Чацвер, 11 Студзень 2024 15:13

8 студзеня 2024 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Васіля Сцяпанавіча Папова (1894–1967), военачальніка, удзельніка вызвалення Беларусі, Героя Савецкага Саюза (1945)

Васіль Сцяпанавіч Папоў нарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у станіцы Праабражэнская Хапёрскай акругі (цяпер г. п. Кіквідзе Валгаградскай вобласці) у сям’і данскога казака. Закончыў настаўніцкую семінарыю. У 1916 г. прызваны ў Рускую імператарскую армію, закончыў школу прапаршчыкаў. Камандаваў узводам у Данскім казачым палку, ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.

З мая 1919 г. Васіль Папоў у Чырвонай арміі. Служыў на пасадах памочніка начальніка, начальніка штаба 39-й стралковай дывізіі. З мая 1920 г. – начальніка штаба, камандзір 6-й кавалерыйскай брыгады 1-й Коннай арміі. Прымаў удзел у баявых дзеяннях супраць войскаў Дзянікіна, Урангеля і польскіх інтэрвентаў. У 1922 г. закончыў Ваенную акадэмію РСЧА. У 1924–1926 гг. на чале 6-й асобнай кавалерыйскай брыгады ліквідаваў банды басмачэй у Таджыкістане.

З 1931 г. – камандзір кавалерыйскай брыгады, дывізіі. У Савецка-фінляндскай вайне (1939–1940) камандаваў 28-м стралковым корпусам. 4 чэрвеня 1940 г. прысвоена званне генерал-маёра. У 1941 г. В. С. Папоў з’яўляўся адначасова начальнікам Брэсцкага гарнізона.

У 1941 г. 28-ы стралковы корпус В. С. Папова дыслацыраваўся ў раёне Брэста. Некаторыя часці корпуса размяшчаліся ў Брэсцкай крэпасці і прынялі ўдзел у яе абароне. 22 чэрвеня 28-ы корпус вёў цяжкія абарончыя баі, у выніку якіх быў вымушаны адступаць з раёна Брэста ў накірунку Кобрына і Бабруйска. У пачатку ліпеня корпус быў выведзены ў рэзерв Заходняга фронту. З 15 ліпеня корпус прымаў удзел у ходзе Смаленскага абарончага сражэння на левым беразе ракі Сож у раёне г. Прапойск (цяпер Слаўгарад Магілёўскай вобласці). У гэтых баявых дзеяннях В. С. Папоў быў цяжка паранены.

З лютага 1942 г. камандаваў 10-й арміяй Заходняга фронту, якая прымала ўдзел у Тульскай наступальнай аперацыі, прайшла з баямі 250 км. 5 чэрвеня 1942 г. В. С. Папову прысвоена званне генерал-лейтэнанта. У ліпені – верасні 1943 г. 10-я армія прымала ўдзел у Смаленскай наступальнай аперацыі, у ходзе якой перарвала абарону праціўніка ў раёне г. Кіраў і наступала ў накірунку г. Раслаўль.

У красавіку 1944 г. В. С. Папоў назначаны намеснікам камандуючага 1-м Беларускім фронтам. З мая 1944 г. – камандуючы 70-й арміяй, якая ўдзельнічала ў Люблін-Брэсцкай наступальнай аперацыі, вызваленні Брэста. 26 ліпеня 1944 г. прысвоена званне генерал-палкоўніка.

Генерал-палкоўнік В. С. Папоў асабліва вызначыўся ў Млаўска-Эльбінгскай аперацыі ў студзені 1945 г. Злучэнні 70-й арміі паспяхова прарвалі тактычную зону абароны праціўніка, разграмілі яго бліжэйшыя рэзервы і 18 студзеня штурмам авалодалі горадам і крэпасцю Модлін, 25 студзеня выйшлі да ракі Вісла ў раёне паўночна-усходней г. Бромберг (Быдгашч) і паспяхова фарсіравалі яе.

У лютым – сакавіку 70-я армія ўдзельнічала ў Усходне-Памеранскай наступальнай аперацыі, у ходзе якой авалодала горадам і ваенна-марской базай Данцыг. У Берлінскай наступальнай аперацыі армія дзейнічала ў складзе галоўнай ударнай групіроўкі 2-га Беларускага фронту ў накірунку Нойбрандзенбург, Вісмар. Паспяхова фарсіраваўшы раку Одэр, 70-я армія разграміла шчэцінскую групіроўку нямецка-фашысцкіх войск і авалодала гарадамі Ростак, Цяцераў і вышла на ўзбярэжжа Балтыйскага мора.

За ўмелае кіраўніцтва войскамі арміі, паспяховае фарсіраванне Віслы, захоп плацдарма на яе заходнім беразе, акружэнне і знішчэнне групоўкі праціўніка ў г. Торунь і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 г. В. С. Папову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Пасля вайны В. С. Папоў камандаваў 43-й арміяй Паўночнай групы войск, 10-й гвардзейскай арміяй Ленінградскай ваеннай акругі. У 1947–1957 гг. начальнік курсаў, затым факультэта Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. З 1955 г. на выкладчыцкай рабоце, з 1958 г. на навукова-даследчай рабоце пры Генштабе, з 1959 г. у адстаўцы. Аўтар кнігі «Внезапность и неожиданность в истории войн» (1955).

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР другога склікання (1946–1950). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1945, 1945), пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга (1921, 1942, 1944, 1944, 1949), двума ордэнамі Суворава І ступені (1943, 1945), ордэнам Кутузава І ступені (1944), Чырвонай Зоркі (1936), медалямі, польскімі ордэнамі і медалямі. Ганаровы грамадзянін г. Калуга (1966).

В. С. Папоў у 1962 г. наведаў Брэст. Памёр 2 ліпеня 1967 г., пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак 6). Яго імем у 1974 г. у Брэсце названа вуліца, на доме № 16 у 1985 г. устаноўлена мемарыяльная дошка. Імя героя ўвекавечана на алеі «Іх імёнамі названы вуліцы Брэста» (вул. Зубачова).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Папоў Васіль Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 69.
  2. Папоў Васіль Сцяпанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 405.
  3. Папоў Васіль Сцяпанавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 395–396.
  4. Попов Василий Степанович // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в 2 т. Москва, 1988. Т. 2. С. 306.
  5. Попов Василий Степанович // Их именами названы… : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 493.
  6. Попов Василий Степанович // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 306.
  7. Попов Василий Степанович // Советская военная энциклопедия : в 8 т. Москва, 1978. Т. 6. С. 453.
  8. Попов Василий Степанович // Большая советская энциклопедия : в 30 т. Москва, 1945. Т. 20. С. 359.
  9. Улица Генерала Попова // Купцова, В. Я иду по городу, по знакомой улице… / Валентина Купцова. Брест, 2007. С. 231–232.
  10. Улица Генерала Попова // Улицы Бреста рассказывают… / Л. Илларионова, Ю. Рубашевский, Н. Свинтилова, Т. Стасюк. Брест, 2007. С. 95–96.
  11. Вуліца Генерала Папова // Памяць. Брэст : гіст-.дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 161.
  12. Генерала Попова улица // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 179–180.
  13. Попов, В. С. Внезапность и неожиданность в истории войн : некоторые характерные примеры / В. С. Попов. – Москва : Военное издательство Министерства обороны Союза ССР, 1955. – 206 с. : карты.
  14. Михеенков, С. Е.Тайна Безымянной высоты. 10-я армия в Московской и Курской битвах / С. Е. Михеенков. Москва : Центрполиграф, 2014. 318 с.
  15. Харичкова, Е. Имени генерала / Елена Харичкова // Герои Бреста  : новые документы, свидетельства очевидцев. Минск, 1991. С. 249–254.
  16. Иоффе, Э. Г. Советские военачальники на белорусской земле / Э. Г. Иоффе. – Минск, 1988. – 239 с., [24] л. ил. – Из содерж.: В. С. Попов. С. 211–212.
  17. Литвинович, Е. Из Бреста… в Брест : [о В. С. Попове] /Евгений Литвинович // Заря. 2024. 6 января. С. 17.
  18. Сарычев, В. В поисках утраченного времени : Татьяна Ходцева. Ее генералы / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2019. 28 июня (№ 26). С. 7.
  19. Кухарчук, Д. Хотелось дожить до Победы : [о Марии Давыдовне Поповой, жене Героя Советского Союза В. С. Попова] / Дмитрий Кухарчук // Брестский вестник. 2019. 7 марта (№ 10). С. 20.
  20. Кухарчук, Д. И защищал Брест, и освобождал его / Дмитрий Кухарчук // Брестский вестник. 2019. 28 февраля (№ 9). С. 7.
  21. Верин, И. Он освобождал Брест / И. Верин // Брестский вестник. 2009. 16 апреля. С. 16.
  22. Воропаев, И. Есть в Бресте улица Попова / И. Воропаев // Заря. 2003. 1 июля.
  23. Митюков, А. Командарм 70-й / А. Митюков // Заря. 2001. 28 июля. С. 4.
  24. Петров, Ю. В. Командарм В. С. Попов : (К 100-летию со дня рождения) / Ю. В. Петров // Военная мысль. 1994. № 4. С. 57–62.
  25. Федоров, В. Именем героя : [Брестской радиотехнической школе ДОСААФ присвоена имя Героя Советского Союза В. С. Попова] / В. Федоров // Заря. 1988. 21 апреля.
  26. Иванов, В. В честь полководца / В. Иванов // Заря. 1985. 14 ноября.
  27. Харичкова, Е. Именем генерала Попова / Елена Харичкова // Заря. 1981. 6 января.
Чытаць 108 разоў