Чацвер, 21 Сакавік 2024 10:33

20 красавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Чыквіна (1959), мастака, разьбяра па дрэве, народнага майстра Рэспублікі Беларусь

 

Уладзімір Мікалаевіч Чыквін нарадзіўся 20 красавіка 1959 г. у г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Дзмітровіцкай сярэдняй школе. Пушчанская зямля з яе прыгожымі краявідамі, на якой прайшло дзяцінства Уладзіміра, не магла не крануць душу хлапчука. Марыў стаць лесніком, але выбраў рамяство разьбяра па дрэве.

Да дзявятага класа ужо канчаткова вызначыўся, што будзе займацца разьбой па дрэве, і стаў сур’ёзна займацца гэтай справай. Аднавяскоўцы адразу прыкмецілі яго талент. Заахвочвалі занятак сына і бацькі, якія былі працавітымі людзьмі. Бацька быў майстрам на ўсе рукі, маці, педагог мясцовай школы, нядрэнна малявала,. Дзед Пятро па матулінай лініі рабіў з дрэва бочкі, калаўроткі, ладна майстраваў санкі, лыжы. Першымі настаўнікамі ў выяўленчым мастацтве і разьбе па дрэве, акрамя маці, былі У. Б. Качаноўскі – настаўнік літаратуры, разьбяр-аматар і А. І. Вінярскі – прафесійны майстар-разьбяр. Сваю першую сур’ёзную работу – фігуру сяляніна – Уладзімір Чырвін зрабіў для раённай выставы народнай творчасці.

З 1976 г. пачалася працоўная дзейнасць Уладзіміра Чыквіна. Спачатку быў лабарантам у філіяле Акадэміі навук БССР запаведніка «Белавежская пушча», рабіў каляровыя ілюстрацыі да навуковых прац. Працаваў у Мікалаеўскай васьмігадовай школе (выкладаў маляванне і разьбу па дрэве) і ў Дзмітровіцкай сярэдняй школе.

Служыў у Савецкай арміі ў Закарпацці. Знаёмства ў час службы з цікавымі, таленавітымі людзьмі, якія займаліся разьбярствам, яшчэ больш умацавала жаданне юнака прысвяціць сябе мастацтву. Нават да сённяшніх дзён не страціў Уладзімір Мікалаевіч цесных сувязяў з былымі саслужыўцамі – мастакамі-рэзчыкамі з Івана-Франкоўска.

Пасля вяртання на радзіму, пачаў працаваць у мастацкай майстэрні Камянецкага Дома культуры і адначасова паступіў на мастацка-графічнае аддзяленне Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Вучоба ў інстытуце (1980–1984) дапамагла не толькі ўдасканаліць свае творчыя здольнасці, але і паглыбіцца ў вывучэнне беларускай культуры, звярнуць увагу на праблемы адыходу ў нябыт некаторых традыцыйных для нашых продкаў відаў мастацтва.

З 1983 г. У. М. Чыквін жыве ў Кобрыне. Адкрыццё Кобрынскага вучылішча народных мастацкіх промыслаў № 156 супала з заканчэннем вучобы ў інстытуце, таму прапанову перадаваць свае веды і майстэрскія навыкі маладому пакаленню прыняў адразу. Потым была праца мастаком-афарміцелем у мастацкай майстэрні парка культуры і адпачынку імя А. В. Суворова. Прысвоена кваліфікацыя мастака першай катэгорыі. З 1986 г. – кіраўнік гуртка разьбы па дрэве пры Доме піянераў. Абсталяваў мастацка-вытворчую майстэрню, стаў адным з заснавальнікаў гарадской мастацкай галерэі «Bona Sforca».

Плён стваральнай працы Уладзіміра Мікалаевіча можна ўбачыць у розных куточках Беларусі і далёка за яе межамі. Цікавай практыкай стала для

майстра аднаўленне іканастасаў у Пакроўскім храме в. Пачапава Баранавіцкага раёна і Пакроўскім храме в. Чамяры Камянецкага раёна. Прымаў удзел у рэканструкцыі і аднаўленні згубленых элементаў у касцёлах у Беластоку і Кракаве (Польшча). Стажыраваўся ў Кракаве па аднаўленні палаца шлюбу палацавага комплексу князёў Браніцкіх, што ў Беластоку, у якасці разьбяра-рэстаўратара. Адна з турыстычных баз у Кыргызстане амаль цалкам аздоблена па эскізным праекце нашага земляка. 25 драўляных домікаў, выкананых ім з былымі калегамі, удзельнікамі кааператыўнай майстэрні, доўгі час упрыгожвалі цэнтральную плошчу г. Хромтаў у Казахстане. Вавёрка-каралева, якая пасялілася ў кобрынскім парку і палюбілася дзетвары, таксама справа рук Уладзіміра Чыквіна.

Часты госць мастацкіх фестываляў, праектаў, удзельнік этнаграфічных экспедыцый, лектар. Важную частку ў дзейнасці Уладзіміра Чыквіна займае ўдзел у выставах – раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных. Удзельнік «Горада майстроў» на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Удзельнік і дыпламант шматлікіх конкурсаў, выставаў, плэнэраў у Польшчы, Швецыі, Венесуэле, Індыі, Шры-Ланке. Аўтар праекта «Берасцейская лыжка», а таксама беларуска-шведскай ідэі «Зрабі фігуру», праграмы «Разьба па дрэве».

Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (2005), з 2005 г. узначальвае абласное аддзяленне гэтага саюза. Член абласнога савета па традыцыйным мастацтве. Займаецца навукова-даследчай працай у кірунку «Беларускі драўляны посуд», напісаў метадычную працу «Берасцейская драўляная лыжка». Аўтар артыкулаў па мастацтве і культуры.

У. М. Чыквіну прысвоена званне «народны майстар Рэспублікі Беларусь» (2010). З’яўляецца членам грамадскага аб’яднання абласнога тыпу аматараў мастацтваў рэгіёна «Белавежская пушча» і Брэстчыны «Тур», якое праводзіць вялікую работу па адраджэнні страчанага, захаванні духоўнай спадчыны. Выдатны майстар-разьбяр, у руках якога звычайны кавалак дрэва здольны ператварыцца ў казачнага персанажа ці пераўвасобіцца ў носьбіта нацыянальных традыцый; чалавек, які паставіў мэтай свайго жыцця адраджэнне народных промыслаў, якія аказаліся незаслужана забытымі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Чыквін Уладзімір Міхайлавіч // Памяць. Камянецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 512–513.
  2. Кірылюк, Л. М. Кобрынскія мастакі на мяжы стагоддзяў. Чыквін Уладзімір Міхайлавіч / Л. М. Кірылюк, Т. С. Назарук, Л. С. Шчур // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 526.
  1. Валасюк, Л. Уладзімір Чыквін / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 236–237.
  1. Бакун, А. Дзе ёсць падмурак, там будзе і дах : [забытыя рамёствы імкнецца адрадзіць У. Чыквін] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2018. 25 красавіка. С. 6.
  2. Быцько, Л. Стыпендыя для чарадзея : [разбяр У. Чыквін адаптуе старадаўнюю традыцыю беларускай «рэзі» да сучасных умоў] / [Ларыса Быцько ; гутарыў] Яўген Рагін // Культура. 2018. 14 ліпеня. С. 11
  3. Волков, С. Искусство в дереве : [резчик по дереву В. Чиквин принимает участие в областном пленере резчиков монументальной скульптуры] / Сергей Волков // Заря. 2018. 22 августа. С. 2.
  4. Крывецкая, Н. Знакамітасці ў дрэве : [майстар-разбяр У. Чыквін прымаў удзел у абласным пленэре разьбяроў манументальнай скульптуры] / Наталля Крывецкая // Заря. 2018. 1 сентября. С. 6.
  5. Мечная, Н. Трагедия Сороцней : [резчик по дереву В. Чиквин – один из авторов скульптурной композиции, установленой в д. Сороцни Дрогичинского района в память о трагических событиях 15 сентября 1943 г.] / Наталья Мечная // Заря. 2018. 22 сентября. С. 5.
  6. Сацута, А. Майстравіты «Скарб» : [калекцыя драўлянага посуду майстра У. Чыквіна была прадстаўлена на выставе «Вандорўкі па Палессі» ў Польшчы] / Алена Сацута // Заря. 2017. 16 сакавіка. С. 12.
  7. Кандрашук, Н. Ён разумее дрэва : [майстар-клас па разьбярстве ад народнага майстра Рэспублікі Беларусь У. Чыквіна з г. Кобрына] / Наталля Кандрашук // Кобрынскі веснік. 2015. 24 кастрычніка. С. 4.
  8. Волосюк, Л. Портреты – встречи. Народные мастера. Узнаваемые личности / Лявон Волосюк ; подготовила Н. Кондрашук // Кобрин-информ. 2014. 23 октября. С. 3.
  9. Чыквін, У. Пуцёўка ў вечнае лета : [майстар прадстаўляў народныя рамёствы і промыслы на міжнародным фестывалі «Расія – Iндыя – Шры-Ланка»] / [Уладзімір Чыквін ; гутарыў] Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2014. 15 лютага. С. 10.
  10. Мельнік, Р. Фігуры роду Сапегаў – у падарунак : [актыўны ўдзел у абласным пленэры разьбяроў манументальнай скульптуры прыняў кобрынскі народны майстар У. Чыквін] / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2013. 19 чэрвеня. С. 3.
  11. Генюш, М. Убачыць анёлаў : [аб выставе клуба майстроў народнай творчасці «Скарб» у Брэсцкім АГКЦ, аўтарскія калекцыі У. Чыквіна, В. Логвіна, М. Кулецкай] / Марыя Генюш // Брестский вестник. 2013. 16 мая (№ 20). С. 19.
  12. Мошчык, С. «Скарб» Берасцейшчыны : [аб абласным клубе майстроў народнай творчасці, членам якога з’яўляецца У. Чыквін] / Сяргей Мошчык // Вечерний Брест. 2011. 9 декабря. C. 6.
  13. Кандрашук, Н. Сустракаліся майстры народнага мастацтва : [кобрынскія рамеснікі У. Чыквін і В. Дароцька прымалі ўдзел у беларуска-шведскім семінары разьбяроў] / Наталля Кандрашук // Кобрынскi веснiк. 2011. 15 кастрычніка. C. 12.
  14. Бунеева, Л. «Лучший сувенир»: успехи и подмоченные репутации : [среди победителей конкурса «Лучший сувенир» – кобринчанин В. Чиквин (шкатулка, поднос, панно, выполненные в технике резьбы по дереву)] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2011. 1 апреля. C. 4.
  15. Кандрашук, Н. Белавежскія карані разьбяра / Наталля Кандрашук // Лiтаратура і мастацтва. 2010. 14 мая (№ 19). С. 12.
  16. Кандрашук, Н. Без творчасцi не ўяўляю жыцця... / Наталля Кандрашук // Навiны Камянеччыны. 2010. 24 красавіка. С. 8.
  17. Мельнік, Р. Майстар. Аднойчы і пажыццёва : народны майстар У. Чыквин / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2010. 17 красавіка. C. 1.
  18. Народный мастер Чиквин : [кобринскому художнику, скульптору, мастеру резьбы по дереву В. Чиквину присвоено звание народного мастера Республики Беларусь] // Кобрин-информ. 2010. 15 апреля. C. 2.
  19. Кобринский мастер оценивает шведских мастеров // Кобрин-информ. 2009. 17 сентября. C. 28.
  20. Мельнік, Р. Уладзімір Чыквiн: «А творчае жыццё ўсё ў плённай працы» / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2009. 22 ліпеня. C. 6.
  21. Пазнаёміліся з Венесуэлай : [на працягу 10 дзён у складзе прадстаўнічай дэлегацыі кобрынскія майстры народнай творчасці Ю. Піваварава і У. Чыквін знаёмілі жыхароў Венесуэлы з дасягненнямі беларускай культуры] // Народная трыбуна. 2008. 5 студзеня. C. 3.
  22. Чыквін, У. Стваральнік вечнай прыгажосці / Уладзімір Чыквін ; [гутарыла] Вікторыя Патоня // Кобрынскi веснiк. 2008. 23 красавіка. C. 4.
  23. Патоня, В. Падарунак лёсу : [майстрам народнай творчасці Ю. Піваваравай і У. Чыквіну пашчасціла пабываць у Венесуэле] / Вікторыя Патоня // Кобрынскi веснiк. 2007. 29 снежня. C. 1–2.
  24. Наши в Венесуэле : [майстры народнай творчасці Ю. Піваварава і У. Чыквін пабывалі ў Венесуэле] // Кобрин-информ. 2007. 13 декабря. C. 2.
  25. Шевченко, А. В творческой мастерской Владимира Чиквина / А. Шевченко // Кобрин-информ. 2006. 3 августа. С. 5.
  26. Глущенко, Т. Древо на всю жизнь : [о кобринском резчике по дереву В. Чиквине] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2005. 17 августа. С. 6.
  27. Свинтилова, Н. В «Городе мастеров» поселились брестчане : [кобринский резчик по дереву В. Чиквин на «Славянском базаре»] / Наталья Свинтилова, Татьяна Корнелюк // Вечерний Брест. 2005. 20 июля. С. 8.
  28. Хильчук, М. Рук мастерство и дерева тепло / Мария Хильчук // Кобрынскі веснік. 2005. 21 верасня. С. 3.
  29. Чыквін, У. З Віцебска – з перамогай : [разьбяр У. Чыквін атрымаў І месца ў намінацыі «Выраб утылітарнага прызначэння»] / Уладзімір Чыквін // Кобрынскі веснік. 2005. 30 ліпеня. С. 3.
  30. Шульга, Т. Взметнулись в небо три креста : [о крестах, установленных резчиками по дереву А. Турковым, В. Доротько и В. Чиквиным в д. Млыны Каменецкого района] / Татьяна Шульга // Заря. 2004. 14 декабря.
  31. Данилова, Е. Не только состояние души : [о выставке работ В. Чиквина] / Елена Данилова // Кобрин-информ. 2004. 18 марта. С. 3.
  32. Трибулева, Е. Соло для деревянной ложки : [о коллекции резчика по дереву В. Чиквина] / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2004. 28 января. С. 2.
  33. Микрюков, А. Пасхальный вернисаж в общественно-культурном центре : [о выставке работ В. Чиквина (Кобрин) и А. Туркова (Каменец) в Бресте] / Александр Микрюков // Брестский курьер. 2003. № 18. С. 8.
  34. Удивят многогранностью таланта : [28 апреля в общественно-культурном центре откроется выставка работ известных художников Брестчины, в их числе В. Чиквин] // Заря. 2002. 26 апреля. С. 1.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 43 разоў Апошняя змена Чацвер, 21 Сакавік 2024 10:38