Панядзелак, 18 Сакавік 2024 10:27

24 верасня 2024 г. — 60 гадоў з дня нараджэння епіскапа Пінскага і Лунінецкага Георгія (Юрый Феадосьевіч Вайтовіч; 1964)

 

Юрый Феадосьевіч Вайтовіч нарадзіўся 24 верасня 1964 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Закончыў сярэднюю школу № 10 г. Пінска (1981), прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 88 г. Пінска (1982). Служыў у Савецкай арміі (1982–1983). Працаваў у раённым вузле сувязі, мастаком-афарміцелем ў будаўнічым трэсце № 2 г. Пінска.

З 1984 г. Юрый Вайтовіч нёс кліраснае паслушанне пры храме Кірыла і Мяфодзія ў в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна, з 1986 г. – пры саборы Варвары г. Пінска. Мінтрапалітам Мінскім і Беларускім Філарэтам (Вахрамеевым) 28 снежня 1986 г. рукапаложаны ў дыяканы. У 1987 г. назначаны ў клір Троіцкага храма ў в. Бездзеж Драгічынскага раёна, у 1988 г. – у клір храма Праабражэння Гасподняга ў г. п. Лагішын Пінскага раёна.

13 мая 1990 г. епіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам (Корзунам) Юрый Вайтовіч рукапаложаны ў сан іерэя і назначаны настаяцелем храма Узнясення Гасподняга ў в. Моладава Іванаўскага раёна. У 1990–1994 гг. навучаўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. У 1991 г. назначаны эканомам Пінскага епархіальнага ўпраўлення.

20 сакавіка 1992 г. епіскапам Пінскім Стэфанам Юрый Вайтовіч пастрыжаны ў манахі з імем Георгій. З 1993 г. служыў свяшчэннікам Варварынскага жаночага манастыра (Пінск). У 1996–2000 гг. навучаўся ў Маскоўскай духоўнай акадэміі. 9 сакавіка 1999 г. узведзены ў сан ігумена. 26 верасня 2004 г. – у сан архімандрыта.

27 мая 2022 г. рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы абраны епіскапам Пінскім і Лунінецкім. 1 чэрвеня 2022 г. у Троннай зале храма Хрыста Спасiцеля ў Маскве архімандрыт Георгій нарачоны ў епіскапа.

Пінская епархія ўключае восем усходніх раёнаў Брэсцкай вобласці. Благачынні Пінскай і Лунінецкай епархіі: Баранавіцкае, Ганцавіцкае, Давыд-Гарадоцкае, Іванаўскае, Івацэвіцкае, Лунінецкае, Ляхавіцкае, Пінскае і Столінскае. Епіскап Георгій уносіць вялікі ўклад ва ўмацаванне праваслаўнай веры на беларускай зямлі. Пры яго актыўнай непасрэднай дзейнасці ў Пінскай епархіі адноўляюцца, рамантуюцца і ўзводзяцца дзясяткі храмаў. Уладыка карыстаецца заслужанай павагай сярод праваслаўных вернікаў і свецкіх людзей.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Касцюк, В. К. Пінская праваслаўная епархія / В. К. Касцюк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 368.
  2. Касцюк, В. К. Пінская праваслаўная епархія / В. К. Касцюк // Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001. С. 246–247.
  3. Георгий (Войтович). Духовное начало – начало всего / [епископ Пинский и Лунинецкий владыка Георгий (Войтович) ; беседовала] Елена Жук // Пінскі веснік. 2024. 2 лютага (№ 5). С. 10.
  1. Сеген, О. Свет Рождественского фестиваля : [в храме Параскевы Пятницы аг. Ольшаны состоялся Рождественский фестиваль, который открыл епископ Пинский и Лунинецкий Гергий] / Ольга Сеген // Навіны Палесся. Столін, 2024. 16 студзеня. С. 3.
  2. Шарапо, О. На служении Богу и людям : [в Барановичском Свято-Покровском соборе прошло торжественное богослужение с участием епископа Пинского и Лунинецкого Георгия] / Ольга Шарапо // Наш край. Барановичи, 2024. 13 января. С. 3.
  3. Бобрик, В. Многая, многая, многая лета! : [на юбилейное торжество в телеханский храм прибыли епископ Пинский и Лунинецкий Георгий, благочинный и священство Ивацевичского благочиния] / Валентина Бобрик // Івацэвіцкі веснік. 2023. 11 лістапада. С. 12.
  4. Лущ, А. Владыка Георгий посетил исправительное учреждение в Ивацевичском районе / Андрей Лущ // Івацэвіцкі веснік. 2023. 23 верасня. С. 12.
  5. Конопацкая, Т. У Доме Коласа : [епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій наведаў Дзяржаўны літаратурна-мамерыяльны музей Я. Коласа ў Мінску] / Таццяна Канапацкая // Літаратура і мастацтва. 2023. 20 студзеня (№ 3). С. 3.
  6. Скрабец, Т. Разам з патрыятычным выхаваннем і духоўнае : [епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій наведаў царкву ў аг. Лядзец] / Тамара Скрабец // Навіны Палесся. Столін, 2022. 16 снежня. С. 8.
  7. Епископ Пинский и Лунинецкий Георгий – в Ивацевичах // Івацэвіцкі веснік. 2022. 19 лістапада. С. 11.
  8. Николаева, Г. «Бог есть любовь, а любовь есть радость» : [епископ Пинский и Лунинецкий Георгий впервые побывал на Ганцевщине и возглавил Божественную литургию в храме Святого князя Владимира в аг. Огаревичи] / текст и фото Галины Николаевой // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2022. 6 жніўня (№ 31). С. 7.
  9. Добровольская, Е. Пинскую и Лунинецкую епархию возглавил епископ Георгий / Елена Добровольская // Пінскі веснік. 2022. 17 чэрвеня (№ 24). С. 7.
  10. Ребковец, Л. В епархии – новый правящий архиерей / Людмила Ребковец // Полесская правда. Пинск, 2022. 15 июня. С. 3.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 51 разоў