Аўторак, 11 Красавік 2017 10:09

Пасяджэнне клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі” “Клуб собирает друзей”

31 сакавіка ў Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц адбылося пасяджэнне клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі” “Клуб собирает друзей”, прысвечанае гадавіне яго стварэння.

Супрацоўнікі бібліятэкі, уладальнікі дыплома другой ступені за тэатралізацыю вершаванага твора Я. Коласа “Зяць” раённага агляда-конкурса на лепшае тэатралізаванае мерапрыемства “Нас слова паэта да творчасці кліча”, прадставілі сваю тэатралізацыю.

 

З пажаданнямі натхнення і творчага плёну выступіла дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” А.І. Анташук.

На мерапрыемстве гучалі вершы і песні мясцовых паэтаў. Слова бралі  члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: М.І. Ляшук, А.І. Шушко, М.У. Кобец. Выступалі і ўдзельнікі клуба літаратараў “Пінчукі”: А.А. Ігнацюк, Ж.Я. Завацкая, М.П. Башчук, Т.Г. Кейта-Станкевіч, С.М. Баран, Г.І. Лазіцкая, А.В. Козіч, З.У. Савіла, У.Г. Зенюціч, В.С.Мяцельскі, А.С. Жуковіч, А.Л. Ільін, Л.С. Шклёда, В.С. Пруская. Члены клуба літаратараў  “Пінчукі” чыталі  вершы і абмяркоўвалі свае творчыя планы.

Цудоўным дапаўненнем да прамоўленага стала канцэртная праграма ў выкананні Руслана Ісмаілава, Кацярыны Ларыёнавай і Мікалая Саўчанчыка.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1872 разоў Апошняя змена Аўторак, 26 Снежань 2017 16:22