Серада, 13 Снежань 2023 16:26

27 лютага 2023 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Захара Філімонавіча Паплаўскага (1898–1965), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка партызанскага руху

Захар Філімонавіч Паплаўскі нарадзіўся 12 сакавіка 1898 г. у беднай сялянскай сям’i ў в. Буякі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласцi). Падлеткам парабкаваў, працаваў у маёнтку Райскага.

У 1915 г. у сувязi з наблiжэннем фронту Першай сусветнай вайны сям’я выехала ў Самарскую губерню. Пэўны час Захар працаваў на суконнай фабрыцы ў Самары. У 1917 г. прызваны ў Рускую армiю, ваяваў на Заходнім фронце ў складзе 3-й Заамурскай артылерыйскай брыгады пад Цярнопалем. Уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу, прымаў удзел у салдацкiх выступленнях, член салдацкага рэвалюцыйнага камітэта.

 

У 1918 г. Захар Паплаўскі дабраахвотна пайшоў у Чырвоную армію, служыў у 5-м Вiленскiм стралковым палку 7-й стралковай дывiзii. Ваяваў супраць войск Дзянікіна, польскіх інтэрвентаў. У 1919 г. у адным з баёў трапiў у палон да палякаў, але змог уцячы.

У 1921 г. Захар Паплаўскi вярнуўся на радзiму, у Брэст, які апынуўся пад польскай уладай у выніку Польска-савецкай вайны (1919–1921). Працаваў грузчыкам на лесапiльным заводзе Квартоўскага. Стаў актыўным удзельнікам рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, у сакавіку 1922 г. прыняты ў Камуністычную партыю рабочых Польшчы, потым – у КПЗБ. Быў адным з арганiзатараў акцый пратэсту працоўных горада.

У 1925 г. З. Ф. Паплаўскi быў арыштаваны і зняволены на 5 гадоў. Вызвалiўся ў 1930 г., але ўжо ў 1931 г. зноў арыштаваны, прыгавораны да 8-мі гадоў турэмнага зняволення. У Брэсцкай i Бяла-Падляскай турмах кiраваў галадоўкамi палітзняволеных.

Вызвалены па амныстыi ў 1936 г. У хуткiм часе З. Ф. Паплаўскі зацверджаны сакратаром Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ. Але ў 1937 г. зноў арыштаваны і прыгавораны да 10-ці гадоў турэмнага зняволення. У польскіх засценках у агульнай складанасцi правёў 13 гадоў. Кожны раз быў у партыйным кіраўніцтве турэмных камун. Яго жонка Вера Данiлаўна за падпольную дзейнасць таксама была асуджана на 4 гады, згiнула ў Польшчы. Але застаўся сын Георгiй.

Пасля далучэння Заходянй Беларусі да БССР у 1939 г. З. Ф. Паплаўскі знаходзіўся на гаспадарчай рабоце: працаваў дырэктарам шавецка-валяльнай фабрыкi ў Брэсце.

Калi пачалася Вялiкая Айчынная вайна, З. Ф. Паплаўскi накiраваўся на ўсход. Хворы знаходзіўся ў брата на станцыі Гарчакова Ферганскай вобласці Узбецкай ССР. У 1942 г. выкліканы ў Маскву і накiраваны ў спецшколу пры ЦК КП(б)Б. З сакавіка 1943 г. знаходзiўся ў тыле ворага, з’яўляецца ўпаўнаважаным Брэсцкага абкама КП(б)Б у паўднёвай зоне вобласці па кіраўніцтве падполлем i партызанскім рухам.

Пасля вызвалення Беларусi З. Ф. Паплаўскага назначылi намеснікам старшыні Брэсцкага гарвыканкама. У 1944–1946 гг. быў намеснікам упаўнаважанага Савета Міністраў БССР па эвакуацыі беларусаў, украінцаў і рускіх з тэрыторыі Польшчы ў раёне Цярэспаль – Седльцэ. У 1945 г. быў паранены польскiмi бандытамi, пасля выздараўлення назначаны намеснiкам старшынi Брэсцкага гарвыканкама. З 1946 г. працаваў інструктарам Брэсцкага абкама КП(б)Б.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, польскiм сярэбраным крыжом ордэна Вiртуцi Мiлiтары, медалямi «Партизану Отечественной войны» I ступенi, «За победу над Германией», «За трудовую доблесть».

З. Ф. Паплаўскі пасля непрацяглай, але цяжкой хваробы памёр 2 чэрвеня  1965 г., пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста. У 1968 г. яго імем названа вуліца ў Брэсце, на доме № 54 устаноўлена мемарыяльная дошка. На алеі «Іх імёнамі названы вуліцы горада» ўстаноўлена стэла з барэльефам.

 

Матэрыял падрыхтавана ў 2023 г. Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага. Сухапар Уладзімір Васільевіч, гал. бібліёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Паплаўскi Захар Фiлiмонавiч / В. П. Ласковіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2001. Т. 12. С. 66.
  2. Поплавский Захар Филимонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 258–259.
  3. Поплавский Захар Филимонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 201.
  4. Паплаўскi Захар Фiлiмонавiч / Васіль Ласковіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 405.
  5. Поплавский Захар Филимонович // Их именами названы… : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 492.
  6. Поплавский Захар Филимонович. Поплавского улица // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 306.
  7. Поплавский Захар Филимонович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 507.
  8. Паплаўскi Захар Фiлiмонавiч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 466.
  9. Паплаўскi Захар Фiлiмонавiч / В. П. Ласковіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 91.
  10. Захар Фiлiмонавiч Паплаўскі // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 256–257.
  11. Вуліца Паплаўскага // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 165.
  12. Могила Поплавского Захара Филимоновича // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 60.
  13. Паплаўскі, З. Ф. В суровой борьбе / З. Ф. Поплавский // Буг в огне. Изд. 2, доп. и пер. Минск : Беларусь, 1970. С. 298–302.
  14. Паплаўскі, З. Ф. Забастоўкi ў Брэсце / З. Ф. Паплаўскi // У суровыя гады падполля : успамiны былых членаў КПЗБ – актыўных удзельнiкаў рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусi. Мінск, 1958. С. 31–34.
  15. Гребенкина, А. А. Брест непокоренный : антифашистское подполье г. Бреста и Брестского района в годы Великой Отечественной войны (1941–1944) / А. А. Гребенкина. – Минск, 2005. – Из содерж.: [З. Ф. Поплавский]. С. 76–78.
  1. Купцова, В. Улица Поплавского // Купцова, В. Я иду по городу, по знакомой улице… : путешествия по улицам довоенного и современного Бреста / Валентина КупцоваБрест : Альтернатива, 2007. С. 171–172. 
  2. Бензярук, А. Яны набліжалі адзінства : [на Жабінкаўшчыне патрыёты набліжалі дзень уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР; у т. л. З. Ф. Паплаўскі] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2022. 7 верасня. С. 5.
  3. Томаш, М. Змагары за незалежнасць : [пра З. Ф. Паплаўскага] / Мiкалай Томаш // Заря над Бугом. Брест, 2009. 26 августа.
  4. Юркевіч, М. Жыццё прысвяцілі барацьбе : [З. Паплаўскі і В. Харужая] / М. Юркевіч // Народная трыбуна. 1999. 11 верасня.
  5. Самович, В. Незгибаемый : [З. Ф. Поплавский] / В. Самович // Товариш. 1998. 30 января.
  6. Левичев, И. Улица его отца : [об инженере Георгии Захаровиче Поплавском и его отце Захаре Филимоновиче Поплавском] / И. Левичев // Беларуская думка. 1992. № 5. С. 60–61.
  7. Ласкович, В. Дорогой борьбы : [очерк о З. Ф. Поплавском] / В. Ласкович // Заря над Бугом. Брест, 1988. 3 декабря; 6 декабря; 8 декабря; 10 декабря; 13 декабря.
  8. Ласкович, В. Октябрь им силы придавал : [о соратнице и жене З. Ф. Поплавского В. Д. Матвеюк] / В. Ласкович // Заря над Бугом. Брест, 1987. 18 июля; 21 июля; 23 июля; 30 июля; 1 августа; 4 августа.
  9. Дмитрук, А. Жизнь, отданная борьбе : [З. Ф. Поплавский] / А. Дмитрук // Заря над Бугом. Брест, 1983. 27 сентября.
  10. Петрович, В. Непокоренный : [З. Ф. Поплавский] / В. Петрович // Заря. 1973. 31 мая.
  11. Лазовик, И. Имени З. Ф. Поплавского : [о переименовании ул. Переезд в ул. З. Ф. Поплавского в г. Бресте] / И. Лазовик // Заря. 1968. 13 февраля.
  12. От Брестского обкома КПБ : [информация о смерти З. Ф. Поплавского 2 июня 1965 г.] // Заря. 1965. 4 июня.
Чытаць 130 разоў Апошняя змена Панядзелак, 18 Снежань 2023 11:37