Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (сапраўднае Голуб) нарадзіўся 15 мая 1882 года на станцыі Лясная, пад Баранавічамі, Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў слесарам дэпо. Бацька, Іосіф Тамашавіч Голуб, адрозніваўся свабодалюбівымі поглядамі, рана загінуў, засталіся шасцёра дзяцей. Уладзіславу, які быў старшым, давялося рана пачаць працаваць: з трынаццаці гадоў — грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам ў краме, слесарам у дэпо. У 1906 годзе здаў экстэрнам экзамены за курс гарадскога вучылішча.

Дадатковая інфармацыя

Віктар Іванавіч Іўчанкаў нарадзіўся 28 чэрвеня 1962 года ў вёсцы Хадынічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.Працаваў настаўнікам у Бельскай васьмігадовай школе Кобрынскага раёна (1980–1983). У 1985 годзе закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». Працаваў выкладчыкам Брэсцкага дзяржаўнага педінстытута.

Дадатковая інфармацыя

Уладзімір Паўлавіч Рамейка нарадзіўся 29 мая 1937 года ў вёсцы Канюхі Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Жарабковіцкі сельсавет Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Сям’я была працавітая, але раскулачаная, сасланая ў Сібір. Пасля 1948 г. месцам жыцця для Рамейкаў стаў горад Баранавічы. Бацькі пабудавалі новае жытло, завялі гаспадарку, пасадзілі сад, разводзілі пчол. У сям’і гадаваліся чацвёра дзяцей — спрытных і таленавітых, такіх жа, як іх бацькі, усе атрымалі вышэйшую адукацыю і абралі прафесію па душы.

Дадатковая інфармацыя

Галоўным фактарам, што спрыяў эканамічнаму развіццю г. ПінскаМінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці)у пачатку XIX ст. было тое, што ён разглядаўся як важны для Расійскай імперыі пункт у прамысловых і стратэгічных адносінах. Горад знаходзіўся на скрыжаванні важнейшых водных шляхоў, галоўным напрамкам эканамічнай палітыкі было паляпшэнне існуючых і будаўніцтва новых водных артэрый. Але з цягам часу стала відавочным, што водныя шляхі былі ўжо не ў стане цалкам задаволіць патрэбы эканомікі і гандлю.

Дадатковая інфармацыя

Соф’я Несцераўна Пацукевіч нарадзілася 8 жніўня 1926 года ў вёсцы Міцкевічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Молчадскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З дзяцінства зведала гора і нягоды. Працоўную дзейнасць пачала ў 1939 годзе, усё жыццё аддала сельскай гаспадарцы.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 235 з 364