Вядучыя літаратурнай сустрэчы, супрацоўнікі раённай бібліятэкі Андрасюк Ю.Г. і Славуціч В.А., з дапамогай відэапрэзентацыі пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам знакамітага зямляка, цікавага паэта, сціплага чалавека Івана Арабейкі.
Іван Сяргеевіч Арабейка нарадзіўся 26 сакавіка ваеннага 1942 года, ў вёсцы Хмелева Жабінкаўскага раёна, ў мнагадзетнай сям’і, калі ад зімовага сну абуджаецца зямля і прырода, калі ўсе людзі радуюцца першаму цяплу, першай кветцы.
У творчым «багажы» Івана Арабейкі — два паэтычныя зборнікі “Услед за сонцам” і “Асенні ранак”, выдадзеныя яшчэ ў 70-ыя гады мінулага стагоддзя ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», і зборнік «Сказаць хачу», выдадзены ў 2012 годзе ў Брэсце.
Як гэта многа- жыць, любіць,
З прахожым першым паздароўкацца,
Суседа словам зачапіць,-
Для сэрца не бывае дробязяў.
Цяпло,спагады пачуццё,-
Я гэта ўсё засвоіў змоладу.
Як запавет на ўсё жыццё:
Не напускай у хату холаду.
Літаратуная сустрэча працягвалася больш за гадзіну, а людзям не хацелася разыходзіцца. Яны разам з юбілярам апынуліся ў тым часе, калі пачыналіся першыя крокі Івана Арабейкі ў паэзіі. Паэт адказваў на шматлікія пытанні, чытаў свае вершы.
Госці гаварылі многа цёплых слоў ў адрас юбіляра, жадалі творчага плёну, новых кніг, здароўя.
Раіса Міхайлаўна Маргевіч, былая настаўніца, чытачка Жабінкаўскай раённай бібліятэкі са стажам, падзякавала яе супрацоўнікаў за добрую традыцыю правядзення юбілейных сустрэч з мясцовымі паэтамі і для удзельнікаў сустрэчы прачытала цудоўны верш «Жабінка» Івана Арабейкі.
Славуціч В.А.