Аўторак, 03 Кастрычнік 2023 14:46

3 кастрычніка 2023 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Наталлі Пятроўны Кандрашук (1973), літаратара, паэтэсы

 

Наталля Пятроўна Кандрашук нарадзілася 3 кастрычніка 1973 г. у в. Камянюкі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Пётр Рыгоравіч, – па адукацыі інжынер лясной гаспадаркі, усё жыццё прысвяціў Нацыянальнаму парку «Белавежская пушча». Маці, Ганна Мікалаеўна, – па адукацыі педагог, спачатку працавала настаўніцай матэматыкі ў школе, потым – экскурсаводам у музеі прыроды Белавежскай пушчы, загадчыцай Камянюкскай сельскай бібліятэкі.

У 1980 г. Наташа пайшла ў першы клас Камянюцкай сярэдняй школы. У школьныя гады скончыла курсы псіхалогіі пры Мінскім дзяржаўным інстытуце замежных моў і курсы стэнаграфіі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна. У 1997 г. скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, атрымала спецыяльнасць «педагогіка і псіхалогія (дашкольная)».

З 1999 па 2001 гг. Наталля Кандрашук працавала выхавацелем у дзіцячых садах г. Кобрына, з 2002 па 2003 гг. – кіраўніком гурткоў у Кобрынскім доме дзіцячай творчасці. З 2003 па 2011 гг. – карэктарам рэдакцыі часопіса «Крыніца жыцця» і рэдактарам дзіцячага часопіса «Крынічка». У 2011 г. была рэкламным агентам рэдакцыі брэсцкай абласной газеты «Заря». У 2012–2015 гг. – журналіст навін тэлеканала «Кобрин-ТВ» і газеты «Кобрин-информ», рэдактар і рэжысёр рэкламнай праграмы «Добрые вести». З чэрвеня 2015 г. – карэспандэнт раённай газеты «Кобрынскі веснік», з лістапада 2015 г. па лістапад 2016 г. – адказны сакратар гэтага ж выдання.

У снежні 2016 г., здаўшы кваліфікацыйны экзамен у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, зарэгістравана ў якасці выдаўца друкаваных выданняў як Наталля Пятроўна Ефціфеева. Выданнем кніг і іншай друкаванай прадукцыі займаецца і цяпер. Па сумяшчальніцтве з сакавіка 2019 па май 2021 года працавала біблятэкарам у аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Наталля Кандрашук пачала пісаць вершы ў раннім дзяцінстве. У шэсць гадоў ужо спрабавала рыфмаваць, пачала запісваць і захоўваць свае вершы з 11 гадоў. У 14 гадоў з’явіліся першыя публікацыі ў раённай газеце «Ленінец», абласной газеце «Заря», рэспубліканскім часопісе «Родная прырода». Падчас вучобы ў школе многія сачыненні, у тым ліку на выпускным экзамене, пісала ў вершаванай форме. Выказвала ініцыятыву ў арганізацыі школьных вечароў, пісала сцэнарыі, была вядучай. Вершы і іншыя выступленні гучалі на хвалях маскоўскага радыё – у перадачах «Энциклопедия любознательных», «Село моё родное». У студэнцкія гады на падагагічнай алімпіядзе творчае заданне напісаць казку выканала ў вершах.

Да напісання твораў для дзяцей Наталля Кандрашук вярнулася ў 2000-х гг., калі стала працаваць рэдактарам дзіцячага часопіса «Крынічка». Тады ў творчай скарбонцы з’явіліся празаічныя творы, лічылкі, загадкі, хуткамоўкі, літаратурныя галаваломкі, крыжаванкі, рэбусы і іншае. У 2009 г. стала заснавальнікам і пазаштатнай вядучай дзіцячай старонкі «Мама, пачытай!» у газеце «Кобрынскі веснік». Прыкладна ў той жа час пачала пісаць прозу не толькі для дзяцей. Піша на рускай і беларускай мовах.

З 2003 г. творы друкаваліся ў калектыўных літаратурных зборніках. У 2010 г. пабачыла свет аўтарская кніга вершаў «Зимний букет», у 2021 г. выдана кніга духоўнай паэзіі «Благодарю, Господь!». Ураджайным на кнігі стаў 2023 г.: размалёўка-верш для дзяцей «Игрушечная математика», зборнікі вершаў«На изломе строки», «Свет нельзя утаить», паэтычная кніжка для дзяцей«Переводчик».

У 2010 г. Наталля Кандрашук (Ніжнік) прынятая ў Беларускае рэгіянальнае аддзяленне МСП «Новы сучаснік», а ў 2015 г. стала членам Міжнароднага саюза пісьменнікаў «Новы сучаснік». У 2019 г. выйшла з названага саюза. У жніўні 2021 г. прынятая ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Стала першай беларускай журналісткай, якая ўзяла інтэрв’ю ў лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2011 г. шведскага паэта Тумаса Транстромера ў Стакгольме. Наогул, асабіста сустракалася з трыма лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

У школьныя і студэнцкія гады Наталля Кандрашук неаднаразова ўдзельнічала ў раённых і абласных конкурсах чытальнікаў, часам са сваімі вершамі, не аднойчы была ў шэрагах пераможцаў. У 2013 г. заняла ІІІ месца ў рэспубліканскім літаратурным конкурсе «Зімовыя святы», арганізаваным Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Інстытутам нямецкіх даследаванняў пры БДУ і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

У 2015 г. удзельнічала ў ІІ Міжнародным літаратурна-музычным фестывалі «Славянскі вянок» у г. Бярозе Брэсцкай вобласці, дзе разам з іншымі беларускімі паэтамі прадстаўляла нашу краіну. У 2020 г. стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю» ў намінацыі «Магутная сіла паэзіі». У 2021 г. адзначана Дыпломам за ІІ месца ў чэмпіянаце міру па чытанні ўслых на рускай мове. У 2021 і 2022 гг. увайшла ў лік фіналістаў адкрытага інтэрнэт-конкурсу літаратурнага фестывалю «Цэнтр Еўропы» з міжнародным удзелам. На святкаванні ХХХ Дня беларускага пісьменства (г. Гарадок Віцебскай вобласці) узнагароджана Граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі за плённую літаратурную работу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Наталля Кандрашук (Ефціфеева) з’яўляецца арганізатарам і старшынёй журы раённых літаратурных конкурсаў «Вясёлка сугуччаў», «Ёсць сіла жыватворная ў сугуччы слоў жывых», «Абуджэнне музы», «З Новым годам, Раством – сапраўдным чараўніцтвам!», «Чытайка» і іншых. Прымала ўдзел у рабоце журы творчых конкурсаў, у тым ліку як старшыня журы. Мастацкія творы друкаваліся пад імёнамі: Наталля Кандрашук (цяпер нязменны псеўданім), Наталля Ніжнік, Ганна Лукашук. У артыкулах выкарыстоўваліся і іншыя псеўданімы.

У 2019 г. пры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы арганізавала літаратурны клуб «ПаэтыКо» (Паэтычны Кобрын), з’яўляецца яго кіраўніком. У 2017 г. як выдавец заснавала літаратурны альманах «Лірычны настрой». З’яўляецца рэдактарам многіх кніг беларускіх і расійскіх паэтаў і пісьменнікаў.

Наталля Пятроўна часты госць у працоўных калектывах, у тым ліку на радзіме ў Камянецкім раёне. Яе творчыя сустрэчы адбыліся на пагранічных заставах «Камянюкі», «Казімірава», «Такары», «Навасёлкі». У чэрвені гэтага года ў Камянецкай раённай бібліятэцы імя У. М. Ігнатоўскага адбыўся літаратурны семінар «Галасы Камянеччыны: да юбілеяў літаратараў-землякоў-2023», у рамках якога арганізавана сустрэча з Наталляй Кандрашук.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Табольчык Ларыса Мікалаеўна,

бібліёграф 1 кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Н. П. Кандрашук

  1. Свет нельзя утаить : стихи / Наталья Кондрашук. – Кобрин : Ефтифеева Н. П., 2023. – 55 с.
  2. Переводчик : стихотворение для детей / Наталья Кондрашук. – Кобрин : Ефтифеева Н. П., 2023. – 16 с.
  3. На изломе строки / Наталья Кондрашук. – Кобрин : Ефтифеева Н. П., 2023. – 55 с.
  4. Игрушечная математика / Наталья Кондрашук. – Кобрин : Ефтифеева Н. П., 2023. – 11 с.
  5. Благодарю, Господь! / Наталья Кондрашук. – Кобрин : Ефтифеева Н. П., 2021. – 50 с.
  6. Зимний букет / Наталья Кондрашук. – Брест : Альтернатива, 2010. – 127 с.
  7. Новый Енисейский литератор : альманах прозы, поэзии, публицистики. – Красноярск : творческий клуб «Енисейский литератор», 2023. № 2 (87). С. 103–104.
  8. Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст : Альтэрнатыва, 2023. С. 3641.
  9. Читающий бульвар : поэтический марафон / сост. Н. П. Ефтифеева. Кобрин : Ефтифеева Н. П., 2022. С. 72–74.
  10. Лірычны настрой : літаратурны альманах / сост. Н. П. Ефтифеева. Вып. 2. Кобрын : Ефціфеева Н. П., 2022. С. 3, 814.
  11. Жаночыя мары : зборнік паэзіі і прозы. Гродна : ЮрСаПрынт, 2022. С. 6364.
  12. Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст : Альтернатива, [2021]. С. 274, 295–298, 308–309.
  13. Могу ли я молчать? : сборник стихов / сост. Н. П. Ефтифеева. Кобрин : Ефтифеева Н. П., 2019. С. 30–47.
  14. Лірычны настрой : літаратурны альманах / сост. Н. П. Ефтифеева. Вып. 1. – Кобрын : Ефціфеева Н. П., 2017. С. 3, 22–25.
  15. Криничкины загадки : книга кроссвордов, ребусов, загадок, опубликованных в журнале «Крынічка». Минск : Союз евангельских христиан-баптистов в Республике Беларусь, 2016. С. 136, 166, 204, 224–225, 239.
  16. Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2015. Вып. 6. С. 1718.
  17. Криничка. Т. 1: рассказы для детей.– Минск : Союз евангельских христиан баптистов Республики Беларусь, 2013. – С. 152–157, 170–174, 177–183, 194–197.
  18. Криничка. Т. 4 : рассказы для детей.– Минск : Союз евангельских христиан баптистов Республики Беларусь, 2012. – С. 128–131, 182–186, 189–192.
  19. Вдохновение : сборник прозы и лирики Кобринщины. Вып. 1. – Брест : Альтернатива, 2010. – С. 251–256.
  20. Криничка. Т. 1 : рассказы для детей.– Брест : Брестская типография, 2009. – С. 152–157, 170–174, 177–183, 194–197.
  21. У Тебя на ладонях : стихи. Брест : религиозная миссия «Хрысціянскае місіянерскае таварыства «Благавест» Союза евангельских христиан баптистов в Республике Беларусь, 2008. С. 50–102.
  22. Слово, изменившее жизнь : автобиографические очерки. – Кобрин : Союз евангельских христиан баптистов Республики Беларусь, 2008. – Из содерж.: Наталья Ниэник. С. 288–293.
  23. Криничка. Т. 4 : рассказы для детей.– Брест : Брестская типография, 2007. – С. 128–132, 183–187, 190–193.
  24. Там, где Ты : сборник стихов. – Брест : религиозная миссия «Хрысціянскае місіянерскае таварыства «Благавест» Союза евангельских христиан аптистов в Республике Беларусь, 2004. – Из содерж.: Наталья Нижник. С. 210–265.
  25. Стихи современных поэтов : стихи. – Брест : Брестская типография, 2003. – Из содерж.: Наталья Нижник. С. 174–198.

 

 

Аб жыцці і творчасці Н. П. Кандрашук

  1. Король, А.Новые встречи на границе / Александра Король // Навіны Камянеччыны. 2023. 26 жніўня (№ 34). С. 16.
  2. Пятроўская, Н. «Ці лёгка без падрыхтоўкі…» / Ніна Пятроўская // Літаратура і мастацтва. 2023. 10 сакавіка (№ 10). С. 15.
  3. Елізарава, Ж. «Чытайка» па-беларуску / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. 2023. 25 лютага (№ 15). С. 4.
  4. Король, А.Стихи для пограничников / Александра Король // Голас часу. Маларыта, 2022. 8 кастрычніка. С. 10.
  5. Стихи на границе // Навіны Камянеччыны. 2022. 20 жніўня (№ 34). С. 23.
  6. Пятроўская, Н.«Лірычны настрой…» / Ніна Пятроўская // Літаратура і мастацтва. 2022. 3 чэрвеня (№ 22). С. 15.
  7. Ефтифеева, Н. Конкурсные «пуцявіны» кобринчанок / Наталья Ефтифеева // Кобрин-информ. 2022. 21 апреля (№ 16). С. 2.
  8. Пятроўская, Н. На памяць – кнігі / Ніна Пятроўская // Літаратура і мастацтва. 2021. 31 снежня (№ 52). С. 3.
  9. Петровская, Н. День поэтических открытий / Нина Петровская // Кобрин-информ. 2021. 25 ноября (№ 47). С. 2.
  10. Нарэйка, Н. Пісьменнік побач з намі / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. 2021. 23 кастрычніка (№ 43). С. 7.
  11. Петровская, Н. На поэтической волне / Нина Петровская // Кобрин-информ. 2021. 21 октября. С. 3.
  12. Ефтифеева, Н. Стихопад по-белорусски / Наталья Ефтифеева // Кобрин-информ. 2021. 9 сентября (№ 36). С. 2.
  13. Елізарава, Ж. На паэтычным алімпе / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. 2021. 21 красавіка (№ 32). С. 8.
  14. Паэтычная старонка «Алесі» // Алеся. 2020. № 11. С. 24.
  15. Библиотечный навигатор : Наталья Кондрашук. Зимний букет // Кобрин-информ. 2020. 16 июля. С. 23.
  16. «Зімовы букет» / [Ніна Гарагляд] // Навіны Камянеччыны. 2011. 5 сакавіка. С. 4.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 151 разоў Апошняя змена Серада, 04 Кастрычнік 2023 09:43