Серада, 31 Студзень 2024 14:50

25 лістапада 2024 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Праскоўі Сямёнаўны Сідарук (1909–2001), удзельніка рэвалюцыйнага руху на Заходняй Беларусі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Кобрына

 

Праскоўя Сямёнаўна Сідарук нарадзілася 25 лістапада 1909 г у в. Ілаўск Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яе біяграфія ў многім тыпічная для заходніх беларусаў, якія зведалі на сабе акупацыйны рэжым і панскі прыгнёт, з маладых гадоў уключаліся ў вызваленчую палітычную барацьбу.

У доме Сідарукоў у 1925 г. была адкрыта так званая рабоча-сялянская бібліятэка, дзе замест дазволеных цэнзурай кніг аб «добрых» панах і «шчаслівых» сялянах чыталі літаратуру, якая тайком дастаўлялася з усходу, расказвалі вясковым юнакам і дзяўчатам аб новым жыцці, аб неабходнасці змагацца за новае жыццё. Разам з братам, членам КПЗБ Ігнатам Сямёнавічам, Праскоўя Сідарук прымала актыўны ўдзел у падпольным руху за вызваленне Заходняй Беларусі з-пад улады Польшчы, была непасрэдным удзельнікам вераснёўскіх падзей 1939 г. на Кобрыншчыне.

Да 1928 г. працавала ў гаспадарцы бацькоў, наступныя чатыры гады была работніцай у швейнай майстэрні ў г. Кобрыне. З 1927 г. Праскоўя Сідарук – член камсамола Заходняй Беларусі, у 1931 г. уступіла ў КПЗБ. Вяла прапагандысцкую работу сярод насельніцтва, стварала падпольныя ячэйкі ў вёсках, збірала сродкі для палітзняволеных, арганізоўвала чыткі забароненай літаратуры, распаўсюджанне лістовак, вывешванне чырвоных флагоў, транспарантаў.

За палітычную дзейнасць і прыналежнасць да КПЗБ Праскоўя Сідарук у 1932 г. была асуджана да двух гадоў турэмнага зняволення. Пасля кароткага знаходжання на волі, у 1935 г., зноў стала палітвязнем у польскай турме, дзе знаходзілася да 1939 г. Вясковая дзяўчына, яна была на рэдкасць адважнай і свабодалюбівай. Актыўная падпольная дзейнасць, распаўсюджванне нелегальнай літаратуры, праца з людзьмі – і арышты, допыты, турмы.

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г. П. С. Сідарук актыўна ўключылася ў наладжванне новага жыцця. Нейкі час загадвала дзіцячым садам у Кобрыне. У кастрычніку 1939 г. была абрана дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі, што праходзіў ў Беластоку, галасавала за ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

У 1940 г. П. С. Сідарук апынулася ў Паволжы. Пераехала ў Саратаўскую вобласць, дзе да 1943 г. працавала старшынёй сельскага Савета ў мястэчку Гарадзец, падлікоўцам у калгасе «20 гадоў Кастрычніка».

У 1943 г. П. С. Сідарук становіцца курсантам спецшколы ў Маскве, пасля заканчэння якой ў студзені 1944 г. перакінута на акупіраваную тэрыторыю Беларусі ў распараджэнне Брэсцкага падпольнага абкама партыі для арганізацыі падпольнай і партызанскай барацьбы. Была інструктарам Антопальскага падпольнага райкама КП(б)Б, які знаходзіўся ў партызанскім атрадзе імя Кірава. Вяла вялікую растлумачальную работу сярод насельніцтва, заклікала да барацьбы з акупантамі, з-за чаго не раз была на краю гібелі. Жыхары многіх вёсак былога Антопальскага і Кобрынскага раёнаў памяталі яе палымяныя выступленні, якія ўсялялі веру ў перамогу.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Праскоўя Сямёнаўна шмат працавала па аднаўленні разбуранай гаспадаркі, наладжванні мірнага жыцця. У 1944 г. кароткі час была трэцім сакратаром Антопальскага райкама КП(б)Б. З 1944 па 1946 г. з’яўлялася слухачом партшколы пры ЦК КПБ у г. Мінску.

Пасля заканчэння партшколы і да 1948 г. загадвала аддзелам па рабоце сярод жанчын Кобрынскага райкама КП(б)Б. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР другога склікання (1947–1951). З 1948 г. па 1953 г. – трэці сакратар Кобрынскага райкама КП(б)Б. У 1953 г. Праскоўя Сямёнаўна пераходзіць на савецкую работу і на працягу шасці гадоў працуе намеснікам старшыні Кобрынскага райвыканкама. На ўсіх гэтых пасадах праявіла вялікі талент арганізатара, аддавала ўсё сваё ўменне, жыццёвы вопыт уздыму народнай гаспадаркі, культуры роднага раёна.

У 1959 г. П. С. Сідарук выйшла на пенсію, яшчэ шмат гадоў прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада і раёна. Была членам партыйнай камісіі пры гаркаме КПБ, членам савета ветэранаў, членам камісіі па ахове помнікаў. Яе гутаркі і ўспаміны аб мінулым, аб барацьбе з ворагамі Савецкай улады ўважліва слухалі школьнікі і дарослыя, вучыліся ў яе стойкасці, адданасці і вернасці Радзіме, свайму народу. З 1969 г. Праскоўя Сямёнаўна – персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння.

За баявыя заслугі ў Вялікай Айчыннай вайне, працоўную дзейнасць П. С. Сідарук адзначана ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «Партизану Отечественной войны» I ступені, «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина» (1970), «Сорок лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.» (1985) і інш., знакам «Партизан Белоруссии». У сувязі з 60-годдзем БССР і КПБ узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1979). Удастоена звання «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына» (рашэнне Кобрынскага гарадскога выканкама № 203 ад 18.07.1964).

Праскоўя Сямёнаўна Сідарук памерла 2 чэрвеня 2001 г. на 92-м годзе жыцця.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай

раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, 

бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы, успаміны П. С. Сідарук

  1. Рабочая гвардыя КПЗБ : у летапіс народнай славы / П. С. Сідарук, І. С. Сідарук // Камуністычная праца. Кобрын, 1981. 7 ліпеня. С. 2–3.
  2. Горад Кобрын : у летапіс славы / П. С. Сідарук, І. С. Сідарук // Камуністычная праца. Кобрын, 1980. 13 мая. С. 2–3.
  3. З палымяным словам партыі : [камуністы Кобрыншчыны не толькі вялі прапагандысцкую работу, але і самі прымалі актыўны ўдзел у баявых аперацыях] / П. С. Сідарук // Камуністычная праца. Кобрын, 1980. 9 мая. С. 2.
  4. І паднялася хваля гневу : [Кобрыншчына ў 1905–1907 гг.] / П. С. Сідарук, І. С. Сідарук // Камуністычная праца. Кобрын, 1980. 8 ліпеня.
  5. Мужнелі ў барацьбе : [Кобрыншчына ў 1917–1918 гг.] / П. С. Сідарук, І. С. Сідарук // Камуністычная праца. Кобрын, 1980. 12 жніўня. С. 2.
  6. Мы падымаем сцяг… «Правда» несла нам праўду : [успаміны ўдзельніцы рэвалюцыйнага падполля, Ганаровага грамадзяніна г. Кобрына П. С. Сідарук] / П. С. Сідарук, І. С. Сідарук // Камуністычная праца. Кобрын, 1980. 6 снежня. С. 2.
  7. Яны былі першымі : [аб стварэнні першых органаў Савецкай улады на Кобрыншчыне] / П. С. Сідарук, І. С. Сідарук // Камуністычная праца. Кобрын, 1980. 28 жніўня.
  8. Крокі часу : [да 60-годдзя з дня ўтварэння БССР] / П. С. Сідарук, І. С. Сідарук // Камуністычная праца. Кобрын, 1978. 28 снежня ; 1979. 1 студзеня.
  9. У тыя векапомныя дні : [да 60-годдзя Вялікага Кастрычніка] / П. С. Сідарук, І. С. Сідарук // Камуністычная праца. Кобрын, 1976. 28 снежня. С. 2–3.
  10. На абарону Радзімы : [да 30-годдзя з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў] / П. С. Сідарук, І. С. Сідарук // Камуністычная праца. Кобрын, 1974. 29 чэрвеня. С. 1.
  11. У барацьбе за свабоду і шчасце : да 50-годдзя КПЗБ / П. С. Сідарук, І. С. Сідарук // Камуністычная праца. 1973. 27 кастрычніка. С. 3.
  12. Мы заставаліся непахіснымі : [Кобрыншчына ў 1918–1939 гг.] / П. С. Сідарук, І. С. Сідарук // Камуністычная праца. Кобрын, 1970. 21 красавіка. С. 2–3.

 

Аб жыцці і дзейнасці П. С. Сідарук

  1. Сидорук Прасковья Семеновна // Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 32–33.
  2. Сідарук Праскоўя Сямёнаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 292, 455.
  3. Сідарук Праскоўя Сямёнаўна // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2020. С. 28–29.
  4. 115 гадоў з дня нараджэння П. С. Сідарук (1909–2001) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 132.
  5. Сидорук Прасковья Семеновна // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского исполкома. Кобрин, 2002. С. 2.
  6. Чирун, А. 1905 год на Кобринщине как один из предвестников Великого Октября : [о революционных событиях на Кобринщине 1905–1907 гг. из воспоминаний П. С. Сидорук] / Александр Чирун // Кобрынскі веснік. 2022. 5 лістапада. С. 9.
  7. Чирун, А. БССР или Польша: развитие или путь в никуда : [статья написана на основе рукописи «Непокоренная Кобринщина», составленной в 1967 г. И. С. Сидоруком и П. С. Сидорук] / по материалам Кобринского военно-исторического музея им. А. В. Суворова ; Александр Чирун // Кобрынскі веснік. 2022. 21 верасня. С. 5.
  1. Курачук, С. История кобринского края в лицах. Почетный гражданин города Кобрина : Ф. М. Алисиевич, П. С. Сидорук, Л. М. Сандалов, Д. К. Борисов, И. М. Подберезин / страницу подготовила Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2021. 25 марта (№ 12). С. 4.
  2. Курачук, С. Достойным – почётное звание! : [в рамках проекта Кобринской центральной районной библиотеки «Славутыя імёны маёй малой радзімы» издан биобиблиографический справочник «Імі ганарыцца Кобрыншчына» и создана полнотекстовая база данных «Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю»] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2018. 6 декабря (№ 49). С. 4.
  1. Белов, Д. Сквозь аресты и тюрьмы... : [активным участником событий воссоединения Западной Белоруссии с БССР была П. Сидорук] / Д. Белов // Кобрынскі веснік. 2009. 11 сакавіка. С. 3.
  2. Праскоўя Сямёнаўна Сідарук : ганаровыя грамадзяне // Кобрынскі веснік. 2002. 20 ліпеня.
  3. Сідарук Праскоўя Сямёнаўна : [некралог] // Кобрынскі веснік. 2001. 9 чэрвеня. С. 4.
  4. Суворов, А. Рассказ третий: из родника революции : [из воспоминаний П. С. Сидорук] / А. Суворов, А. Цвыд // Заря. 1987. 3 июля. С. 3.
  5. Хільчук, М. Па закліку сэрца : [Ганароваму грамадзяніну г. Кобрына П. С. Сідарук – 75 гадоў] / М. Хільчук // Камуністычная праца. Кобрын, 1984. 24 лістапада. С. 3.
  6. Сяргей, А. З партбілетам ля сэрца : [П. С. Сідарук] / А. Сяргей // Камуністычная праца. Кобрын, 1982. 16 верасня.
  7. Віншуем з сямідзесяцігоддзем! : [П. С. Сідарук] // Камуністычная праца. Кобрын, 1979. 24 лістапада. С. 3.
  8. Борисовец, А. Бесстрашная : [П. С. Сидорук] / А. Борисовец // Заря. 1979. 3 июля.
  9. О награждении Почетной грамотой и Грамотой Верховного Совета Белорусской ССР ветеранов гражданской и Великой Отечественной войн, активных участников социалистического строительства : Сидорук Прасковью Семеновну : Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР // Зональный государственный архив в г. Кобрине. Ф. 186. Oп. 1. Д. 675. Л. 102.
  10. О награждении юбилейной медалью «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина» Сидорук Прасковью Семеновну : постановление Брестского обкома КПБ, исполкома Брестского областного Совета депутатов трудящихся, президиума областного Совета профсоюзов, 27 марта 1970 г., № 58-а // Зональный государственный архив в г. Кобрине. Ф. 4. Oп. 1. Д. 594. Лл. 1, 8, 9, 54, 55, 78, 80, 88.
  11. Список награжденных юбилейной медалью «Сорок лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.» : Сидорук Прасковья Семеновна // Зональный государственный архив в г. Кобрине. Ф. 186. Оп. 4. Д. 104а. Лл. 7, 8, 11.
  12. Список по награждению юбилейной медалью «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина» пенсионеров – рабочих, служащих, инвалидов Великой Отечественной войны : Сидорук Прасковье Семеновне // Зональный государственный архив в г. Кобрине. Ф. 186. Oп. 1. Д. 286. Лл. 51, 53.
  13. Список партизан и подпольщиков г. Кобрина и Кобринского района для вручения знака «Партизан Белоруссии» // Зональный государственный архив в г. Кобрине. Ф. 186. Оп. 4. Д. 103а. Лл. 1, 3.

 

 

Чытаць 84 разоў