Панядзелак, 31 Жнівень 2015 09:58

2015 г. – 75 гадоў з часу адкрыцця (1940) УК «Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна»

Брэсцкая гарадская бібліятэка была створана  ў 1940 годзе, калі ў далучаным да БССР горадзе стваралася савецкае культурнае асяроддзе.Размяшчалася яна па вул. Камсамольскай, 46. Першапачакова кніжны фонд складаў 2120 экз., затым пачалі паступаць кнігі з дзяржфонду Расіі. Гэта былі творы класікаў марксізму-ленінізму, кнігі па гісторыі УКП(б) і КП(б)Б, творы рускіх і савецкіх пісьменнікаў, замежная класіка ў перакладзе на рускую мову і ў арыгінале.

Аб першай загадчыцы бібліятэкі Галіне Парамонавай вядома толькі тое, што яна была настаўніца па адукацыі, жонка пагранічніка. У штаце бібліятэкі было пяць бібліятэчных служачых і адзінтэхнічны работнік.

Вялікая Айчынная вайна ператварыла горад у арэну жорсткіх баёў. Бібліятэка была зачынена, без нагляду фонды сталі раскрадацца. У доме, дзе была размешчана бібліятэка, жыла Софя Іосіфаўна Яноўская, якая працавала ў 1930 гады ў бібліятэцы магістрата. Яна звярнулася ў нямецкую адміністрацыю, кабдалі дазвол адкрыць бібліятэку. Так, ва ўмовах акупацыі ў бібліятэцы працавалі 11 супрацоўнікаў, сярод іх Марыя Вайцяхоўская, Марыя Андрыч, Ежы Клешка, Павел Гілеўскі, Ніна Трулевіч, Яўген Зінчук, Ванда Ёшынска, Хелена Яворска, Ірэна Нядзецка.

Пасля вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкай акупацыі бібліятэка аднавіла працу 15 верасня 1944 года. Загадваць бібліятэкай прызначылі А. Кузьмянкову. У 1947 годзе загадчыцай становіцца Эстэр Хаімаўна Хес. У той час у бібліятэцы працуюць Н. А. Паўловіч, С. З. Семянюк, У. М. Гарбунова, А. В. Тарасава, Т. Е. Сусіна.

У 1949 годзе ў сувязі з шырокім святкаваннем 150-годдзя з дня нараджэння вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна (1799–1837) бібліятэцы было прысвоена яго імя.

У 1953 годзе будынак, дзе размяшчалася бібліятэка, быў пастаўлены на капітальны рамонт і бібліятэка пераехала на вул. Савецкую, 18. У бібліятэцы ў той час працавалі: Еўдакія Сямёнаўна Церахава, Зоя Аляксандраўна Міхальчук, Валянціна Андрэеўна Мікольская, Ніна Іосіфаўна Ліпніцкая, Марыя Кузьмінічна Галубцова (у 1955 г. прызначана загадчыцай), В. П. Лебедзева, О. А. Сакалова. У 1957 годзе бібліятэка пераехала ў памяшканне па вул. Маскоўскай, 21, плошчай 220 кв. м.

З 1961 па 1963 год калектыў узначальвала Маргарыта Аляксандраўна Абрамава. У 1964–1987 гадах бібліятэку ўзначальвала Ганна Васільеўна Сідарук, якая ўклала нямала працы, клопатаў і сіл, каб падняць прэстыж бібліятэчнай справы і даручанага ёй калектыву на ўсіх узроўнях. У 1966 годзе бібліятэка перайменавана ў цэнтральную гарадскую бібліятэку імя А. С. Пушкіна. У 1970 годзе горад прадаставіў прасторнае светлае памяшканне (больш за 1000 кв. м) па бульвары Шаўчэнкі, 3.

У 1971 годзе цэнтральная бібліятэка імя А. С. Пушкіна была ўдзельніцай ВДНГ СССР, дзе ёй было прысвоена званне «Бібліятэка выдатнай працы». За вывучэннем вопыту ў Брэст прыязджалі бібліятэкары з Магілёва, Гомеля, Мінска, Хмяльніцка, Палтавы, Львова, Масквы.

Новы этап у жыцці бібліятэкі пачаўся ў кастрычніку 1975 года, калі была створана цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, якая аб’яднала чатыры гарадскія і дзве дзіцячыя бібліятэкі. Дырэктарам сістэмы была прызначана Ганна Васільеўна Сідарук, намеснікам па працы з дзецьмі – Кацярына Андрэеўна Пафнуцьева. З 1976 года Брэсцкая ЦГБ з’яўлялася школай перадавога вопыту рэспубліканскага значэння па арганізацыі працы ва ўмовах цэнтралізацыі. У 1982 годзе па вопыту аднаго з філіялаў Ялцінскай ЦБС работнікі «пушкінкі» пачалі ўкараняць Дзень інфармацыі аб новых паступленнях.

У 1987 годзе дырэктарам была прызначана Аліса Васільеўна Раманюк.У гэтым жа годзе пачаўся капітальны рамонт бібліятэкі, якіскончыўся ў 1992 годзе. У 1990-я г. ў ЦГБ працавалі: Л. А. Галавач, Н. А. Петрашкевіч, Ж. В. Юркевіч, Л. Ф. Буйніч, Л. С. Сяргеева, О. В. Лызо, С. С. Левая, Т. С. Стралюк, С. І. Жванько, Г. І. Бурына, А. А. Бальнова, Р. П. Кужынская, І. К. Буторына, Г. В. Канаховіч, М. Г. Марчук.

З 2003 года калектыў ЦГБ імя А. С. Пушкіна ўзначальвае Святлана Мікалаеўна Сямашка. Працягваюць працаваць: І. А. Касмачова, Р. П. Кужынская, І. С. Фаміна, Л. С. Драгабецкая, Ж. В. Юркевіч, С. В. Рабцава, С. І. Гарадзецкая, Т. Я. Стручанкова, Н. Р. Васільева, І. В. Садава, Т. С. Стралюк, В. С. Кацко, А. І. Чэрнікава, Н. У. Плячко, А. В. Карпук, В. Л. Васіленка, Н. А. Любімава, Н. У. Арцёмчык і інш. У бібліятэцы склаўся высокакваліфікаваны калектыў: 42 супрацоўнікі, з іх 35 бібліятэкараў.

Зараз у ГЦБС уваходзяць 15 бібліятэк, а ЦГБ iмя А. С. Пушкіна з’яўляецца інфармацыйным, адукацыйным, культурным і дасугавым цэнтрам горада. Фонд ЦГБ налічвае 111 тыс. экз. Штогод бібліятэка выпісвае звыш 250 назваў часопісаў і газет. Прыярытэтнымі напрамкамі работы з’яўляюцца: паляпшэнне якасці бібліятэчнага абслугоўвання праз аўтаматызацыю асноўных працэсаў работы, фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў, аператыўнае задавальненне чытацкіх запытаў. З пачатку 2008 года чытачы абслугоўваюцца ў аўтаматызаваным рэжыме. Цяпер у бібліятэцы 9650 карыстальнікаў, у тым ліку віртуальных.

Паспяхова працуюць створаныя пры бібліятэцы літаратурна-музычная гасцёўня «Берасцейскія сустрэчы» (з 1993 г.) і маладзёжны клуб «Субяседнік» (з 2000 г.). З 2009 года ля бібліятэкі штогод праводзіцца гарадское свята кнігі «Чытаючы бульвар».

 Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна.

Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

 

1.    Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна// Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 67.

2.    Брестская центральная городская библиотека имени А. С. Пушкина// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 166–167.

3.    Брестская центральная городская библиотека имени А. С. Пушкина// Республика Беларусь : энциклопедия : 7 т.]. Т. 2. Минск, 2006. С. 515.

4.    Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна// Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 595–596.

5.    Библиотека центральная городская, Брестская центральная городская библиотека имени А. С. Пушкина // Брест : энциклопедический справочник.Минск, 1987.С. 92–93.

6.    Юдицкий, А. Брестская «Пушкинка» // Юдицкий, А. Беседа «встречи» и «лица» : автографы / Александр Юдицкий. Брест, 2015. 340 с.

7.    Семашко, С. Н. Городская библиотечная сеть: приоритеты развития / С. Н. Семашко // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага – сацыякультурны і інфармацыйны цэнтр рэгіёна. Да 70-годдзя з дня заснавання : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / склад. А. М. Мяснянкіна. Брэст, 2010. С. 97–104.

8.    Юдзіцкі, А. Брэсцкая «Пушкінка» / Аляксандр Юдзіцкі // ЛіМ. 2014. 19 снежня (№ 50). С. 15.

9.    Семашко, С. Н. Деятельность библиотек Брестской ГЦБС по популяризации библиотечной профессии / С. Н. Семашко // Бібліяпанарама : Вып. 17. Брэст, 2013. С. 41–45.

10. Ковпанько, Н. Кто читает, тот много знает / Наталья Ковпанько // Брестский вестник. 2013. 12 сентября (№ 37) С. 12.

11. Гармель, Е. Встречи в храме книг / Елена Гармель // Заря. 2013. 12 сентября. С. 5.

12. Будчанина, К. Прикосновение к мудрости веков / Кристина Будчанина // Брестский вестник. 2013. 12 сентября (№ 37). С. 12.

13. Рубашевский, Ю. Пушкина – в читатели! / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2012. 19 сентября. С. 9.

14. Павлова, Л. Новая страница в жизни старой библиотеки / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2012. № 38. С. 10.

15. Ноздрин-Плотницкая, А. С книгой по жизни / Анастасия Ноздрин-Плотницкая // Брестский вестник. 2012. 13 сентября. С. 6.

16. Литвинович, Е. Три подарка в один день : Между прошлым и будущим / Евгений Литвинович, Александр Амитофов // Заря. 2012. 18 сент. С. 3.

17.Кульбака, А. Классик и современники / Александр Кульбака // Вечерний Брест. 2012. 14 сентября.С. 3.

18. Будчанина, К. Храм мудрости и аптека для души / Кристина Будчанина // Брестский вестник. 2012. 20 сентября. С. 11.

19. Семашко, С. Найти «свою» библиотеку : 15 сентября отмечают День библиотек / С. Семашко // Брестский вестник. 2011. 15 сентября. С. 7.

20. Гармель, Е. Интернет библиотеке конкурент? : Как живут книжные храмы в век стремительного развития информационных технологий / Елена Гармель // Заря. 2010. 30 сентября. С. 8.

21. Петроченко, А. Праздник хранителей книг и журналов / Анна Петроченко // Вечерний Брест. 2009. 16 сент. С. 2.

22. Гончаровский, В. Книга – продукт скоропортящийся? / Владислав Гончаровский // Брестский вестник. 2009. 20 августа. С. 13.

23. Верин, И. «Самое интересное в нашей работе – общение с людьми» / Илья Верин // Брестский вестник. 2009. 17 сентября.

24. Семашко, С. Убьёт ли закон Мура литературу? / Светлана Семашко // Брестский вестник. 2008. 4 сентября. С. 5.

25. Петровский, В. Библиотека и рынок: «вещь совместная»? / Владимир Петровский // Брестский вестник. 2008. 22 мая. С. 11.

26. Семашко, С. Дорога длиною в 65 лет… : К юбилею центральной городской библиотеки им. А. С. Пушкина г. Бреста / Светлана Семашко // Бібліятэчны свет. 2005. № 4. С. 14–16.

27. Селех, Л. Дорога длиною в 65 лет… / Людмила Селех // Брестская газета. 2005. 2 декабря. С. 6.

28. Свинтилова, Н. Не Брауном единым : 30 ноября городской библиотеке имени А. С. Пушкина исполняется 65 лет / Наталья Свинтилова // Вечерний Брест. 2005. 30 ноября. С. 11.

29. Патолятов, Д. Книжкины именины собирают друзей и читателей / Дмитрий Патолятов // Брестский курьер. 2005. 8 декабря. С. 32.

30. Николаева, И.  Через книгу к нравственности / Ирина Николаева // Брестский вестник. 2005. 6 сентября. С. 4–5.

31. Капачова, А. Кніжны храм – на радасць нам! / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2005. 17 верасня. С. 2.

32. Гарадской бібліятэцы 65 гадоў // Брестский вестник. 2005. 29 ноября (№ 24).

33. Волынчук, Л. Особая гармония / Лариса Волынчук // Брестский вестник. 2005. 13 декабря (№ 25). С. 3.

34. 65 лет на службе у читателей // Заря. 2005. 1 декабря.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1338 разоў Апошняя змена Аўторак, 12 Май 2020 10:19