Панядзелак, 26 Люты 2024 08:38

25 лютага 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Раісы Георгіеўны Запарожчанкі (1944), доктара фізіка-матэматычных навук

 

Раіса Георгіеўна Запарожчанка нарадзілася 25 лютага 1944 г. у в. Мярніца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Выпускніца Стрыгаўскай сярэдняй школы 1961 г. Паступіла на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончылаў 1966 г.

Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце фізікі АН БССР Раіса Запарожчанка працавала малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1977 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «квантавая электроніка».

Тэматыка яе даследаванняў звязана з актыўнай сінхранізацыяй лазернага выпраменьвання для атрымання ўльтракароткіх імпульсаў святла, з нелінейна-аптычнымі метадамі ператварэння частаты ўльтракароткіх імпульсаў і нелінейным прапусканнем святла паўправаднікамі. Асноўным метадам даследавання, што развіла Раіса Георгіеўна, з’яўляецца метад матэматычнага мадэліравання працэсаў у лазерах і нелінейна-аптычных асяроддзях. 

Р. Г. Запарожчанка надрукавала больш за 100 навуковых артыкулаў у айчынных і замежных часопісах, атрымала дзевяць аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтва. Па выніках гэтых даследаванняў у 1996 г. ёй прысвоена навуковая ступень доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «лазерная фізіка».

Раіса Георгіеўна доўгі час працавала ў Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, была вядучы навуковым супрацоўнікам.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, 

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы Р. Г. Запарожчанкі

  1. Математическое моделирование лазерных и нелинейно-оптических систем : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.21 / Запорожченко Раиса Георгиевна ; НАН Беларуси, Ин-т физики им. Б. И. Степанова. – Минск, 2021.
  2. Математическое моделирование лазерных и нелинейно-оптических систем : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.04.21 / Раиса Георгиевна Запорожченко. – Минск, 1995. – 32 с. : ил.
  3. Разностные методы для расчета генерации в лазерах при синхронной накачке УКИ / Р. Г. Запорожченко. – Минск, 1990.
  4. Исследование вынужденной синхронизации мод в импульсных лазерах : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : (01.04.04) / Запорожченко Раиса Георгиевна ; Ин-т физики АН БССР. – Минск : [б. и.], 1977. – 15 с.
  5. Апанасевич, П. А. Вынужденная синхронизация МОД в импульсных лазерах / П. А. Апанасевич, Р. Г. Запорожченко. – Минск, 1977.
  6. Запорожченко, В. А. Действие электрооптических модуляторов в лазерах с вынужденной синхронизацией мод / В. А. Запорожченко, Р. Г. Запорожченко. – Минск, 1979.
  7. Запорожченко, В. А. Действие электроопти-ческих модуляторов в лазерах с вынужденной синхронизацией мод / В. А. Запорожченко, Р. Г. Запорожченко. – Минск, 1978.
  8. Нестационарное внутрирезонаторное удвоение частоты в лазерах с активной синхронизацией мод / П. А. Апанасевич, В. А. Запорожченко, Р. Г. Запорожченко и др. – Минск, 1986.
  9. Павел Андреевич Апанасевич : указатель научных трудов : [к 70-летию со дня рождения] / Национальная академия наук Беларуси, Институт физики им. Б. И. Степанова, Центральная научная библиотека им. Я. Коласа ; [сост.: А. А. Афанасьев, Р. Г. Запорожченко, С. Я. Килин ; науч. ред. А. С. Рубанов]. – Минск, 1999.
  10. Влияние квантовых флуктуаций поляризации рассеивающей среды на вынужденное комбинационное рассеяние в фотонном кристалле / Р. Г. Запорожченко // Квантовая электроника. 2004. Т. 34. № 3. С. 236–240.
  11. Генерация второй гармоники в фотонно-кристаллических одномерных средах / Р. Г. Запорожченко // Квантовая электроника. 2002. Т. 32. № 1. С. 49–53.
  12. Особенности генерации лазера на кристаллах Al<sub>2</sub>O<sub>3</sub>:Ti<sup>3+</sup> при двухимпульсной накачке Nd:YAG-лазером / Ю. В. Запорожченко, Р. Г. Запорожченко, В. С. Мезен, Н. А. Тылец // Квантовая электроника. 2001. Т. 31. № 2. С. 139–142.
  13. Вынужденное комбинационное рассеяние света в фотонном кристалле / Р. Г. Запорожченко, С. Я. Килин, А. Г. Смирнов // Квантовая электроника. 2000. Т. 30. № 11. C. 206–216.
  14. Временная динамика генерации в лазере с активной синхронизацией мод и отрицательной обратной связью Р. Г. Запорожченко, В. А. Запорожченко // Журнал прикладной спектроскопии. 2000. Т. 67. № 1. C. 65–68.
  15. Особенности генерации лазера на красителе при накачке ограниченным цугом УКИ. II. Уменьшение длительности УКИ при вынужденном девозбуждении активной среды / Р. Г. Запорожченко, В. А. Запорожченко, И. С. Захарова, О. В. Чехлов // Квантовая электроника. 1992. Т. 19. № 5. С. 470–473.
  16. Особенности генерации лазера на красителе при накачке ограниченным цугом УКИ. I. Роль формы огибающей цуга накачки / Р. Г. Запорожченко, В. А. Запорожченко, И. С. Захарова, О. В. Чехлов // Квантовая электроника. 1992. Т. 19. № 5. С. 465–469.
  17. Внутрирезонаторное ВКР при обратной связи на стоксовой частоте в лазере с активной синхронизацией мод. Ч. II / П. А. Апанасевич, Р. Г. Запорожченко, В. А. Орлович, О. В. Чехлов, Г. Г. Кот // Квантовая электроника. 1989. Т. 16. № 5.

 

Аб жыцці і дзейнасці Р. Г. Запарожчака

  1. Запарожчанка Раіса Георгіеўна // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 434–435.
  2. Знаменитые земляки // Открытое акционерное общество «Стригово» / [автор текста Е. Жук ; гл. ред. В. Шпарло ; фото А. Рыбачука, Г. Козловского]. Брест, 2021. С. 20–21 : ил., цв. ил., портр.
  3. Запарожчанка Раіса Георгіеўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 44–45.
  4. 80 гадоў з дня нараджэння Р. Г. Запарожчанка (1944) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 121.
  5. Курачук, С. Люди белорусской науки – наши земляки / Светлана Курачук // Кобрынскі веснік. 2024. 27 студзеня (№ 4). С. 14.
  6. Курачук, С. Імёны на карце Кобрыншчыны : [да Сусветнага дня навукі прымяркавана выданне Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі біябібліяграфічнага даведніка «Людзі навукі нашага краю» з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны»] / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. 2017. 11 лістапада. С. 3.
  7. Курачук, С. Портреты интеллекта. Учёные Кобринщины : знакомьтесь – биобиблиографический справочник об ученых нашего края / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 9 ноября. С. 33.
  8. Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке : [центральная районная библиотека начинает работу над очередным проектом «Славутыя имёны Кобрыншчыны», первый этап которого – база данных «Людзі навукі нашага краю»] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 20 июля. С. 5.
  9. Курачук, С. Людзі навукі нашага краю / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. 2017. 5 красавіка. С. 3.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 58 разоў