Серада, 15 Люты 2017 15:56

Да 210-годдзя з дня нараджэння Напалеона Орды

7 лютага ў Пінскай ЦГБ прайшоў урок краязнаўства “Майстар архітэктурнага пейзажу”, прысвечаны 210-годдзю з дня нараджэння  нашага знакамітага земляка Напалеона Орды – мастака, кампазітара, музыканта, педагога. Падчас сустрэчы старшакласнікі СШ №10 г. Пінска  праглядзелі відэасюжэты пра Напалеона Орду, пазнаёміліся з кніжнай выставай, пагарталі альбомы з малюнкамі мастака і паслухалі музыку, якую напісаў творца. Госцем мерапрыества быў мясцовы краязнавец, карэспандэнт газеты “Пінскі веснік” В. Л. Ільянкоў. Вячаслаў Леанідавіч падзяліўся рэдкімі звесткамі, фотаздымкамі і іншымі матэрыяламі з асабістага архіву. З цікавасцю слухалі школьнікі яго аповед пра гравюры, прысвечаныя Пінску, радаслоўную сям’і нашчадкаў славутага земляка, якія і ў наш час наведваюць Пінск. Слухачы даведаліся аб тым, што ў іх родным горадзе нейкі час у палацы Бутрымовіча жыў Напалеон Орда, унук Матэўша Бутрымовіча. Выступоўцы заклікалі ганарыцца земляком, вядомым далёка за межамі Беларусі і шанаваць яго жывапісныя і музычныя творы, якія засталіся нам ў спадчыну.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1280 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:21