Панядзелак, 07 Жнівень 2023 10:17

1 снежня 2023 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Ніны Аляксееўны Гурскай (1933–2022), бібліятэкара, бібліёграфа, краязнаўца

Ніна Аляксееўна Гурская нарадзілася 1 снежня 1933 г. у в. Блювінічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У дзяцінстве трапіла пад нямецка-фашыскую акупацыю (1941–1944). Марыла вывучыцца на агранома, але паступіць у сельгасакадэмію не склалася. Закончыла аднагадовыя бібліятэчныя курсы пры Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага (1952), атэставана як бібліятэкар трэцяга разраду.

У 1953–1967 гг. — бібліятэкар Тамашоўскай сельскай бібліятэкі Брэсцкага раёна, бібліятэкар клуба вайсковай часткі 2187. З 1967 г. — у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Спачатку — бібліятэкар чытальнай залы, бібліёграф даведачна-бібліяграфічнага аддзела, у 1971–1974 гг. — галоўны бібліятэкар даведачна-бібліяграфічнага аддзела. У 1964–1969 гг. завочна навучалася ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».

У лютым 1974 г. Н. А. Гурская была назначана загадчыкам аддзела беларускай літаратуры і краязнаўства. У той час краязнаўчай літаратуры выдавалася мала, збіралі яе па крупінках, але кнігавыданне нарастала. Тэма «Літаратурная Брэстчына» спачатку займала толькі адну паліцу, а да канца яе работы — ужо поўныя два стэлажы. Паэты, празаікі, публіцысты дарылі кнігі з аўтографамі.

Аддзел славіцца ўнікальным фондам літаратуры. Сюды звяртаюцца ўсе зацікаўленыя, каму патрэбна інфармацыя па розных аспектах жыцця вобласці. Пастаянна вялася работа па напаўненні краязнаўчага каталога, карпатліва праглядаліся і распісваліся газеты, часопісы, зборнікі. Аддзелам выдаваўся штоквартальнік «Літаратура аб Брэсцкай вобласці». Супрацоўнікі шмат займаліся метадычнай работай у раённых бібліятэках вобласці. У выніку гарадскія і сельскія бібліятэкі станавіліся цэнтрамі прапаганды краязнаўчай літаратуры.

Ніне Аляксееўне даводзілася пісаць артыкулы аб рэгіёне, выступаць на радыё, тэлебачанні. Для бюлетэня «Новыя кнігі БССР» складаліся шматлікія інфармацыйныя даведкі і бібліяграфічныя спісы. На абласной студыі тэлебачання выходзіў у эфір літаратурны часопіс «Буг», які знаёміў гледачоў з паэтамі і празаікамі, з навінкамі літаратуры Брэстчыны. Часта непасрэднымі ўдзельнікамі выпускаў «Буга» былі супрацоўнікі абласной бібліятэкі.

Сяброўская атмасфера ў калектыве не ў малой ступені забяспечвалася актыўнай жыццёвай пазіцыяй Ніны Аляксееўны. А якая яна спявачка, колькі ведала народных песень! Актыўна займалася грамадскай дзейнасцю. Дзесяць гадоў была пазаштатным інспектарам гарадскога народнага кантролю. Узначальвала пярвічную арганізацыю таварыства кнігалюбаў у бібліятэцы. Была членам прафкама бібліятэкі, старшынёй таварыскага суда бібліятэкі.

У 1989 г. Н. А. Гурская пакінула пасаду загадчыка аддзела, перадаўшы яе Таццяне Сямёнаўне Кавенцы, якая працавала ў аддзеле з 1983 г. Ніна Аляксееўна працягвала работу ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі бібліятэкарам, бібліёграфам. Да яе 70-годдзя ў аддзеле аформілі выставу «З бібліятэкай на «Вы», дзе былі прадстаўлены выданні, артыкулы з газет, фотаздымкі, дакументы, граматы. 31 жніўня 2006 г. Н. А. Гурская пакінула работу, аддаўшы бібліятэчнай справе 55 гадоў (1951–2006).

Узнагароджана медалём «Ветеран труда», Дыпломам Міністэрства культуры БССР і Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў культуры, Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры, Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў культуры (1978, 1983, 1999), гарадскога камітэта народнага кантролю, нагрудным знакам «Победитель социалистического соревнования 1980 года», значком Міністэрства культуры СССР «За отличную работу» (1989), нагрудным значком БРК прафсаюзаў, Міністэрства культуры БССР, Рэспубліканскага праўлення дабравольнага таварыства аматараў кнігі БССР «Активный пропагандист книги».

Н. А. Гурская памерла 11 красавіка 2022 г., пахавана на могілках в. Покры, дзе ляжаць яе бацькі і родныя.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя

М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела

краязнаўства

 

Працы Н. А. Гурскай

1.«Мой родны кут…» : из воспоминаний Нины Алексеевны Гурской / Н. А. Гурская // Листая памяти страницы... : Брестской областной библиотеке имени М. Горького 70 лет. Брест : Полиграфика, 2009. С. 40–42.

2.Радзімай зямлі галасы : [пра літаратараў Брэстчыны] / склад. Н. Гурская. – Брэст, 1976. – 1 буклет (складзены ў 6 разоў).

3.Да юбілею земляка : [пра кніжную выставу да 400-годдзя з дня нараджэння Афанасія Філіповіча] / Ніна Гурская // Народная трыбуна. 1997. 6 лістапада (№ 45). С. 4.

4.У 1990 г. – 50 год з часу заснавання (1940) Брэсцкай абласной бібліятэкі імя А. М. Горкага // Новыя кнігі БССР. 1989. № 12. С. 9.

5.Посвящен юбилею : [о смотре-конкурсе библиотек, посвященном 70-летию БССР и КПБ] / Н. Гурская // Заря. 1989. 27 января. С. 4.

6.11 верасня – 80 год з дня нараджэння С. І. Сікорскага (1907–1960), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху ў Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза // Новыя кнігі БССР. 1987. № 8. С. 14–15.

7.20 жніўня – 80 год з дня нараджэння А. М. Кіжаватава (1907–1941), удзельніка баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза // Новыя кнігі БССР. 1987. № 7. С. 16–18.

8.У 1987 годзе – 700 год з часу першых летапісных звестак (1287) пра Кобрын // Новыя кнігі БССР. 1987. № 5. С. 16–18.

9.«Маршрутами свободного времени» : [о новой книжной выставке] / Н. Гурская // Заря. 1986. 23 сентября. С. 4.

10.Форуму коммунистов посвящается : [о книжной выставке «ХХVII съезду КПСС – достойную встречу»] / Н. Гурская // Заря. 1986. 25 января. С. 2.

11.У 1985 годзе – 25 год з часу стварэння (1960) Брэсцкага дывановага камбіната // Новыя кнігі БССР. 1985. № 6. С. 18–19.

12.У 1985 годзе – 80 год з часу заснавання (1905) у вёсцы Астрамечава Брэсцкага раёна бібліятэкі імя Ф. Ф. Паўленкава, адной з першых на Беларусі бясплатных народных бібліятэк // Новыя кнігі БССР. 1985. № 6. С. 20–21.

13.У 1984 годзе – 40 год з часу стварэння Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі // Новыя кнігі БССР. 1984. № 7. С. 13–15.

14.Яркие страницы мужества : [о празднике книги «Бессмертный подвиг народа» в областной библиотеке им. М. Горького] / Н. Гурская // Заря. 1984. 11 июля. С. 3.

15.Книжная выставка : [«Третьему году пятилетки – ударный труд»] / Н. Гурская // Заря. 1983. 8 февраля. С. 4.

16.Слово о героике и борьбе : [о книжной выставке «В суровые годы подполья»] / Н. Гурская // Заря. 1983. 22 октября. С. 4.

17.Песня – его любовь : [о выставке литературы «С песней по жизни» к 90-летию со дня рождения Г. Р. Ширмы] / Н. Гурская // Заря. 1982. 15 января. С. 2.

18.Дорого сердцу : [о литературном вечере к 100-летию со дня рождения Я. Купалы и Я. Коласа] / Н. Гурская // Заря. 1981. 24 октября. С. 2.

19.О днях ратной славы : [о книжной выставке, посвящённой 40-летию героической обороны Брестской крепости] / Н. Гурская // Заря. 1981. 9 мая. С. 2.

20.Книжные выставки : [сеть выставок, посвящённых ХХVI съезду КПСС, в областной библиотеке им. М. Горького] / Н. Гурская // Заря. 1981. 25 февраля. С. 4.

21.«Человек из легенды» : [о книжной выставке, посвященной 80-летию со дня рождения Героя Советского Союза П. М. Гаврилова] / Н. Гурская // Заря. 1980. 1 июля. С. 4.

22.Подвиг великий и вечный : [о тематическом вечере «Подвигу – 35 лет», проведенном совместно с областным краеведческим музеем] / Н. Гурская // Заря. 1980. 9 мая. С. 2.

23.Сорок пять лет назад : [о книге «Путеводитель по Полесью» (1935)] / Н. Гурская // Заря. 1980. 8 марта. С. 4.

24.Книжная выставка : [«Белорусская Лениниана»] / Н. Гурская // Заря. 1980. 7 марта. С. 2.

25.Итоги конкурса : [первое место среди библиотек по пропаганде исторического и культурного наследия советского народа присуждено отделу белорусской литературы и краеведения областной библиотеки им. М. Горького] / Н. Гурская // Заря. 1978. 26 декабря. С. 4.

26.Посвящается юиляру : [о выставке литературы к 85-летию Г. Р. Ширмы] / Н. Гурская // Заря. 1977. 21 января. С. 4.

27.Земляку-герою : [о книжной выставке к 60-летию со дня рождения Героя Советского Союза И. К. Кабушкина] / Н. Гурская // Заря. 1975. 26 декабря.

28.«Сказ о Полесье» : [о развернутой книжной выставке в отделе белорусской литературы и краеведения] / Н. Гурская // Заря. 1975. 10 декабря. С. 4.

29.Заинтересует каждого : [о выставке литературы, посвящённой животноводческим комплексам на Брестчине] / Н. Гурская // Заря. 1975. 25 февраля. С. 4.

30.Страницы подвига : [отдел белорусской литературы и краеведения совместно с областным краеведческим музеем проводит устный журнал «Подвигу – 30 лет»] / Н. Гурская // Заря. 1975. 6 мая. С. 4.

 

Аб жыцці і дзейнасці Н. А. Гурскай

1.Гурская Нина Алексеевна // Кто есть кто в Брестской областной библиотеке. Молодечно : Победа, 2016. С. 98–99.

2.Сухапар, У. З бiблiятэкай на «Вы» : [пра бiблiятэкара аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii Брэсцкай АБ iмя М. Горкага Н. А. Гурскую] / Уладзiмiр Сухапар // Краязнаўчая газета. 2004. № 1–2. С. 7.

3.Гурская, Н. А. «Тут усё пра Беларусь...» : [пра аддзел беларускай літаратуры і краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага] / Н. А. Гурская ; гутарыў Алесь Каско // Літаратура і мастацтва. 1985. 1 лютага (№ 5). С. 7.

 

 

Чытаць 121 разоў Апошняя змена Аўторак, 22 Жнівень 2023 14:03