Таццяна Анатольеўна Дземідовіч нарадзілася 13 лютага 1979 года ў г. Брэсце. Скончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. З 2006-га года з'яўляецца кіраўніком літаратурнага клуба «Літара». Яна ўкладальніца рэгіянальных літаратурных альманахаў «Свая стыхія», калектыўнага зборніка твораў берасцейскіх аўтараў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Карусель», зборніка паэзіі і прозы «Сила слабости», калектыўнага зборніка «ЛітАўра».
Пісьменніца – лауреат рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў: «Слова.DOC» (2009), на прэмію газеты «Звязда» (2010), «Маладая Беларусь» у намінацыі «Дзіцячая літаратура» (2011), «Літаратурная Вена» (2012), «Семья — всему начало» (2014). Нядаўняя ўзнагарода – дыплом трэцяга конкурсу «Корнейчуковская премия» за лепшы твор для дзяцей за аповесць «Сказки водосточной трубы». З 2014 года Таццяна Демідовіч – сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Кожная размова з цікавым чалавекам узбагачае нас духоўна. Творчую сустрэчу прадоўжыў наш мясцовы пісьменнік, журналіст, гісторык, краязнаўца Анатоль Расціслававіч Бензярук, аўтар кніг: «Наш край – Жабінкаўшчына: дапаможнік па гісторыі Беларусі», «Памяць нашае зямлі: гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна», «Касцюшкі – Сяхновіцкія: гісторыя старадаўняга роду», «Крупчыцы 1794 год: падзеі і памяць роднай гісторыі», «Свята для сэрца», за якую атрымаў абласную літаратурную прэмію імя У. Калесніка ў 2009 годзе, «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля. Аповесць пра гераічны час і славутых рыцараў», «Колодец памяти», «Сорак дарог». Дзве апошнія напісаны ў сааўтарстве з Расціславам Бензяруком.
Анатоль Расціслававіч – адзін са стваральнікаў гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Жабінкаўскі раён», турыстычных даведнікаў «По родным местам Тадеуша Костюшко», «Дарогамі роднага краю: турыстычныя маршруты Жабінкаўскага раёна». За працы па краязнаўстве і ахове гісторыка-культурнай спадчыны пісьменнік узнагароджваўся прэміяй Брэсцкага фонду Тадэвуша Касцюшкі (1996), Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (1998), Граматай Міністэрства культуры (2003). З 2007 года Анатоль Бензярук з'яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Анатоль Расціслававіч расказаў чытачам пра стварэнне кнігі «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля» і свой аўтарскі праект «Пацеркі паўзабытых лёсаў».
Удзельнікі мерапрыемства з вялікай цікавасцю слухалі аповеды пісьменікаў пра сваю творчасць, задавалі пытанні, на якія атрымлівалі цікавыя і шчырыя адказы.