Серада, 03 Люты 2016 10:39

28 мая 2016 г. – 130 гадоў з часу пабудавання Брэсцкага чыгуначнага вакзала, помніка архітэктуры рэстраспектыўна-рускага стылю (1886)

Рух цягнікоў паміж Брэст-Літоўскам (цяпер Брэст) і Масквой пачаўся 16 лістапада 1871 года. З гэтага часу Брэст-Літоўск пачаў развівацца як буйны чыгуначны вузел. Чыгуначныя лініі звязалі горад з важнейшымі эканамічнымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Прыбалтыкі і Польшчы.

Будынак Брэсцкага чыгуначнага вакзала ўзведзены ў 1883–1886 гадах па праекту архітэктара дэпартамента Расійскай чыгункі Барыса Фёдаравіча Лорберга (1825–1888) пры ўдзеле iнжынераў Я. Гарбунова і Л. Нікалаі. Вакзал быў адным найбуйнейшых у Расіі збудаваннем падобнага тыпу. Урачыста адкрыты 28 мая 1886 года ў прысутнасці імператара Аляксандра ІІІ і наследніка Мікалая.

Будынак вакзала меў сістэму вадзянога ацяплення. У залах для пасажыраў І і ІІ класаў зроблена паркетная падлога, для ІІІ класа – з дошак. У 1888 годзе вакзал стаў першым на расійскай чыгунцы, дзе было ўстаноўлена электрычнае асвятленне: 160 лямпачак з’явіліся ў залах і на перонах, 12 фанарэй асвятлялі прывакзальную плошчу. Ток для напальвання лямпачак выпрацоўваўся трыма дынама-машынамі ад паравога рухавiка.

У час Першай сусветнай вайны, калі да Брэста падыходзілі варожыя войскі (жнівень 2015 г.), будынак вакзала быў значана разбураны адступаючымі рускімі ваеннымі. Пасля ўстанаўлення польскай ўлады ў 1920 годзе вакзал пачалі аднаўляць, у 1929 годзе пад кіраўніцтвам варшаўскага архітэктара Э. Гольдберга яго рэканструкцыя завяршылася. Фасады будынка, які быў атынкаваны, атрымаліся больш стрыманымі, асноўны дэкор перанесены ў верхнюю частку будовы. Асноўная плоскасць сцен мела вахрысты адценак, выступаючыя часткі афарбаваны ў белы колер, што прыдавала будынку выразнасць і дэкаратыўнасць.

У гісторыю вакзала ўвайшла гераічная абарона, якая вялася 22–29 чэрвеня 1941 года работнікамі лінейнага аддзялення міліцыі станцыі Брэст пад кіраўніцтвам А. Я. Вараб’ёва пры ўдзеле ваеннаслужачых, пагранічнікаў, чыгуначнікаў, воінаў НКУС. У складаных умовах першых гадзін Вялікай Айчыннай вайны заняла пазіцыю на Заходнім масту для прыкрыцця вакзала з боку граніцы. На прывакзальнай плошчы заняла абарону група пад камандаваннем П. П. Баснева. Трэцяя група, якую ўзначальваў І. М. Холадаў, абараняла Ковельскі мост і падыходы з поўдня.

Затым абарона была арганізавана ў самім будынку вакзала, а пазней у падвалах, абарону ўзначальвалі П. Баснеў і М. Шымчанка. Абаронцы вялі агонь па нямецка-фашысцкіх захопніках, па начах рабілі дзёрзкія вылазкі. Гітлераўцы затапілі падвалы. Ноччу 29 чэрвеня з затопленых падвалаў вырваліся апошнія абаронцы. Удзельнікі абароны Брэсцкага вакзала ваявалі на франтах, некаторыя сталі партызанамі. У 1964 годзе на будынку вакзала была змешчана мемарыяльная дошка ў памяць аб гераічнай абароне.

Вакзал, які ў час вайны быў часткова разбураны, адрамантаваны адразу пасля вызвалення, а ў 1950 годзе інстытут “Кіеўгіпратранс” пачаў праектаванне рэканструкцыі будынка Брэсцкага вакзала. Аўтарскі калектыў: архітэктары І. С. Петракоў, Г. І. Гранаткін, суаўтары: архітэктар Б. І. Альтэр, інжынер С. Л. Гірэнка. Работы будаўнікоў пачаліся ў 1953 годзе. Адноўлены вакзал у 1956 годзе ў былых параметрах, але планіроўка набліжана да новых патрабаванняў, зменена кампазіцыйная будова.

Будынак зроблены ў стылі савецкага ампіра, але дастаткова стрымана, фасады не перагружаны дэкорам. Цэнтральны вышынны аб’ём з дзвюхсветлавым вестыбюлем, заламі чакання, службовымі і дапаможнымі памяшканнямі вылучаны вежай са спічаком, дзе з’явілася пяціканцовая зорка. Бакавыя флігелі аб’яднаны з асноўным будынкам агульным верхнім поясам і шэрагам квадратных у плане пілонаў. У аддзелцы выкарыстаны розныя горныя пароды – граніт, гранадыярыт, мармур з Грузіі, Карэліі, Урала, Украіны. Каляровая гамма настолькі цікавая, што вакзал можна лічыць музеем мінералаў.

У 1973 годзе зала чакання ўпрыгожана смальтавай мазаікай, прысвечанай мужнасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці. У 1975 годзе былі пабудаваны новыя памяшканні: зала мытні, білетна-касавая зала і інш. Абапал вакзала праходзяць чыгуначныя пуці, над якімі для сувязі з горадам пабудаваны віядукі.

У 1993–1994 гадах рэстаўрацыю экстэр’ера будынка вакзала правялі польскія спецыялісты. Чарговая рэстаўрацыя адбылася ў 2008–2014 гадах. Аўтары рэканструкцыі: галоўны інжынер праекта Мікалай Пятровіч Алексяйчук, галоўны архітэктар – Анатоль Уладзіміравіч Апанасёнак, галоўны спецыяліст па архітэктурнай гістарычнай спадчыне – Валянціна Васільеўна Смяян.

На вакзале “Брэст-Цэнтральны” з мая 1986 года дзейнічае грамадскі музей яго гісторыі. Стваральнікам і захавальнікам гісторыка-палітычнага музея з’яўляецца Сава Ціханавіч Шпудзейка. Ураджэнец вёскi Гарадная (цяпер Столінскага раёна) працаваў на Брэсцкай чыгунцы з 1969 года. Ганаровы чыгуначнік, на працягу 37-мі гадоў быў старшынёй прафкама работнікаў вакзала. За актыўную грамадскую дзейнасць, работу па патрыятычнаму выхаванню моладзі ўзнагароджаны медалём “70 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.”.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Брестский железнодорожный вокзал / Ю. Ю. Захарина // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 174–175.

  2. Брэсцкі чыгуначны вакзал // Архітэктура Беларусі : энцыкл. даведнік. Мінск, 1993. С. 93.

  3. Железнодорожный вокзал / А. И. Дулебо, В. М. Чернатов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 63.

  4. Брест-Центральный, железнодорожная станция // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 162–163.

  5. Брестского железнодорожного вокзала оборона // Брест : энцикл. справочник. С. 146–167.

  6. Брэсцкага чыгуначнага вакзала будынак / А. А. Воінаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 482.

  7. Муфель, И. Б. Брестский железнодорожный вокзал – западные ворота страны : [120-летию Брестского вокзала посвящается... История, персонал, современное состояние] / И. Б. Муфель, С. Т. Шпудейко. – Минск : Энциклопедикс, 2005. – 114 с.: ил.

  8. Брестский железнодорожный вокзал. Вехи истории : [комплект открыток]. – Брест : Вечерний Брест, 2011. – 1 обл. (12 отд. л.).

  9. Железнодорожный вокзал в Бресте // Беларусь созидающая. Минск, 2010. Т. 2. C. 380–383.

  10. Брестский железнодорожный вокзал : [история] / И. Ф. Свистунова [и др.] // Успешен тот, кто творит : VI откр. науч.-практ. конф. уч-ся и преподавателей сред. спец. учеб. заведений, г. Брест, 19 марта 2013 г. / УО «Брестский государственный политехнический колледж». Брест, 2013. Т. 2. С. 36–40.

  11. Брэст – буйны чыгуначны вузел на захадзе Расійскай імперыі // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 110–112.

  12. Мемориальная доска Жуликову Петру Георгиевичу / Н. А. Богушевич ; Мемориальная доска Ленину Владимиру Ильичу : [на здании Брестского железнодорожного вокзала] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 73–74.

  13. Абарона вакзала / Л. Г. Бібік // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 375–384.

  14. Смирнов, С. С. Герои Великой войны : [об обороне Брестского железнодорожного вокзала в 1941 г. в главе «Брестский вокзал»] / Сергей Сергеевич Смирнов. – Москва : Молодая гвардия, 1977. – 415 с.

  15. Юферев, С. Бои местного значения : [о боях на Брестском железнодорожном вокзале в начале Великой Отечественной войны] / Сергей Юферев // Рэспубліка. 2015. 2 чэрвеня. С. 11.

  16. Кулікова, В. Іх гісторыі павінны стаць здабыткам грамадскасці : [пра абаронца Брэсцкага вакзала Андрэя Галаўко] / Вольга Кулікова // На страже. 2015. 9 октября (№ 41). С. 20–21.

  17. Федоренко, Ю. О музее – с гордостью : [о создателе музея истории Брестского вокзала С. Т. Шпудейко] / Юрий Федоренко // Железнодорожник Белоруссии. 2015. 16 мая.

  18. Литвинович, Е. Вокзал встречает гостей : [о завершении реконструкции Брестского железнодорожного вокзала] / Евгений Литвинович ; фото Валерия Короля // Заря. 2014. 19 апреля. С. 9.

  19. Левкович, Л. «Вокзал – это лицо города» : [интервью с новым начальником вокзала станции Брест-Центральный о планах работы в новой должности, работах по реконструкции вокзала] / Леонид Левкович ; знакомилась А. Хокимова // Вечерний Брест. 2013. 20 марта. С. 6.

  20. Карпинчик, В. Память на все времена : [о музее истории Брестского железнодорожного вокзала. Директор С. Т. Шпудейко]/ Василий Карпинчик // Брестский вестник. 2013. 21 ноября (№ 47). С. 13.

  21. Ефимов, В. Торжество под стук колес / В. Ефимов // Брестский вестник. 2011. 2 июня. С. 6–7.

  22. Ефимов, В. Своя судьба и у вокзала / В. Ефимов // Брестский вестник. 2011. 7 апреля. С. 1, 6–7.

  23. Кокотов, А. М. Этот старый новый вокзал / А. М. Кокотов // Заря. 2010. 28 января (№ 10). С. 4.

  24. Амяльковiч, Д. «Падвальны гарнізон» / Д. Амяльковiч // Культура. 2009. 2–10 ліпеня. С. 4.

  25. Пузан, Н. Да апошняга патрона змагаліся ў чэрвені 1941 года абаронцы Брэсцкага вакзала / Н. Пузан // Народная трыбуна. 2007. 24 лютага. С. 4.

  26. Петровский, В. «Машинист поезда «Музей – история» : [о руководителе музея истории Брестского отделения жел. дороги Савве Тихоновиче Шпудейко] / Владимир Петровский // Брестский вестник. 2007. 14 июня. С. 4.

  27. Александров, А. Посидим на дорогу, вокзал... : [о реставрации вокзала (конец 1940-х – начало 1950-х гг.)] / Антон Александров // Брестский вестник. 2007. 8 ноября. С. 13.

  28. Илларионова, Л. Эстафета поколений : [о музее железнодорожного вокзала Брест-Центральный. Общественный директор музея Савва Тихонович Шпудейко / Лара Илларионова // Вечерний Брест. 2006. 26 мая. С. 4.

  29. Хасаншина, О. Брестскому вокзалу 120 лет / О. Хасаншина // Брестская газета. 2006. 26 мая. С. 6.

  30. Илларионова, Л. И дольше века длится день... / Лара Илларионова // Вечерний Брест. 2006. 26 мая. С. 1, 4.

  31. Шпудейко, С. Вокзал судеб : [интервью с председателем профкома вокзала Брест-Центральный о книге к 120-летию вокзала] / С. Шпудейко ; беседовал М. Анищенко // Железнодорожник Белоруссии. 2005. 23 июня. С. 3.

  32. Анищенко, М. Свидетель трех столетий : [о праздновании 115-летия Брестского железнодорожного вокзала] / М. Анищенко // Железнодорожник Белоруссии. 2001. 23 июня. С. 8.

  33. Анищенко, М. «Поле молебствия сего числа...» : [о памятнике архитектуры – здании Брестского железнодорожного вокзала] / М. Анищенко // Железнодорожник Белоруссии. 2001. 26 мая. С. 6.

  34. Богдасаров, А. Музей мрамора : [о мраморной облицовке Брестского железнодорожного вокзала] / Альберт Богдасаров // Буг СЭЗ Брест. 1998. № 4–5. С. 49.

  35. Гречнева, Л. Брестский вокзал : [из воспоминаний участников обороны вокзала в июне 1941 г.] / Лидия Гречнева // Нёман. 1977. № 6. С. 145–165.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1255 разоў Апошняя змена Пятніца, 15 Май 2020 10:21