У тыя цяжкія пасляваенныя гады Міхаіл Русін, адзін з першых выпускнікоў Ляхавіцкай СШ, пайшоў атрымліваць вышэйшую адукацыю – паступіў у Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага.
«У нас розніца з братам Міхаілам дваццаць гадоў, – успамінае яго сястра Вера Матвееўна. – Я добра памятаю з маленства той невялікі куфэрак з кнігамі па якіх вучыўся Міша. Ён знаходзіўся на гарышчы, і я, невялікая дзяўчынка, лазіла туды, адчыняла куфэрак і гартала кнігі па якіх вучыўся мой брат».
У 1951 г. Міхаіл Русін скончыў ВНУ. У 1953–1956 гг. прайшоў навучанне ў аспірантуры свайго інстытута. З 1956 па 1962 гг. працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры вышэйшай матэматыкі, матэматычнага аналізу і алгебры, дыферанцыяльных ураўненняў фізіка-матэматычнага (з 1975 г. – матэматычнага) факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута (з 1978 г. – універсітэта).
У 1971 г. абараніў кандыдатскую дысертацыю на тэму «Исследование окрестности точки покоя системы трёх дифферонциональных уравнений». Выкладаў дыферанцыяльныя ураўненні, аналітычную геаметрыю і іншыя дысцыпліны.
Жонка Соф’я Гаўрылаўна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Сын Мікалай Міхалайвіч скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, дачка Ірына Міхайлаўна – Гродзенскі педагагічны інстытут.
М. М. Русін памёр у 1982 г., пахаваны ў Гродне.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, заг. сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў
- Русін Міхаіл Мацвеевіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : бібліяграфічны даведнік. Гродна, 1999. С. 443.
- Исследование окрестности точки покоя системы трёх дифференциальных уравнений : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.003 / Русин Михаил Матвеевич. – Минск, 1971.