Панядзелак, 04 Верасень 2023 14:35

1 лістапада 2023 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Тамары Пятроўны Лазнюхі (1948), паэтэсы

Тамара Пятроўна Лазнюха (Вайтовіч) нарадзілася 1 лістапада 1948 г. у в. Дамашыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу і Мінскі тэхналагічны тэхнікум (1972).

З 1966 г. Тамара Лазнюха жыве ў Пінску. Некаторы час працавала на Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў. У 1980 г. цяжка захварэла, у выніку чаго стала інвалідам І групы (фізічная нерухомасць). Дачцы было толькі 12, а сыну – 7, яны прынялі на сябе догляд за маці.

Вершы Тамара Лазнюха пачала пісаць яшчэ ў школьныя гады, але ў друку творы з’явіліся значна пазней – у 1993 г. Піша яна пераважна на рускай мове. Яе вершы друкаваліся ў многіх перыядычных выданнях і калектыўных зборніках Масквы, Мінска, Бранска, Сімферопаля, Феадосіі, Віцебска, Слуцка, Брэста. Уключаны ў літаратурныя зборнікі і альманахі: «В начале было слово» (Масква), «Гоман», «Піншчына літаратурная», «На ладонях Припяти и Пины», «Учитель вечен на земле Полесской» і інш.

Аўтар паэтычных кніг: «Цветом рубина» (1998), «Незамерзающий причал» (2002), «Зов дорог» (2003), «Сиреневое пламя» (2007, у сааўтарстве з унучкай Вольгай Курдзюмавай), «Сердце Полесья» (2009), «Дыхание православия» (2010), «Весна Победы» (2010), «Ручаёк гаварлівы» (2012, у сааўтарстве з Вольгай Курдзюмавай), «Осенняя симфония» (2013), «Лучистое сияние» (2015), «Крылатое предзимье» (2018), «Снежные кружева» (2021), «Знойная россыпь» (2022), «Сказочное царство» (2022). Кнігі Тамары Лазнюхі знаходзяцца ў асабістых і грамадскіх бібліятэках 16 краін свету. Шматлікія лісты-рэцэнзіі, водгукі, падзякі ляцяць з розных гарадоў далёкага і блізкага замежжа.

Вершы Тамары Лазнюхі сведчаць не толькі пра яе выразна лірычнае светаадучуванне, але і пра моцны характар чалавека, які здольны дапамагчы і паспачуваць іншаму. Фізічны стан паэткі навучыў яе цаніць кожную хвіліну жыцця, радавацца нават самай нязначнай прыемнай падзеі, выпадку, яна бясконца ўдзячная тым, хто можа зразумець яе, хто натхняе на вершы, не дае спакутаванай душы ўпасці ў адчай.

Шмат вершаў Тамара Лазнюха прысвяціла роднай Піншчыне. Больш за 30 вершаў паэткі пакладзены на музыку (кампазітар Віктар Мяцельскі і інш.), некаторыя з іх гучаць у праваслаўных храмах. Песня «Гимн городу Пинску» гучыць у дзень горада.

З жыццём і творчасцю Тамары Пятроўны чытачоў знаёмілі газеты: «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», «Вечерний Минск», «Вестник культуры», «Беларускі час», «Вместе», «Царкоўнае слова», «Преображение», «Воскресение», «Народная газета», «Віцебскі рабочы», «Заря», часопісы: «Нёман», «Западная Двина», «Пачатковая школа», «Надежда», «Гаспадыня».

Тамара Пятроўна з’яўляецца пераможцам гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў. Узнагароджана дыпломам ІІ ступені ІV Рэспубліканскага фестывалю творчасці інвалідаў (1996), была намінантам міжнароднай прэміі «Филантроп» (2002), атрымала Ліст падзякі ад аддзела культуры Пінскага райвыканкама (2002). Творы адзначаны прэміяй за ўдзел у конкурсе «Этот День Победы» (2005). Т. П. Лазнюха ў 2018 г. была прызнана Чалавекам года г. Пінска ў галіне культуры, мастацтва і духоўнага адраджэння.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Пінскай цэнтральнай гарадской

бібліятэкай. Каваленка, Я. У., бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Т. П. Лазнюхі

1.Сказочное царство : стихи / Тамара Лознюха. – Пинск : Городская центральная библиотека, 2022. – 51 с.

2.Знойная россыпь : стихи / Тамара Лознюха. – Пинск : Городская центральная библиотека, 2022. – 67 с.

3.Снежные кружева : стихи / Тамара Лознюха. – Пинск : Пинская региональная типография, 2021. – 123 с.

4.Лучистое сияние : сборник стихов / Тамара Лознюха. – Брест : Альтернатива, 2015. – 155 с.

5.Крылатое предзимье : стихи / Тамара Лознюха ; [предисловие Ж. Завацкай]. – Пинск : Пинская региональная типография, 2018. – 169 с.

6.Осенняя симфония : стихи / Тамара Лознюха ; [предисловие М. Ляшук]. – Брест : Альтернатива, 2013. – 159 с.

7.Ручаёк гаварлівы : вершы / [Т. Лазнюха, В. Курдзюмава ; прадмова А. Шушко]. – Брэст : Альтернатива, 2012. – 138 с., [2] л. ил.

8.Дыхание православия : [стихи] / Тамара Лознюха. – Минск : Бонем, 2010. – 127 с.

9.Весна Победы : стихи / Тамара Лознюха. – Брест : Альтернатива, 2010. – 32, [2] с.

10.Сердце Полесья : стихи / Тамара Лознюха. – [Б. м.] : [Б. и.], 2009. – 119 с., [12] л. ил.

11.Курдюмова, О. Ю. Сиреневое пламя : стихи / Ольга Курдюмова, Тамара Лознюха ; [автор вступительной статьи Н. Приступа]. – Брест : Брестская типография, 2007. – 242 с.

12.Зов дорог : стихи / Тамара Лознюха. – Брест : Брестская типография, 2003. – 140 с.

13.Незамерзающий причал : стихи / Тамара Лознюха. – Пинск : Пинская региональная типография, 2002. – 164 с.

14.Цветом рубина : стихи / Тамара Лознюха. – Минск : Полет души, 1998. – 108 с.

15.Восторг небес сливается с земным… : [стихотворения] / Тамара Лознюха // Дазволь прычасціцца... : духоўная паэзія і проза берасцейцаў / укладальнік Н. М. Парчук. Брэст : Альтернатива, 2011. С. 110–122.

16.Родина ; Жить в веках (Сергею Дудко) ; Бацькаўшчына / Тамара Лознюха // «Полюби эту вечность болот…» : Пинщина помнит и ждет / [автор-составитель И. А. Кибак]. Минск : Тонпик, 2006. С. 13–15.

17.Слово к учителю ; Любимой учительнице М. С. Павлюковец ; Учителям : [стихотворения] / Тамара Лознюха // Учитель вечен на земле Полесской / [автор-составитель И. А. Кибак]. Минск : Тонпик, 2005. С. 46–47.

18.«Лучшие годы уходят, как искренность…» ; Обида ; «Все это впитано болью моей…» ; Не спится мне ; [и др. стихи] / Тамара Лознюха // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах / [автор-составитель И. А. Кибак]. Минск : Тонпик, 2004. С. 70–75.

19.«Годы, может быть, уже не те…» : [стихотворение] / Тамара Лознюха // Ды ўваскрэсне любоў : паэзія вернікаў / укладальнік і рэдактар Г. Каржанеўская. Мінск : Свята-Петрапаўлаўскi сабор, 2000. С. 28.

20.Признание Пинску ; Ностальгия : стихи / Тамара Лознюха // Піншчына літаратурная : вершы, проза : літаратурна-мастацкі зборнік. Пінск, 1999. С. 46–47.

21.Всеобщий долг : [стихотворение] / Тамара Лознюха // Пінскі веснік. 2023. 24 сакавіка (№ 12). С. 27.

22.Письмо из сорок пятого : [стихотворение] / Тамара Лознюха // Вместе! 2022. 13 мая (№ 19). С. 6.

23.Тайные грезы : [стихотворение] / Тамара Лознюха // Полесская правда. Пинск, 2022. 12 марта (№ 19–20). С. 15.

24.С поклоном Пинску : [стихотворение] / Тамара Лознюха // Вместе! 2022. 11 марта (№ 10). С. 6.

25.«Голубеет небо нежно...» : [стихотворение] / Тамара Лознюха // Гаспадыня. 2022. № 3. С. 41.

26.Диалог : [стихотворение] / Тамара Лознюха // Вместе! 2022. 21 января (№ 3). С. 6.

27.Стремление к прекрасному : [стихотворение] / Тамара Лознюха // Вместе! 2022. 7 января (№ 1). С. 6.

28.Рождество Христово : [стихотворение] / Тамара Лознюха // Царкоўнае слова. 2022. 7 студзеня (№ 1). С. 6.

 

Аб жыцці і творчасці Т. П. Лазнюхі

1.Лознюха Тамара Петровна : Биография. Библиография. Творчество // Антология Беллитсоюз «Полоцкая ветвь»: 1994–2009 гг. Минск, 2010. С. 273–278.

2.Тамара Лазнюха (нар. у 1948 годзе) // Літаратурная карта Берасцэйшчыны / [рэдактар і укладальнік А. Крэйдзіч]. Брэст, 2008. С. 474–475.

3.Тамара Лознюха // Піншчына літаратурная : вершы, проза : літаратурна-мастацкі зборнік. Пінск : Пінскі веснік, 1999. С. 102.

4.Гринько, Н. Ее призвание – поэзия / Нина Гринько // Вместе! 2021. 16 июля (№ 29). С. 7.

5.Милевская, Н. В кружевах поэзии / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2021. 12 июня. С. 11.

6.Ляшук, М. И. Палёт на надламаных крылах / Марыя Ляшук // Літаратура і мастацтва. 2019. 19 ліпеня (№ 28). С. 5.

7.Ляшук, М. И. Полет на надломленных крыльях : сила духа / Мария Ляшук // Заря. 2019. 13 апреля. С. 11.

8.Гарагляд, В. Шлях да чалавечнасці / Валянціна Гарагляд // Настаўніцкая газета. 2018. 8 снежня. С. 16.

9.Селюжицкая, С. «На ладонях любви» : [в Домашицкой сельской библиотеке прошел литературный вечер, посвященный 70-летию Т. П. Лознюхи] / София Селюжицкая // Полесская правда. Пинск, 2018. 1 декабря. С. 4.

10.Владимирова, А. «Лучистое сияние» : [о выходе книги Т. Лознюхи] / Анна Владимирова // Полесская правда. Пинск, 2015. 15 августа. С. 4.

11.Гришковец, В. Лучистое сияние души : [вышел сборник стихов Т. Лознюхи «Лучистое сияние»] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 30 июля. С. 17.

12.Казленя, Н. На Гасподніх сцежках : [пра зборнік Т. Лазнюхі і В. Курдзюмавай «Ручаёк гаварлівы»] / Ніна Казленя // Вместе! 2015. 20 марта (№ 11). С. 5.

13.Поликанина, В. «Крута судьба. Извилиста дорога…» : [о пинской поэтессе Т. Лознюхе] / Валентина Поликанина // Гаспадыня. 2014. № 8. С. 43.

14.Варшанин, В. Стихи из книги Тамары Лознюхи «Осенняя симфония» / Владимир Варшанин // Вместе! 2014. 28 марта (№ 13). С. 6.

15.Плешко, Т. «Поэзия добра»? «Поэзия – её судьба»? : [о презентации сборника Т. Лознюхи] / Татьяна Плешко // Вместе! 2014. 7 марта (№ 10). С. 2.

16.Милевская, Н. Симфония души : [о презентации сборника стихов Т. Лознюхи] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2014. 26 февраля. С. 3.

17.Кирковец, Н. Симфония ее души : [о поэтическом сборнике Т. Лознюхи «Симфония души»] / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2014. 31 студзеня. С. 12.

18.Студзенка, Т. «Пранясу верш у свет…» : [пра кнiгу паэзіі Т. Лазнюхі і В. Курдзюмавай «Ручаёк гаварлівы»] / Таццяна Студзенка // Літаратура і мастацтва. 2012. 23 лістапада (№ 47). С. 13.

19.Мілеўская, Н. «Ручаёк гаварлівы» : [пра кнігу вершаў Т. Лазнюхі і В. Курдзюмавай «Ручаёк гаварлівы»] / Наталля Мілеўская // Полесская правда. Пинск, 2012. 20 октября.

20.Туринцева, Т. «Бог награждает каждого сердечностью…» : [о презентации сборника Т. Лознюхи «Дыхание православия» в Пинском колледже машиностроения] / Татьяна Туринцева // Пінскі веснік. 2011. 27 мая. С. 4.

21.Чугай, А. С сердечной признательностью и благодарностью : [размышления о книге Т. Лознюхи «Дыхание православия»] / Алла Чугай // Пінскі веснік. 2011. 5 красавіка.

22.Гришковец, В. «Боже, как прекрасен этот мир!» : «Дыхание православия» – так назвала свою новую книгу стихов пинская поэтесса Тамара Лознюха / Валерий Гришковец // Заря. 2011. 24 февраля. С. 7.

23.Гришковец, В. «Дыхание православия» : [о поэтическом сборнике Т. Лознюхи] / Валерий Гришковец // Пінскі веснік. 2011. 14 студзеня. С. 9.

24.Лаврович, Н. «Весна Победы» : [о поэтическом сборнике Т. Лознюхи] / Николай Лаврович // Пінскі веснік. 2011. 14 студзеня. С. 9.

25.Василевский, Н. Дыхание православия / Николай Василевский // Полесская правда. Пинск, 2011. 6 января. С. 6.

26.Строцкая, Г. Голос чуткой души : Тамару Лознюху называют местным Островским / Галина Строцкая // Беларускі час. 2010. 30 июля (№ 30).

27.Кирковец, Н. Признание в любви родному городу : [о презентации поэтического сборника Т. Лознюхи «Сердце Полесья»] // Пiнскi веснiк. 2010. 5 лютага. С. 12.

28.Урбанович, И. Победе посвящается… : [о презентации книги Т. Лознюхи «Сердце Полесья»] / Инна Урбанович // Полесская правда. Пинск, 2010. 6 февраля.

29.Гришковец, В. Дорогие сердцу имена : [о книге стихов Т. Лознюхи «Сердце Полесья»] / Валерий Гришковец // Заря. 2009. 22 августа. С. 13.

30.Андреева, М. Поддержать «Сиреневое пламя» : [о презентации сборника стихов О. Кудрюмовой и Т. Лознюхи «Сиреневое пламя»] / Маргарита Андреева // Полесская правда. Пинск, 2007. 6 июня. С. 4.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 147 разоў