Серада, 03 Люты 2016 10:30

8 лістапада 2016 г. – 60 гадоў з часу адкрыцця Музея абароны Брэсцкай крэпасці, састаўной часткі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” (1956)

Музей гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці (так пачаткова ён называўся) адкрыты 8 лістапада 1956 года згодна Дырэктыве глаўкома Сухапутных войск Маршала Савецкага Саюза І. С. Конева ад 17 ліпеня 1956 года. У першы дзень работы яго наведалі каля 2500 чалавек. Экскурсаводамі тады былі Таццяна Канстанцінаўна Ніканава, Іван Трафімавіч Касых, Міра Маркаўна Слепакова, Уладзімір Піліпавіч Гаўрасаў.

Музей быў створаны на базе гарнізоннага пакоя-музея, які адкрыўся 23 лютага 1956 года на першым паверху казармы сапёрнага батальёна 128-га стралковага корпуса. Тут захоўваліся прадметы з раскопак, збіраліся матэрыялы аб абароне крэпасці. Першую экскурсію па экспазіцыі правёў арганізатар пакоя-музея А. А. Крупеннікаў.

Стварэнню музея садзейнічаў першы сакратар Брэсцкага абкама КПБ Пётр Міронавіч Машэраў. Дзейнічаў музей пры гарнізонным Доме афіцэраў і падначальваўся Палітычнаму ўпраўленню Беларускай ваеннай акругі. Начальнікам музея быў назначаны ветэран Вялікай Айчыннай вайны (прайшоў баявы шлях ад Каўказа да Прагі) капітан Аркадзь Анісімавіч Крупеннікаў. Ён кіраваў музеем да 1965 года, затым 20 гадоў працаваў у Цэнтральным музеі Узброеных сіл СССР, у 1985 годзе заснаваў Мемарыяльны музей нямецкіх антыфашыстаў у Краснагорску, стаў кандыдатам гістарычных навук (1975), прафесарам Акадэміі ваенных навук СССР, заслужаным работнікам культуры РСФСР, аўтарам кніг і артыкулаў па гісторыі вайны і ваеннаму музеязнаўству. Ля вытокаў брэсцкага музея таксама стаяла навуковы супрацоўнік Таццяна Міхайлаўна Ходцава, якая тады прыехала ў Брэст разам з мужам-ваенным, працавала ў “крэпасным” музеі да 1985 года.

Музей у Брэсце быў не падобны на іншыя аб Вялікай Айчыннай вайне, бо зроблены непасрэдна на месцы баявых дзеянняў і подзвігаў. З самага пачатку новы музей працаваў як сур’ёзная навукова-даследчая ўстанова. Была створана першая экспазіцыя, размешчаная ў сямі залах. Арганізаваны фонды, куды сталі паступаць усе знаходкі, а таксама экспанаты, што перадавалі вядучыя музеі Мінска, Масквы і Ленінграда. На працягу наступных пяці гадоў навуковыя супрацоўнікі збіралі матэрыялы аб удзельніках абароны крэпасці, сустракаліся з імі і вялі збор успамінаў, стваралі выстаўкі, праводзілі экскурсіі. На 1 студзеня 1961 года ў фондах было болей 8 тысяч адзінак захоўвання.

Выключная заслуга ў захаванні памяці аб героях Брэсцкай крэпасці належыць савецкаму пісьменніку, гісторыку, грамадскаму дзеячу Сяргею Сяргеевічу Смірнову (1915–1976), аўтару кнігі “Брестская крепость” (1957; Ленінская прэмія 1965). У 1964 годзе пісьменнік перадаў музею свой архіў, які збіраў на працягу дзесяці гадоў. Цяпер ў экспазіцыі музея асобны стэнд прысвечаны С. С. Смірнову, дзякуючы якому подзвіг герояў крэпасці стаў сімвалам Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 24 верасня 2015 года музей абароны пры ўдзеле грамадскасці Брэста правёў у тэатры драмы вечар памяці, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння С. С. Смірнова.

ЦК КПБ i Савет міністраў БССР 3 чэрвеня 1958 года прынялі пастанову “Аб музеі абароны Брэсцкай крэпасці”. Пачалася распрацоўка генеральнага плана добраўпарадкавання тэрыторыі крэпасці. У 1959 годзе музей быў прыняты ў Міжнародную асацыяцыю музеяў зброі і ваеннай гісторыі. У верасні таго ж года з Цытадэлі і паўночна-усходняй часткі Кобрынскага ўмацавання былі выведзены вайсковыя часткі, уваход у крэпасць стаў свабодным, што павялічыла колькасць наведвальнікаў музея.

Да 20-годдзя гераічнай абароны праведзена першая сустрэча абаронцаў, на якую прыехалі больш за 100 воінаў гарнізона, члены іх сямей, родныя загінуўшых. 25 чэрвеня 1961 года адбыўся мітынг памяці, урачыста адкрыта новая экспазіцыя музея абароны. Экспазіцыйная плошча склала 1 тысячу кв. м.

З 1963 года музей абароны і Брэсцкая крэпасць уключаны ў маршруты Усесаюзнага таварыства “Інтурыст”. 9 жніўня 1964 года музей прыняў двухмільённага наведвальніка. У 1969 годзе музей з Міністэрства абароны СССР перададзены ў падпарадкаванне Міністэрства культуры БССР. Музеем кіравалі: у 1967–1969 гадах П. І. Каралёў, у 1969–1971-м – С. П. Зелязінскі. Вялікі ўклад у развіццё музея зрабілі навуковыя супрацоўнікі Людміла Уладзіміраўна Кісялёва, Уладзімір Анатольевіч Абрамаў, Веніамін Рыгоравіч Кудзелін, Майя Іосіфаўна Глязер, Давід Іосіфавіч Лазавацкі і інш. Гэта былі музейшчыкі з таго пакалення, якое само перажыло вайну.

27 ліпеня 1971 года музей абароны ўвайшоў у мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Да 30-годдзя Перамогі была зроблена новая экспазіцыя. У 1990-я гады праведзена аднаўленне экспазіцыі. Музей займае адноўленую частку двухпавярховай кальцавой абарончай казармы Цытадэлі, пабудаванай у 1842 годзе. Асноўны фонд музея налічвае каля 48 тысяч адзінак захоўвання, навукова-метадычны – звыш 34 тысяч. Экспазіцыя размешчана ў 10-ці залах, галоўнай яе тэмай з’яўляецца абарона Брэсцкай крэпасці ў чэрвені – ліпені 1941 года, а таксама ўся гісторыя крэпасці і лёсы людзей.

Шмат музейных супрацоўнікаў адпрацавалі 20–30 гадоў: Вольга Давыдаўна Маісеенка, Марыя Аляксееўна Сабалеўская, Галіна Уладзіміраўна Чувашова, Любоў Васільеўна Харытонава, Валянціна Іванаўна Бай, Людміла Барысаўна Храмых, Галіна Мікалаеўна Зварыч, Алена Уладзіміраўна Харычкава, Валянціна Пятроўна Анціпава, Ларыса Рыгораўна Бібік, Марына Яўгенаўна Кудрашова. У штат музея прыходзяць новыя людзі, якіх таксама паглынае крэпасная гісторыя.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Брэсцкая крэпасць-герой / В. У. Губарэнка // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. С. 60–61.

  2. Брэсцкая крэпасць-герой / В. У Губарэнка ; Брестская крепость-герой / В. В. Губаренко // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси : Мінск, 2008. С. 120–134.

  3. Музей абароны Брэсцкай крэпасці / А. У. Харычкава // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск : БЕЛТА, 2001. Кн. 2. С. 601–606.

  4. Брэсцкай крэпасці-героя музей / П. Н. Панасюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 90–91.

  5. Брэсцкай крэпасці-героя музей / П. Н. Панасюк // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 483–484.

  6. Брэсцкай крэпасці-героя музей / М. І. Глязер // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 423.

  7. Историческое наследие Брестской крепости в исследованиях и экспозициях мемориала / [редкол.: Г. Г. Бысюк и др.]. – Брест : Альтернатива, 2013. – 147 с.

  8. Брестская крепость. От музея до мемориала : история создания, экспозиция, уникальные объекты : [музея обороны Брестской крепости, 19562006 гг.] / авт. текста А.М.Суворов; фото А.М.Суворова, Н.Н.Чеберкуса. Брест: Брестская типография, 2004. – 22 с. : ил.

  9. Музей обороны Брестской крепости : путеводитель / В.А.Абрамов, Л.В.Киселева, В.Г.Куделин и др.; науч. ред. В.Г.Куделин. Мінск : Беларусь, 1980. 127с. : ил.

  10. Хаметов, М. И. Непокорённая твердыня : к 50-летию героической обороны Брестской крепости – 2-е изд., доп. / М. И. Хаметов. – Москва : Воениздат, 1991. – 222 с., 15 л. ил. – Из содерж.: Мужество в наследствоё. – С. 193–211.

  11. Стояли насмерть / М. И. Глязер, Л. В. Киселева, В. А. Фрейдин, Т. М. Ходцева ; худож.: Р. Г. Дубелир. – Минск : Беларусь, 1977. – 56 с. : ил.

  12. Смирнов, С. С. Брестская крепость : докум. книга / СергейСергеевичСмирнов. Минск : Мастацкая лiтаратура, 1991. – 412 с., ил.

  13. Крупенников, А. А.Массовый героизм – важнейший источник военно-патриотического воспитания воинов Советских Вооруженных Сил : (07.00.02) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук / Крупенников Аркадий Анисимович. – Москва, 1975.

  14. Свиридович, О. «Дорогой Сергей Сергеевич!..» : Вечер памяти писателя состоялся в Брестском академическом театре драмы / Ольга Свиридович // Заря. 2015. 26 сентября. С. 4.

  15. Борушко, Д. Дело жизни Сергея Смирнова : [о жизненном и творческом пути Сергея Смирнова] / Дина Борушко // Заря. 2015. 20 августа. С. 6.

  16. Павлова, Л. «У каждого должна быть своя Брестская крепость» : Татьяна Ходцева – о Сергее Смирнове и его грядущем 100-летии : [о старейшем сотруднике Музея обороны Брестской крепости Т. М. Ходцевой] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 23 апреля (№ 17). С. 9.

  17. Павлова, Л. Брестская крепость место работы и судьбы : [о сотруднике МК Брестская крепость-герой Елене Владимировне Харичковой / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 7 мая (№ 19). С. 89.

  18. Ходцева, Т. М. «Все дороги ведут в крепость» : [интервью с основателем Музея обороны Брестской крепости] / Татьяна Михайловна Ходцева // Вечерний Брест. 2008. 25 июля. С. 4.

  19. Бенецкий, П. Подвиг, увековеченный в слове : [о вечере к 90-летию со дня рождения писателя С. С. Смирнова в музее обороны Брестской крепости] / Павел Бенецкий // Заря. 2005. 29 сентября. С. 1, 7.

  20. Гомонов, И. Звезда пленительного счастья : [о вечере-чествовании научного сотрудника областного краеведческого музея Т. М. Ходцевой] / Іван Гомонов // Брестский курьер. 1999. 21 января. С. 3.

  21. Ильевский, З. Народ славит своих героев : Митинг, посвящённый 20-летию героической обороны Брестской крепости и закладке памятника-монумента / З. Ильевский, В. Краснов // Заря. 1961. 27 июня.

  22. Фрейдин, В. Музей героической обороны Брестской крепости : [об открытии музея] / В. Фрейдин // Заря. 1956. 10 ноября. С. 4.

  23. Кокорина, Н. Музей героической оброны Брестской крепости : [об открытии комнаты-музея в крепости 23 февр. 1956 г.] / Н. Кокорина // Заря. 1956. 28 февраля. С. 4.

Чытаць 458 разоў Апошняя змена Серада, 03 Люты 2016 10:33