Серада, 03 Студзень 2024 13:48

30 студзеня 2023 г. — 190 гадоў з дня нараджэння Апалінарыя Гілярыевіча Гараўскага (1833–1900), мастака

Апалінарый Гілярыевіч Гараўскі нарадзіўся 30 студзеня 1833 г. у маёнтку Уборкі Мінскай губерні (цяпер вёска ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці) у збяднелай шляхецкай сям’і. У сям’і было тры дачкі і пяць сыноў: Карл і Гектар сталі прафесійнымі ваеннымі, Іпаліт, Апалінарый і Гілярый – мастакамі.

 

Апалінарый з дзяцінства выказваў здольнасці да малявання. Яго юнацтва было звязана з Брэст-Літоўскам, дзе пражыў шэсць гадоў: у 1845–1951 гг. выхоўваўся ў Брэсцкім кадэцкім корпусе. Кадэты атрымлівалі добрую адукацыю, авалодвалі літаратурнай рускай мовай, што было важна для ўраджэнцаў заходніх губерняў. Менавіта ў Брэст-Літоўску ўпершыню Апалінарый праявіў сябе як рысавальшчык, што і было заўважана начальствам.

Служыўшый паліцмейсцерам у корпусе палкоўнік Міхаіл Лявонцьевіч Бенуа прыкмеціў мастацкія здольнасці кадэта і пазнаёміў са сваім братам, рускім архітэктарам Мікалаем Бенуа, а той садзейнічаў паступленню Апалінарыя Гараўскага ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Складанасць была ў тым, каб начальства дазволіла кадэту паступіць у акадэмію да заканчэння корпуса. Нарэшце, быў пераведзены вольнаслухачом акадэміі і, што важна, з прызначэннем стыпендыі.

Як узгадваў мастак, «…палкоўнік Бенуа асабіста прывёз мяне ў Пецярбург і дзякуючы яму я трапіў у Акадэмію пенсіянерам…». Дарэчы, адна з дачок палкоўніка ў далейшым стала жонкай мастака. Уражанні ад вучобы ў корпусе ў Апалінарыя Гароўскага засталіся вельмі цёплыя. Ён нават хадайнічаў аб залічэнні ў корпус свайго малодшага брата Гілярыя. Праўда, у гэты час (з 1857 г.) корпус ужо знаходзіўся ў Маскве, куды быў пераведзены ў сувязі са складным міжнародным становішчам.

У 1850–1854 гг. Апалінарый Гараўскі вучыўся ў акадэміі мастацтваў. У 1852 г. атрымаў Малы сярэбраны медаль за краявід, Вялікі сярэбраны – за карціну «Балота» (набыта царскай сям’ёй). У 1853 г. другая яго карціна была адзначана Малым залатым медалём. У 1855–1860 гг. удасканальваў свае майстэрства ў Еўропе – Жэневе, Дзюсельдорфе, Рыме і Парыжы. З 1856 г. сябраваў з рускім мастацкім дзеячам і мецэнатам Паўлам Міхайлавічам Траццяковым (1832–1898), якому з братам Іпалітам дапамагаў фарміраваць калекцыю выяўленчага мастацтва.

У 1869–1871 гг. Апалінарый Гараўскі вандраваў па Расіі, Украіне, Беларусі (Міншчына, Палессе), збіраў матэрыял для сваіх карцін, рабіў замалёўкі народных тыпаў. Часта бываў на радзіме, у 1860–1880-я гг. жыў у бацькоўскім маёнтку ў роднай вёсцы Уборкі. Зімой выязджаў у Санкт-Пецярбург, дзе ў 1862–1886 гг. выкладаў у школе малявання Таварыства заахвочвання мастацтваў.

Працаваў у жывапісе ў жанрах краявіда і партрэта. Яго творам уласцівы жыццёвая праўда, глыбокая народнасць, высокае тэхнічнае майстэрства, паэтычнае апяванне прыгажосці прыроды, народнага побыту. Асноўныя творы: «Пейзаж з ракой і дарогай» (1853), «Вечар» (1854), «Краявід у Кушалёва-Безбародкі Краснаполіца», «Від дубровы каля Бабруйска» (1855), «Ліпы» (1857), «На радзіме» (1860), «Пінскія балоты» (1868), «Рака Бярэзіна» (1868), «Свіслач» (1868), «Час жніва» (1890) і інш.

Партрэты і работы на рэлігійныя тэмы А. І. Гараўскага вылучаюцца высокім тэхнічным майстэрствам, пластычнай выразнасцю, тонкімі псіхалагічнымі характарыстыкамі. Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаецца карціна «Старая моліцца» (1957). Каля 40 карцін мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

А. Г. Гараўскі памёр 23 сакавіка 1900 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Гараўскія / Л. Н. Дробаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 50–51.
  2. Горавский Аполлинарий Гиляриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия  : в 7 т. Минск, 2016. Т. 5, кн. 1. С. 262.
  3. Горавские / Б. А. Лазурко // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 123–124.
  4. Гараўскія / Л. Н. Дробаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 483–484.
  5. Гараўскія // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 42–43.
  6. Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч (30.1.1833 г. – 1900 г.) // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. Мінск, 2008.
  7. Горавский Гилярий Гиляриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия  : в 7 т. Минск, 2016. Т. 5, кн. 1. С. 262.
  8. Горавский Ипполит Гиляриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия  : в 7 т. Минск, 2016. Т. 5, кн. 1. С. 262.
  9. Апалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = ApalinarGarausky : [альбом / аўт. тэксту і склад. Н.М. Усава] ; пер. на англ. мову: А.В. Валасач]. Мінск : Беларусь, 2014. 94, [1] с. (Славутыя мастакі з Беларусі).
  10. Бекцінееў, Ш. І. Брэсцкі кадэцкі корпус / Ш. І. Бекцінееў, Н. М. Кірылава // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 295.
  11. Бригадин, П. И. Мятежный корпус : из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (1842–1863) / П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. – Минск : ГИУСТ БГУ, 2007. – 182 с.: ил.
  12. Александров, Н. А. Брестский кадетский корпус: педгоги и питомцы / Н. А. Александров // Брест на перекрестках уникальных судеб / Н. А. Александров // Минск : Беларусь, 2020. С. 6–15.
  13. Крэпак, Б. А. Апалінар Гараўскі : «Адзіным прафесарам маім быў закон прыроды...» / Барыс Крэпак // Вяртанне імёнаў : нарысы пра мастакоў : у 2 кн. / Барыс Крэпак. Мінск, 2013. Кн. 1. С. 137–142.
  14. Аполлинарий Горавский // Шедевры из корпоративной коллекции Белгазпромбанка / художники: А. В. Зинкевич, А. А. Пашкевич. Минск, 2018. С. 76–81.
  15. Марцiновiч, А. А. Каліна ягада гаючая. Апалінар Гараўскі / Алесь Марціновіч // Зерне да зерня : гiсторыя ў асобах / Алесь Марціновіч. Мінск : Харвест, 2008. С. 365–374.
  16. Багадзяж, В. Мастакі Гараўскія з маёнтка Уборкі / Вікторыя Багадзяж // Краязнаўчая газета. 2023. № 5. С. 5.
  17. Багадзяж, В. Тры браты з маёнтка Уборкі / Вікторыя Багадзяж // Бярэзінская панарама. 2023. 1 лютага. С. 6.
  18. Тарыма, І. М. Выратаваныя каштоўнасці / Ірына Тарыма // Мастацтва. 2022. № 8. С. 1217.
  19. Потолков, Ю. Поклон землякам нашим : [про художника А. Г. Горавского в период, когда он был воспитанником кадетского корпуса в Брест-Литовске] / Юрий Потолков // Заря. 2020. 2 сентября. С. 7.
  20. Вовченко, В. Брест и Третьяковская галерея : [о художнике Аполлинарии Гиляриевиче Горавском, который учился в Брестском кадетском корпусе] / Василий Вовченко // Брестский вестник. 2019. 4 апреля (№ 14). С. 23.
  21. Александров, Н. Брестский кадетский корпус: галерея преподавателей и командиров на фоне эпохи / Николай Александров // Брестский курьер. 2017. 5 октября (№ 41). С. 18–19.
  22. Рубашевский, Ю. От пенсионера до комиссионера : кадет из Бреста помог создать Третьяковскую галерею / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013. 17 апреля. С. 11.
  23. Багадзяж, В. Мастакі зямлі Бярэзінскай : [Апалінарый і Іпаліт Гараўскія] / В. Багадзяж //  Краязнаўчая газета. 2008.  № 29. С. 7.
  24. Рубашевский, Ю. Ловкий пенсионер : [о художнике А. Г. Горавском, сотрудничавшем с собирателем картин П. Третьяковым] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2003. 5 февраля. С. 21.
  25. Чэбан, I. Апалінар Гараўскі. Вечар ў Мінскай губернi / I. Чэбан //  Роднае слова. 2000. № 4.
  26. Дробаў, Л. Н. «Колькі праўды ў фарбах…» / Л. Н. Дробаў // Мастацтва Беларусі. 1983. № 10.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 119 разоў