Аўторак, 08 Жнівень 2023 16:19

3 лютага 2023 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Васілія Віктаравіча Сарычава (1963), журналіста, краязнаўца

Васілій Віктаравіч Сарычаў нарадзіўся 3 лютага 1963 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Віктар Васільевіч Сарычаў, — лётчык грамадзянскай авіяцыі. Маці, Зінаіда Аляксандраўна, — выкладчык у будаўнічым тэхнікуме. Васілій у дзяцінстве захапляўся футболам, з дванаццаці гадоў вёў футбольны дзённік, займаўся статыстыкай, перапісваўся з калекцыянерамі.

Закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1985). Служыў у Савецкай арміі (1985–1987), у час службы пісаў заметкі ў армейскую газету. Пасля дэмабілізацыі быў прыняты ў штат брэсцкай абласной газеты «Заря». У 1988 г. паступіў на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Маскоўскеага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. Закончыў з чырвоным дыпломам і залатым медалём у 1994 г. У 1998 г. закончыў аспірантуру МДУ.

Працаваў у газетах «Народная газета», «Прессбол», «Вечерний Брест», публікаваўся ў «Комсомольской правде», «Собеседнике», «Советском спорте». Піша аўтарскую журналістыку, любімыя жанры — нарыс, эсэ, журналісцкае раследаванне.

У спартыўнай журналістыцы Васілій Сарычаў вядомы футбольнымі рэпартажамі. У 1990 г. выдаў сваю першую кнігу «Брестчина футбольная: от «Руха» до «Динамо», якая была падрыхтавана на аснове ўласных запісаў за школьныя і студэнцкія гады. Ганарар за кнігу патраціў на паездку на чэмпіянат свету па футболе 1990 г., які адбыўся ў Італіі.

У газеце «Прессбол» у 1999 г. адкрыў аўтарскую рубрыку «Миг — и судьба» — цыкл нарысаў і эсэ з гісторыі спорта. Выйшла больш за 200 публікацый. У 2002 г. Асацыяцыя спартыўнай прэсы Беларусі прызнала цыкл «Миг — и судьба» лепшым журналісцкім праектам аб спорце. У 2004 г. падборка нарысаў выйшла асобнай кнігай «Миг — и судьба». У 2019 г. выдадзены дзве новыя кнігі гэтага праекта з падзагалоўкамі — «Когда ворота были большими» і «Не только о футболе».

У газеце «Вечерний Брест» у 2002 г. Васілій Сарычаў пачаў літаратурна-гістарычны праект «В поисках утраченного времени», які заснаваны на аповядах старажылаў Брэста і архіўных матэрыялах. Аўтар раскрывае мінулае праз лёсы звычайных людзей, якія жылі тут пры Расійскай імперыі, кайзераўскай Германіі, міжваеннай Польшчы, Савецкай Расіі, гітлераўскай Германіі, пасляваенным СССР. З мазаікі прыватных лёсаў паўстае гісторыя Еўропы ў люстэрку аднаго горада. Складаная і супярэчлівая гісторыя Брэста і жыццё вучаць, што ў жыцці трэба заставацца найперш чалавекам, жыць па сумленні.

Нарысы праекта ў чытачоў адразу сталі папулярнымі, іх чакалі, абмяркоўвалі. Аўтар сабраў іх у кнігі «В поисках утраченного времени» (2006–2020). Выйшла сем кніг, якімі зацікаваліся чытачы з Расіі, Польшчы, Ізраіля, ЗША, Велікабрытаніі, Францыі, Італіі.

Васілій Сарычаў у 1999 г. прыняў удзел у турыстычнай веласіпеднай экспедыцыі па слядах арміі рускага палкаводца А. В. Суворава ў Швейцарыі. Група з 16 брэсцкіх турыстаў на чале з гісторыкам Анатолем Антонавічам Гладышчуком праехала, а дзе прайшла, шлях ад Італьянскай часткі Швейцарыі да Чортава маста, перакінутага цераз раку Ройс. Экспедыцыя была прымеркавана да 200-годдзя швейцаркага паходу Рускай арміі ў час вайны супраць Францыі. Пераход з баямі найболей высокай у Еўропе Альпійскай горнай сітэмы – адзін з выбітных узораў ваеннага мастацтва. 

В. В. Сарычаў – лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў за нарыс «Чужая кровь» (1999). грамадскай прэміі «Берасцейская зорка» ў намінацыі «Журналістыка» (1995), міжнароднага літаратурнага конкурсу «Золотое перо Руси» (2009). Пераможца II Сусветнага лінгвакультуралагічнага конкурсу «Мой русский» (2013).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя

М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела

краязнаўства

 

Працы В. В. Сарычава

1.В поисках утраченного времени : кн. 7 : 1944. На круги своя / Василий Сарычев. – Брест, 2020. – 400 с. : ил.

2.Миг и судьба : кн. 3 : События. Не только о футболе / Василий Сарычев. – Брест, 2019. – 297 с. : ил.

3.Миг и судьба : кн. 2 : Кумиры. Когда ворота были большими / Василий Сарычев. – Брест, 2019. – 300 с. : ил.

4.В поисках утраченного времени : кн. 6 : Дни окаянные / Василий Сарычев. – Брест, 2017. – 296 с. : ил.

5.В поисках утраченного времени : кн. 5 : Брест цвета фельдграу / Василий Сарычев. – Брест, 2013. — 300 с. : ил.

6.В поисках утраченного времени : кн. 4 : 1941. Первое лето оккупации / Василий Сарычев. – Брест, 2011. – 300 с. : ил.

7.В поисках утраченного времени : кн. 3 : 1941. Война на брестском направлении / Василий Сарычев. – Брест, 2009. – 312 с. : ил.

8.В поисках утраченного времени : кн. 2 : 1939–1941. Между молотом и наковальней / Василий Сарычев. – Брест, 2007. – 312 с. : ил.

9.В поисках утраченного времени : кн. 1 : Между Западом и Востоком / Василий Сарычев. – Брест, 2006. – 308 с. : ил.

10.Миг и судьба : очерки и эссе / Василий Сарычев, – Брест, 2004. – 352 с. : ил.

11.Брестчина футбольная: от «Руха» до «Динамо» / Василий Сарычев ; Комитет по физический культуре и спорту Брестского облисполкома. – Минск : Полымя, 1990. – 72 с. : ил.

12.Коссовский расстрел 1927 года / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2021. 10 сентября (№ 37). С. 5.

13.Бляхер, А. М. Аркадий Бляхер: «95 лет – дар и испытание одновременно» : [беседа с фронтовиком, ветераном журналистики, создателем Брестского научно-просветительского центра «Холокост»] / Аркадий Моисеевич Бляхер ; [беседовал] Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2018. 19 января. С. 7.

14.Мальфуа, Г. Унесённая ветром : [интервью с уроженкой г. Бреста художницей Галиной Мальфуа ; живёт во Франции] / Галина Мальфуа ; Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2016. 4 марта. С. 3.

15.В Москву разгонять тоску : [впечатления корреспондента от посещения Москвы для участия в церемонии награждения победителей Всемирного лингвокульторологического конкурса «Мой русский»] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2013. 12 июня. С. 9.

16.Как я играл на «Поле чудес» : [воспоминания об участии в телепередаче «Поле чудес» в 1993 г.] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 22 декабря. С. 5.

17.Иоффе, М. Ф. Михаил Иоффе: «Помогло искусство дипломатии» : [интервью с генеральным директором СП ОАО «Брестгазоаппарат»] / Михаил Иоффе ; [беседовал] Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 22 февраля. С. 8.

18.Еду я на родину, пусть кричат «уродина»... : [об экспедиции брестских туристов по пути швейцарского похода войск А. В. Суворова] / Василий Сарычев // Брестский курьер. 1999. 14 октября (№ 42). С. 13.

19.Там за туманами : [об экспедиции брестских туристов по пути швейцарского похода войск А. В. Суворова] / Василий Сарычев // Брестский курьер. 1999. 7 октября (№ 41). С. 15.

20.Я буду долго гнать велосипед... : [об экспедиции брестских туристов по пути швейцарского похода войск А. В. Суворова] / Василий Сарычев // Брестский курьер. 1999. 30 сентября (№ 40). С. 15.

21.Теперь – в горы : [об экспедиции брестских туристов по пути швейцарского похода войск А. В. Суворова] / Василий Сарычев // Брестский курьер. 1999. 23 сентября (№ 39). С. 14.

22.Бляхер, А. М. Человек, которому стоит поклониться / Аркадий Моисеевич Бляхер ; [беседовал] Василий Сарычев // Народная газета. 1998. 13 мая. С. 1–2.

 

Аб жыцці і дзейнасці В. В. Сарычава

1.Шибко грамотный? : [журналист «Вечернего Бреста» В. Сарычев стал победителем Всемирного лингвокультурологического конкурса] // Вечерний Брест. 2013. 14 июня.

2.Серов, С. «Золотое Перо» Василия Сарычева : [по итогам международного конкурса русскоязычных авторов в номинации «Интервью» главный приз получил журналист «Вечернего Бреста»] / С. Серов // Вечерний Брест. 2009. 9 октября. С. 2.

3.Ярмошевич, М. Чье время ищет В. Сарычев? : [отзыв о книге В. Сарычева «В поисках утраченного времени»] / М. Ярмошевич // Вечерний Брест. 2008. 21 марта. С. 6.

4.Бужева, Л. Остановка – «Брест Приватный» : [к выходу второй книги В. Сарычева «В поисках утраченного времени»] / Л. Бужева // Вечерний Брест. 2008. 11 января. С. 4.

5.Малахоўскi, А. Экспрэс «Бярэсце-Брэст» : [пра кнігу В. Сарычава «В поисках утраченного времени»] / А. Малахоўскі // Маладосць. 2007. № 1. С. 141–143.

6.Орлов, И. В поисках утраченного времени : книга первая в авторском проекте : [в областной библиотеке им. М. Горького прошла презентация книги В. Сарычева] / Иван Орлов // Вечерний Брест. 2006. 13 октября. С. 12.

7.Кульбака, А. Почин брестского Пруста : [о презентации книги В. Сарычева «В поисках утраченного времени» в областной библиотеке им. М. Горького] / Александр Кульбака // Брестский вестник. 2006. 12 октября. С. 3.

8.Патолятов, Д. Книжный развал : [о книге В. Сарычева «В поисках утраченного времени»] / Дмитрий Патолятов // Брестский курьер. 2006. 12 октября. С. 32.

9.Люкевич, В. «В поисках утраченного времени» : [о книге В. Сарычева] / В. Люкевич // Вечерний Брест. 2006. 15 сентября. С. 12.

10.Мирошкин, А. Брест мультикультурный : [о книге В. Сарычева «В поисках утраченного времени»] / А. Мирошкин // Книжное обозрение. 2007. 23 июля – 5 августа (№ 29–30). С. 9.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 170 разоў Апошняя змена Аўторак, 08 Жнівень 2023 16:27