Панядзелак, 22 Студзень 2024 17:12

25 сакавіка 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана (Ігар Пятровіч Корзун; 1944–2022), Ганаровага грамадзяніна Брэсцкай вобласці (2014)

Архіепіскап Сцяфан (пры нараджэнні Ігар Пятровіч Корзун) нарадзіўся 25 сакавіка 1944 г. у в. Карзуны Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці з сям’і селяніна. Быў ахрышчоны ў Благавешчанскай царкве сяла Малыя Ляды, пабудаванай з цэглы ў 1794 г. Царква ў канцы 1950-х была зачынена, у 1992 г. прыход адноўлены, з 1994 г. храм у адноўленым Лядзенскім мужчынскім манастыры.

 

У 1962 г. Ігар Корзун закончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. Служыў у Савецкай арміі (1963–1966), затым працаваў аграномам. У 1975 г. Ігар Корзун закончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, у 1979 г. – Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

У Жыровіцкім манастыры 9 студзеня 1978 г. мітрапалітам Мінскім і Беларускім Антоніем (Мельнікавым) пастрыжаны ў манаства пад імем Сцяфан. 18 лютага 1978 г. рэктарам Маскоўскай духоўнай акадэміі рукапаложаны ў іерадыякана, а 6 лістапада – у іераманаха.

У 1981 г. узведзены ў сан архімандрыта і назначаны благачынным Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. З 1987 г. – намеснік Жыровіцкай абіцелі, з 1980 г. – рэктар Мінскай духоўнай семінарыі. 13 верасня 1989 г. назначаны членам Камісіі Свяшчэннага Сінода па пытаннях выдавецтва і царкоўнага друку.

Пастановай Сінода Беларускага Экзархата ад 16 лютага 1990 г. архімандрыту Сцяфану (Корзуну) вызначана быць епіскапам Пінскім і Лунінецкім. 25 лютага 2000 г. узведзены ў сан архіепіскапа.

Пінская кафедра была адноўлена ў 1980 г. як вікарыяцтва. У 1989 г. стала самастойнай у межах Брэсцкай вобласці. 31 студзеня 1990 г. з яе складу была выдзелена Брэсцкая епархія, з таго часу Пінская епархія ўключае восем усходніх раёнаў Брэсцкай вобласці. Благачынні Пінскай і Лунінецкай епархіі: Баранавіцкае, Ганцавіцкае, Давыд-Гарадоцкае, Іванаўскае, Івацэвіцкае, Лунінецкае, Ляхавіцкае, Пінскае і Столінскае.

Архіепіскап Сцяфан унёс вялікі ўклад ва ўмацаванне праваслаўнай веры на беларускай зямлі. Пры яго дзейнасці ў Пінскай епархіі адноўлены, адрамантаваны і ўзведзены дзясяткі храмаў. Ён карыстаўся заслужанай павагай сярод праваслаўных вернікаў і свецкіх людзей. У роднай вёсцы Карзуны яго стараннямі ўзведзена капліца (асвячона 1 мая 2017 г.), на яе сцяне пліта з імёнамі паўшых на Вялікай Айчыннай вайне аднавяскоўцаў. Сярод іх дзед – Васіль Мікалаевіч Шыдлоўскі (1919–1944).

За свае падзвіжніцкія царкоўныя і грамадскія працы архіепіскап Сцяфан ўдастоены мноства царкоўных узнагарод: ордэны Сергія Раданежскага ІІ і ІІІ ступеняў, Данііла Маскоўскага ІІ ступені, Серафіма Сароўскага ІІ ступені (2014), Інакенція Маскоўскага ІІ ступені (2019), Еўфрасінні Полацкай (2019). На сесіі Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 25 лістапада 2014 г. архіепіскапу Сцяфану (Корзуну) прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці».

У сакавіку 2019 г. архіепіскап Сцяфан падаў прашэнне аб выхадзе на пакой у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту. Аднак Свяшчэнны Сінод пастанавіў блаславіць працягваць упраўленне Пінскай епархіяй.

Архіепіскап Сцяфан (Корзун) памёр 22 красавіка 2022 г. у Пінску, пахаваны на тэрыторыі Жыровіцкага манастыра. На сцяне капліцы ў Карзунах устаноўлена мемарыяльная дошка ўраджэнцу вёскі архіепіскапу Сцяфану.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Сцяфан (Корзун) // Жыровічы: пад святым Пакровам : энцыклапедыя. Мінск, 2020. С. 185.
  2. Касцюк, В. К. Пінская праваслаўная епархія / В. К. Касцюк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 368.
  3. Касцюк, В. К. Пінская праваслаўная епархія / В. К. Касцюк // Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001. С. 246–247.
  4. Чарота, І. Архіпастыр народны : [памяці архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана] / Іван Чарота // Звязда. 2022. 1 чэрвеня. С. 11.
  5. [Архиепископ Пинский и Лунинецкий Стефан] / материалы подготовили Евгений Литвинович, Елена Юркевич, Татьяна Войтеховская // Заря. 2022. 30 апреля. С. 10.
  6. Отошел ко Господу архиепископ Пинский и Лунинецкий Стефан // Царкоўнае слова. 2022. 29 красавіка ( № 17). С. 6.
  7. Сланцевский, Д. Пастырь милостию Божией / Дмитрий Сланцевский // Вечерний Брест. 2022. 29 апреля (№ 17). С. 2.
  8. Ильенков, В. Душа его во благих водворится : [о прощании с отошедшим ко Господу архиепископом Пинским и Лунинецким Стефаном] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2022. 29 красавіка (№ 17). С. 4.
  9. 22 апреля 2022 года на 79-м году жизни скончался архиепископ Пинский и Лунинецкий Стефан / Пинский городской исполнительный комитет, Пинский городской Совет депутатов // Пінскі веснік. 2022. 29 красавіка (№ 17). С. 4.
  10. 22 апреля 2022 года на 79-м году жизни скончался Архиепископ Пинский и Лунинецкий Стефан / Пинский городской исполнительный комитет, Пинский городской Совет депутатов // Заря. 2022. 27 апреля (№ 33). С. 20.
  11. Яскевіч, С. Запаветы ўладыкі Сцяфана / Святлана Яскевіч // Звязда. 2022. 27 красавіка. С. 16.
  12. Субат, У. Аграном і ўладыка : [памяці архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана (Ігара Пятровіча Корзуна), Ганаровага грамадзяніна Брэсцкай вобласці] / Уладзімір Субат // Сельская газета. 2022. 26 апреля. С. 12.
  13. Домарацкая, И. Архиепископа Стефана встречали с хлебом-солью / Ирина Домарацкая // Ганцавіцкі час. 2021. 11 лютага (№ 6). С. 20.
  14. Милевская, Н. В служении Богу и людям : [архиепископ Пинский и Лунинецкий Стефан возглавляет Пинскую и Лунинецкую епархию 30 лет] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2020. 25 марта (№ 24). С. 2.
  15. «За други своя» : [архиепископ Пинский и Лунинецкий Стефан рассказал о своем дедушке Василии Николаевиче Шидловском, погибшем при освобождении Польши] / подготовил Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2020. 17 красавіка (№ 31). С. 3.
  16. Стефан. Духовные истоки Великой Победы / Стефан, архиепископ Пинский и Лунинецкий // Воскресение. 2019. № 12. С. 2–4.
  17. Ильенков, В. С верой в душе и Родиной в сердце / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2019. 29 сакавіка (№ 26). С. 2.
  18. Ильенков, В. Многая лета! / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2019. 26 сакавіка (№ 25). С. 1.
  19. Орлова, И. Служение на благо людей : [о чествовании архиепископа Пинского и Лунинецкого Стефана в связи с его 75-летием] / Ирина Орлова // Заря. 2019. 27 марта. С. 3.
  20. Стефан. Рождественское послание Высокопреосвященнейшего Стефана, архиепископа Пинского и Лунинецкого / Стефан, архиепископ Пинский и Лунинецкий // Пінскі веснік. 2018. 5 студзеня (№ 1). С. 1.
  21. Стефан. Пасхальное послание Высокопреосвященнейшего Стефана, архиепископа Пинского и Лунинецкого / Стефан, архиепископ Пинский и Лунинецкий // Пінскі веснік. 2017. 14 красавіка (№ 30). С. 2.
  22. Стефан. С Рождеством Христовым! : Рождественское послание Высокопреосвященнейшего Стефана, архиепископа Пинского и Лунинецкого / Стефан, архиепископ Пинский и Лунинецкий // Пінскі веснік. 2017. 6 студзеня (№ 2). С. 1.
  23. Шатило, И. Юбилей отметили в «Виктории» : [праздничный концерт посвященный 75-летию образования Брестской области, в т. ч. о вручении звания «Почетный гражданин области» В. Бурскому, А. Зеленовскому, архиепископу Пинскому и Лунинецкому Стефану, С. Макаренко, М. Осиповой] / Ирина Шатило // Брестская газета. 2014. 12 декабря (№ 50). С. 6.
  24. Литвинович, Е. И награды, и песни : [праздничный концерт посвященный 75-летию образования Брестской области, в т. ч. о вручении звания «Почетный гражданин области» В. Бурскому, А. Зеленовскому, архиепископу Пинскому и Лунинецкому Стефану, С. Макаренко, М. Осиповой] / Евгений Литвинович // Заря. 2014. 9 декабря. С. 4.
  25. В числе почётных граждан Брестчины // Полесская правда. Пинск, 2014. 29 ноября. С. 2.
  26. Литвинович, Е. Почет – по заслугам : [итоги внеочередной четвертой сессии Брестского областного Совета депутатов 27-го созыва, о присвоении звания «Почетный гражданин Брестской области» В. Бурскому, А. Зеленовскому, архиепископу Пинскому и Лунинецкому Стефану, С. Макаренко, М. Осиповой] / Евгений Литвинович // Заря. 2014. 27 ноября. С. 3.
  27. Гришковец, В. Пути владыки Стефана : [архиепископу Пинскому и Лунинецкому Стефану исполнилось 70 лет] / Валерий Гришковец // Заря. 2014. 29 марта. С. 4.
  28. Ильенков, В. Многия лета, Владыко! : 25 марта архиепископу Пинскому и Лунинецкому Стефану исполняется 70 лет / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2014. 25 сакавіка (№ 24). С. 2.
  29. Высокопреосвященный Стефан, архиепископ Пинский и Лунинецкий: «В жизни каждого христианина есть и Голгофа, и Фавор...» : [беседа / подготовила Ольга Ролич] // Заря. 2005. 10 декабря. С. 3.
  30. Наречение и хиротония архимандрита Стефана (Корзуна) во епископа Пинского и Лунинецкого // Журнал Московской Патриархии. 1990. № 8. С. 2931.
  31. Определения Священного Синода [1989.07.06: архим. Стефана (Корзуна), наместника Успенского Жировицкого монастыря, назначить ректором Минской Духовной Семинарии] // Журнал Московской Патриархии. 1989. № 10. С. 2.

 

Чытаць 76 разоў