Чацвер, 17 Жнівень 2023 11:29

3 лютага 2023 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Ігара Мікалаевіча Кавалевіча (1968), майстра спорту Беларусі, трэнера па футболе

Ігар Мікалаевіч Кавалевіч нарадзіўся 3 лютага 1968 г. у в. Першамайск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. З дзяцінства сябраваў са спортам. Займаўся лёгкай атлетыкай пад кіраўніцтвам Івана Іванавіча Невядомскага, заваёўваў прызавыя месцы на абласным і рэспубліканскім узроўні.

Футболам пачаў займацца ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе г. п. Антопаль Драгічынскага раёна (першы трэнер — Валерый Канстанцінавіч Якімаў), затым — у спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 5 г. Брэста. Закончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1990).

Гульнявое амплуа Ігара Кавалевіча — правы абаронца. Выступаў за каманды «СКИФ» (Мінск, 1988–1989), «Металлург» (Маладзечна, 1990), «Луч» (Уладзівасток, 1991), «Динамо» (Брэст, 1992–1993), «Днепр» (Магілёў, 1993), «Динамо» (Цюмень, 1994–1995), «Иртыш» (Табольск, 1996), «Белшина» (Бабруйск, 1997–1999), «Гомель» (2000), «Нёман» (Гродно, 2001–2003), «Славия» (Мазыр, 2004, 2005), «Хазар» (Ленкорань, Азербайджан, 2004).

З’яўляецца двукратным сярэбраным (1997, 2002) і бронзавым (1992, 1998) прызёрам чэмпіянатаў Беларусі, уладальнікам Кубка БССР (1990), двукратным уладальнікам Кубка Беларусі (1197, 1999), сярэбраным прызёрам чэмпіяната Азербайджана (2004). Майстар спорту Беларусі.

Трэнерскую кар’еру І. М. Кавалевіч пачаў у 2005 г. у якасці трэнера дубліруючага саставу ў наваполацкім «Нафтане». У красавіку 2007 г. яго назначылі выконваючым абавязкі галоўнага трэнера першай каманды, а з чэрвеня 2007 г. — галоўным трэнерам. Наваполацкая каманда заняла сёмае месца, што з’яўляецца паўторам рэкорднага дасягнення клуба ў чэмпіянатах. У 2009 г. «Нафтан» заваяваў Кубак Беларусі.

З лютага 2009 г. па жнівень 2012 г. І. М. Кавалевіч — асістэнт трэнера маладзёжнай (а потым алімпійскай) зборнай Беларусі, з 2013 г. — галоўны трэнер.

Футбольны клуб «Нёман» Ігар Кавалевіч узначаліў 17 чэрвеня 2016 г., калі каманда знаходзілася на апошнім месцы ў турнірнай табліцы чэмпіяната. Нягледзячы на цяжкое становішча каманда здолела захаваць прапіску ў Вышэйшай Лізе, а на наступны год замацавацца ў верхняй частцы турнірнай табліцы.

На ліку трэнера І. М. Кавалевіча больш за 200 сыграных афіцыйных матчаў, у якіх гродзенцы атрымалі 85 перамог, 53 разы разышліся з сапернікам мірам, у 78 матчах пацярпелі паражэнне. Пры Ігары Кавалевічы каманда забіла ў матчы 225 мячоў (1,147 у сярэднім за гульню), а прапусціла 219 (1,117 у сярэднім за гульню). Галоўны трэнер жоўта-зялёных І. М. Кавалевіч працягнуў кантракт з клубам «Нёман» у сёмы раз – да канца сезона 2023 г.

У Антопалі штогод (жнівень-верасень) праводзіцца адкрыты футбольны турнір на Кубак майстра спорту Беларусі Ігара Кавалевіча. 24 верасня 2022 г. у Антопалі адкрыта новая пляцоўка для міні-футбола. У цырымоніі яе адкрыцця ўдзельнічалі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, старшыня Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Уладзімір Базанаў, галоўны трэнер футбольнага клуба «Нёман» Ігар Кавалевіч.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай

бібліятэкай

 

1.Ковалевич, И. Н. «Стараюсь использовать сильные качества футболистов» / Игорь Ковалевич ; беседовала Наталья Федина // Гродзенская праўда. 2023. 28 чэрвеня. С. 23.

2.Мечная, Н. Играть и выигрывать : [об открытии мини-футбольной площадки в г. п. Антополь Дрогичинского района] / Наталья Мечная // Заря. 2022. 28 сентября. С. 19.

3.Куценко, О. Лучший тренер в высшей лиге : [главный тренер гродненского ФК «Неман» Игорь Ковалевич признан лучшим тренером июня в чемпионате Беларуси] / Оксана Куценко // Драгічынскі веснік. 2020. 21 ліпеня. С. 3.

4.Куценко, О. В Антополе пройдет турнир по футболу между командами 6 районов Брестчины : [Антопольский турнир по футболу на Кубок мастера спорта РБ Игоря Ковалевича] / Оксана Куценко // Драгічынскі веснік. 2019. 7 верасня. С. 11.

5.Шершеневич, С. Солдат – всегда солдат : [воспоминания известных гродненцев об армейской службе, в том числе футбольного тренера Игоря Ковалевича] / Сергей Шершеневич // Гродно. 2018. № 2. С. 34–38.

6.Ковалевич, И. Н. «Приезд на родину – как глоток свежего воздуха!» : [главный тренер молодежной сборной Беларуси по футболу Игорь Ковалевич о своей работе и малой родине] / Игорь Ковалевич ; [беседовал] Алексей Наумовец // Драгічынскі веснік. 2015. 5 верасня. С. 14.

7.Ковалевич, И. Н. Игорь Ковалевич: Отталкиваемся от обороны / Игорь Ковалевич ; беседовал В. Изотов // Спортивная панорама. 2012. 16 февраля. С. 4.

8.Ковалевич, И. Н. Пришло время побеждать / Игорь Ковалевич ; беседовал С. Римша // Информ Плюс. Полоцк, 2009. 19 ноября. С. 27.

9.Римша, С. Триумф «Нафтана» / С. Римша // Информ Плюс. Полоцк, 2009. 25 июня. С. 27.

10.Римша, С. Большая победа «Нафтана» / С. Римша // Информ Плюс. Полоцк, 2009. 4 июня. С. 26–27.

11.Боровский, К. Игорь Ковалевич: «Всем недоброжелателям привет!» / К. Боровский // Рэспубліка. 2009. 2 чэрвеня. С. 8.

12.Горунович, О. «Нефтяники» победили «шахтеров» : [футбольный клуб «Нафтан» из Новополоцка] / О. Горунович // Народная газета. 2009. 2 чэрвеня. С. 8.

13.Ковалевич, И. Н. Игорь Ковалевич: «Задачу спонсора обязаны выполнить» / Игорь Ковалевич ; беседовал В. Факеев // Вестник Нафтана. Новополоцк, 2009. 4 апреля. С. 4–5.

14.Ковалевич, И. Н. Стрипейкис вернулся / Игорь Ковалевич ; беседовал С. Римша // Информ Плюс. Полоцк, 2009. 29 января. С. 27.

15.Ковалевич, И. Н. Мы в долгу перед «Нафтаном» / Игорь Ковалевич ; беседовал В. Факеев // Новая газета. Наваполацк, 2008. 21 лістапада. С. 1, 4.

16.Ковалевич, И. Н. Праздник футбола начинается! / Игорь Ковалевич ; беседовал В. Факеев // Вестник Нафтана. Новополоцк, 2008. 5 апреля. С. 5–6.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 107 разоў