Аўторак, 19 Верасень 2023 14:35

«Настальгія па Ніне Мацяш: 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова»

У аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала дзейнасць кніжная выстава «Настальгія па Ніне Мацяш: 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова».

Ніна Іосіфаўна Мацяш — аўтар зборнікаў вершаў «Агонь» (Мінск, 1970), «Удзячнасць» (Мінск, 1973), «Ралля суровая» (Мінск, 1976), «Прыручэнне вясны» (Мінск, 1979), «Поўны келіх» (Мінск, 1982), «Жнівень» (Мінск, 1985), «Шчаслівай долю назаві…» (Мінск, 1990), «Паміж усмешкай і слязой» (Мінск, 1993), «Я вас люблю» (Брэст, 1998), «Богава дрэва» (Мінск, 2004) i iнш. Яе паэзія перакладзена на рускую, англійскую, французскую, польскую, украінскую і іншыя мовы. Ніна Язэпаўна з’яўляецца аўтарам казак для дзяцей, п’ес для тэатра лялек. Яна была вядома як крытык і літаратуразнаўца. Займалася мастацкімі перакладамі з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1994), лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, ганаровага звання «Берасцейская зорка–98» у намінацыі «Літаратура», Літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка (2009), Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Рыгора Скаварады, прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970), ганаровы грамадзянін горада Белаазёрска (1988). Узнагароджана медалём «За доблестный труд». 

На выставе прадстаўлены кнігі з аўтографамі; арыгінальныя фатаздымкі і матэрыялы аб жыцці і творчай пісьменніцы. Усе жадаючыя могуць азнаёміцца з мастацкімі творамі нашай знакамітай зямлячкі, прадстаўленымі асобнымі выданнямі, а таксама калектыўнымі зборнікамі паэзіі. Увага надаецца таксама і перакладніцкай дзейнасці, літаратурна-крытычным аглядам яе творчасці, успамінам сяброў і паплечнікаў.

 

Лісцёвая завея кружыняе,

заплюшчу вочы — і мяне няма…

Душа ў такой аддалечы лунае,

як быццам і не ведала ярма…

 

Што верадна гняло бесперастанку

ды ўкараняла несмач і тугу,

як смецце, здзьмухнуў посвіст берасцянкі

ва ўзрушанага верхавецця гул.

 

Там радасна куляецца вятрыска,

уторыць берасцянцы бас-дудой,

і падалісту залатая пыска

цалуе неба ўзнёсласці й маёй.

 

Лісцёвая завея кружыняе,

заплюшчу вочы — і няма мяне…

Душа ў такой аддалечы лунае,

куды зямное смецце не сягне.

                                                                     (Н. Мацяш)

 

Аддзел краязнаўства

+375 162 57 48 79

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 266 разоў Апошняя змена Серада, 20 Верасень 2023 16:55