Аўторак, 05 Сакавік 2024 14:17

30 мая 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Ірыны Мікалаеўны Тарымы (1959), мастацтвазнаўца, музейнага работніка

 

Ірына Мікалаеўна Тарыма нарадзілася 30 мая 1959 г. у г. Брэсце. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 19 у 1976 г. прынята ў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. У 1977 г. паступіла на завочнае аддзяленне факультэта тэорыі і гісторыі мастацтваў Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. Закончыла ВНУ у 1983 г.

У 1980–1987 гг. Ірына Тарыма працавала мастацтвазнаўцам-экспертам упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама ў складзе групы, якая кантралявала вываз культурных каштоўнасцей з СССР. У 1987 г. вярнулася ў абласны краязнаўчы музей на пасаду загадчыка мастацкім аддзелам.

У 1987–1989 гг. распрацавала навуковую канцэпцыю і ў сааўтарстве з творчай групай мастакоў (архітэктар Ю. Ю. Шчарбакоў, мастакі М. К. Канькоў і Б. М. Малахаў) стварыла экспазіцыю музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» – філіяла абласнога краязнаўчага музея, які быў адкрыты 4 лютага 1989 г.

З 1989 г. І. М. Тарыма з’яўляецца загадчыкам музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці». Гэта адзіны музей у Беларусі, уся экспазіцыя якога складаецца з твораў мастацтва, канфіскаваных мытняй пры спробе кантрабанднага вывазу іх за мяжу. Пачатак стварэнню калекцыi музея быў пакладзены ў 1953 г., калі абласны краязнаўчы музей атрымаў з мытні 30 абразоў. У 1970–1980-я гг. музей сістэматычна папаўняўся новымі паступленнямі з мытні, якія спачатку знаходзіліся ў запасніках. У 1976 г. у выставачнай зале краязнаўчага музея была аформлена выстава найбольш цікавых экспанатаў, галоўным чынам жывапісных палотнаў.

Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» размясціўся ў прыгожым двухпавярховым будынку, узведзеным у 1925–1927 гг., адрэстаўраваным у 1987 г. У дзесяці залах размясціліся каля 400 экспанатаў. Музей надзвычай папулярны ў гараджан і турыстаў. Установу наведалі каля 1,5 млн. чалавек, штогод праводзіцца больш за тысячу экскурсій.

У музеі праводзіцца навукова-даследчая, выставачная, навукова-асветніцкая работа. У 2013 г. выдадзены каталог «Серебряные оклады русских икон XVII – середины XIX века в собрании Брестского областного краеведческого музея» (аўтары-складальнікі: І. М. Тарыма, З. В. Неразько, С. С. Сачук, В. Н. Лялько).

Ірына Мікалаеўна з’яўляецца аўтарам навуковай канцэпцыі і экспазіцыі Мастацкага музея – філіяла абласнога краязнаўчага музея, прысвечанага сучаснаму мастацтву Брэстчыны (адкрыты 17 мая 2002 г.). Прымала ўдзел у стварэнні экспазіцыі музея-сядзібы «Пружанскі палацык» у г. Пружаны Брэсцкай вобласці (2000–2003).

Аўтар публікацый аб рабоце музея, рускай сярэбранай справе, сучастным мастацтве Брэстчыны. У 1998–2022 гг. Ірына Мікалаеўна распрацавала і чытала курс лекцый па гісторыі старажытнарускага мастацтва ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна.

Выбіралася членам Прэзідыўма Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Член Брэсцкага абласнога грамадскага Савета па культуры і мастацтву, Брэсцкага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.

Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2009), узнагародай Мемарыяльнага фонду Фабержэ – малым ордэнам Франца Бірбаўма (2014). У 2011 г. яна была ўдастоена ганаровага звання «Чалавек года» Брэсцкай вобласці.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Тарима Ирина Николаевна // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 230.
  2. Серебряные оклады русских икон XVII ― середины XIX века в собрании Брестского областного краеведческого музея : каталог / УК «Брестский областной краеведческий музей» ; [сост.: И. Н. Тарима и др. ; ред. совет: А. В. Митюков, В. И. Федосик, Т. Н. Новикова ; автор вступ. ст. И. Н. Тарима]. – Брест : Полиграфика, 2013. – 167 с.
  3. Музей «Спасенные художественные ценности» : филиал УК «Брестский областной краеведческий музей» / [текст, составление: И. Н. Тарима ; фото: С. М. Плыткевич]. – Минск : Рифтур, [2009?]. – [15] с. : ил.
  4. Геннадий Сурма. Живопись : [альбом] / [вступ. ст. И. Таримы]. – Брест, 2007.
  5. Митюков, А. В. Музей «Спасенные художественные ценности»  / А. В. Митюков // Брест. Брэст. Brest, 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 394–397.
  6. Тарыма, І. М. Брэсцкі музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» / І. М. Тарыма // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 76–77.
  7. Тарима, И. Н. Брестский музей «Спасенные художественные ценности»  / И. Н. Тарима // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 181–182.
  8. Тарыма, І. М. Брэсцкі музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» / І. М. Тарыма // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси : энцыклапедыя. Мінск, 2008. С. 141–145.
  9. Тарыма, І. М. Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» / І. М. Тарыма // Памяць. Брэст : гіст-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 612–613.
  10. Козлович, В. Домик с окнами в сад : [о музее «Спасенные художественные ценности» по материалам беседы с заведующей И. Н. Таримой] / Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2023. 1 ноября. С. 12.
  11. Тарыма, І. Выратаваныя каштоўнасці : [пра экспанаты музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»] / Ірына Тарыма // Мастацтва. 2022. № 8. С. 12–17.
  12. Данилова, Е. «Спасёнке» – 30! : [об истории создания музея «Спасенные художественные ценности»]  / Елена Данилова // Заря. 2019. 2 марта. С. 4.
  13. Цапков, В. За итальянским вдохновеньем : [о художественной выставке «Италия, отчизна вдохновенья...» по материалам беседы с И. Н. Таримой] / Валерий Цапков // Брестский вестник. 2018. 6 июля (№ 27). С. 14.
  14. Козлович, В. Спасти и сохранить : [история музея «Спасенные художественные ценности»] / Валентина Козлович // Знамя юности. 2018. 25 января (№ 4). С. 5.
  15. Тарима, И. «Король ювелиров и ювелир королей» : изделия Фаберже в Брестском музее / Ирина Тарима // Заря. 2017. 3 октября. С. 4.
  16. Тарима, И. Ирина Тарима: «Вне музея я себя не представляю» : / Ирина Тарима ; беседовала Любовь Павлова // Брестский курьер. 2014. 29 мая (№ 22). С. 10. 
  17. Тарима, И. «Праздничного настроения не бывает много» : [заведующая музеем «Спасённые художественные ценности» об уходящем 2011 г.] / Ирина Тарима ; записала Елена Гармель // Заря. 2011. 31 декабря. С. 4.
  18. Тарима, И. Н. Влюблена по собственному желанию : [интервью заведующей музеем «Спасенные художественные ценности» по случаю 20-летия учреждения] / Ирина Николаевна Тарима ; беседовала Елена Жук // Вечерний Брест. 2009. 6 февраля. С. 4.
  19. Тарыма, І. Майстры сярэбранай справы : [аб калекцыі музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» – абразы ў сярэбраных акладах ХVІІ – пачатку ХХ ст.] / Ірына Тарыма // Мастацтва. 2008. № 6. С. 8–9.
  20. Волкович, А. Навестит тебя Спас : [о музее «Спасенные художественные ценности». Заведующая И. Тарима] / Александр Волкович // Брестский курьер. 2004. № 6. С. 7.
  21. Сутько, Ю. Спасаем славянские ценности : [о музее «Спасенные художественные ценности»] / Юрий Сутько // Заря. 2003. 23 сентября.
  22. Тарыма, I. Ад «святых лекараў» да «праваслаўных iмянiн» : [пра экспанаты музея «Выратаваныя мастацкiя каштоўнасцi»] / Iрына Тарыма // Культура. 2002. № 48. С. 14.
  23. Тарыма, I. Падарунак, якога чакалі : новы музей у Брэсце – мастацкі / Ірына Тарыма // Культура. 2002. 22–28 чэрвеня. С. 7.
  24. Тарыма, И. Кинорежиссер в фотообъективе : [к проблеме экспонирования фотографий Вима Вендерса (Германия) в музее «Спасенные художественные ценности»] / Ирина Тарыма // Заря. 2002. 2 марта. С. 2.
  25. Копачева, Е. «Чище станет в наших душах...» : [о заведующей музеем «Спасенные художественные ценности» И. Н. Тариме] / Елена Копачева // Заря. 2000. 14 декабря.
  26. Козлович, В. Спасти и сохранить : [к 10-летию музея «Спасённые художественные ценности»] / Валентина Козлович // Брестский курьер. 1999. 11 февраля. С. 13.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 70 разоў