Чацвер, 28 Жнівень 2014 14:16

Вечар-партрэт, прысвечаны юбілею Ніны Кавальчук

“Я ў душы сваёй шукаю словы…” – пад такой назвай адбыўся вечар-партрэт, прысвечаны юбілею хатыніцкай паэткі Ніны Кавальчук. Мерапрыемства, падрыхтаванае бібліятэкай аграгарадка Хатынічы, праходзіла ў мясцовым СДК.

 

Святочная зала сабрала суботнім вечарам 16 жніўня ўсіх тых, хто любіць паэзію Ніны Кавальчук: землякоў, шматлікіх сяброў, родных і блізкіх пісьменніцы. Віншавалі калегу па пяру і літаратары-землякі: Святлана Локтыш, Аляксей Галаскок, Ала Мірзаліева. У адрас імянінніцы гучала шмат добрых слоў. Самадзейныя артысты, знакаміты фальклорна-этнаграфічны гурт «Хатовічы» спявалі песні на словы паэткі. Госці мелі магчымасць пачуць вершы аўтаркі ў асабістым выкананні.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1891 разоў Апошняя змена Серада, 18 Сакавік 2020 16:47