Аўторак, 02 Снежань 2014 12:08

У чытальнай зале Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з Мікалаем Пацеюком «Радасць слова»

Сустрэча з Мікалаем Пацеюком «Радасць слова» (нарадзіўся ў в. Ляхаўцы) адбылася 21 лістапада, у чытальнай зале раённай бібліятэкі.

Каля трыццаці чалавек завіталі ў гэты дзень у краіну Паэзіі. Гэта былі вучні 10 класаў раённай гімназіі.
У пачатку сустрэчы паэт распавёў пра свой погляд на беларускую літаратуру. Ён прызнаўся, што ў сваёй творчасці заўсёды, з самага пачатку, імкнуўся да таго, каб яго творы былі незвычайнымі.
Потым на працягу гадзіны гучалі вершы з кнігі паэта «З-пад буслінага крыла».
Час праляцеў імгненна. Словы падзякі і пажаданні творчага натхнення і здзяйснення планаў і праектаў ад імя ўсіх прысутных выказала загадчыца аддзела абслугоўвання Валянціна Філіпаўна Ібрагімава.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2518 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Снежань 2014 12:20