Навучэнцы сярэдняй школы № 3 – 6 «А» класа разам з класным кіраўніком Глінскай Ірынай Уладзіміраўнай пазнаёміліся з малой радзімай паэта, даведаліся аб цікавых фактах яго дзяцінства і юнацтва. Удзельнікі сустрэчы чыталі вершы аўтара аб вайне, прыродзе, маці, задавалі паэту самыя розныя пытанні.
Кіраўнік клуба Марыя Уладзіміраўна Бацанава разам з гасцямі падзякавалі аўтару за цікавую сустрэчу і пажадалі яму моцнага здароўя і вялікіх творчых поспехаў.