Аўторак, 19 Жнівень 2014 11:53

20 мая 2014 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1934) Надзеі Сяргееўны Жаўрыд, вучонага-матэматыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

Надзея Сяргееўна Жаўрыд (па мужу Скобля) нарадзілася 20 мая 1934 года ў вёсцы Дабучын Пружанскага павета (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці).

 

У 1957 годзе Надзея Жаўрыд скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Затым да 1995 года яна працавала ў Інстытуце матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1972–1982 гадах – была загадчыцай лабараторыі.

У 1968 годзе абараніла дысертацыю на тэму “О численном обращении преобразования Лапласаі стала стала кандыдатам фізіка-матэматычных навук. Надзея Сяргееўна мае навуковыя работы па вылічальнай матэматыцы, праграмнаму забеспячэнню ЭВМ. Акрамя гэтага распрацавала серыю алгарытмаў і праграм для адзінай сістэмы ЭВМ, з дапамогай якой можна рабіць разлікі задач у розных галінах навукі і тэхнікі.

У 1982 годзе Надзея Сяргееўна Жаўрыд стала лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі за распрацоўку і ўкараненне прыкладнога матэматычнага забеспячэння АС ЭВМ.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Пружанскай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Берднік Валянціна Іванаўна, гал. бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1.     Жаврид (по мужу Скобля) Надежда Сергеевна// Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 515.

2.     Жаврид Надежда Сергеевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 374.

3.     Жаврид, Н. С. О численном обращении преобразования Лапласа : диссертация кандидата физ.-мат. наук / Н. С. Жаврид. Минск, 1968. 129 с.

4.     Жаврид, Н. С. О численном обращении преобразования Лапласа : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук : специальность 008 Вычислительная математика / Н. С. Скобля ; Объединенный совет Институтов физики, математики и физики твердого тела и полупроводников Академии наук Белорусской ССР. Минск, 1968. 11 с.

5.     Программное обеспечение ЭВМ. Библиотека прикладных программ БИМ-М / под ред. Н. С. Жаврид и др. Минск, ИМ. 1986. Вып. 1 : Проект библиотеки прикладных программ БИМ-М / Н. Д. Соколова. 29 с.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1427 разоў Апошняя змена Пятніца, 03 Красавік 2020 12:26