махро пагналі ў Германію. Сярод іх апынуўся і Анатоль Рубановіч з маці і жонкай Анастасіяй Андрэеўнай. Вызвалялі іх амерыканцы. Як у чалавека адукаванага, у яго была магчымасць уладкавацца на захадзе, але А. П. Рубановіч не адчуваў за сабой віны, таму вярнуўся на радзіму. Праўда, мясцовыя ўлады палічылі інакш, і 23 жніўня 1947 г. яго арыштоўваюць, рашэннем ваеннага трыбунала прызнаюць віноўным у сувязі з фашыстамі, а мерай пакарання прызначаюць пазбаўленне волі тэрмінам на дзесяць гадоў. Дачушцы Волечцы тады было ўсяго дзевяць месяцаў.

Махроўцы збіралі подпісы ў абарону свайго слыннага аднавяскоўца, толькі гэта не дапамагло. Тры гады ён правёў у Мінскай турме, чатыры — у далёкай Архангельскай вобласці. Там ён стварае свае выдатныя вершы, піша карціны. Магчыма, і цяпер у прыватных калекцыях на тэрыторыі былога Савецкага Саюза маюцца тварэнні пэндзля А. П. Рубановіча.

29 ліпеня 1954 г., праз доўгія сем гадоў, з падарваным здароўем вяртаецца Анатоль Паўлавіч у Махро, да сваёй сям’і. Цяжка было ўладкавацца на працу чалавеку з ярлыком «вораг народа», але работа знайшлася. Да самай смерці працаваў ён настаўнікам выяўленчага мастацтва мясцовай школы, загадчыкам клуба, кіраваў калгасным хорам, займаўся паэзіяй. У той жа час на свет з’явіліся шмат пейзажаў, партрэтаў землякоў, якія дастойна ўпрыгожвалі многія выставы.

Настаўнік ніколі не павышаў голас на сваіх выхаванцаў. На ўроках ён адносіўся з павагай да любой вучнёўскай работы. Словы «ужо лепш», «у гэтым нешта ёсць», «ты робіш поспехі» заўсёды суправаджалі ягоны аналіз дзіцячых малюнкаў. І рабяты цягнуліся да свайго педагога, старэйшага таварыша і дарадчыка. Напэўна, таму ў А. П. Рубановіча засталося шмат паслядоўнікаў, якія звязалі свой лёс з мастацкай творчасцю. Бадай, самым знакамітым у гэтай кагорце з’яўляецца Аляксей Васільевіч Кузьміч (1945–2013), член Беларускага саюза мастакоў, аўтар вялікай калекцыі жывапісу з вобразам Мадоны.

Анатоль Паўлавіч таксама валодаў выдатным паэтычным дарам. Вельмі доўга яго вершы былі невядомыя. Незадоўга да смерці яго жонка Анастасія Андрэеўна, адчуваючы набліжэнне смерці, перадала сшытак, які захоўвала 20 гадоў, Марыі Пятроўне Гарупе, якая доўгі час збірала матэрыялы пра лёс Рубановіча. Вершы, датаваныя 1953–1958 гг., напісаны Анатолем Паўлавічам у ссылцы. На кожнай старонцы ў клетачку, спісаны акуратным почыркам, – філасофстваванне пра жыццё і смерць, пра дабро і зло, пра дзень сённяшні і заўтрашні, пра самых дарагіх яму людзей – жонку, маці і дачку. У іх крык душы і прага жыцця, надзея і любоў да роднай зямлі.

Памёр Анатоль Паўлавіч 14 студзеня 1970 г., пахаваны на вясковых могілках у Махро.

21 снежня 2007 г. адкрыты новы раздзел экспазіцыі Махроўскага гісторыка-краязнаўчага музея — «Майстры мастацтваў», які ўключае матэрыялы пра жыццё і творчасць мастака, паэта і настаўніка А. П. Рубановіча, а таксама пра яго вучняў і паслядоўнікаў. Да 100-годдзя з дня нараджэння А. П. Рубановіча ў Махроўскай школе прайшла ўрачыстасць, на магіле ўстаноўлены і асвячоны новы гранітны помнік. 1 верасня 2018 г. на алеі знакамітых землякоў у Іванаўскім парку з’явілася драўляная скульптура А. П. Рубановіча.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай

бібліятэкай імя Ф. І. Панферава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела

абслугоўвання і інфармацыі

 

Вершы А. П. Рубановіча

1.Августовское ; Позолоть берез ; Край, в зиме уверенный : [стихи] / Анаталий Рубанович // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 14 жніўня. С. 7.

2.Зимой ; По белому простору ; Снегирь ; Бытовая картинка : [стихи] / Анаталий Рубанович // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 23 сакавіка. С. 6.

3.Печальное сказанье ; Из письма к жене ; Весенняя русская ; Письмо к матери ; Вдали от любимой жены ; Воспоминания ; Незабудкам : [стихи] / Анаталий Рубанович // Чырвоная звязда. Іванава, 2008. 20 мая.

 

Аб жыцці і творчасці А. П. Рубановіча

1.Рубановіч Анатоль Паўлавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 521.

2.Нікалайчук, Д. Радзіма ў чалавечым жыцці : мастацкая і творчая спадчына паэта-мастака Анатоля Рубановіча – ураджэнца в. Махро Іванаўскага раёна / Д. Нікалайчук, Г. Кунахавец // Духоўнае самавызначэнне асобы ў сучасным свеце : памяці Я. Янішчыц / УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна». Брэст , 2015. С. 72–74.

3.Гваздзёў, С. След калабаранта : (мастак Анатоль Рубанович) / Сяргей Гваздзёў // Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі : нарысы / Сяргей Гваздзёў. Мінск, 2013. С. 305–317.

4.Мохро // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц, А. А. Горбацкий, Т. М. Тохиян и др.]. Брест, 2017. С. 795–796.

5.Алексей Кузьмич. Творец возвышенных Мадонн : эссе, воспоминания, публикации, откровения / [составитель А. А. Кузьмич]. – Минск : Мастацкая літаратура, 2015. – 238 с., [40] л. цв. ил.

6.Иваново и окрестности = Ivanovo district : [фотоальбом; упоминается А. Рубанович]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2014. – 95 с. : фот.

7.Курков, И. Н. Мастер и мадонны : [о живописце Алексее Кузьмиче] // Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 262.

8.Рожковец, С. А. Мохро глазами очевидца : летопись Мохровского сельсовета Ивановского района Брестской области / Сергей Рожковец. Брест : Полиграфика, 2011. С. 207.

9.Петропавловская церковь : [д. Мохро] / Т. В. Габрусь // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 196–197.

10.Козлович, В. И нет в мире краше деревни моей / Валентина Козлович ; фото Павла Богуша // Сельская газета. 2023. 8 июня. С. 9.

11.Михновец, А. Мохро: от истории до дня сегодняшнего : [о сложной судьбе А.П. Рубановича] / Алина Михновец // Янаўскі край. Іванава, 2020. 17 ліпеня (№ 29). С. 8–9.

12.Цалюк, А. Алея знакамітых землякоў з’явілася ў гарадскім парку : [у т. л. скульптура А. Рубановіча] / Анастасія Цалюк // Чырвоная звязда. Іванава, 2018. 7 верасня. С. 10.

13.Крывецкая, Н. Знакамітасці ў дрэве : [пра абласны пленэр разьбяроў манументальнай скульптуры; створана скульптура А. Рубановіча] / Наталля Крывецкая // Заря. 2018. 1 сентября (№ 87). С. 6.

14.Чэмер, М. Махро: Аляксей Кузьміч і Анатоль Рубановіч : [пра школьны народны гісторыка-краязнаўчы музей Махроўскай сярэдняй школы Іванаўскага раёна] / Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. 2018. 1 верасня. С. 15.

15.Аскера, В. Вандроўка па Янаўскім краі: мясціны і асобы / Викторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 4–5.

16.Іваненка, А. З хараством духоўным заручоныя / Арцём Іваненка // Полымя. 2018. № 8. С. 115–131.

17.Михальчук, В. В числе лучших : [делегация Ивановского района, представленная Мохровской СШ, приняла участие в III Национальном форуме «Музеи Беларуси»; в экспозиции были представлены произведения местного художника А. П. Рубановича] / Валерий Михальчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2017. 27 снежня. С. 3.

18.Игнатовец, Т. Слово о земляке : [о Василии Даниловиче Масляке; его жена, Ольга Анатольевна, – дочь А. П. Рубановича] / Татьяна Игнатовец // Янаўскі край. 2017. 8 верасня. С. 13.

19.Котковец, А. На экскурсию – в Мохро : в местном историко-краеведческом музее хранятся уникальные документы / Алла Котковец // Заря. 2015. 30 мая. С. 5.

20.Горупа, М. Патриотический центр Ивановщины : [история историко-краеведческого музея Мохровской СШ, 1979–2015 гг.] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 20 лютага (№ 8). С. 6.

21.Рагін, Я. Сам-насам з Мадоннай : [пра А. Кузьміча; згадваецца А. Рубановіч] / Яўген Рагін // Культура. 2014. № 13. С. 12.

22.Фатыхава, Г. Мадонны для землякоў Кузьміча : [у Махроўскай сярэдняй школе працуе музей мастака Анатоля Рабіновіча, былога настаўніка Аляксея Кузьміча] / Галія Фатыхава // Літаратура і мастацтва. 2014. 11 ліпеня (№ 27). С. 13.

23.Кунахавец, А. У мастацкай зале Рубановiча – папаўненне : [пра новыя карцiны-экспанаты ў зале мастака А. П. Рубановiча у музеi Махроўскай СШ] / Алена Кунахавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2011. 27 снежня. С. 3.

24.Кухарчук, В. Прыгажосць і духоўнасць – паняцці тоесныя : [біяграфія А. П. Рубановіча і яго сям’і] / Валерый Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 22 студзеня. С. 4.

25.Карлюкевіч, А. Краскі Радзімы : [падарожжа па Палессі] / Алесь Карлюкевіч // Полымя. 2008. № 10. С. 149–168.

26.Жушма, В. Пакланіліся таленту : [100-гадовы юбілей знакамітага земляка] / Васіль Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 2008. 17 чэрвеня. С. 2.

27.Ушанавалі памяць земляка : [аб урачыстасцях да 100-годдзя з дня нараджэння А. П. Урбановіча ў в. Махро Іванаўскага раёна] // Народная трыбуна. 2008. 19 красавіка (№ 16). С. 2.

28.Муха, Ф. Полесье рисовал учитель : столетие со дня рождения А. Рубановича из д. Мохро отметят на Брестчине / Фёдор Муха // Рэспублiка. 2008. 11 красавiка. С. 8.

29.Кунахавец, А. Усе фарбы – на карысць Радзіме : [жыццё і творчасць мастака А. П. Рубановіча] / Алена Кунахавец // Настаўнiцкая газета. 2008. 25 сакавіка. С. 4.

30.Кунахавец, А. Вяртанне Рубановiча : [захаванне памяцi пра мастака, педагога А. П. Рубановiча (1908–1970) ў в. Махро Iванаўскага раёна] / Алена Кунахавец // Народная трыбуна. 2008. 23 лютага (№ 8). С. 12.

31.Павлюковец, А. Я имел счастье его знать : [о художнике, педагоге А. П. Рубоновиче (к 100-летию со дня рождения)] / Анатолий Павлюковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2008. 1 лютага. С. 3.

32.Кунахавец, А. Мастак, паэт i настаўнiк / Алена Кунахавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2008. 15 студзеня.

33.Рожковец, С. Имя, реабилитированное земляками : [о А. П. Рубановиче] / С. Рожковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2007. 19 чэрвеня. С. 3.

34.Рожковец, С. Честное имя А. П. Рубановича должно быть реабилитировано : [псаломщик Мохровской церкви до 1942 г.] / С. Рожковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2007. 27 ліпеня. С. 5.

35.Горупа, М. Искусство во имя жизни : [о художнике, педагоге из д. Мохро А. П. Рубановиче] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2007. 18 мая (№ 50). С. 2.

36.Кунахавец, А. Памяць даўжэй за жыццё: наша спадчына : [А. П. Рубановіч – мастак, паэт] / Алена Кунахавец // Белорусская нива. 2007. 10 февраля. С. 14.

37.Горупа, М. Воздать должное земляку : [о А. П. Рубановиче] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2006. 13 чэрвеня (№ 57). С. 1.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 154 разоў