Чацвер, 04 Студзень 2024 16:51

23 снежня 2023 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Фёдаравіча Грышкаўца (1953), журналіста, паэта, перакладчыка, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2020)

Валерый Фёдаравіч Грышкавец нарадзіўся 23 снежня 1953 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці. З дзевятага класа пайшоў працаваць на завод, вучыўся ў вячэрняй школе. Служыў у Савецкай арміі (Семіпалацінская вобласць; 1973–1975). Працаваў на розных пасадах: слесарам, электрыкам, матросам на рачным флоце, вінаградарам у Крыму, геолагаразведчыкам у Іркуцкай вобласці, рабочым на будоўлях у Бураціі і Літве.

Вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, але пакінуў вучобу пасля другога курса. У 1997 г. закончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (семінар рускага паэта Юрыя Кузняцова). На працягу многіх гадоў працаваў у мясцовых газетах «Полесская правда» (з 1989 г.) і «Пінскі веснік». У 1993–2004 гг. жыў і працаваў у Маскве. З 2005 г. – уласны карэспандэнт па Пiнскаму рэгіёну ў абласной газеце «Заря». З 2019 г. працуе навуковым супрацоўнікам у Лапацінскай сельскай бібліятэцы-музеі Аляксандра Блока.

Вершы Валерый Грышкавец пачаў пісаць у раннім дзяцінстве. Першая публікацыя выйшла ў пінскай раённай газеце «Полесская правда» (1968), калi вучыўся ў восьмым класе. Публікаваўся ў «Литературной газете», «Литературной России», часопісах «Наш современник», «Москва», «Дружба народов», «Нёман», «Беларуская думка» іінш. Паэтычныя творы ўключаны ў калектыўныя зборнікі «Берасцейскія карані» (1993), «Піншчына літаратурная» (1999), «На ладонях Пины и Припяти» (2004), «Созвучье слов живых» (2007), «Па праву жывога» (2014), «Берасцейская скарбніца», «Літаратурная прастора Брэстчыны» і інш.

Аўтар паэтычных зборнікаў «Время отправления» (1981), «Круг аистиный» (1991), «Белой вежи свет» (2005; 2010), «Я их тех…» (2012), «Белые мосты» (2016), «Как на духу!..» (2016), «Соборная площадь» (2018), «Остаюсь навсегда…» (2020), кнігі прозы «Поезд вне расписания» (2018).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1992), Саюза пісьменнікаў Расіі (1996). Перакладае з беларускай, украінскай, польскай і балгарскай моў. Паэтычныя творы, пераклады беларускіх паэтаў на рускую мову, а таксама крытычныя артыкулы і цяпер рэгулярна выходзяць у расійскіх і беларускіх часопісах і газетах. У 2006 г. варыянт гімна горада Пінска Валерыя Грышкаўца быў прызнаны лепшых сярод 16 прапанаваных. Музыку на словы напісаў пінскі кампазітар Алег Вагнер.

Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2020), Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Андрэя Платонава (1998), літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь «Залаты Купідон» за лепшую кнігу ў жанры перакладу (2011), прэміі часопісаў «Москва» (1997), «Нёман» (1991), «Беларуская думка» (2004), абласной літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка (2007), незалежнай літаратурнай прэміі «Пуд мёду» (2004). Удастоены медаля Францыска Скарыны (2015) i медаля Саюза пiсьменнiкаў Беларусi «За вялiкi ўклад у лiтаратуру» (2014).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

 

Творы В. Ф. Грышкаўца

  1. Остаюсь навсегда... : избранное / Валерий Гришковец. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2020. – 303 с.
  2. Поезд вне расписания / Валерий Гришковец. – [Б. м.] : Издательские решения, 2018. – 617, [3] с.
  3. Соборная площадь / Валерий Гришковец. – [Б. м.] : Издательские решения, 2018. – 321, [1] с.
  4. Как на духу!.. : стихи последних лет / Валерий Гришковец. – Минск : Звязда, 2016. – 142, [1] с.
  5. Я из тех... : избранное / Валерий Гришковец. – Минск : Харвест, 2012. – 382, [1] с. – (Библиотека Союза писателей Беларуси).
  6. Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / в переводах Валерия Гришковца ; [вступительная статья А. Карлюкевича]. – Минск : Лiтаратура і Мастацтва, 2010. – 188, [1] с.
  7. Капусцінскі, Р. Вяртанне = Возвращение : вершы / Рышард Капусцінскі ; [укладальнікі: В. Грышкавец, І. Дзямід, К. Каліноўская ; пераклад на рускую мову В. Грышкаўца ; пераклад на беларускую мову А. Шушко]. – Мінск : Литература и Искусство, 2007. – 110, [1] с.
  8. Белой Вежи свет : поэзия Брестчины в переводах Валерия Гришковца / [редактор и вступительная статья А. Каско]. – Брест : Академия, 2005. – 186 с.
  9. Белые мосты : стихи, рассказы, эссе, статьи, заметки / Валерий Гришковец. – Пинск : Редакция газеты «Пiнскi веснiк», 2004. – 231, [4] с.
  10. Круг аистиный : лирика / Валерий Гришковец. – Минск : Мастацкая літаратура, 1991. – 126, [1] с.
  11. Время отправления : стихи / Валерий Гришковец. – Минск : Мастацкая літаратура, 1981. – 61, [1] с. – (Первая книга поэта).

 

 

Аб жыцці і творчасці В. Ф. Грышкаўца

  1. Грышкавец Валерый Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 487.
  2. Гришковец Валерий Федорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 304.
  3. Грышкавец Валерый Фёдаравіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі. Брэст, 2018. С. 50–53.
  4. Валерый Грышкавец // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэдактар і ўкладальнік А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 482–484.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 92 разоў Апошняя змена Чацвер, 04 Студзень 2024 16:56