Вечарына, падрыхтаваная ЦРБ імя В. Праскурава, пачыналася з наведвання Малькавіцкай бібліятэкі-музея, дзе прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная земляку, магілы паэта, а затым працягвалася ў мясцовым сельскім клубе. Гасцямі мерапрыемства былі ганцавіцкія, баранавіцкія літаратары, сябры і аднадумцы паэта, хто дапамагаў выдаваць кнігі Івана Лагвіновіча – Алесь Каско, Мікола Пракаповіч, Мікола Папека.