Панядзелак, 27 Лістапад 2023 13:33

11 лістапада 2023 г. — 60 гадоў з часу заснавання ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне» (1963)

Архіў у г. Кобрыне быў створаны 11 лістапада 1963 г. згодна з пастановай Савета Міністраў БССР «Аб мерах па паляпшэнні архіўнай справы ў БССР» як філіял дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў г. Кобрыне.

Згодна са штатным раскладам на 1964 г. у філіяле працавалі ўсяго 4 чалавекі: начальнік філіяла – старшы навуковы супрацоўнік, два інспектары, кур’ер-прыбіральшчык.Філіялу быў выдзелены будынак праваслаўнага сабора Аляксандра Неўскага, у якім з канца 1964 г. па кастрычнік 1967 г. праводзіўся рамонт будынка. На час рамонту архіў туліўся ў розных часовых памяшканнях: сховішчы займалі адзін пакой будынка гарсавета і адзін пакой знаходзіўся ў паўпадвальным памяшканні Дома культуры.

Па стане на 1 студзеня 1964 г. на захоўванні знаходзілася 706 фондаў, 53 097 адзінак захоўвання. У 1965 г. асаблівая ўвага была нададзена прыёму дакументаў ад сельскіх Саветаў, калгасаў і саўгасаў. Першапачаткова выкарыстанне дакументаў філіяла праводзілася ў асноўным у агітацыйна-прапагандысцкіх і культурна-асветніцкіх мэтах. Пра гэта гавораць назвы фотавыстаў, якія арганізоўваліся да знамянальных і памятных дат:«Избиратели голосуют», «Кобрин за годы Советской власти», «Народные мстители» і інш. Дакументы дзяржархіва выкарыстоўваліся для публікацый артыкулаў у мясцовых СМІ, падрыхтоўкі радыёперадач для раённага радыёвяшчання. Супрацоўнікамі вялася лектарская праца ў калгасах, на прадпрыемствах, у школах.

У кастрычніку 1967 г. быў скончаны рамонт будынка, адведзенага пад філіял. Архівасховішча, якое складалася з двух паверхаў (на другім паверсе захоўваліся сакрэтныя дакументы), было абсталявана сістэмай вентыляцыі, сістэмай цэнтральнага ацяплення, якія дазвалялі падтрымліваць пастаянны тэмпературна-вільготнасны рэжым. У 1972 г. устаноўлена супрацьпажарная сігналізацыя.Акрамя архівасховішчаў меліся два працоўныя кабінеты і адзін агульны працоўны пакой.

На падставе рашэння Кобрынскага гарвыканкама ад 26 лютага 1990 г. № 71 будынак сабора Аляксандра Неўскага, у якім знаходзіўся архіў, перададзены рэлігійнаму аб’яднанню праваслаўнага веравызнання. Архіву для размяшчэння быў выдзелены будынак былой пошты па вул. Першамайскай, 6, куды ў маі 1990 г. дзяржархіў і пераехаў. У лістападзе 1996 г. філіял быў рэарганізаваны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне.

4 сакавіка 1998 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё новага спецыялізаванага будынка па вул. Савецкай, 135Г, з уводам якога былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для захоўвання дакументаў і працы супрацоўнікаў дзяржархіва. Першапачаткова аддзелаў у філіяле не было, паколькі штат быў невялікі. Затым былі створаны тры групы: група ведамасных архіваў і камплектавання; група ўліку, захоўвання і навукова-даведачнага апарата; група выкарыстання дакументальных матэрыялаў.Цяпер у архіве два аддзелы: аддзел справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і аддзел забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў.

22 мая 2001 г. дзяржархіў зарэгістраваны як навукова-метадычная ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне». 17 мая 2012 г. назва зменена на ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне».У зону абслугоўвання дзяржархіва ўваходзяць Бярозаўскі, Кобрынскі, Пружанскі раёны і тэрыторыі скасаваных Дзівінскага, Ружанскага, Шэрашаўскага і часткі Антопальскага раёнаў.

У дзяржархіве захоўваюцца дакументы пасляваеннага перыяду, пачынаючы з 1944 г. – пастаяннага тэрміну захоўвання і дзве калекцыі дакументаў па асабовым складзе і асабістага паходжання.Усе дакументы знаходзяцца ў адкрытым доступе, грыф «сакрэтна» з дакументаў зняты. Аднак выконваецца інструкцыя аб парадку доступу да архіўных дакументаў, якія змяшчаюць звесткі асабістай тайны грамадзян.Асноўныя функцыі архіва – камплектаванне, захоўванне, улік і выкарыстанне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду, кантроль за вядзеннем справаводства ў арганізацыях зоны абслугоўвання.

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне» налічвае 455 фондаў, у якіх змяшчаецца 145 760 адзінак захоўвання.Значную частку дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве, складаюць фонды мясцовага кіравання і самакіравання, органаў дзяржаўнага і народнага кантролю, натарыяльных кантор, судоў, пракуратур, органаў планавання і статыстыкі, працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, фінансавання і падатка-абкладання, прадпрыемстваў прамысловасці, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, прафсаюзных арганізацый і інш. Ёсць справы, якія маюць статус «асабліва каштоўныя».Да іх адносяцца дакументы аб уроне, нанесеным нямецкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны; спісы грамадзян, сілком вывезеных у Германію; кнігі ўліку брацкіх магіл і пахаванняў і іншыя дакументы, асабліва запатрабаваныя сёння ў рамках пошукавай працы па генацыдзе.

У архіве г. Кобрына актыўна ўкараняюцца камп’ютарныя тэхналогіі і аўтаматызаваныя інфармацыйныя сістэмы. Паступова асоба каштоўныя дакументы пераносяцца на лічбавы носьбіт. Усё гэта робіцца для забеспячэння надзейнай захаванасці дакументаў для будучых пакаленняў.Ва ўстанове ёсць чытальная зала, абсталяваная ўсім неабходным для наведвальнікаў.

З моманту адкрыцця ў архіве змянілася сем кіраўнікоў. Першым кіраўніком архіва была Соф’я Данілаўна Амельянюк (19631965). Затым архівам кіравалі Аляксандр Андрэевіч Машкоў (19651979), Нэлі Іосіфаўна Амельянчук (19792001), Алена Мікалаеўна Карбунар (20012006), Валянціна Станіславаўна Парфянюк (20062014), Юлія Уладзіміраўна Закірава (2014–2020), Яўгенія Аляксандраўна Хамінчук (20202022). Сёння калектыў узначальваеЮлія Уладзіміраўна Закірава.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бiблiятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

  1. Зональный государственный архив в г. Кобрине : путеводитель (1944–2011) / составители: Ю. В. Вертейко, С. Ю. Кузина, В. С. Парфенюк. – Брест : Альтернатива, 2014.
  2. Установе «Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне» (1963) – 60 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 103.
  3. Научно-методическое учреждение «Зональный государственный архив в г. Кобрине» // Фонды и коллекции документов личного происхождения в государственных архивах Республики Беларусь. Минск, 2009. С. 110.
  4. Елизарова, Ж. «Эпохи память в каждом документе» / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 7 кастрычніка. С. 6.
  5. Елизарова, Ж. В тишине архива живет история / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 17 верасня. С. 10.
  6. Елизарова, Ж. Для будущих поколений: [в государственном архиве в Кобрине содержится 145 760 единиц хранения, начиная с 1944 г.] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 5 кастрычніка. С. 6.
  7. Мулладжанова, А. Здесь много папок, документов... : [история архивной службы Кобринщины] / Ангелина Мулладжанова // Кобрынскі веснік. 2022. 7 верасня. С. 5.
  8. Якушик, Т. Жизнь, посвященная архиву : [памяти Е. Н. Карбунар – историка, архивиста, человека, посвятившего работе в Зональном государственном архиве Кобрина 37 лет]/ Татьяна Якушик, Светлана Заруба // Кобрынскі веснік.  2022. 11 чэрвеня. С. 12.
  9. Бакун, Е. Раскроют тайну архивисты : [о Зональном госархиве в г. Кобрине] / Елена Бакун //Кобрынскі веснік. 2021. 6 кастрычніка. С. 1.
  10. Бакун, Е. История живет в архивах... : [о работе учреждения «Зональный архив в г. Кобрине»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2020. 3 кастрычніка. С. 4.
  11. Козлович, В. Детектив с архивной папкой : [о тудовом пути зав. отделом государственного архива в г. Кобрине С. Кузиной]/ Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2020. 19 февраля. С. 8–9.
  12. Свитич, Д. Сохраняя историю, творим будущее: [об истории образования архивной службы Брестской области и работе учреждения «Зональный государственный архив в г. Кобрине»]/ Диана Свитич // Кобрынскі веснік. 2020. 8 лютага. С. 1, 3.
  13. Елизарова, Ж. Лучший архивист Беларуси : [зав. отделом «Зональный государственный архив в Кобрине» С. Кузина – победитель республиканского профессионального конкурса]/ Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 31 кастрычніка. С. 1, 3.
  14. Кузина, С. На службе у Ее Величества Истории : [профессиональный праздник отмечают сотрудники архива в Кобрине] / Светлана Кузина // Кобрин-информ. 2018. 4 октября. С. 2.
  15. Кузина, С. Ю. Через историю малого раскрывается история страны/ Светлана Кузина ; [беседовала] Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2018. 1 ноября (№ 44). С. 3.
  16. Свитич, Д. История архива в лицах: Зональный государственный архив в г. Кобрине» отмечает свое 55-летие] / Диана Свитич // Кобрынскі веснік. 2018. 10 лістапада. С. 3.
  17. Бакун, Е. Здесь хранится история : [Кобринский зональный архив обслуживает Кобринский, Пружанский и Березовский районы]/ Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 4 кастрычніка. С. 3.
  18. Кичкайло, А. Слово о директоре : [о директоре учреждения«Зональный государственный архив в г. Кобрине» Ю. В. Вертеейко] / Ангелина Кичкайло // Кобрин-информ. 2017. 5 октября. С. 3.
  19. Кузина, С.История в лицах : [установа «Зональный государственный архив в Кобрине»]/ Светлана Кузина // Кобрин-информ. 2017. 5 октября. С. 3.
  20. Ефціфеева, Н. Праз прызму часу да прызоў : [С. Заруба – сярод пераможцаў конкурсу «Лепшы архівіст Беларусі»] / Наталля Ефціфеева // Кобрынскі веснік. 2016. 29 кастрычніка. С. 3.
  21. Кузина, С. Бессменный архивохранитель : [о работе Т. М. Якушик, историка-архивиста] / Светлана Кузина // Кобрин-информ. 2016. 6 октября. С. 3.
  22. Вярцейка, Ю. «З хваляваннем і гордасцю» : [дырэктар дзяржархіва расказвае пра Дзень Незалежнасці, свайго дзеда, удзельніка Вялікай Айчыннай, і пра архіўныя матэрыялы аб вайне] / Юлія Вярцейка // Кобрынскi веснiк. 2015. 2 лiпеня. С. 2.
  23. Заруба, С. Архивисты хранители истории : [6 октября Государственный архив в г. Кобрине отметил свой профессиональный праздник]/ Светлана Заруба // Кобрынскі веснік. 2015. 3 кастрычніка.С. 4.
  24. Заруба, С. Архивному делу Брестчины – 75 лет : [из истории Кобринского зонального государственного архива]/ Светлана Заруба // Кобрынскi веснiк. 2015. 11 лютага. С.5.
  25. Заруба, С. Архивисты – хранители истории : [зональный государственный архив в г. Кобрине отметил свой профессиональный праздник]/ Светлана Заруба // Кобрынскі веснік. 2015. 3 кастрычніка. С. 4.
  26. Кузина, С. На службе государству, людям и истории : [о зональном архиве в г. Кобрине]/ Светлана Кузина // Кобрин-информ. 2015. 19 февраля. С. 7.
  27. Кузина, С. Ода руководителям архива : [о руководящих работниках Зонального государственного архива в г. Кобрине]/ Светлана Кузина // Кобрин-информ. 2015. 1 октября. С. 4.
  28. Бялоў, Д. Валянціна Парфянюк: «Прыемна, калі атрымліваецца дапамагчы» / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2014. 7 сакавiка С. 2.
  29. Кузина, С. Их профессия – хранить документы : [Зональный государственный архив в г. Кобрине: история, сегодняшний день]/ Светлана Кузина // Кобрин-информ. 2014. 9 октября. С.3.
  30. Кондрашук, Н. В архивном деле революции не уместны: [делегация руководителей архивных служб и учреждений Беларуси и России посетила Кобрин] / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2013. 13 июня (№ 24). С. 2.
  31. Лесік, І. Тут жыццё кіпіць без мітусні : [Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне] / Ірына Лесік // Кобрынскi веснiк. 2013. 5 кастрычніка. С. 3.
  32. Мельнік, Р. Кобрынскаму архіву – паўстагоддзя! / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2013. 23 лістапада. С. 3.
  33. Парфенюк, В. С. За сухими строчками документов – судьбы людей и народа / [Валентина Парфенюк ; беседовала] Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2013. 10 октября. С. 5.
  34. Борисюк, Ю. В поисках потерянных документов... : к 90-летию архивной службы Республики Беларусь / материал предоставлен Юрием Борисюком // Кобрин-информ. 2012. 31 мая. C. 2.
  35. Сiдарук, I. Адлік захоўвання – 1944-ты : [дакументы пасляваенных гадоў захоўваюцца ў архіве г. Кобрына] / Ігар Сідарук // Кобрынскi веснiк. 2012. 6 кастрычніка. C. 3.
  36. Парфенюк, В. История, которую хранит архив / Валентина Парфенюк // Кобрынскi веснiк. 2011. 3 жніўня. C. 4.
  37. Парфенюк, В. С. «В архиве случайных людей нет» / В. С. Парфенюк ; [беседовала] Светлана Веремеенко // Кобрин-информ. 2010. 7 октября. C. 2.
  38. Гром, А. Надёжное хранилище : [Кобринский архив] / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2010. 6 кастрычніка. C. 2.
  39. Парфеннюк, В. Долг памяти вечен : [архив в г. Кобрине обращается к бывшим воинам Великой Отечественной войны с просьбой передать на государственное хранение документы периода войны]/ Валентина Парфеннюк // Кобрынскi веснiк. 2010. 8 мая. C. 8.
  40. Гром, А. Место, где замедляется время : [Кобринский архив]/ Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2009. 24 кастрычніка. C. 8.
  41. Белов, Д. На этих полках наша история : [Кобринский архив] / Дмитрий Белов // Кобрынскi веснiк. 2008. 16 ліпеня. C. 4.
  42. Заглядывая в прошлое : [Зональный государственный архив в г. Кобрине] //Кобрынскі веснік. 2005. 21 снежня. С. 2.
  43. Пустовой, Е. Там, где живет история : [о работе архива в Кобрине] / Е. Пустовой // Кобрин-информ. 2004. 7 октября. С. 2.
  44. Поливода, С. Архиву сорок лет : [научно-методическое учреждение «Зональный госархив в г. Кобрине»] / С. Поливода // Кобрынскі веснік. 2003. 19 лістапада. С. 3.
  45. Шугай, А. Усё новае ўжо было ў мінулым : [Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне] / А. Шугай // Кобрынскі веснік. 2001. 22 снежня. С. 2.
  46. Амельянчук, Н Архіўнай справе па Брэстчыне – 60 гадоў / Н. Амельянчук // Кобрынскі веснік. 2000. 12 лютага. С. 1.
  47. Поливода, С. Хранители прошлого: [o деятельности Кобринского госархива] / С. Поливода // Кобрынскі веснік. 1998. 14 лістапада. С. 4.
  48. Викторов, В. Крыша для архивариуса : [архив в г. Кобрине справил новоселье] / В. Викторов // Народная газета. 1998. 7 красавіка. С. 9.
  49. Хільчук, М. У архіва – наваселле / М. Хільчук // Кобрынскі веснік. 1998. 11 сакавіка. С. 1.
  50. Кобринский архив получил новую прописку:[открытие нового здания] // Заря. 1998. 10 марта. С. 1.
  51. Сідарук, І. І вера, і гонар, і праца :[архіў пакідае храм Аляксандра Неўскага] / І. Сідарук // Камуністычная праца. Кобрын, 1990. 12 мая.
  52. Палівода, С. Без архіва няма гісторыі : [аб дзейнасці філіяла дзяржархіва Брэсцкай вобласці ў г. Кобрыне] / С. Палівода // Зара камунізму. Пружаны, 1988. 7 чэрвеня.
  53. Палівода, С. Філіялу дзяржархіва – 20 гадоў / С. Палівода // Камуністычная праца. Кобрын, 1983. 12 лістапада.
  54. Машкоў, М. Нашы архівы – на службу на роду : [аб стварэнні ў г. Кобрыне філіяла дзяржархіва Брэсцкай вобласці] / М. Машкоў // Камуністычная праца. Кобрын, 1967. 8 красавіка.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 174 разоў