Панядзелак, 15 Красавік 2024 14:29

12 красавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Наталлі Уладзіміраўны Прыступы (1959–2006), паэта

Наталля Уладзіміраўна Прыступа нарадзілася 12 красавіка 1959 г. у в. Малоткавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З дзяцінства была інвалідам, не магла рухацца самастойна, рухомымі былі толькі вочы і тры пальцы правай рукі. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Рэчыцкай спецыяльнай школе-інтэрнаце, пасля чаго вярнулася дадому. У розныя гады жыла ў Пінску.

Маці, Аляксандра Рыгораўна Прыступа, родам з Гомельшчыны, скончыла фінансавы тэхнікум, працавала інспектарам у фінаддзеле, з-за хворай дачкі пакінула працу. Вяла вялікую прысядзібную гаспадарку, а яшчэ шыла, вязала і вышывала. Самаахвярная жанчына, дзякуючы якой Наталля рэалізавалася як чалавек і паэтэса. Бязмерная мацярынская любоў падняла бездапаможнае птушаня на такую вышыню, якая не пад сілу многім здаровым, парыць у паднябессі. Дачка бачыла ў маці талент адчуваць чалавека, слухаць яго і сама гэтаму вучылася.

Цяжкае захворванне не зламала Наталлю. Яна не замкнулася ў сабе: у паэзіі і ў жыцці ішла насустрач людзям. Хаця яна не атрымала ніякай спецыяльнай філалагічнай адукацыі, вершы яе настолькі прафесійныя, настолькі выразна і ярка выпісаныя, метафарычныя, вобразныя, што думаецца — гэта работа сапраўднага майстра.

Першы верш Наталлi Прыступы быў апублікаваны ў 1980 г. у пiнскай раённай газеце «Полесская правда». З таго часу яна неаднаразова выступала ў перыядычным друку — газетах «Полесская правда», «Пінскі веснік», «Заря», «Звязда», «Знамя юности», «Наша доля»; часопісах «Акно», «Нёман», «Першацвет», «Белые снегири» (Масква); альманахах «Дзень паэзіі», «Берасцейскія карані», «Берега Тавриды», «Встреча» (Барнаул), «Піншчына літаратурная», «На ладонях Припяти и Пины»; у калектыўных зборніках «Память о крыльях», «Надежда», «Лёгких кружев волшебная стая» і інш.

Наталля Уладзіміраўна — паэтэса рускамоўная, але пісала і па-беларуску: у часопісе «Першацвет» (1994, № 3) змешчаны яе вершы на беларускай мове.

Першы зборнік з сімвалічнай назвай «Попытка» быў выдадзены ў канцы 1996 г. пры садзейнічанні рэспубліканскага цэнтра дасугу інвалідаў «Інвацэнтр» тыражом 500 экзэмпляраў. Спроба аказалася ўдалай, і з інтэрваламі ў год–два ў розных выдавецтвах выходзяць яшчэ 6 зборнікаў паэткі: «Кленовые листья» (1997), «Быль» (1998, у сааўтарстве з Лізаветай Паляес), «С любовью» (1999), «Белый взмах» (2001, у сааўтарстве з Аленай Мірчук), «Два крыла» (2004), «В объятиях судьбы» (2006, у сааўтарстве з Валерыем Казакевічам).

У 2006 г. напісала заяву аб ўступленні ў ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Наталля Уладзіміраўна з’яўлялася кансультантам літаратурнай студыі «Інвацэнтр», шмат пісала і друкавалася сама. Была літкансультантам у газеце «Пінскі веснік», вяла вялізную грамадскую работу з людзьмі, паэтамі, была ў курсе ўсіх падзей сучаснасці.

Наталля Прыступа — прыкметная з’ява ў сучаснай бересцейскай паэзіі, паэтка з выразным індывідуальна-аўтарскім стылем. Даследчык майстроў слова Піншчыны. Паэтка шчаслівага творчага лёсу. Яна ўмела бачыць свет індывідуальна і распавядаць пра яго іншым. Усё жыццё паэтэсы — узор мужнасці, стойкасці, цярпення і бязмежнай любові да людзей.

Даследчыца паэтаў Піншчыны Валянцiна Локун лічыць, што паэзія Наталлі Прыступы «балансуе на мяжы рэалізму і мадэрнізму, лірыкі і “інтэлектуалізму”. Яе радкі метафарычныя і асацыятыўныя». Творчасць паэтэсы, як і яе жыццё, успыхнула нечакана ярка і непаўторна, каб у самым росквіце нечакана абарвацца. Яе творы — гэта яна сама. І яе імя застанецца ў сэрцах удзячных чытачоў.

У 2006 г. выйшаў сумесны зборнік Валерыя Казакевіча і Наталлі Прыступа «У абдымках лёсу», але Наталля яго не дачакалася.

Н. У. Прыступа заўчасна памерла 8 жніўня 2006 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц.

Вайтовіч Таццяна Мікалаеўна,

гал. бiблiёграф адзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Н. У. Прыступы

  1. Курдюмова, О. Ю. Сиреневое пламя : стихи / Ольга Курдюмова, Тамара Лознюха ; [автор вступ. статьи Н. Приступа]. – Брест : Брестская типография, 2007. – 242 с.
  2. В кудрявых снегопадах : стихи, рассказы / Наталья Приступа ; авт. вступ. статьи Валерий Гришковец // Козакевич, В. В. В объятиях судьбы : поэзия, проза / Козакевич Валерий Владимирович, Приступа Наталья Владимировна. Пинск : КУП «Пинская региональная типография», 2006. С. 159–297.
  3. Мелодии Вселенной : стихи, рассказы / Наталья Приступа ; авт. вступ. статьи Валентина Локун // Козакевич, В. В. Два крыла : стихи, рассказы / Козакевич Валерий Владимирович, Приступа Наталья Владимировна. Пинск : КУП «Пинская региональная типография», 2004. С. 119–249.
  4. Всё для любви : стихи / Наталья Приступа ; авт. вступ. статьи Валерий Гришковец // Приступа, Н. Белый взмах : стихи / Наталья Приступа, Елена Мирчук. Пинск : КУИП «Редакция газеты “Пінскі веснік”», 2001. С. 3–64.
  5. С любовью : стихи / Наталья Приступа ; художник Э. Г. Величко. – Пинск : Редакция газеты «Пінскі веснік», 2000. – 208 с. : ил.
  6. Лики любви : стихи / Наталья Приступа ; авт. вступ. статьи Валентина Локун // Полеес, Е. Д. Быль : стихи / Елизавета Полеес, Наталья Приступа. – Минск : ЛИП «Полет души», 1998. С. 51–139.
  7. Кленовые строфы : стихи / Наталья Приступа. – Брест : Управление по печати облисполкома, 1997. – 108 с.
  8. Попытка : стихи / Наталья Приступа ; художник Н. Васейкина. – Минск : РЦДИ «Инвацентр», 1996. – 92 с. : ил.
  9. «Необходимость срыва очевидна...» ; «В жизни все небезупречно...» ; «Тревожно сердцу. Звуки стынут...» ; Механизаторам : [стихи] / Наталля Прыступа // Літаратурная прастора Брэстчыны. Брест, 2018. С. 260–263.
  10. Стихи / Наталья Приступа // На ладонях Припяти и Пины: литературный альманах Пинщины. Минск : ОДО «Тонпик», 2004. С. 76–82.
  11. Стихотворения / Наталья Приступа // Піншчына літаратурная. Пінск, 1999. С. 52–53.
  12. Триптих о простом и вечном ; «Хоть цветами украшай, хоть бантами…» ; «Истинно слово твоё – верую…» , «Встреча с Ангелами над бездною…» : [стихи] / Наталья Приступа // Надежда : лит.-худож., информ.-публицист. вестник. Минск : Беларусь, 1994. № 4(20). С. 10–12.
  13. В память о детском доме : [стихи] / Наталья Приступа // Берасцейскія карані : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1993. С. 207.
  14. Послание к В. ; Дай бог : [стихи] / Наталья Приступа // Знамя юности. 2009. 6 ноября.
  15. Провожаю затем, чтобы ждать : [стихи] / Наталья Приступа // Нёман. 2007. № 8. С. 114–116.
  16. На высокой волне : [последний материал поэтессы, посвященный творчеству В. Козакевича] / Наталья Приступа // Пiнскi веснiк. 2006. 11 жнiўня. С. 4.
  17. Истоки : стихи / Наталья Приступа // Западная Двина. 2006. № 2(9). С.8–11.
  18. В ожидании ; Приглашаю: [стихи] / Наталья Приступа // Заря. 2006. 28 января.
  19. Стихи / Наталья Приступа // Нёман. 2005. № 9. С. 166–167.
  20. Хотя бы так… : [стихи] / Наталья Приступа // Заря. 2005. 28 июня.
  21. За счет иных… : [стихи] / Наталья Приступа // Полесская правда. Пинск, 2005. 25 января.
  22. «Темы прежние – не важные…» ; «Тревожно сердцу. Звуки стынут…» : [стихи] / Наталья Приступа // Пінскі веснік. 2005. 2 верасня.
  23. «Скоро разлукой, как лентой, повязаны будем…» : [стихи] / Наталья Приступа // Полесская правда. Пинск, 2004. 20 марта.
  24. Проводы ; Предвкушение : [стихи] / Наталья Приступа // Наша доля. 2004. 30 студзеня.
  25. «Пусть останусь опять одна…», «…Краше, чем разнообразнее…»: [стихи] / Наталья Приступа // Живая вода. 2003. 24 мая.
  26. Стихи : из поэтических тетрадей / Наталья Приступа // Нёман. 2000. № 10. С. 193–194.
  27. Стихи / Наталья Приступа // Нёман. 1994. № 5. С. 92.

 

Аб жыцці і творчасці Н. У. Прыступы

  1. Прыступа Наталля Уладзіміраўна // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі. Брэст, 2018. С. 149–151.
  2. Приступа Наталья Владимировна : Биография. Библиография. Творчество // Антология Беллитсоюз «Полоцкая ветвь»: 1994–2009 гг. Минск, 2010. С. 354–359.
  3. Наталля Прыступа (1959–2006) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 494–495.
  4. Чыжыкава, Н. С. Піншчына ў паэтычных радках : [А. Альфяровіча, В. Панасюк, Н. Прыступы, А. Шушко. А. Бібіцкі, Н. Гарагляд, Т. Лазнюхі, З. Вагера, М. Лаўровіча] / Н. С. Чыжыкава // Социально-экономическое и историко-культурное развитие Полесского региона в ХХІ веке : Материалы международ. науч.-практ. конф., посв. Дням науки Пинщины, Пинск, 5–6 мая 2006 г. Пинск, 2006. С. 218–220.
  5. Яницкая, А. Ю. Пунктуационный строй поэтических произведений Н. Приступы / Ю. А. Яницкая // Славянские языки: системно-описательный и социо-культурный аспекты исследования. Брест, 2007. C. 75–78.
  6. Ляшук, М. Яна спяшалася да зорак... : знакамітая пінская паэтка Наталля Прыступа пакінула пасля сябе добрую памяць і сем паэтычных зборнікаў / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 7 жніўня (№ 32). С. 11.
  7. Ляшук, М. Ты спешила к далёким звёздам... / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2014. 11 красавіка. С. 12.
  8. Нестеренко, Б. В объятиях судьбы : [о книге В. Козакевича, Н. Приступы «В объятиях судьбы»] / Борис Нестеренко // Нёман. 2008. № 10. С. 185–186.
  9. Локун, В. Пинщина литературная : [упоминаются Л. Боровский, А. Нарушевич, Д. Булгаковский, Е. Янищиц, В. Ковтун, Ю. Солоневич, Н. Приступа, М. Еленевский, М. Ляшук, В. Гришковец, Н. Лаврович, З. Вагер и др.] / Валентина Локун // Нёман. 2007. № 8. С. 139–154.
  10. Локун, В. Пинщина литературная / Валентина Локун // Нёман. 2007. № 8. С. 139–154.
  11. Сытин, Ф. Презентация с привкусом горечи : [о презентации книги стихов Н. Приступы «В объятиях судьбы» в городскм концертном зале] / Федор Сытин // Пінскі веснік. 2006. 4 лістапада. С. 2.
  12. Приступа Наталья Владимировна : памяти товарища / Брестское областное отделение Союза писателей Беларуси // Пінскі веснік. 2006. 11 жніўня. С. 4.
  13. Пададзены заявы аб выхадзе з СБП : [у т. л. М. Антаноўскі, Н. Гарагляд, В. Гардзей, В. Грышкавец, А. Крэйдзіч, Н. Прыступа, А. Шушко] // Лiтаратура і мастацтва. 2006. 10 сакавіка. С. 3.
  14. Чаргінец, М. Даклад старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца на з'ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі : [узгадваюцца Г. Марчук, Р. Баравікова, Н. Прыступа, У. Гніламёдаў] / М. Чаргінец // Літаратура і мастацтва. 2006. 5 студзеня. С. 2.
  15. Локун, В. На грани отчаяния и надежды : [о поэзии Н. Приступы] / Валентина Локун // Пінскі веснік. 2005. 20 ліпеня.
  16. «Союзное» признание : [пинская поэтесса Н. Приступа принята в члены Союза писателей Беларуси. Надо: Союза белорусских писателей] // Заря. 2005. 17 марта. С. 2.
  17. Гришковец, В. В душе – горная река… : [о поэзии Н. Приступы] / Валерий Гришковец // Полесская правда. Пинск, 2005. 5 марта.
  18. Гришковец, В. В душе – горная река... : [о поэзии Н. Приступы] / Валерий Гришковец // Пінскі веснік. 2005. 2 марта. С. 2.
  19. Ляшук, М. В Союзе – пятая. Наталья : [Н. Приступа принята в Союз белорусских писателей] / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2005. 25 лютага. С. 1.
  20. Мирчук, А. Объединяют «Два крыла» : [о литературной встрече студентов Пинского филиала БГЭУ с творчеством Н. Приступы] / Алёна Мирчук // Пінскі веснік. 2004. 17 снежня. С. 4.
  21. Локун, В. На грани отчаяния и надежды : [о Н. Приступе] / Валентина Локун // Пінскі веснік. 2004. 20 ліпеня. С. 2.
  22. Ляшук, М. «Белому взмаху» – высокого неба : [о сборнике стихов Н. Приступы и Е. Мирчук «Белый взмах»] / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2001. 23 лістапада.
  23. Ляшук, М. Щедрой души светлые порывы… : [о матери поэтессы Н. Приступы Александре Григорьевне Приступе] / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2001. 12 кастрычнiка. С. 3.
  24. Гришковец, В. Только очень хотелось в небо… : [о поэзии Н. Приступы] / Валерий Гришковец // Белорусская нива. 2000. 28 июня.
  25. Ляшук, М. С любовью – к землячке и поэтессе / Мария Ляшук // Пiнскi веснiк. 2000. 23 мая.
  26. Гришковец, В. Смотреть на мир с любовью : [о сборнике стихов Н. Приступы «С любовью»] / Валерий Гришковец // Полесская правда. Пинск, 2000. 12 апреля.
  27. Демид, И. Себя суметь преодолеть : [о презентации сборника стихов Н. Приступы «С любовью»] / Инна Демид // Варяг-пресс. Пинск, 2000. 26 мая. С. 2.
  28. Шапиро, С. Всё одержимей чувства, всё заветней : [о Н. Приступе] / Сергей Шапиро // Пінскі веснік. 1997. 21 мая. С. 3.
  29. Ляшук, М. И. Кленовые строфы души : [о поэтессе Н. Приступе] / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 1997. 20 мая. С. 4.
  30. Толкачев, С. «...И только этим состояться!» : [о Н. Приступе] / Сергей Толкачёв // Пінскі веснік. 1997. 11 сакавіка. С. 3.
  31. Локун, В. «Верной свежестью мир окрашен...» : [о Н. Приступе] / Валентина Локун // Пінскі веснік. 1997. 7 студзеня. С. 4.
  32. Кривецкий, Л. Лиры чистый голос : [о поэтэссе Н. Приступе] / Л. Кривецкий // Полесская правда. Пинск, 1994. 5 ноября. С. 3.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 29 разоў